Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
91
ў той час не толькі надзейнай аховай межаў асобных княстваў і зямель, але і невычарпальнай крыніцай для нарыхтоўкі драўніны.
Працэс нарыхтоўкі драўніны меў пэўную пасля-доўнасць. Спачатку дрэвы валілі, потым абцярэблівалі сучча, здымалі кару і рассякалі яго на часткі. Усё гэта рабілі ў той час толькі сякерай. Нарыхтоўвалі два віды драўніны — будаўнічыя матэрыялы і дровы. 3 будаўнічых матэрыялаў выраблялі карабельныя брусы, сваі, бэлькі, сякерай выраблялі і дошкі.
Нарыхтоўвалі вялікую колькасць бандарнай клёпкі. Дубовая, сасновая, яловая, асінавая клёпка ў вялікай колькасці патрабавалася бондарам у вытворчасці бочак, кадак і г.д. Дубовая клёпка карысталася значным попытам за мяжой.
Падрыхтаваныя лесаматэрыялы вывозілі зімой, калі былі даступнымі нават балоцістыя месцы. Зімой вывозілі на санях з падсанкамі, ранняй вясной і ўвосень — на колах, а таксама волакам.
Нарыхтаваны лес вывозілі на сплаўныя прыстані, дзе з дапамогай спецыяльнага молата на лес ставілі кляймо з прозвішчам купца. Вясной па Вісле лес сплаўлялі ў Польш-чу, па Нёману — у Германію, па Заходняй Дзвіне — у Рыгу, а потым у Англію і Галандыю. Сплаў леса ў плытах быў добра вядомы на Беларусі ўжо ў XII —XIII стст.
Такім чынам, промыслы насельніцтва Старажытнай Беларусі ў IX —XIII стст., хоць і страцілі сваё былое значэнне, сталі другараднымі заняткамі, але адыгрывалі значную ролю ў эканамічным жыцці. Калі асноўныя галі-ны эканомікі Беларусі таго часу — сельская гаспадарка, рамяство і гандаль — у асноўных рысах зрабілі крок наперад, дасягнулі параўнальна высокага ўзроўню, які быў уласцівы і наступным стагоддзям, то дапаможныя галіны — збіральніцтва, рыбалоўства, паляўніцтва, бортніцтва і інш. — захавалі ў гэты час шмат архаічных рысаў. Але, нягледзячы на гэта, промыслы пастаўлялі на ўнутраны і знешні рынак шмат таварнай прадукцыі і ў цэлым былі важнай перадумовай для развіцця гандлю і грашовых адносін на Беларусі ў IX —XIII стст.
Пытанні для паўтарэння
1. Дайце характарыстыку збіральніцтву і вызначце яго характэрныя асаблівасці.
92
2. Якія прылады працы рыбалова IX —ХШ стст. ведаеце Вы? Апішыце іх.
3. Назавіце віды рыб, якія вадзіліся ў той час на Беларусі.
4. У чым прынцыповае адрозненне паляўніцтва як промыслу IX — XIII стст. ад папярэдняга перыяду?
5. Апішыце віды лясных звяроў і прылады для палявання на іх у той час. У чым была перавага самаловаў?
б. Выдзеліце асноўныя этапы ў развіцці старажьпнага бортніцтва.
7. У чым адрозненне заканадаўчых актаў па ахове бортніцтва і звычаёвага права?
8. Дайце вызначэнне і апішыце сутнасць лесахімічных промыслаў на Беларусі ў IX —XIII стст.
9. Ці аказвалі станоўчы ўплыў промыслы на развіццё гандлю? Калі так, тады асвятліце механізм такога ўздзеяння.
Літаратура
1. Алексеев Л.В. Полоцкая земля (Очеркн нсторнн Северной Бело-русснн в IX —XIII вв.). М., 1966.
2. Буракоўскі Н.І. Лесахімічныя промыслы //Беларусь. Прамы-словыя і рамесныя заняткі. Мн., 1995. Т. 1
3. Гуревйч В.Д. Сельское хозяйство н промыслы древнерусского Новогрудка //Краткне сообіцення Ннстнтута археологнн AH СССР. М., 1965. Вып. 104.
4. Гусоўскі М. Песня пра зубра. Мн., 1981.
5. Данйлевйч В.Е. Очерк по нсторнн Полоцкой землн до конца XIV столетня. Кнев, 1986.
6. Довнар-Запольскйй М.В. Очерк нсторнн крнвнчской н дреговнч-ской земель до конца XII столегня. Кнев, 1891.
7. Довнар-Запольскйй М.В. Нсторня русского народного хозяйства. Кнев, 1911.
8. Загорульскйй Э.М. Древннй Мннск. Мн., 1963.
9. Загорульскйй Э.М. Древняя нсторня Белорусснн. Мн., 1977.
10. Куза Г.Е. Рыбный промысел в Древней Русн //Матерналы XIII конференцнн Ннстнтута археологйй АН УССР. Кйев, 1972.
11. Меховскйй М. Трактат о двух Сарматяях. М.;Л., 1936.
12. Сапунов А. Река Западная Двйнэ. Нсторяко-географйческйй обзор. Вятебск, 1893.
13. Татур Г.Х. Очерк археологаческйх памятнйков на пространстве Мйнской губернйй й ее археологяческое значенне. Мн., 1892.
14. Третьяков П.Н. Сельское хозяйство й промыслы //йсторня культуры Древней Русн. Домонгольскйй перяод. Т. 1. Матерйальная культура. М.;Л., 1948.
15. Цярохін С.Ф. Збіральніцтва //Беларусы. Прамысловыя і рамесныя заняткі. Мн., 1995. Т. 1.
16. Цярохін С.Ф. Паляўніцтва // Беларусы. Прамысловыя і рамесныя заняткі. Мн., 1995. Т. 1.
17. Цярохін С.Ф. Пчалярства //Беларусы. Прамысловыя і рамес-ныя заняткі. Мн., 1995. Т. 1
18. Цярохін С.Ф. Рыбалоўства //Беларусы. Прамысловыя і ра-месныя заняткі. Мн., 1995. Т. 1.
19. Штыхов Г.В. Города Полоцкой земля (IX — XIII вв.). Мн., 1978.
20. Штыхов Г.В. Древннй Полоцк. IX —XIII вв. Мн., 1975.
93
ГЛАВА 2
РАЗВІЦЦЁ ГАНДЛЮ НА БЕЛАРУСІ Ў ІХ-ХІІІ стст.
2.1. СТАН УНУТРАНАГА ГАНДЛЮ
Унутраны гандаль Беларусі ў IX —XIII стст. адносіцца да найменш даследаваных бакоў эканамічнай дзейнасці насельніцтва. Між тым унутраны гандаль, тавараабмен паміж горадам і вёскай, асобнымі рэгіёнамі, а таксама сялянскімі абшчынамі з’яўляецца важным паказчыкам эка-намічнага развіцця, адлюстраваннем ступені падзелу працы і трываласці гаспадарчых сувязяў.
Вывучэнне стану сельскагаспадарчай вытворчасці, рамя-ства і промыслаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX — XIII стст. дазваляе зрабіць вывад аб тым, што параўнальна высокі для таго часу ўзровень развіцця гэтых галін народнай гаспа-даркі станоўча паўплываў на развіццё тавараабмену і ўнут-ранага гандлю, стаў асновай развіцця гандлёвых і грашовых адносін, нягледзячы нават на тое, што старажьггная беларус-кая вёска жыла ў той час натуральнай гаспадаркай, што абумовіла існаванне мноства невялікіх, замкнутых, адасоб-леных і самастойных сялянскіх абшчын. Падстаў для такой адасобленасці і самастойнасці было шмат, але галоўная — існаванне сялянскага рамяства, якое хаця і задавальняла асноўныя патрэбы абшчыны, але не ўсе, асабліва ў якасных прыладах працы. Таму ва ўмовах панавання натуральнай гаспадаркі жыццё ўладна патрабавала ўзнікнення таварааб-мену спачатку паміж абшчынамі, а потым паміж вёскай, горадам і асобнымі рэгіёнамі.
Даныя археалагічных даследаванняў, пісьмовых крыніц больш позняга часу, этнаграфічных матэрыялаў даюць усе падставы зрабіць вывад аб тым, што ўнутраны гандаль, развіццё якога непасрэдна было звязана з развіццём земляробства, жывёлагадоўлі, рамяства і про-мыслаў, перажываў на тэрыторыі Старажытнай Беларусі ў IX —XIII стст. пэўны ўздым. У той час на гандлёвых плошчах Полацка, Турава, Друцка, Мінска, Віцебска, Навагародка і іншых старажытных беларускіх гарадоў можна было шмат чаго купіць. Так, напрыклад, можна было купіць палонных рабоў, апрануць іх або ўзброіць, пасадзіць на коней або колы ці ў човен, прыдбаць будаўнічыя матэрыялы і наняць майстроў, каб збудаваць 94
дом, апрануцца ў сукно або кітайскі шоўк, папіць рабіна-вай медавухі і закусіць рыбай і пірагамі.
Асноўнымі фактарамі, якія стымулявалі развіццё ўнут-ранага гандлю, былі наступныя: 1) грамадскі падзел працы; 2) аддзяленне рамяства ад земляробства; 3) рост гарадоў і гарадскога насельніцтва; 4) назапашванне лішкаў прадукцыі ў выніку сельскагаспадарчай, рамеснай дзей-насці і заняткаў промысламі. У развіцці гандлю былі зацікаўлены ўсе слаі грамадства.
Для аналізу стану ўнутранага гандлю Старажытнай Беларусі вялікае значэнне мае вывучэнне такога важнага элемента ўнутраных гандлёвых сувязяў, як тавараабмен паміж вёскамі і сельскімі абшчынаміЛ'
Заняткі земляробствам і жывёлагадоўляй у кожнай сялянскай сям’і спалучаліся з разнастайнай рамеснай дзей-насцю па вытворчасці простых відаў адзення, драўлянай і глінянай пасуды, неабходнага гаспадарчага інвёнтару і прылад працы. Аднак розныя віды сельскага рамяства не аднолькава ўплывалі на развіццё тавараабмену на вёсцы. Нават калі вясковыя бондары і ганчары забяспечвалі сваёй прадукцыяй свае вёскі ці нават некалькі вёсак адной сельскай абшчыны, іх прадукцыя наўрад ці выходзіла за межы адной абшчыны. Тавараабмену садзейнічала толькі яго суседства з кірмашамі, што ўплывала на масавы выраб драўлянай і глінянай пасуды і яе якасць.
Першым сельскім рамяством, якое пачало падрываць натуральны характар сельскай гаспадаркі і садзейнічаць паглыбленню тавараабмену паміж сельскімі абшчынамі, былі кавальскае рамяство і вытворчасць металу. Чаму менавіта так? Па-першае, не кожнае паселішча на Беларусі мела ў той час свае домніцы і кузні. Па-другое, склада-насць тэхналогіі выплаўкі жалеза з руды і кавальскай справы даўно ўжо патрабавала ад рамесніка зрабіць гэты занятак асноўным для атрымання сродкаў існавання.
Улічваючы, што не ў кожным паселішчы Старажытнай Беларусі былі домніцы і кузні, навукоўцы падлічылі, што кожная з іх абслугоўвала раён радыусам у 5—15 км, ці 10 — 30 км у папярочніку. Выходзіць, што паміж кавалём і навакольнымі сялянамі існаваў тавараабмен. У якіх формах існаваў гэты абмен, сказаць сёння цяжка, але можна мерка-ваць, што сельскі каваль, які меў пэўны запас металу, выкоўваў тую ці іншую рэч на заказ. Хутчэй за ўсё разлік паміж майстрамі і заказчыкамі адбываўся на кузні. Пры панаванні ў той час натуральнай рэнты мог быць хутчэй за
95
ўсё разлік па самай простай формуле тавараабмену тавар — тавар, калі каваль за сваю працу атрымліваў збожжа, мяса, рыбу, мёд, абутак, тканіну, пасуду, скуру і г.д.
Наральнікі, акоўкі для лапат, сякеры, нажы, косы, сярпы, наканечнікі для стрэлаў, цвікі, абручы, рыба-лоўныя кручкі, астрогі і шмат іншых вырабаў кавалёў з’яўляліся прадметам тавараабмену і пападалі ў сялянскую гаспадарку з кузняў, якія ў мностве былі раскіданы па ўсёй Беларусі. Толькі на тэрыторыі Полацкага княства, дзе было праведзена шырокае археалагічнае даследаванне, знаходзілася каля 250 кузняу.'
Археолагі знаходзяць вырабы старажытных беларускіх ювеліраў з бронзы, медзі, золата, серабра і шкла, якія вырабляліся шляхам адліўкі ў гліняных ліцейных формач-ках. Асаблівасцю такога працэсу з’яўляецца тое, што ўсе тыя вырабы, якія адліваліся з адной формы, былі абсалют-на аднолькавыя. Калі старанна параўнаць такія аднатып-ныя вырабы, то можна вызначыць тыя, якія належалі аднаму майстру. Пры ўсёй недастатковасці, адноснасці і непаўнаце археалагічных даных вызначэнне прадукцыі аднаго майстра і асабліва рэгіёнаў яе распаўсюджвання мае надзвычай важнае значэнне для вывучэння ўнутранага абмену і гандлю Старажытнай Беларусі.