• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    109
    Рыс. 47. Схема гандлёвых шляхоў IX —XIII стст.
    (Складзена акад. Б.А.Рыбаковым.)
    ўзрастае роля Полацка ва ўсходнееўрапейскім знешнім гандлі.
    Сярод асноўных напрамкаў знешняга гандлю Беларусі ў IX — XIII стст. вылучаюцца наступныя: 1) гандаль з Арабскім Усходам; 2) гандаль з Візантыяй; 3) гандаль з Заходняй Еўропай; 4) гандаль з княствамі Кіеўскай Русі (рыс. 47).
    Гандаль з Арабскім Усходам пачаўся на Беларусі яшчэ ў VII —VIII стст., а ў IX —XI стст. ён стаў адным з галоўных напрамкаў знешняга гандлю. Арабы, найбольш гандлёвы народ таго часу, добра ведалі Полацкае княства. Так, кітайская "Гісторыя паўночных народаў" паведамляе аб тым, што ў Харэзме ў той час можна было набыць бурштын. Вядома, што бурштын здабываецца толькі ў адным месцы — на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Без-умоўна, што на шляху да Сярэдняй Азіі гэты тавар не мог 110
    пазбегнуць тэрыторыі Старажытнай Беларусі і, верагодна, мог папасці туды пры пасрэдніцтве полацкіх купцоў. Араб-скія гісторыкі, географы, дыпламаты, купцы IX —XIII стст. Ібн-Хардадбек, Ібн-аль-Асір, Аль-Масудзі, Ібн-Хау-калі, Ахмад Ібн-Фадлан шмат увагі надавалі ўсходнім славянам як гандлёвым партнёрам краін Арабскага халі-фата. На жаль, у сваіх успамінах яны не называюць месцы, з якіх прыбывалі ўсходнеславянскія купцы ў сталіцу Ха-зарскага каганата г.Іціль,якая была размешчана на месцы сучаснай Астрахані, у Булгарскае царства і ў Сярэднюю Азію. Але тое, што сярод іх былі купцы з Полацка, Турава і іншых старажытных гарадоў Беларусі, сумненняў не выклікае. Арабскія сярэбраныя дырхемы былі распаўсюд-жаны на значнай тэрыторыі старажытнай Беларусі.
    3 краінамі Арабскага халіфата гандаль ажыццяўляўся пры пасрэдніцтве Хазарскага каганата. Горад Іціль быў вялікім гандлёвым цэнтрам таго часу. Для вырашэння купецкіх скаргаў у Іцілі было сем суддзяў розных нацыя-нальнасцяў, адзін з якіх абавязкова быў з усходніх славян. У горадзе быў спецыяльны славянскі квартал, дзе жылі не толькі купцы з Полацка і Смаленска, але і з Кіева, Ноўгарада, Пскова і іншых гарадоў. За права гандлю ў гэтым горадзе купцы плацілі спецыяльнае мыта, так зва-ную дзесяціну. Да хазараў купцы з Беларусі пападалі праз Днепр, Чорнае і Азоўскае моры, Дон, потым волакам да Волгі, а ўжо па ёй — да Хазарскага каганата. Акрамя гэтага шляху да хазараў можна было папасці праз левыя прытокі Дняпра і басейн Дона.
    Асноўнымі таварамі гандлю старажытных купцоў Бела-русі з краінамі Арабскага Усходу былі футра, воск, мёд, збожжа, тканіны з ільну, а таксама палонныя рабы. Гэтыя артыкулы экспарту захавалі сваё значэнне і на працягу будучых стагоддзяў, але акрамя іх было яшчэ шмат іншых тавараў, якія карысталіся шырокім попытам у старажытных булгар і арабаў. Так, вядомы арабскі пісьменнік X ст. Аль-Мукаддасі пералічвае тавары, якія прывозіліся ўсход-неславянскімі купцамі на Волгу і праз Булгарыю пастаўлялі-ся на Арабскі Усход і ў Сярэднюю Азію: футры собаля, гарнастая, харка, ласкі, куніцы, лісіцы, бабра, зайца, дзікай казы; вырабленую скуру — юхт; воск, мёд, збожжа, арэхі; кару дуба, таполі, бярозы; рыбі клей, бабровы струмень; бурштын; мячы, стрэлы, кальчугі; кароў авечак, баранаў, a таксама рабоў. У гэтым спісе шмат, безумоўна, тавараў, якія належалі полацкім і віцебскім купцам.
    111
    Вывучэнне старажытных пісьмовых крыніц, археа-лагічных даных дае падставы вызначыць наступны спіс тавараў, якія ў значнай колькасці ў IX —XI стст. вывозі-ліся ў краіны Арабскага халіфата: футры бабра, собаля, гарнастая, куніцы, лісіцы, зайца, вавёркі; воск, мёд, арэхі, рыба, збожжа, лён; палатно; ювелірныя вырабы; зброя.
    У спісе тавараў, якія пастаўляліся арабам, галоўную ролю адыгрывалі футры, якія вельмі дорага ацэньваліся ў краінах Арабскага халіфата. Мець шапку з футра або фут-равую абшыўку на адзенні азначала належаць да вышэйшых саслоўяў. Футра куніцы доўга выкарыстоўвалася замест грошай, і слова "куна" на доўгія часы было сінонімам слова "грошы". Лепшымі футрамі лічыліся футры собаля, куніцы, бабра, гарнастая, вавёркі, зайца і лісы. Футра чорна-бурай лісы ацэньвалася арабамі вышэй футра собаля. Чырвонае футра лісы каштавала значна танней і больш куплялася простымі саслоўямі. Футры прадавалі вялікімі партыямі ў звязках па 40 і па 1000 штук у кожнай партыі.
    Шмат пастаўлялася таксама бурштыну, які разам з футрамі асабліва цікавіў арабскіх купцоў.
    Асобным артыкулам знешняга гандлю Беларусі былі рабы. Час з’яўлення гандлю рабамі на тэрыторыі Беларусі шэрагам навукоўцаў адносіцца да V —VII стст. У IX —XI стст. гандаль рабамі набыў шырокі размах і не перапы-няўся ў XII — XIII стст. Як правіла, рабамі былі палонныя, якія захопліваліся пад час ваенных паходаў на суседзяў, шматлікіх феадальных усобіц. Так, толькі ў 1160 г. по-лацкі князь Ізяслаў Давыдавіч захапіў ў Смаленскай зямлі больш за 10 тыс. палонных. Пры гэтым рабыні заўсёды каштавалі больш, яны ацэньваліся ў 2,5 раза даражэй, чым мужчыны.
    У даны перыяд дружыны полацкіх князёў везлі рабоў у Волжскую Булгарыю, адкуль яны пападалі ў Бухару, Хіву, Харэзм і Багдад. Рабамі гандлявалі таксама на Дунаі, у Керчы, Бадгарыі, Празе, а таксама ў Візантыі. Славянскія нявольнікі ацэньваліся вельмі дорага, бо ад-розніваліся фізічнай сілай, вынослівасцю, маглі выкон-ваць амаль усе работы.
    Каштоўнымі экспартнымі таварамі былі мёд і воск. Патрэбы асвятлення і храмаў зрабілі воск у той час надзвычай хадавым таварам. Воск з Беларусі вывозіўся не толькі ў краіны Арабскага халіфата, але і на ўсіх напрам-ках. Прадавалі яго круглымі кавалкамі, а таксама ў боч-ках. Узважвалі пудамі.
    112
    На Арабскі Усход вывозіліся і вырабы беларускіх ра-меснікаў, сярод якіх асаблівым попытам карысталіся лён і тканіны з ільну. Гэтыя тавары шырока разыходзіліся на Бліжнім Усходзе, у Пярэдняй і Сярэдняй Азіі. Лён і тканіны з ільну атрымлівалі ад сялян у якасці даніны або аброку.
    Відавочна, што ўжо ў першы перыяд знешняга гандлю Беларусі экспарт, з аднаго боку, састаўляла прадукцыя сельскай гаспадаркі і промыслаў, а з другога — рамесныя вырабы. Для другога перыяду ў развіцці знешняга гандлю характэрна значнае пашырэнне спісу экспартных тавараў за кошт другой групы.
    Акрамя мясцовых тавараў купцы Старажытнай Бела-русі пастаўлялі арабам візантыйскія тканіны, кальчугі, стрэлы і мячы франкскіх рамеснікаў, маржовую косць і іншыя тавары. 3 краін Арабскага халіфата яны прывозілі каштоўныя камяні, залатыя і сярэбраныя вырабы, упры-гажэнні са шкла, бройзы, керамікі, люстэркі, булатныя клінкі, розныя тканіны, віно, вострыя прыправы.
    Дорага каштавалі ювелірныя вырабы са шкла, асабліва бісер. Невядома чаму адным з самых улюбёных жанчынамі Беларусі ўпрыгажэнняў былі зялёныя гліняныя каралі. Адны такія каралі каштавалі сярэбраны дырхем, што было амаль на вагу золата. Куплялі таксама шмат арабскіх сярэ-браных манет — дырхемаў, каб зрабіць з іх сярэбраныя каралі. Потым арабскія манеты пачалі прымацца як грашо-выя адзінкі, чым і растлумачваецца вялікая колькасць знойд-зеных на тэрыторыі Беларусі арабскіх дырхемаў.
    3 тэрыторыі Беларусі частка тавараў арабскага пахо-джання праз шматлікія гандлёвыя шляхі пападала на ўзбярэжжа Балтыйскага мора, на востраў Готланд у Бал-тыйскім моры і ў Скандынавію.
    У першай палове XI ст. гандаль Старажытнай Беларусі з краінамі Арабскага халіфата пачынае страчваць сваё значэнне. У выніку ўнутрыпалітычных падзей арабскія купцы рэдка пачалі з’яўляцца ў сталіцы Хазарскага кага-ната г.Іціль, плыня арабскіх тавараў рэзка зменшылася, як зменшыліся і пастаўкі тавараў з Беларусі ў краіны Арабскага Усходу.
    Другім пасля арабскага важным напрамкам знешняга гандлю Беларусі ў IX —XI стст. быў гандаль са Старажыт-най Візантыяй. У IX —X стст. Заходняя Еўропа была адрэзана ад Візантыі ваяўнічымі мадзьярамі, якія трымалі ў сваіх руках Сярэдні і Ніжні Дунай. Доступ да Канстанці-нопаля мелі італьянскія гарады на Міжземным моры. Але 8. Зак. 5059 113
    ў той час гандлевыя шляхі па Міжземным моры па пры-чыне пірацтва былі вельмі небяспечнымі. У сувязі з гэтым становіцца зразумелым, чаму менавіта полацкія купцы разам з купцамі Віцебска, Смаленска, а таксама Кіева, Чарнігава былі галоўнымі пастаўшчыкамі візантыйскіх тавараў для Заходняй і Паўночнай Еўропы.
    Гэта было абумоўлена тым, што праз тэрыторыю Бела-русі праходзіў ў той час старажытны гандлёвы шлях з вараг у грэкі. У летапісе так апісваецца гэты гандлёвы шлях: "Бе путь нз Варяг в Грекн н нз Грек по Днепру, н верх Днепра волок до Ловатн, н по Ловатн вннтн в Нльмень озеро велнкое Нево, н того же озера внвдеть устье в море Варяжское, н по тому морю вдтн до Рнма, а от Рнма прнтн по тому же морю ко Царь-городу, а от Царя-города прнтн в Понт-море, в него же втечеть Днепр-река".
    Старажытны гандлёвы шлях з вараг у грэкі цягнуўся на 2200 км вакол Заходняй Еўропы і перасякаў Усходнюю Еўропу з поўначы на поўдзень. Пачатак гэтаму гандлёваму шляху паклалі нарманы ці варагі, якіх добра ведалі ўжо ў VIII —IX стст. усе народы таго часу. У IX ст. варагі з’яўля-юцца на тэрыторыі ўсходніх славян у якасці ўзброеных купцоў на шляху да Візантыі. Па вобразным выказванні П.П.Мельгунова, старажытнага нармана нястрымна цягнула на поўдзень, да Візантыі, у Канстанцінопаль. Ва ўяўленні многіх пакаленняў старажытных варажскіх плямёнаў маля-ваўся багаты горад з яго нечуванымі цудамі развітай для таго часу цывілізацыі. Ён ішоў туды сам, не ведаючы, што ён там будзе рабіць: калі прадстаўляўся зручны момант, ён рабаваў; калі не, наймаўся на службу ў гвардыю таго ці іншага багатага вяльможы Канстанцінопаля; калі не атрымлівалася і гэта, станавіўся купцом і абменьваў ужо нарабаваныя ў другіх землях тавары на грэчаскія.
    Праходзячы праз тэрыторыю ўсходніх славян, варагі наймаліся для аховы гандлёвых караванаў, часта ўзначаль-валі ўзброеную ахову не толькі караванаў, але і кірмашоў, а потым і гарадоў. Адчуваючы сваю сілу, гэтыя наёмнікі лёгка маглі ператварыцца з ахоўнікаў ва ўладальнікаў. Адным словам, старажытныя варагі былі добрымі воінамі. Перш за ўсё яны імкнуліся дасягнуць сваёй мэты ўзброенай сілай, а дзе гэта было магчыма — з дапамогай гандлю.
    Важнай асаблівасцю старажытнага гандлёвага шляху з вараг у грэкі было тое, што менавіта на Полацкай зямлі ён разыходзіўся на два напрамкі. Адзін з іх працягваў свой шлях на поўнач, як і апісваецца ў летапісе, а другі на 114