• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    Значэнне візантыйскіх тавараў было такім вялікім, што князі пасылалі да парогаў шматлікія і добра ўзброеныя 120
    дружыны, які'я прастойвалі ля іх ўсё лета, каб сустрэць купецкія караваны, абараніць іх ад нападу полаўцаў і захаваць тавары. Для гэтага існаваў спецыяльны тэрмін — "взвестн гречннка".
    Але быў і яшчэ адзін тавар, які нельга было ні ўзва-жыць, ні абмёраць. Гэты тавар — адукацыя, асвета, куль-тура. Гандаль ішоў поплеч з распаўсюджваннем цывіліза-цыі і разам з новымі таварамі купец прывозіў новыя веды, новыя ідэі. Акрамя таго, асвета і адукацыя ў той час былі непасрэдна звязаны з хрысціянскай рэлігіяй і ўзровень яе распаўсюджанасці ў большай ці меншай ступені быў і ўзроўнем цывілізаванасці таго ці іншага народа. He будзе вялікай памылкай выказаць меркаванне аб тым, што пер-шымі хрысціянамі на Беларусі былі купцы, якія гандля-валі ў Канстанцінопалі і ўжо ў X ст. мелі ў ім царкву св. Іллі.
    Але не толькі візантыйскі ўплыў пранікаў з дапамогай гандлю на тэрыторыі старадаўняй Беларусі. Гандлёвы шлях на Заходняй Дзвіне вёў у каталіцкую Еўропу. Паміж разнастайнымі ўплывамі Візантыі і Захаду ішла барацьба, якая не магла не адбіцца на фарміраванні менталітэту беларускага народа.
    Тавары, якія пастаўляліся з тэрыторыі Старажытнай Беларусі ў Візантыю, былі традыцыйнымі для таго часу: футры, мёд, воск, збожжа, скура, зброя, нявольнікі.
    Гандаль з Візантыяй быў для Старажытнай Беларусі найбольш выгадным у IX —X стст., калі полацкія і смален-скія купцы былі галоўнымі пастаўшчыкамі візантыйскіх тавараў у Заходнюю Еўропу, а гандаль з Візантыяй быў патрэбнасцю эканамічнага жыцця.
    У XI —XIII стст. у выніку канкурэнцыі з боку гандлёвых гарадоў-рэспублік Паўночнай Італіі — Вене-цыі, Генуі і інш., крыжацкіх паходаў, захопу паўднёвых стэпаў полаўцамі гандаль з Візантыяй пачынае страчваць сваё значэнне і прыходзіць у заняпад. Калі ў IX —XI стст. галоўнымі напрамкамі знешняга гандлю на тэрыторыі су-часнай Беларусі былі гандаль з краінамі Арабскага халі-фата і Візантыяй, то ў XII ст. — з Заходняй Еўропай. Гэты гандаль адбываўся па двух кірунках: 1) па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора, а потым у Паўднёвую Прыбал-тыку, Скандынавію, Паўночную Германію і далей на Захад; 2) праз Кіеў у Цэнтральную Еўропу — Чэхію, Маравію, Польшчу, Паўднёвую Германію. Адзначаныя два кірункі ўзнікаюць амаль адначасова яшчэ ў IX ст. Аднак
    121
    складванне ў Заходняй Еўропе імперыі Карла Вялікага, гандлёвага саюза паўночных нямецкіх гарадоў Ганза, пер-шых дзяржаўных утварэнняў у паўднёвых і заходніх сла-вян абумовілі неабходнасць больш цесных эканамічных стасункаў паміж Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропай. У гэтых умовах значна ўзраслі роля і значэнне тэрыторыі Старажытнай Беларусі як пасрэдніка ў гандлі паміж краінамі Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
    "Берагі Дзвіны — сярэбраныя, а дно яе — залатое", — так казаў маскоўскі цар Іван IV Грозны, маючы на ўвазе важнае значэнне гандлёвага шляху па Заходняй Дзвіне. He страціў гэтага значэння ён і ў XII —XIII стст. Па гэтай рацэ гандляры Старажытнай Беларусі заходзілі ў Вараж-скае (Балтыйскае) мора, даходзілі да вострава Готланд, які знаходзіцца ў сярэдзіне Балтыйскага мора, паміж сучаснымі Швецыяй і Эстоніяй. У XIII ст. на гэтым востраве быў заснаваны г.Вісбі, які стаў цэнтрам шырокага гандлю паміж Захадам і Усходам. У яго дастаўлялася шмат тавараў з Полацка, Смаленска, Віцебска, Мінска і іншых старажытных беларускіх гарадоў. Сюды ж пры-ходзілі нямецкія караблі. У сярэдзіне XII ст. у вусці Заходняй Дзвіны брэменскія купцы заснавалі шэраг ка-лоній.
    Нягледзячы на тое, што ўсе землі па цячэнні Заходняй Дзвіны былі калоніяй Полацка і лівы плацілі полацкім князям даніну, першапачаткова з’яўленню нямецкіх ка-лоній у вусці Заходняй Дзвіны полацкія купцы не пераш-каджалі. Па-першае, ім было больш выгадна мець справу непасрэдна з нямецкімі купцамі, без пасрэднікаў. Па-дру-гое, полацкія і віцебскія купцы пазбаўляліся рызыкі не-бяспечных марскіх перавозак па Балтыйскім моры да вострава Готланд і гарадоў на паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мора. Па-трэцяе, самі нямецкія купцы ў XII ст. яшчэ не мелі намераў ні ў захопніцкім, ні ў місіянерскім плане. Нямецкія купцы прыязджалі ўвесну, гандлявалі ўсё лета і ўвосень ад’язджалі дадому.
    Але справа змянілася ў пачатку XIII ст., калі ў 1201 г. была заснавана Рыга, у 1202 г. на землях ліваў усталяваўся ордэн мечаносцаў, а ў 1237 г. — Лівонскі ордэн. Пачаліся паходы крыжакоў супраць языцкага насельніцтва ліваў, балтаў і іншых прыбалтыйскіх плямёнаў, іх прымусовае акаталічванне. Але і ў гэтых умовах гандаль з нямецкімі купцамі не перапыняўся. 122
    Гандаль паміж гарадамі Полацкага княства і нямецкімі купцамі з Рыгі адбываўся ўлетку па Заходняй Дзвіне, a ўзімку — па сухапутных дарогах, якія ў той час ішлі ўздоўж русла гэтай ракі і вельмі часта па ільду. Але водны шлях быў значна таннейшы, таму яму аддавалася перавага. У час веснавых павадкаў шматлікія судны з рознымі таварамі адпраўлялі ў Рыгу і далей па Балтыйскім моры, на працягу лета гандлявалі там, а ўвосень судны з новымі таварамі ўверх па Заходняй Дзвіне вярталіся назад. Узім-ку доўгія караваны саней адпраўляліся з Полацка ў Рыгу і з Рыгі ў Полацк.
    Стругі і ладдзі ў XII —XIII стст. былі лёгкімі суднамі, але і полацкія і нямецкія купцы сваіх суднаў у асноўным не мелі. Яны наймалі рачныя судны і каманды з полацкіх судаўшчыкоў, асноўны від заняткаў якіх складаў рачны сплаў. Звьгчайна купцы самі суправаджалі свае тавары альбо, што было значна радзей, пасылалі з імі сваіх прыказчыкаў. Як правіла, полацкія і нямецкія купцы ездзілі паасобку, бо ў іншым выпадку яны вялі беспера-пынныя спрэчкі. Па прыездзе немцаў у Полацк нямецкія тавары выгружаліся палачанамі і складваліся ў царкве ці ў тых дамах, дзе яны прыпыняліся.
    Галоўнымі з прывазных тавараў былі: соль, фландрый-скія і англійскія вырабы з воўны, розныя тканіны, галанд-скае і вестфальскае палатно, жалеза, медзь, волава, свінец, селядцы, віно, піва, разнастайныя пранасці. Паколькі каштоўных металаў — золата і серабра — не хапала, знешні гандаль часта зводзіўся да абмену. На такі абмен замежныя купцы ахвотна згаджаліся, бо і ў гэтым выпадку яны знаходзілі збыт для сваіх тавараў і задавальнялі попыт на мясцовыя.
    Аднак гандаль паміж нямецкімі купцамі з Рыгі і куп-цамі Полацкага княства не абмяжоўваўся паездкамі адзін да другога. I тым і другім дазваляліся і больш дал]кія падарожжы. Полацк і Віцебск прапускалі рыжскіх купцоў да Масквы і Смаленска, а Рыга дазваляла палачанам свабодны шлях па Балтыйскім моры. У XII —XIII стст. самымі наведваемымі заходнееўрапейскімі купцамі на Бе-ларусі былі рынкі Полацка, Віцебска і Смаленска, a беларускімі гандлярамі — рынкі Рыгі, вострава Готланд і Вісбі на гэтым востраве.
    Рыжскія купцы, каб устанавіць манаполію на гандаль з усходнеславянскімі землямі, прадастаўлялі полацкім купцам крэдыты, асабліва пад пастаўкі воску і футра,
    123
    нягледзячы на забароны ганзейскіх гандляроў. Цікавыя даныя на гэты кошт мае рыжская даўгавая кніга, дзе амаль трэцяя частка запісаў за XIII ст. тычыцца воску як прад-мета аплаты крэдыту з боку купцоў Полацка, Віцебска, Мінска, Навагародка і іншых гарадоў Беларусі. Так, по-лацкі купец Васіль абяцае паставіць свайму нямецкаму крэдытору адразу палову ласта, гэта значыць 15 капоў, ці 180 пудоў, воску.
    Беларускія купцы прывозілі на продаж воск, які быў ужо ператоплены ў форме круглых кавалкаў вагою ў некалькі пудоў. Воск быў адным з галоўных артыкулаў рыжскага гандлю, адкуль ён ішоў у Заходнюю Еўропу ў вялікай колькасці, дзе з яго выраблялі свечы. Акрамя таго, воск шырока выкарыстоўваўся ў ювелірнай справе для ліцця па васковых мадэлях. Рыга ў XII —XIII стст. была галоўным пастаўшчыком воску і мёду з беларускіх зямель у краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.
    У XII —XIII стст. гандаль полацкіх, смаленскіх і віцебскіх купцоў з нямецкімі купцамі адбываўся ўжо круг-лы год, таму для лепшай яго арганізацыі шэраг беларускіх купцоў пасяляліся ў Рызе, а нямецкіх — у Полацку, Віцебску і Смаленску. Купцам з Беларусі, якія пасяляліся ў Рызе, ужо ў XIII ст. прадстаўляліся грамадзянскія правы, што давала ім магчымасць нараўне з рыжскімі купцамі карыстацца правам заморскага гандлю. Да гэтага яны маглі толькі адыгрываць ролю пасрэднікаў у гандлі паміж немцамі і прыезджымі землякамі.
    Акрамя купцоў з Полацка, Смаленска, Віцебска, На-вагародка і іншых старажытных гарадоў Беларусі, якія пастаянна жылі ў Рызе, у гэтым горадзе ў XIII ст. існавала вялікая калонія з прыезджых жыхароў Беларусі. Яна складалася з купцоў, іх прыказчыкаў і слуг, кормчых, грузчыкаў, весляроў і інш. Большасць гэтых людзей была з Полацка і прыдзвінскіх зямель. Частка іх жыла ў прадмесці Рыгі, так званай Рускай вёсцы, а больш замож-ныя — у квартале Рыгі пад назвай Рускі канец. У гэтым квартале полацкія будаўнікі збудавалі каменную царкву св. Мікалая, каля якой у XIV ст. узнік мужчынскі правас-лаўны манастыр. Царква св.Мікалая падпарадкоўвалася полацкаму епіскапу, які назначаў туды святароў.
    У Полацку і Віцебску ў нямецкіх купцоў спачатку сваёй калоніі не было, жылі паасабку адзін ад другога ў розных дамах, якія яны арэндавалі ў мясцовых жыхароў. Сваю асобную калонію, так званы Нямецкі двор, яны стварылі 124
    ў Полацку і Віцебску толькі ў другой палове XIII ст., які ўзначальваў ольдэрман. Як беларускія купцы ў Рызе, так і нямецкія ў гарадах Полацкага княства карысталіся ад-нолькавымі правамі з мясцовымі жыхарамі.
    У адрозненне ад Ноўгарада, дзе нямецкія купцы мелі права гандляваць толькі з мясцовымі жыхарамі, у полацкіх канторах на Заходняй Дзвіне для замежных купцоў існав-ала большая свабода. Нямецкія купцы гандлявалі без усялякіх пасрэднікаў як з мясцовым насельніцтвам, так і з прыезджымі купцамі з Ноўгарада, Пскова, Смаленска і Масквы. Аднак полацкія гандляры ўвесь час імкнуліся замацаваць за сабой права "ходнтн между ннмн", гэта значыць быць пасрэднікамі і кантраляваць прыезджых купцоў. Пры гэтым мясцовае купецтва спасылалася на наўгародскія правілы, дзе забаранялася аднаму "госцю" гандляваць з другім. Таму невыпадкова рыжскія купцы не аднойчы ў XIII ст. скардзіліся віцебскаму князю на пару-шэнне існуючых дамоўленасцяў, калі той на гарадскіх і сельскіх базарах загадаў аб’явіць аб забароне прыезджым купцам гандляваць з прыезджымі.