Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
Так, значная колькасць жаночых ювелірных упрыга-жэнняў, напрыклад скроневых кольцаў, шкляных бранза-летаў, выраблялася мясцовымі майстрамі ў многіх стара-жытных беларускіх гарадах, а разыходзіліся яны на знач-ную адлегласць ад іх. Полацкія шкляныя бранзалеты даходзілі да Мінска, Турава, Пінска і іншых гарадоў. Шырокі дыяпазон распаўсюджвання быў у пацерак, спра-жак для рамянёў, нацельных крыжыкаў і іншых вырабаў.
Аднак для таго каб наблізіць да рамесніка далёкага пакупніка, які знаходзіўся ад яго на сотні і нават тысячы кіламетраў, неабходны былі пасрэднікі. Такімі пасрэднікамі сталі дробнарознічныя гандляры. Дробнарознічным гандл^-рам, якія распаўсюджвалі дробныя рэчы, у тым ліку жано-чыя ўпрыгажэнні, не перашкаджалі шматлікія мытні, якія ўводзіліся ў той час полацкімі, тураўскімі, мінскімі, віцебскімі, слуцкімі, навагародскімі князямі на межах сваіх княстваў. Калі купцам з вялікай партыяй тавараў было цяжка пазбегнуць пошліны, то купцам з дробнай партыяй тавараў было даволі лёгка абысці ўсе перашкоды і звязаць паміж сабой розныя рэгіёны Старажытнай Беларусі, якія былі падзелены ў IX —XIII стст. шматлікімі феадальнымі і 96
мьггнымі перагародкамі. Акрамя таго, дробнарознічныя та-вары не абмяжоўваліся тымі землямі, якія былі бліжэй да існуючых гандлёвых шляхоў, а прасочваліся амаль ва ўсе куткі старажытных княстваў і зямель Беларусі.
Шляхі гэтых дробнарознічных купцоў абрываліся ля межаў тэрыторыі сучаснай Беларусі. Хутчэй за ўсё сказва-лася дрэннае валоданне мовамі прыбалтыйскіх плямёнаў, ды і рабаванні мясцовага насельніцтва былі даволі сур’ёзнай перашкодай для такіх гандляроў. Купцоў з буйнымі партыямі тавараў, якія хадзілі вялікімі карава-намі з узброенай аховай і ў суправаджэнні мясцовых купцоў-пасрэднікаў, такія перашкоды не прыпынялі.
Наяўнасць у IX —XIII стст. на тэрыторыі княстваў і зямель Старажытнай Беларусі дробнарознічных купцоў, якіх у будучым сталі называць "карабейнікі", не выключа-ла і такой важнай формы ўнутранага гандлю, як кірмаш. Вандроўныя гайдляры, якія з’яўляліся ў населеным пунк-це, як правіла, каля царквы, адразу прыцягвалі да сябе жыхароў. Да іх сцякаліся і жыхары бліжэйшых вёсак. Такі гандаль быў ужо зачаткам кірмашу.
Падводзячы вынікі развіцця гандлёвых сувязяў вёскі, неабходна адзначыць, што яны хоць і падрывалі натураль-ны характар сялянскай гаспадаркі, але ў цэлым істотна яго не парушалі. У агульнай масе вырабаў, якія набываліся сялянамі Беларусі за межамі сваёй хатняй гаспадаркі, доля рэчаў заезджых купцоў была ў цэлым нязначнай.
Неабходна таксама адзначыць і тое, што заморскія тавары ў вёску амаль не пападалі за выключэннем некато-рых арабскіх і заходнееўрапейскіх манет і ўпрыгажэнняў. Больш значны ўдзел у старажытным абмене, чым сяляне, прымалі рамеснікі па апрацоўцы металаў, якім трэба было купляць жалеза, серабро, медзь, волава, свінец.
He простымі былі таварныя ўзаемаадносіны феадальна залежных сялян і рамеснікаў з феадальнай вотчыннай гас-падаркай. Гаспадарка феадальна залежных сялян вымушана была забяспечваць феадальную вотчыну ўсімі вынікамі сваёй гаспадарчай дзейнасці. Аднак і сельскія рамеснікі таксама павінны былі плаціць феадалу натуральны аброк. Даволі частай з’явай таго часу былі выпадкі, калі некаторыя феада-лы назапашвалі столькі жалезных вырабаў, што ў якасці трафея ваенныя атрады не заўсёды маглі іх забраць з сабой. Існуе меркаванне, што з дапамогай такіх назалашванняў жалезных вырабаў феадалы імкнуліся адыгрываць больш актыўную ролю ў абмене паміж рамеснікамі і сялянамі, каб 7. Зак. 5059 97
выкарыстаць рамесную прадукцыю як дадатковы сродак запрыгоньвання сялян, якія заўсёды адчувалі вострую пат-рэбу ў металічных прыладах працы.
У цэлым феадальная вотчынная гаспадарка адмоўна ўплывала на развіццё ўнутранага рынку. Сельскагаспадар-чая прадукцыя не выменьвалася, а захоплівалася ў выглядзе рэнты. Таму вотчынная гаспадарка не садзейнічала развіццю ўнутранага рынку, а кансервавала натуральную гаспадарку, якая на шмат гадоў стала трывалай базай феадальных адносін на Беларусі. ;
Г'У супрацьлегласць вотчыннай гарадская гаспадарка станоўча ўплывала на развіццё ўнутранага рынку, яна была адзіным месцам разлажэння натуральнай, безабменнай гас-падаркі. Нягледзячы на тое, што і ў гарадах Беларусі ў IX —XIII стст. меліся даволі значныя феадальныя элементы (рамеснікі-халопы, чэлядзь нявольная, пачынаюць фарміра-вацца зачаткі будучых прыватнаўласніцкіх гарадоў), яны ўраўнаважваліся рамесным пасадам, свабоднай дружынай, замежнымі купцамі, воінамі, пасламі, духавенствам і г.Д-Патрэбы гэтага насельніцтва не заўсёды задавальняліся асабістай вотчыннай гаспадаркай князёў, баяр і манастыроў.
Развіццё рамяства і гандлю прыводзіла да росту попыту ў гарадах на прадукты харчавання, чаго ўвогуле не ведала вотчына. У феадальна-вотчыннай гаспадарцы прадукты хар-чавання пастаўляліся сялянамі без абмену. Пісьмовыя крыні-цы таго часу, у прыватнасці "Руская праўда", сведчаць аб тым, што на гарадскіх базарах можна было купіць мяса, мёд, соль, пшаніцу, жыта, проса, авёс, хмель, агародніну, рыбу, малако, печаны хлеб, сыр, масла і іншыя прадукты.
З’яўленне на гарадскіх рынках прадуктаў харчавання гаворыць аб тым, што навакольныя сялянскія гаспадаркі, магчыма разам з феадальнымі вотчыннымі, паступова ўцяг-валіся ў таварна-грашовыя адносіны. На гарадскіх гаргах можна было набыць коней, кароў, авечак, свіней, коз, гусей, кур, качак. Для хатняй жывёлы можна было набыць сена, купіць дровы. Усё гэта ўказвае на існаванне ўнутранага рынку, на гандлёвыя сувязі паміж горадам і вёскай.
На гарадскія таргі паступалі і вырабы сельскіх рамесні-каў. У XI —XIII стст. было звычайнай справай, калі жы-хары навакольных вёсак везлі ў Полацк, Віцебск, Мінск, Пінск, Навагародак, Бярэсце вазы гаршкоў, жбаноў, місак і іншай глінянай пасуды на продаж. Вясковыя бондары, якія, як і ганчары, больш другіх сельскіх рамеснікаў былі звязаны з земляробствам, таксама пастаўлялі таварную 98
прадукцыю. Удзел сялян у гарадскім гандлі пацвярджаец-ца і данымі старажытных летапісаў, якія пішуць аб "мужн н колы", гэта значыць аб сялянах, якія гандлююць з вазоў.
Акрамя вясковай прадукцыі на гарадскія таргі паступала прадукцыя і гарадскіх рамеснікаў, якія ў IX —XIII стст. усё больш і больш пераходзілі ад працы на заказ да працы на рынках. У гэты перыяд пачынаюць выпрацоўвацца стандар-ты прадукцыі, спецыяльныя тэхнічныя прыёмы забеспячэн-ня масавага выпуску і зніжэння сабекошту прадукцыі. Сярод іх — нарыхтоўка паўфабрыкатаў, пераход да каменных ліцейных формаў, больш шырокае выкарыстанне літых вы-рабаў і г.д. На гарадскіх таргах можна было купіць футры, адзенне, абутак, тканіны, зброю. На берагах рэк гандлявалі рачнымі суднамі. У гады эпідэміі чумы, халеры або воспы на гарадскіх базарах гандлявалі і трунамі.
Усе гэтыя даныя ўзяты з рэдкіх успамінаў старажытных пісьмовых крыніц. Даследаванні беларускіх археолагаў дапаўняюць спіс рамеснікаў, якія пастаўлялі свае вырабы на продаж, яіпчэ дзесяткамі назваў. Дастаткова нагадаць, што ў буйных гарадах Беларусі, асабліва ў Полацку, Віцебску, Тураве, Мінску, у XII —XIII стст. існавала больш за 40 розных рамесных спецыяльнасцяў, якія былі асноўнымі пастаўшчыкамі тавараў на гарадскі рынак.
Вызывае цікавасць пытанне аб раёне збыту прадукцыі гарадскога рамесніка. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што ў сярэднім раён збыту прадукцыі рамеснікаў буйнога горада ў IX —XIII стст. быў у межах 150 — 450 км, што значна перавышала раён збыту прадукцыі сельскіх ра-меснікаў. Але трэба мець на ўвазе, што ў многім гэта ўмоўныя межы, бо сярод пакупнікоў прадукцыі рамеснікаў Беларусі былі нямецкія, польскія, чэшскія купцы, рускія, купцы з Кіева, Ноўгарада, Пскова, Уладзіміра і іншых гарадоў былой Кіеўскай Русі.
Акрамя сялян, сельскіх і гарадскіх рамеснікаў, дроб-нарознічных і буйных аптовых купцоў, якія прывозілі на гарадскія кірмашы свае тавары, трэба адзначыць і замеж-ных купцоў. Іх прыцягвалі выгаднае геаграфічнае ста-новішча, старажытны гандлёвы шлях з вараг у грэкі. Нягледзячы на строгія забароны весці рознічны гандаль, арабскія, візантыйскія, нямецкія, польскія, чэшскія, ва-ражскія купцы, а таксама купцы з Кіева, Уладзіміра, Пскова, Ноўгарада, Цверы і Масквы сустракаліся на га-радскіх кірмашах, гэта значыць на ўнутраным рынку, часта выступалі ў якасці рознічных гандляроў.
99
Як прыклад можна прывесці праслачкі з ружовага шы-феру, якія ў XI —XIII стст. карысталіся вялікім попытам на ўнутраным рынку Беларусі. Праслачкі з ружовага шыферу ў вялікай колькасці пастаўляліся з Оўруча на тэрыторыі сучаснай Украіны кіеўскімі і чарнігаўскімі купцамі. Напэўна, яны каштавалі нятанна, бо жанчыны вельмі баяліся страціць іх. У гарадах на праслачках наносілі імя гаспадыні, у вёсках праслачкі мецілі спецыяльнымі метамі, знакамі і г.Д-Прадукцыя ўкраінскіх каменярэзаў карысталася ў XI — XIII стст. вялікім попытам ва ўсіх кутках Беларусі, нават там, дзе яшчэ не існавала гандлёвых шляхоў.
Праслачкі з ружовага шыферу, хоць і прадаваліся ў розніцу, даволі хутка захапілі ўнутраны рынак Беларусі і выціснулі з яго гліняныя праслачкі мясцовых майстроў. Калі яшчэ ў канцы X ст. жанчыны на Беларусі пралі з дапамогай гліняных праслачкаў, то ўжо ў сярздзіне XI ст., як сведчаць археалагічныя даследаванні, не было ніводна-га гарадскога ці сельскага паселішча, дзе б не карысталіся ружовымі шыфернымі праслачкамі.
Праз Беларусь праслачкі з ружовага шыферу пападалі ў Польшчу, Прыбалтыку, Ноўгарад, Пскоў, Разань, Сма-ленск, Волжскую Булгарыю і г.д.
Асноўнымі таварамі, якія абарочваліся ў найбольшай колькасці ў параўнанні з іншымі, былі соль і жыта. Аднак амаль усе сведкі, якія захаваліся аб гэтых здзелках, маюць адносіны да Пскова і Ноўгарада, якія поўнасцю задаваль-нялі свае патрэбы за кошт прывазнога збожжа. Войны і феадальныя міжусобіцы і, як следства, неўраджай адразу ставілі гэтыя гарады ў крытычнае становішча і цэны на хлеб значна ўзрасталі. У такіх выпадках уладзімірскія князі адразу перакрывалі шляхі на Пскоў і Ноўгарад, таму адзіным гандлёвым шляхам, па якім хлеб мог паступаць у гэтыя гарады, быў шлях з Полацка. У галодныя для Пскова і Ноўгарада гады попыт на збожжа на ўнутраным рынку Беларусі рэзка ўзрастаў, яго шмат вывозілі ў гэтыя рускія гарады на рачных суднах і колах.