Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
павінны карыстацца абаронай мясцовых улад "акн братья". Толькі ў XV ст. у новых дагаворах Полацка з Рыгай і іншых юрыдычных дакументах умовы знешняга гандлю на Беларусі значна змяняюцца і міжнароднае камерцыйнае права на яе тэрыторыі ўзбагачаецца новымі нормамі і палажэннямі.
Зараджэнне міжнароднага камерцыйнага права было абумоўлена развіццём знешняга і ўнутранага гандлю. Спа-чатку любы іншаземны купец быў увогуле бяспраўным. Толькі паступова, шляхам дагавораў і пагадненняў паміж мясцовымі ўладамі княстваў і зямель Старажытнай Бела-русі і іншаземнымі купцамі паступова ствараецца асобнае камерцыйнае права, якое забяспечвала іншаземным куп-цам на Беларусі і мясцовым купцам за мяжой самыя неабходныя, як кажуць у такіх выпадках, элементарныя правы.
Сваё існаванне міжнароднае камерцыйнае права на Беларусі пачало з шэрага абмежаванняў, якія ўводзіліся ў IX —XII стст. для іншаземных гандляроў. Гэтыя абмежа-ванні як бы выцякалі з іх першапачатковай безабароне-насці, якія ў наступным паступова змяншаліся. Абмежава-ная праваздольнасць іншаземных купцоў была адлюстра-ваннем варожасці да ўсяго замежнага, якое супрацьпас-таўлялася свайму, мясцоваму, як 6ы больш прывычнаму. Шматлікія абмежаванні "гасцей" у правах надзвычай адмоўна адбіваліся на развіцці замежнага гандлю. Неаб-ходнасць адмены розных абмежаванняў, устанаўлення прывілей для купецтва замежных краін была відавочнай. За гэта і змагаліся як іншаземныя купцы на тэрыторыі Беларусі, так і купцы Полацка, Віцебска і іншых стара-жытных беларускіх гарадоў далёка за межамі сваёй краі-ны.
Перш за ўсё для замежных купцоў важна было мець права прыехаць на Полаччыну, карыстацца аховай мясцо-вых улад як сябе асабіста, так і сваёй маёмасці, мець права жыць у горадзе вызначаны тэрмін, на працягу якога ён не дазнаваў бы ніякага прымусу і насілля нават у выпадку вайны паміж абодвума бакамі. Замежнага купца трэба было вызваліць ад такіх жорсткіх звычаяў таго часу, як "берагавое права" (прысваенне феадалам тавараў з судна, якое пацярпела крушэнне ў моры або на рацэ); права феадала на тавар, які зваліўся з колаў на землю ("што з возу ўпала, тое прапала"); права доказу сваёй сумленнасці і невінаватасці шляхам вапрабавання гарачым жалезам або шляхам "паядынку" і г.д. Іншаземным купцам трэба было 130
гарантаваць магчымасць атрымаць прыбытак за прададзе-ны тавар, права на суд пры ўзнікненні спрэчных пытанняў паміж іншаземнымі купцамі і мясцовым насельніцтвам. Для замежных гандляроў важна было, каб іх не прыця-гвалі да адказнасці за злачынствы, на якія пайшлі іншыя замежныя купцы, каб іх не прымушалі аплочваць убыткі апошніх. Да ўсяго гэтага трэба было далучыць і абавязак мясцовых улад перадаць маёмасць замежнага купца ў выпадку яго смерці нашчадкам. Нарэшце, варта было адрэгуляваць розныя правілы, якія б аблегчылі "гасцям" прывоз і вываз тавараў, пагрузку і разгрузку, карыстанне волакамі, суднамі і коламі, выдзяляць ім лоцманаў, пера-возчыкаў, грузчыкаў, даваць магчымасць нарыхтаваць у лесе будаўнічыя матэрыялы для рамонту суднаў і г.д.
Ва ўсіх гэтых пытаннях нямецкія купцы імкнуліся дабіцца шэрага прывілей, вызваліцца ад тых абмежаванняў у камерцыйнай дзейнасці, якія мелі месца ў недалёкім мінулым. Разам з тым нямецкія купцы разумелі неабход-насць прывілей і для мясцовых купцоў у іх гандлі з Рыгай і іншымі ганзейскімі і лівонскімі гарадамі. Невыпадкова, што менавіта нямецкія купцы апынуліся ў непараўнальна больш выгадным становішчы, чым іншыя замежныя купцы.
Гэта бачна не толькі на прыкладзе ўжо пералічаных правоў, але і на прыкладзе іншых прывілей, якія былі дадзены менавіта нямецкім купцам. У Полацку, Віцебску, Навагародку і іншых гарадах Старажытнай Беларусі яны мелі права ўтвараць самастойныя паселішчы, факторыі або канторы, як іх называлі самі немцы. Гэтыя двары былі аддзелены ад іншых частак горада, кіраваліся ўласнымі правіламі, імкнуліся да правядзення прынцыпу экстэрыта-рыяльнасці, поўнага неўмяшання ўлад у іх унутраныя справы, права самім вырашаць пытанні замежнай купецкай абшчыны.
Усе гэтыя правы, якіх нямецкія купцы настойліва дабіваліся на землях Старажытнай Беларусі, як і ў другіх краінах Заходняй Еўропы і Бліжняга Усходу, павінны былі паставіць іх у выключнае становішча сярод іншых замежных купцоў і даць ім магчымасць стаць манапаліс-тамі ў замежным гандлі.
Юрыдычныя помнікі XIII ст., якія сведчылі аб зарад-жэнні на Беларусі міжнароднага камерцыйнага права, уключалі ў сябе шэраг мер па рэгуляванні гандлёвых аперацый. Гэта і правілы ўплаты розных падаткаў, ад якіх
131
мясцовыя купцы былі або ўвогуле вызвалены, або плацілі іх у значна меншых памерах, і правілы правядзення гандлёвых аперацый. Іншаземным купцам забаранялася гандляваць адзін з другім, весці рознічны гандаль, ім забаранялася купляць тавары ў мясцовых сялян. Замеж-ныя гандляры павінны былі карыстацца грамадскімі ва-гамі, весці гандаль цераз пасрэднікаў з мясцовых купцоў.
Найбольш важнай крыніцай для гісторыі камерцыйна-га права Беларусі з’яўляецца дагавор 1229 г., які быў заключаны смаленскім, полацкім і віцебскім князямі з Рыгай і гоцкім берагам.
Дагавор пачынаецца з артыкулаў, якія ўтрымліваюць меры пакарання за розныя.злачынствы супраць замежных купцоў — забойствы, пабоі, калецтвы, насілле, гвалт і г.д. (арт. 1—5, 9— 13).
У адрозненне ад дагавора ганзейскіх купцоў з Ноўга-радам, які быў заключаны паміж 1189 і 1199 гг., дагавор 1229 г. у артыкулах 9—11 забараняе прымушаць замежна-га купца пры вырашэнні спрэчнага пытання выпрабоўваць на сумленнасць гарачым жалезам або вызываць яго на паядынак. Гэта было даволі істотнае адступленне ад ста-ражытнага права ўсходніх славян, якое дазваляла такія выпрабаванні пры падазрэнні ў крадзяжы, махлярстве, падмане і г.д. Права вызваць купца пры спрэчных пытан-нях на дуэль было нямецкім звычаем. Аднак і нямецкія, і купцы Старажытнай Беларусі настойвалі на адмене гэтых звычаяў, на тым, каб пры разглядзе крымінальных спраў іх нельга было іспытваць на сумленне гарачым жалезам або паядынкам.
У галіне прыватнаправавых пытанняў істотнае значэн-не для развіцця гандлю мелі тыя артыкулы дагавора 1229 г., якія прадастаўлялі замежнаму крэдытору асаблівыя перавагі. Гэтаму прысвечаны артыкулы 7 — 8, якія зама-цоўваюць юрыдычнае правіла: пры наяўнасці некалькіх крэдытораў першым задавальняецца "госць".
У дагаворы змешчаны артыкулы, якія рэгулявалі праві-лы карыстання грамадскімі вагамі, волакамі, уплаты мыты. Артыкул 30 падкрэсліваў, што і нямецкія купцы, і купцы Старажытнай Беларусі вызваляліся ад уплаты мыта ад Рыгі да Смаленска. Дагавор 1229 г. заканчваўся словамі: "Таже правда будн руснну в Рызе н на Готскому березе, а немчнчю в Смоленской волостн, н в Полоцкой, н в Внтебской".
Былі і іншыя артыкулы. Так, наконт вяртання самой пазыкі дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска ў арты-132
куле 22 замацоўвае недатыкальнасць асобы іншаземца, якога як даўжніка нельга заключыць у турму ("а рубежа нм не деятн"). Гэтаму нямецкія купцы надавалі вялікае значэнне. Але ў адрозненне ад дагавора ганзейскіх купцоў з Ноўгарадам 1195 г. дагавор са Смаленскам, Полацкам і Віцебскам ідзе значна далей. Калі мясцовы гандляр не аддае немцу пазыку, апошні звяртаецца да цівуна, які даручае службовьім асобам спагнаць пазыку за тавар. Калі на працягу 8 дзён пазыка не аддаецца, то ў такім выпадку неабходна паручыцельства, калі і яго няма, то толькі тады замежнага купца "лзе его всаднтн в железа".
У гэтым дагаворы мы знаходзім звесткі аб нямецкіх факторыях у Смаленску і Полацку. У артыкуле 29 гаворка ідзе пра грамадскія вагі, адны з якіх знаходзяцца ў пра-васлаўнай царкве, другія — у "Немецкой Богороднцн", або "Немецкой Божннце".
Калі ў мясцовага купца ёсць падставы скардзіцца на замежнага госця, то ён павінен спачатку звярнуцца са сваёй скаргай наперад да нямецкага ольдэрмана і толькі тады, калі купец не падпарадкоўваецца яго рашэнню, мясцовы купец падае скаргу ў суд.
Значную ўвагу дагавор 1229 г. надае правілам праезду замежных купцоў праз волакі, якія злучалі Заходнюю Дзвіну з Дняпром. Як толькі нямецкія купцы пад’язджалі да волака, волацкі цівун павінен быў паслаць свайго чалавека, і пры гэтым вельмі хутка — "вборзе". За тавар, які перавозіўся валачанамі, яны сумесна неслі поўную адказнасць: "а што погынець того товару... вснм Волочанам платетн. Таже правда будн Руснну н на Готском березе". У тым выпадку, калі нямецкіх купцоў прыбывала шмат, яны цягнулі жэрабя, каго абслугоўваць перш за ўсё. Мясцовыя купцы на волаках абслугоўваліся пазней.
Мыта за праезд ні нямецкія купцы, ні купцы Смален-ска, Полацка і Віцебска не плацілі. Гэта быў агульны прынцып. Але за права карыстацца волакам іншаземныя "госці" павінны былі заплаціць пэўную суму.
Акрамя таго, яны павінны былі зрабіць волацкаму цівуну падарунак, а па прыездзе ў горад падараваць княгіні кавалак сукна. Да правілаў арганізацыі гандлю адносяцца артыкулы 17—19, якія замацоўваюць права на свабодны гандаль, свабодны праезд за межы Рыгі, Смаленска, По-лацка і Віцебска. Падкрэсліваецца пры гэтым, што купле-ны тавар назад не варочаецца.
133
Аднак дасягнутыя дамоўленасці выконваліся не заўсёды. Як з нямецкага боку, так і з боку мясцовых улад дапускаліся парушэнні. У скарзе Рыжскага магістрата віцебскаму князю Міхаілу Канстанцінавічу, якая была напісана паміж 1271 і 1289 гг., прыводзяцца шматлікія прыклады насілля і пры-мусаў з боку мясцовых улад да нямецкіх купцоў. Гэта і падман замежных купцоў пры ўзважванні тавараў, і завы-шанае вагавае мыта ("аже ты княже лншнее емлешь"), і рабаванні нямецкіх купцоў ("аже ты его товар co разбойнн-ковым узял"), і інш. Але і нямецкі бок таксама вельмі часта парушаў дасягнутыя дамоўленасці, аб чым сведчылі скаргі віцебскіх купцоў Рыжскаму архіепіскапу.
Важнай абставінай таго часу, якая садзейнічала росту розных насілляў над замежнымі купцамі, была вайна. Пры гэтым было не абавязкова, каб вайна была з радзімай таго ці іншага замежнага купца, дастаткова было любых ваен-ных дзеянняў. У любым выпадку замежным купцам паг-ражалі затрыманне і канфіскацыя яго тавараў, прыпынен-не яго дзейнасці, выгнанне або прымусовы ўдзел у ваенным паходзе.