• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    У IX —XIII стст. пачынаюць узнікаць брацтвы бортнікаў, якія спачатку ахоплівалі гараджан і дробных феадалаў, a потым і сялян. Як і брацтвы рыбаловаў, яны таксама група-валіся спачатку вакол царквы і манастыроў. Калектыўнае валоданне пчоламі называлася сябрынай, а бортнікі, якія ўваходзілі ў яе склад, называлі сябе не толькі сябрамі, але і братамі. У XI ст. сярод княскіх слуг з’яўляюцца бортнікі, якія вызваляюцца ад цягла і шэрага іншых павіннасцяў.
    Бортніцтва, як і іншыя гаспадарчыя заняткі, патраба-вала спецыяльных прылад працы. Борці выдзёўбвалі задоўга да раення пчол. Уладкаваўшыся з дапамогай лазіва на дрэве, бортнік сякерай з шырокім лязом пачынаў выдзёўбваць борць. Гэта была надзвычай марудная і цяж-кая праца, і на выраб адной борці, калі працаваць цэлы дзень, патрабавалася два тыдні. Камера борці выдзёўбва-87
    лася пешняй, прамым сагнутым лыжачкай лязом на доўгім тронку. Уся праца вялася праз вузкую прамавугольную адтуліну, адкуль потым даставалі мёд. Борць высякалі з сонечнага і зацішнага боку. Адтуліна закрывалася дубовым брусам з невялікай шчылінай для пчол.
    Камера борці падзялялася на тры часткі: галаву, дзе знаходзіўся рой, сярэдзіну, дзе знаходзіліся соты, дно, куды пры неабходнасці ставілі падкормку, у сярэдзіне борці — драўляную грабёнку для сотаў. Вярхушка дрэва ссякалася і прыкрывалася ад дажджу дзёрнам або каменем. Такое дрэва хутчэй расло ў таўшчыню і было больш устойлівым супраць ветру. У адным дрэве магло быць дзве борці, у такім разе яго называлі блізняк, калі тры — матка або каралева.
    Для прываблівання пчол у новую борць яе апырсквалі духмяным настоем з кветак і травы, акурвалі верасам, клалі кавалачак сотаў.
    Борць трэба было захоўваць ад шматлікіх ворагаў: мядзведзяў, куніц, мурашак. Асабліва вялікую шкоду пры-носілі мядзведзі, якія нават на слых адрознівалі поўную борць ад пустой. Ад мядзведзяў майстравалі розныя прыс-тасаванні — памосты вакол борцяў, забітыя ў дрэва вос-трыя лязы, самастрэлы. Ад мурашак бараніліся з дапамо-гай намочаных у дзёгці або смале жгутоў.
    Перад зборам мёду, як правіла, апраналі чыстае адзен-не і старанна мыліся. Калі бортнік нёс ці вёз мед дамоў, ён лічыў сваім абавязкам пачаставаць ім кожнага, хто сустракаўся яму ў лесе.
    Мёд звычайна збіралі ў канцы жніўня. Колькасць мёду вызначалі з дапамогай прутка, а потым выразалі соты і складвалі іх у лазбень — лубяную пасуду з палатняным дном і канаплянай почапкай. На зіму пчолам пакідалі "на 1,5 — 2 пальцы" меду, якога пры зацяжной зіме не хапала. У сярэднім з борці бралі да пуда мёду, а ў добрыя гады — і два.
    На Беларусі борці дайшлі да нашага часу ў адзінкавых выпадках. А дрэў з пустымі борцямі захавалася шмат. He ўсе яны сведкі IX —XIII стст., але ў 3 км ад в. Рашэтнікі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці стаіць магутны дуб зтаямнічым, магчымаяшчэ язычніцкім, імем "Мінтус". На яго таўшчэзным, у тры абхваты ствале відаць старажытны знак гаспадара борці.
    У X —XI ст. на змену борці паступова пачынае пры-ходзіць калода, якая адзначала надыход новай формы культурнага пчалярства. Працяглы час бортніцтва і калод~
    88
    нае пчалярства суіснавалі, і толькі ў XVIII ст. калода паўсюдна выціскае борць.
    Першы калодны вулей быў нічым іншым, як выпілава-най з паваленага ветрам дрэва борцю. Слова "калода" замацавалася .не адразу, спачатку такую выпілаваную борць, калі меркаваць па "Рускай праўдзе", называлі "олек", па-сучаснаму "вулік". Калоднае пчалярства яшчэ працяглы час заставалася лясным, і толькі пазней сяляне пачалі іх устанаўліваць на сваіх сядзібах. Канструкцыйна калоды адрозніваліся ад борці толькі тым, што мелі накрыўку з яловай кары, якую прыціскалі каменнем. Таму доўгі час калоднае пчалярства працягвала называцца бортніцтвам. Гэта было абумоўлена тым, што выраб кало-ды, спосаб догляду пчол, прылады і прыстасаванні, тэрмі-налогія заставаліся ранейшымі.
    Па спосабах размяшчэння калод адносна зямлі верты-кальна ці гарызантальна яны называліся стаякамі або лежакамі. Устанаўлівалі іх як на зямлі, так і на вышыні. Устанаўленне калод на вышыні ўзбагаціла пчалярства новымі прыладамі працы. З’явіліся прыстасаванні для пад’ёму цяжкіх калод на дрэвы.
    Бортны промысел быў даволі небяспечным, бо выпадкі, калі бортнікі зрываліся з дрэва і разбіваліся, былі ў той час даволі частай з’явай.
    Падагульняючы сказанае, неабходна адзначыць, што бортны промысел на Беларусі ў IX —XIII стст. меў шыро-кае распаўсюджванне, адыгрываў вялікую ролю ў гаспа-дарчым жыцці, станоўча паўплываў на развіццё гандлю і таварна-грашовых адносін.
    Акрамя збіральніцтва, рыбалоўства, паляўніцтва на-сельніцтва Беларусі ў IX —XIII стст. займалася лесахіміч-нымі промысламі. Да гэтых промыслаў адносіліся гонка дзёгцю, смолакурэнне, выпальванне вугалю, выварка па-ташу. Прадукты гэтых промыслаў адыгрывалі важнае значэнне ў гаспадарчым жыцці Старажытнай Беларусі, яны ў вялікай колькасці пастаўляліся на рынак.
    Асабліва пашыраным было смолакурэнне. Смалу ўжы-валі для прасмольвання рыбацкіх сетак, чоўнаў, лодак, іншых рачных суднаў, канатаў, выкарыстоўвалі ў ваеннай справе. Полацкія купцы ў значным аб’ёме вывозілі смалу па Заходняй Дзвіне праз Рыгу ў гарады нямецкай Ганзы.
    Каштоўным таварам з’яўляўся паташ. Ён быў неабходны для мыцця воўны, адбельвання і фарбавання тканін, ачысткі сукна, прымяняўся для мыла- і шкловарэння, прыгатавання 89
    фаянсавай палівы. Ужывалі паташ і ў фармацэўтыцы, у кандытарскай вытворчасці. Шмат паташу вывозілі за мяжу.
    Дзёгаць выкарыстоўвалі для змазкі калёсных восяў, у гарбарнай справе, народнай медыцыне. Вугаль знаходзіў прымяненне ў вытворчасці жалеза і кавальскай справе. Гэтыя лесахімічныя промыслы існавалі на Беларусі са старажыт-ных часоў і да другой паловы XIX ст., калі смала і дзёгаць былі заменены прадуктамі нафтаперапрацоўкі, паташ — рознамі содамі і кіслотамі, драўняны вугаль — каменным.
    Тэхналогія лесахімічных промыслаў патрабавала знач-ных ведаў і навыкаў. Так, насельніцтву Беларусі ў IX — XIII стст. былі вядомы некалькі спосабаў смолакурэння. Найбольш старажытны — ямны, або майданны, спосаб. На сухім узгорку — майдане або над ярам капалі вялікую конусападобную яму. Яе бакі абмазвалі глінай або вы-сцілалі бяростай, лубам або дранкай. Унізе рабілі адтулі-ну, праз якую смала сцякала ў прыёмнік — бочку.
    Смалу выкурвалі з карчоў старых хвойных дрэў, з якіх лепшымі лічыліся тыя, што некалькі гадоў праляжалі ў зямлі. Прасушаныя пні і карчы калолі на кавалкі, так званы смаляк даўжынёй каля 1 м, звозілі да майдана і спачатку складвалі ў штабялі. Потым асмол укладвалі ў яму, зверху накрывалі саломай, імхом, дзёрнам, зямлёй і трамбавалі лапатай. Унізе капца рабілі адтуліны для падпальвання смаляка, а калі сыравіна разгаралася, гэтыя адтуліны закры-валі. Старажытныя смалакуры рэгулявалі гарэнне і пільна сачылі, каб накрыўка майдана не мела трэшчын і каб унутр не паступала паветра. Асмол тлеў без доступу паветра каля тыдня, і ў выніку такой сухой перагонкі дрэва выдзялялася смала, якую збіралі ў бочкі. У зашпунтаваных бочках смалу адпраўлялі на продаж. Пабочным прадуктам гэтага промыс-лу быў вугаль, які выкарыстоўваўся ў кузнях.
    Дзёгаць таксама атрымлівалі шляхам сухой перагонкі бяросты ў ямах-майданах або вогнішчах. Але найбольш пашыраным быў спосаб атрымання дзёгцю ў вялікіх гліня-ных гаршках, якія мелі адтуліны ў дне. Іх уладкоўвалі на паверхні зямлі і напаўнялі бярозавай карой. Гаршкі'зверху абмазвалі глінай, абкладвалі дрэвамі і запальвалі. Бяроста тлела без доступу паветра, і дзёгаць па драўляным жолабе сцякаў у бочку або кадку. Такі саматужны спосаб атры-мання дзегцю для свайго ўжытку і на продаж практыка-ваўся сялянамі Беларусі да сярэдзіны XIX ст.
    Найбольш старажытны з лесахімічных промыслаў — выпальванне вугалю з дрэва, пераважна з дуба, ясеня, 90
    бярозы, граба, сасны. Лепшым лічыўся дубовы вугаль. Сыравіну нарыхтоўвалі ў сакавіку — красавіку, у верасні — кастрычніку палілі вугаль, а зімой на санях яго вывозілі з лесу. У невялікай колькасці вугаль для сваіх патрэб выраблялі і кавалі.
    Асноўным спосабам выпальвання вугалю ў IX —XIII стст. быў кастровы. Па спосабе ўкладкі дроў кастры падзяляліся на стаячыя і ляжачыя. Нягледзячы на тое, што апошнія былі больш вялікімі, перавагалі стаячыя кастры. У такіх кастрах паленні даўжынёй каля 1 м ставілі стаўма шчыльна адно да другога ў некалькі ярусаў, а потым накрывалі дзёрнам і зямлёй. Доступ паветра рэгулявалі з дапамогай адтулін. Калі дровы згаралі, кучу засыпалі зямлёй і праз 2 — 3 сутак разграбалі вогнішча і даставалі вугаль. Працягласць выпальвання вуглю складала ў ся-рэднім 1 — 2 тыдні.
    Паташ — аналаг і папярэднік соды — атрымлівалі з расліннага попелу. Гэта шчолачная соль у выглядзе парашку белага колеру, якая лёгка раствараецца ў вадзе. Слова "паташ" галандскага паходжання і азначае "гаршковы попел". Аднымі з першых у Еўропе паташ пачалі вырабляць прусы, у VII ст. яго выраблялі палякі. Канкрэтнай даты пачатку выраблення паташу на тэрыторыі Беларусі ўста-навіць немагчыма, але ў IX — XIII стст. яго вытворчасць была распаўсюджана сярод насельніцтва і Старажытнай Беларусі.
    Тэхналагічны працэс у вытворчасці паташу ўключаў наступныя аперацыі: атрыманне попелу, вышчалочванне яго з дапамогай вады ў бочках, кадках ці карытах, вьшарванне шчолаку ў гаршках, а потым ачыстка паташу ў печы. Такая тэхналогія захавалася на Палессі амаль да пачатку XX ст.
    Важным промыслам насельніцтва Беларусі ў IX —XIII стст. была нарыхтоўка драўніны. Драўніна была асноўным будаўнічым матэрыялам, сыравінай для вырабу транспарт-ных сродкаў, прылад працы, мэблі, пасуды, прымянялася для ацяплення і асвятлення жылля. Вырабы з драўніны пастаўляліся на ўнутраны і знешні рынак. Нарыхтоўвалі драўніну з розных парод дрэў, бо большасць лясоў Стара-жытнай Беларусі былі змешанымі. Перавагалі елка, бяро-за, асіна, белая альха, больш рэдкімі былі сасна, дуб, клён, ліпа, чорная альха, на супясчаных і пясчаных глебах раслі сасновыя бары. He будзе памылкай выказаць меркаванне, што большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX —XIII стст. была пакрыта лесам, што сучасныя лясныя масівы — толькі рэшткі тых вялікіх непраходных лясоў, якія былі