Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
Паміж купцамі часта заключаліся здзелкі аб пазыках грошай для гандлёвых аперацый увогуле без усялякіх працэнтаў, на даверы, што заахвочвалася існуючым зака-надаўствам. "Аже кто купец купцю дасть в куплю куны нлн в гостьбу... то послугн ему не надобе..." У дадзеным выпадку перад намі крэдыт без працэнтаў, на даверы. На прынцыпе даверу былі заснаваны і такія формы крэдыту, як пазыка тавараў, маёмасці, захоўванне тавараў аднаго купца ў другога.
Выклікаюць цікавасць тыя артыкулы "Рускай праўды", якія прадугледжваюць парадак выплаты даўгоў. Так, у першую чаргу задавальняліся інтарэсы князя, потым за-межных і мясцовых купцоў, "а домашннм что ся остане кун, то ся поделять". Калі купец перажыў тое ці іншае стыхійнае бедства або быў абрабаваны, то ў гэтым выпадку ён пакаранню не падлягаў і мог пасгупова выплаціць свае даўгі. Але калі ён прайграў або прапіў тавар, які быў куплены на пазычаныя грошы, то ён поўнасцю аддаваўся ва ўладу крэдытораў.
Акрамя таго, у "Рускай праўдзе" была змешчана цэлая сістэма гандлёвых і мытных пошліц. Сярод іх былі наступ-ныя: 1) мыта — першапачатковая пошліна за права правезці 105
тавар; 2) перавоз — плата за пераправу тавара праз раку; 3) маставое — плата за праезд цераз мост; 4) камернае — плата за захоўванне тавара на царкоўных складах; 5) вагавае — плата за карыстанне вагамі; 6) гасцінае — плата за права весці гандаль.
Усё гэта сведчыць аб тым, што гандаль ужо ў XI —XII стст. быў добра арганізаваны. Акрамя таго, з тэксту "Рус-кай праўды" відавочна, што ў XII ст. на тэрыторыі Стара-жытнай Беларусі шырока практыкаваўся гандаль на грошы, якія пазычаліся ў аднаго ці некалькіх купцоў, інтарэсы якіх у дадзеным выпадку супадалі і станавіліся агульнымі. Паколькі акрамя грошай пазычаліся тавары, маёмасць, аказваліся іншыя паслугі, ёсць усе падставы выказаць меркаванне аб тым, што ў XII ст. на Беларусі пачынаюць складвацца зачаткі купецкіх гандлёвых тава-рыстваў. Члены такіх таварыстваў на даверы пазычалі той ці іншай асобе грошы або тавары для ўнутранага гандлю — "купля" і знешняга — "гасцьба". Іншымі словамі, члены такіх старажытных купецкіх аб’яднанняў аказвалі адзін другому ў розных формах узаемадапамогу, абаранялі агульныя інтарэсы. На думку вядомага даследчыка стара-жытнай гісторыі ўсходніх славян акадэміка Б.Д.Грэкава, у адным з самых багатых гандлёвых гарадоў эпохі ранняга феадалізму — Полацку — ужо ў XII ст. існавалі купецкія брацтвы, а полацкае купецтва было адным з самых уплы-вовых класаў таго часу. Звернем увагу і на той факт, што ў розных краінах Заходняй Еўропы першыя купецкія брацтвы пачынаюць зараджацца на мяжы XI —XII стст.
Такім чынам, унутраны гандаль на тэрыторыі Стара-жытнай Беларусі ў XII —XIII стст. ведаў зачаткі купецкіх гільдый і карпарацый, якія ў будучым сталі ўплывовай палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сілай у барацьбе за ўтварэнне адзінай беларуска-літоўскай дзяржавы і атры-манне гарадамі Беларусі магдэбургскага права.
Вельмі складаным і да канца не высветленым з’яўля-ецца пытанне аб цэнах на ўнутраным рынку Беларусі таго часу. Звесткі аб цэнах у старажытных пісьмовых крыніцах тычацца, як правіла, толькі неўраджайных і галодных гадоў у Ноўгарадзе, Пскове і іншых рускіх гарадах, таму яны мала садзейнічаюць уяўленню аб звычайных рынач-ных цэнах на тэрыторыі Беларусі. Вядомы юрыдычны помнік XI ст. "Руская праўда" ў большасці выпадкаў мае справу не з цэнамі, а з памерамі штрафаў, якія толькі ўскосна могуць сведчыць аб цэнах таго часу.
106
Найбольш важныя крыніцы, якія даюць звесткі аб цэнах, — ганлёвыя дагаворы Ноўгарада, прьгчым гаворка ў іх ідзе аб цэнах ў звычайныя нармальныя дні. Так, печаны хлеб на гарадскіх базарах Ноўгарада ацэньваўся ў XIII ст. у 2 рэзаны. У той час 1 рэзана прыраўнівалася да 0,98 г серабра. Аднак пры гэтым трэба мець на ўвазе, што хлеб у Ноўгарадзе быў прывазным і таму каштаваў больш, чым, скажам, у Полацку, Тураве, Мінску ці ў любым іншым старажытнам горадзе Беларусі.
Падагульняючы сказанае, неабходна адзначыць, што хоць старажытныя пісьмовыя крыніцы ўтрымліваюць вельмі мала звестак аб стане ўнутранага гандлю на тэры-торыі Старажытнай Беларусі ў IX —XIII стст., ёсць усе падставы зрабіць вывад аб тым, што ў дадзены перыяд унутраны гандаль Беларусі перажываў пэўны ўздым: па-вялічыліся яго абароты, а для свайго часу асартымент тавараў быў даволі разнаётайным. На базарах і кірмашах можна было набыць коней, буйную і дробную рагатую жывёлу, хатнюю птушку, рыбу, мёд, воск, футру, збожжа, муку, фураж, соль, печаны хлеб, розныя напоі, агародні-ну, садавіну, дровы, зброю, гліняную і драўляную пасуду, розныя тканіны, абутак, адзенне, разнастайныя прылады працы, інструмент, ювелірныя ўпрыгажэнні і шмат іншых тавараў. Унутраны тавараабмен адыграў вялікую ролю ў паступовым разлажэнні натуральнай гаспадаркі, садзейні-чаў грамадскаму падзелу працы, росту гарадоў і агульнаму пад’ёму прадукцыйных сіл Старажытнай Беларусі. Разам з тым унутраны гандаль стаў важнай перадумовай развіцця знешняга гандлю, бо без росту ўнутранага тавараабмену нельга дабіцца росту знешняга тавараабароту і, наадварот, знешні гандаль станоўча ўплываў на ўнутраны.
Акрамя таго, развіццё ўнутранага гандлю станоўча ўплывала на пераадоленне феадальнай раздробленасці на Беларусі, адмену шматлікіх мытных межаў і стварыла ўмовы для палітычнага аб’яднання беларускіх зямель у адзіную беларуска-літоўскую дзяржаву.
Пытанні для паўтарэння
1. Якія асноўныя фактары стымулявалі развіццё ўнутранага гандлю на Беларусі ў IX —XIII стст.?
2. Апішыце формы тавараабмену паміж сельскімі абшчынамі.
3. Якую ролю ў тавараабароце адыгрывала вотчынная гаспадарка?
4. Васкрыйце асноўныя прычыны, якія адмоўна сказваліся на развіцці ўнутранага гандлю Беларусі.
107
5. У чым асаблівасці кірмашоў як формы ўнутранага гандлю?
6. Ці аказвала станоўчы ўплыў на развіццё ўнутранага гандлю на Беларусі царква?
7. Дайце класіфікацыю адзінак вагі таго часу.
'8 . Растлумачце сутнасць тых артыкулаў ''Рускай праўды", якія тычацца пытанняў гандлю і грашовых адносін.
9. Калі на Беларусі пачынаюць узнікаць зачаткі купецкіх аб’яднан-няў?
10. У чым сказваецца ўзаемаўплыў унутранага і знешняга гандлю?
Заданні
1. Паспрабуйце зрабіць аналіз асартыменту тавараў, якія прадавалі-ся на ўнутраным рынку Беларусі ў IX —XIII стст.
2. Распрацуйце табліцу асноўных формаў унутранага гандлю таго часу.
Літаратура
1. Алексеев Л.В Полоцкая земля (Очеркя нсторнн Северной Бело-русснн в IX —XIII вв). М., 1966.
2. Бе.іяев Н. йсторня Полоцка ялн Северо-Западной Русн от древнейшнх времен до Люблннской уннн. М., 1872.
З. БэрА. йсторяя всемнрнойторговлн./Пер. с нем.: ВЗт. М., 1876.
4. Греков Б.Д. Кяевская Русь н русскне княжества. XII —XIII вв. йзд. 2-е. М., 1993.
5. Грушевскйй М.С. Очерк нсторня Турово-Пннского княжества в Х-ХІІІ вв. Кнев, 1901.
6. Данйлевйч В.Е. Очерк нсторнн Полоцкой земля до конца XVI столетня. Кнев, 1896.
7. Дйхтяр Г.А. Внутренняя торговля в дореволюцнонной Росснн. М., 1960.
8. Довнар Запольскйй М.В. йсторня русского народного хозяйства. Кнев, 1911. Т. 1.
9. Загорульскйй Э.М. Древннй Мннск. Мн., 1963.
10. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн., 1991.
11. Kamaee II. М. Промышленность н торговля Древней Русн //Русск. нсторяя в очерках я статьях. М., 1909. Т. 1.
12. Кулйшер Н.М. Йсторяя русской торговлн. Пг., 1923.
13. Левко О.Н. Торговые связн Вятебска в X —XVIII вв. Мн., 1989.
14. Мелыунов П.П. Очеркя по нсторян русской торговля. IX — XVIII вв. М., 1905.
15. Памятнякн русского права феодально-раздробленной Русн XII — XIII вв. М , 1953.
16. Половнйков А.П. Торговля в старой Росснн. М., 1958.
17. Рыбаков Б.А. Торговля н торговые путн //Нсторня культуры Древней Русн. Домонгольскнй пернод. Т. 1. Матернальная культура. М.; Л., 1948.
18. ТелегйнА. Ясторня торговлн. М., 1865.
19. Тйхомйров М.Н. Древнерусскне города. М., 1956.
20. Штыхов Г.В. Города Полоцкой земля (IX — XIII вв.). Мн., 1978.
108
2.2. ЗНЕШНІ ГАНДАЛЬ
Знешні гандаль у IX —XIII стст. адыгрываў вялікую ролю ў эканамічным жыцці Старажытнай Беларусі. Дзя-куючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу старажытныя княствы, якія існавалі ў той час на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Полацкае, Тураўскае, Мінскае, Слуцкае, Пінскае і інш., былі пасрэднікамі ў гандлі паміж Поўначчу і Поўднем, Захадам і Усходам.
Ва ўмовах ранняга феадалізму першапачаткова ў гавар-ным абарачэнні перавагаюць знешнія гандлёвыя сувязі. Асабліва яскрава гэта з’ява праявілася ў IX —XI стст. Аднак у XII — XIII стст. па меры развіцця ўласных прадук-цыйных сіл у сельскагаспадарчай і рамеснай вытворчасці, шляхоў і сродкаў зносін знешнія гандлёвыя сувязі састу-паюць месца ўнутраным.
Вытокі знешніх гандлёвых сувязяў Старажытнай Бела-русі па ўсёй верагоднасці можна аднесці да канца II — пачатку III ст. н.э., калі на яе тэрыторыі з’явіліся першыя рымскія дынарыі, манеты Баспорскага царства, Фракіі, Егіпта. У наступныя стагоддзі гэтыя сувязі ўзмацняліся. Безумоўна, што на знешні гандаль у той час адмоўна ўплывалі звычаі таго часу, войны, рабаўніцтва, што рабіла знешнія гандлёвыя сувязі вельмі няўстойлівымі і нерэгу-лярнымі. Але і ў перыяд разлажэння першабытнаабшчын-нага ладу і пераходу да феадальнага спосабу вытворчасці знешні гандаль паступова страчвае чыста менавы характар. Шматлікія скарбы манет, якія знойдзены на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паказваюць, што ўжо ў VIII ст. знешні гандаль ажыццяўляўся на грошы.
Развіццё знешняга гандлю Старажытнай Беларусі можна ўмоўна падзяліць на два перыяды: першы — IX — XI стст.; другі — XII —XIII стст. Для першага перыяду характэрны перавага гандлю з арабамі і Візантыяй. Ме-навіта ў гэты час складваецца ўнутраны гандаль, хутка развіваецца рамяство, вырабы якога становяцца прадметам вывазу, шырокія памеры набывае гандаль палоннымі ра-бамі. Гандаль у гэтыя часы часта спалучаецца з рабаўніцтвам. Для другога перыяду характэрна перавага гандлю з Заходняй Еўропай. Пашыраецца гандаль нягле-дзячы на шматлікія перашкоды па прычыне феадальнай раздробленасці; ён паступова страчвае рабаўнічы харак-тар. У гэты перыяд узнікаюць зачаткі купецкіх гільдый, камерцыйнага права і крэдьпу. У гэтыя стагоддзі значна