Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
Узімку выкарыстоўвалася'і такая пры- ' I лада для лоўлі рыбы, як вялікі драўляны ’ молат з доўгай ручкай, ці кука. Калі рака ці возера пакрываліся тонкім ільдом, то ля берага, пад самым ільдом звьгчайна збірала-ся рыба. Тады рыбак моцна біў драўляным молатам па лёдзе, аглушаў рыбу, а потым рабіў адтуліну ў ільду і выбіраў рыбу.
He грэбавалі ў той час і драпежніцкімі спосабамі лоўлі рыбы, напрыклад з дапамо-гай ёзаў, якімі перагароджвалі раку, а ў адтуліны ёзу ўстаўлялі плеценыя з лазы вялікія карзіны. Такім спосабам лавілі вялі-кую колькасць, асабліва ўвесну і ўвосень. *
У старажытных пісьмовых крыніцах таго рыс 45 Вос . часу эпізадычна ўспамінаюцца некаторыя прылады для лоўлі рыбы, а таксама назвы некаторых рыб. На падставе гэтых звестак, а таксама даных археалагічных і этнаграфічных даследаванняў бачна, што ў IX —XIII стст. у рэках і азёрах Беларусі вадзіліся многія віды рыбы.
Самай вялікай рыбай, якая вадзілася ў рэках Беларусі, былі сомы. У сярэднім лавілі самоў па 3 — 3,5 пуда кожны, але сустракаліся і большых памераў. Былі нават выпадкі, калі сом нападаў на людзей. Лавілі самоў сеткамі, пры-ваблівалі мёртвай ці жывой рыбай, кавалкам мяса і г.д.
Шмат было каштоўных відаў рыбы — асятровых і ласасёвых. Некаторыя віды сямейства асетраў — бялуга, сяўруга, сцерлядзь, асетры — дасягалі значнай велічыні, аў Дняпры, Бярэзіне, Нёмане, Прыпяці і Заходняй Дзвіне лавілі асетраў да 6 пудоў. Смачнае мяса гэтых рыб, ікра і рыбін тлушч карысталіся вялікім попытам у гандляроў.
. 3 сямейства ласасёвых вадзіліся сіг, рапушка, сняток, харыус, сёмга, ласось. Ласось у той час быў трох відаў: ласось звычайны, ласось сярэбраны і ласось цёмны. Увес-ну ласось прыходзіў ў рэкі Беларусі з Балтыйскага мора нераставаць, а ў лістападзе зноў вяртаўся ў мора. Але часта ласось і зімаваў у рэках Беларусі. Маса гэтых рыб вагалася ад 18 да 20 кг, лавілі іх сеткамі і білі восцямі.
78
На жаль, y пісьмовых крыніцах IX —ХШ стст. няма звестак аб колькасці рыбы, якая паступала на ўнутраны і знешні рынак. Некаторыя даныя ёсць у крыніцах больш позняга часу. Так, крыніцы XVI ст. паведамляюць, што толькі Заходняя Дзвіна пастаўляла ў Рыгу ў гэты час столькі цудоўнай ласасіны і другой рыбы, колькі ні адна мясцовасць на ўсім узбярэжжы Балтыйскага мора. У XV — XVI стст. у Заходняй Дзвіне лавілі столькі ласасёў, што слугі, якія наймаліся на працу, абгаворвалі, каб іх гэтай рыбай не кармілі больш двух разоў на тыдзень.
Вадзілася ў той час марская і рачная мінога, маса якой дасягала 1,2 —1,5 кг. Лавілі міногу бучамі. Свежая, сма-жаная і салёная мінога была важным артыкулам гандлю. Лавілі таксама шчупакоў, фарэль, тайменяў, налімаў, кам-балу, вугроў, судакоў, чырвоных і серабрыстых акунёў, лінёў, ляшчоў, язяў, галаўнёў, уюноў, а таксама гусцяру, верхаводку, краснапёрку і іншую рыбу.
Адным з найбольш распаўсюджаных відаў рыбы на Беларусі ў IX—XIII стст. была сыраць, або рыбец з сямей-ства карпавых. Па смаку мяса рыбы, асабліва вяленай ці вэнджанай, рыбец належаў да самых каштоўных відаў рыбы. Попытам у спажыўца карысталася салёная, вяленая і вэнд-жаная камбала. Яе нанізвалі на канапляную вяроўку па 60 штук на кожную і ў такім выглядзе вывозілі ў Рыгу.
У якасці прынады спажывалі параны гарох, авёс, тоўчаныя каноплі, розных жукоў, чарвякоў і г.д.
Асабліва шмат лавілі рыбы, калі ў другой палове ліпеня над паверхняй вады пачыналі лятаць аўсянікі ці медуніцы. Іх было так шмат, што ўтваралася сапраўдная завіруха, a паверхня вады і берагі як быццам пакрываліся снегам. Аўсянікі былі самым ўлюбёным відам корму ў рыб, таму мясцовыя рыбакі шмат лавілі аўсянікаў і прымянялі іх у якасці прынады. Лавілі аўсянікаў вечарам пры дапамозе лучыны. Абпаленыя лучынай аўсянікі падалі на дно чоўна, запаўняючы яго амаль да самага верху. Потым іх высуш-валі і ў якасці прынады маглі выкарыстоўваць доўгі час.
Абавязковай прыладай працы рыбалова былі човен і лодка. Жыхары Старажытнай Беларусі ўжо ў X ст. карыс-таліся славай добрых майстроў, якая дасягала далёкіх замежных краін. Візантыйскі імператар Канстанцін Пур-пурародны ў X ст. пісаў, што крывічы зімой вырабляюць чоўны на продаж, спускаюць іх у бліжэйшыя рэкі і азёры, а ўвесну прыходзяць па Дняпры да Кіева, дзе выцягваюць чоўны на бераг для агляду і прадаюць іх кіеўскім русам.
79
У XII —ХШ стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’яўляюцца зачаткі аб’яднання рыбаловаў у брацтвы, якія сталі папярэднікамі цэхаў. Захаваліся звесткі аб запра-шэнні полацкімі рыбаловамі полацкага князя Расціслава ў дзень святога Пятра 29 чэрвеня 1159 г. на братчыну ў Прачысценскую царкву.
У той час рыбалоўныя брацтвы ўтвараліся вакол цар-квы. Трэба адзначыць, што па меры ўмацавання хрысціян-скай рэлігіі рыбны йромыс^л на Беларусі набываў асаблі-вае значэнне, бо царква і манастыры пільна сачылі за тым, каб насельніцтва прытрымлівалася пастоў і самі іх старан-на трымаліся. Таму святары імкнуліся аргані’зоўваць пры царквах і манастырах аб’яднанні рыбаловаў, а таксама стаць уласнікам лепшых рыбалоўных мясцін.
Рыбалоўныя брацтвы таго часу ўяўлялі сабой часткова рэлігійныя, часткова прафесійныя, часткова аб’яднанні па інтарэсах, бо ў іх склад уваходзілі прадстаўнікі розных саслоўяў — феадалы, купцы, святары, мяшчане, сяляне. Для адных братчыкаў рыбалоўства было ўжо прафесіяй, для другіх — аматарствам, захапляльнай справай, а для большасці — усё ж такі другарадным заняткам, які пры-носіў дадатковыя прыбытак і харчаванне.
У наступныя стагоддзі з развіццём феадальных адносін за лоўлю рыбы пачалі спаганяцца падаткі ў выглядзе натуральнага або грашовага аброку, выраблення сетак, адпрацовак і г.д. Але і тады насельніцтва Беларусі не сядзела без рыбы, бо, як згадвае Мікола Гусоўскі ў сваёй знакамітай паэме "Песня пра зубра", рыба ў той час кішэла не толькі ў азёрах і рэчках, а нават і ў лужынах і проста прасілася ў венцер.
Такім чынам, рыбны промысел на Беларусі ў IX —XIII стст. быў моцна развітым, шырока'распаўсюджаным, надзей-най крыніцай дадатковых прадуктаў харчавання і даходаў, значная частка прадукцыі якога пастаўлялася на продаж.
Але найбольш важнымі промысламі насельніцтва было паляўніцтва і бортніцтва, якія давалі мёд, воск і футру, — галоўныя экспартныя тавары таго часу. Дзякуючы вялікай колькасці лясоў жыхарам Старажытнай Беларусі было вельмі зручна і выгадна займацца паляваннем і бортніцтвам, бо лясы былі вельмі багатыя дзікімі звярамі і пчоламі. Нават у пачатку XVI ст. іх было так многа, што М.Мяхоўскі адзначаў: "На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ... дзікіх звяроў больш, чым ва ўсім хрысціянскім свеце". Тут у вялікай колькасці палявалі на буйвалаў і лясных быкоў, 80
якіх мясцовае насельніцтва называла турамі, а часцей зуб-рамі, на дзікіх аслоў, лясных коней — тарпанаў, нашчадкаў стэпавых тарпанаў, якія жылі ў стэпах Еўропы з ледніковага перыяду, аленяў, ласёў, дзікіх коз, кабаноў, мядзведзяў, рысяў, баброў, барсукоў, выдраў, сабалёў, гарнастаяў, вавёрак, куніц, лісіц, норак, тхароў, зайцоў, а таксама на глушцоў, курапатак, цецерукоў, рабчыкаў і іншае баравое і балотнае птаства. Мяса дзікіх жывёл спажывалася ў ежу, рогі — рамеснікамі-кастарэзамі, тоўстая шкура — гарбарамі ў вытворчасці абутку, футра пастаўлялася на ўнутраны і знешні рынак.
У IX — XIII стст. роля паляўніцтва як крыніцы здабыван-ня ежы значна знізілася, аб чым сведчыць той факт, што пры археалагічных раскопках знаходкі касцей хатняй жывёлы пачынаюць перавагаць па колькасці над знаходкамі касцей дзікіх жывёл. Але гэта зусім не адзначала, што паляўніцтва ў гэты перыяд страціла эканамічнае значэнне. Наадварот, у эканамічным жыцці Беларусі IX —XIII стст. паляўніцтва не толькі адыграла важную ролю, але і набыло прынцыпова іншы характар: паляўніцтва, мэтай якога было здабыць ежу, станавілася паляўніцтвам, для здабычы футра.
Гандаль з Арабскім Усхбдам, Візантыяй, заходнімі краі-намі абумовіў вялікі попыт на футры. Арабс’кі аўтар IX ст. Ібн-Хардадбек пісаў, што славяне прывозілі шмат футра баброў, сабалёў, вавёрак і лісіц. Даніну князі Полацкага, Тураўскага, Мінскага, Віцебскага, Навагародскага і іншых княстваў бралі таксама і футрам. Таму невыпадкова, што паляўніцтва на Беларусі з мэтай набыць футра дзікіх звяроў на продаж ці каб аддаць даніну набыло вялікі размах.
Асноўнай паляўнічай зброяй у IX —XIII стст. заставаўся лук. 3 XII ст. распаўсюджваецца больш удасканалены лук — арбалет. Стрэлы арбалета былі з больш цяжкім жалезным наканечнікам і захоўвалі забойную сілу на адлегласці 200 м. Такая страла прашывала сталёвы панцыр, як арэхавую шкарлупу. Наканечнікі стрэл былі розныя па форме — круглыя, авальныя, трохгранныя, двухрогія, двушыпныя, кілепадобныя, прымацоўваліся з дапамогай утулак або трон-каў. Лук і арбалет выкарыстоўвалі пры ўсіх відах палявання на ўсіх без выключэння звяроў, якіх здабывалі на зямлі і ў вадзе, на дрэвах і ў паветры. Каб менш псаваць футру, ужываліся стрэлы з тупымі наканечнікамі.
Акрамя лука ў гэты час пры паляванні шырока выка-рыстоўваліся і такія прылады, як дзіды, рагаціны, дроцікі, сякеры, шаблі, мячы, нажы, паліцы, булавы і інш. Просты 6. Зак. 5059 81
люд прымяняў разнастайныя па канструкцыі, форме і матэрыялу самаловы — пасткі, сеткі, петлі, лоўчыя ямы і загарадзі. Менавіта з дапамогай такіх самаловаў здабыва-лася пераважная большасць футра невялікіх звяроў — сабалёў, куніц, норак, гарнастаяў, баброў, лісіц, барсукоў, вавёрак, зайцоў, а таксама розных дзікіх птушак.
Паляўніцтва на дзікіх звяроў і птушак патрабавала знач-ных ведаў асаблівасцяў жыцця, нораваў і звычак кожнага ляснога жыхара і было чыстым прамысловым заняткам, не вельмі лёгкім, бяспечным, даволі аднастайным, асабліва паляванне з самаловамі. Такім паляваннем грэбавалі феада-лы, для якіх паляванне было больш за ўсё забавай, вясёлым баўленнем часу, кампанейскім застоллем, магчымасцю пака-заць смеласць, лоўкасць і майстэрства. У IX —XIII стст. пДляўніцтва пачынае складаць адно з самых улюбёных за-хапленняў князя і яго дружыны, а багатыя паляўнічыя ўгоддзі стайовяцца ўласнасцю князёў і манастыроў. У XIII ст. сярод феадалаў пачынае набываць папулярнасць паля-ванне з паляўнічымі сабакамі і сокаламі. Герой бітвы з крыжакамі на Няве ў 1240 г. наш зямляк Якаў Палачанін быў не толькі смелым і адважным ваяром, але і вопытным сакольнікам. Для палявання на качак і гусей наіпы прашчу-ры выкарыстоўвалі выдраў. Малады звярок, не старэй чаты-рох месяцаў, хутка прывыкаў да чалавека і ахвотна паляваў з ім, часта сумесна з сабакамі.