• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    У асноўным замежныя купцы на Беларусі і полацкае купецтва ў Рызе займаліся толькі аптовым гандлем. Спа-чатку ў гарадах Полацкай зямлі ніякіх абмежаванняў у гандлі для чужаземных купцоў не існавала. Але потым, бачачы, што такі парадак пагражае стратай значных дахо-даў, мясцовыя ўлады пад страхам смерці і канфіскацыі маёмасці сталі забараняць замежным купцам прадаваць і купляць тавары ў розніцу.
    Ад гандлю з замежнымі краінамі ў гарадскую абшчыну паступаў прамы даход з грамадскіх вагаў, на якіх узва-жваліся тавары прыбыўшых купцоў. У Рызе даход ад мыта з вагаў паступаў у гарадскую казну, а ў Полацку і іншых гарадах Беларусі ён падзяляўся паміж баярамі і гараджа-намі. У XIV —XV стст. мыта з вагаў стала паступаць у дзяржаўны скарб, але ў 1511 г. вялікі князь літоўскі Сігізмунд I аднавіў стары парадак.
    Адным з самых складаных пытанняў у знешнім гандлі Беларусі XII —XIII стст. было вызначэнне мер вагі і даўжыні. Спачатку была дасягнута дамоўленасць аб тым, што вагі і гіры, якімі карыстаюцца полацкія купцы ва ўнутраным гандлі, прымяняліся імі і ў гандлі з замежнымі купцамі. Была ўстаноўлена адна і тая ж плата за карыс-танне вагамі як у Полацку і другіх гарадах княства, так'і ў Рызе. Рамеснікі, якія абслугоўвалі вагі, павінны былі
    125
    цалаваць крыж як доказ таго, што і мясцовым і замежным купцам яны будуць узважваць тавары без падману і ад-нолькавымі гірамі. Пры ўзважванні вагаўшчыкі павінны былі адыйсці ад вагаў і ў ніякім разе не класці рукі на вагавыя чашкі. У XIV ст. полацкія і рыжскія купцы дамовіліся аб тым, што нямецкія купцы будуць пасылаць свае вагі і гіры ў Полацк і Вільна, а ў выпадку іх выхаду са строю рамантаваць за свой кошт у Рызе.
    Існавала пасада "фінансавы цівун", у абавязкі якога ўваходзіла ўзважваць тавары і збіраць мыту за ўзважван-не. Аднак назіранне за гэтай працэдурай было абавязкам не толькі "фінансавых цівуноў". Іх улада ўгэтых адносінах была абмежавана выбарнымі ад абшчыны "мужмн". Bari знаходзіліся ў падпарадкаванні асобнага чыноўніка — "весчего".
    Каля вялікіх вагаў заўсёды былі і маленькія, на якіх узважвалі каштоўныя камяні, сярэбраныя манеты і зліткі серабра. Вагаўшчыку на маленькіх вагах таксама плацілі мыта. Акрамя таго, за дадатковую плату ён мог сплавіць сярэбраныя манеты ці абрубкі серабра ў злітак.
    Аднак пытанне аб тым, з’яўляецца ўзважванне тавараў абавязковым ці не, заўсёды заставалася нявырашаным. Купцы княстваў і зямель, размешчаных на тэрыторыі Старажытнай Беларусі, сцвярджалі, што ўзважванне тава-раў абавязкова і настойвалі на забароне прадаваць соль, якую перад гэтым не ўзважылі. Мэта, якую перад сабой ставілі мясцовыя ўлады, — атрымаць вагавае мыта. За-межныя купцы, асабліва нямецкія, адстойвалі супрацьлег-лую думку і, не жадаючы плаціць мыта за карыстанне вагамі, супраціўляліся такому патрабаванню, прычым яны нават маглі пакінуць соль не прададзенай, але і не ўзважа-най. У адказ мясцовыя ўлады прымалі прымусовыя меры. Так, рыжскія купцы скардзіліся магістрату Рыгі, што ў Полацку ў іх адабралі плашчы за адмову ўзважыць тавар, апранулі ў іх сваіх слуг і тыя носяць замежныя плашчы на вачах нямецкіх купцоў. Парушэнняў у гэтай справе было шмат, таму і скаргаў з боку замежных і полацкіх купцоў на замежныя ўлады было многа. Шмат парушэнняў у замежным гандлі было і іншага парадку. Так, у XIII ст. звычайнай справай былі падробкі тавараў-. У воск, напры-клад, падмешвалі смалу, сала, пясок, гарохавую і жалудо-вую муку, нават камні і жалеза. У вялікія цюкі з футрамі, якія налічвалі тысячу адзінак, клалі сапсаваныя футры. Каб не стаць ахвярай падману, куплены воск замежныя 126
    купцы ў сябе дома прастуквалі і праколвалі, а футры старанна аглядалі. Калі тавараў было шмат, купцы наймалі для агляду асобых сведкаў, па-сучаснаму таваразнаўцаў.
    He грэбавалі падманам і нямецкія купцы. Полацкія, навагародскія, мінскія і купцы іншых гарадоў Беларусі ў XIII ст. часта скардзіліся, што ў цюках кавалкі сукнаў маюць не аднолькавую даўжыню, што ў сярэдзіне цюка тавар горшай якасці, чым зверху. Прывозімыя бочкі се-лядца значна меншыя па сваіх памерах, чым было неаб-ходна, а іх якасць унізе бочкі значна саступае якасці селядцоў зверху бочкі і г.д. Таму за якасцю тавараў абодва бакі былі вымушаны наладзіць старанны кантроль.
    Калі таго ці іншага купца лавілі за продажам няякас-нага тавару, то ён адсылаўся ў свой горад, дзе падвяргаўся мясцоваму суду. У XIV ст. у Полацку і Вільні былі пабудаваны тапільныя печы, у якіх увесь прывезены воск ператапліваўся, а потым на яго ставіўся цітэмпель як доказ чыстаты воску. Нямецкія купцы выступалі супраць гэтых новаўводзін, бо імкнуліся захаваць за сабой права кантро-лю, права прастукваць і праколваць кавалкі воску ў сябе дома.
    У адрозненне ад англічан, галандцаў і нарвежцаў по-лацкія купцы не спынялі актыўнага гандлю і з гарадамі Паўночнай Германіі, якія ўваходзілі ў гандлёвы саюз Ганза. У той час, калі купцы з Англіі, Францыі, Галандыі, Італіі, Іспаніі амаль не прыязджалі ў гарады Паўночнай Германіі, бо ганзейцы не дапускалі заходнееўрацейскія караблі ў Балтыйскае мора, то ў адносінах да палачан яны былі вымушаны паступіцца сваёй манаполіяй. Гэта было ў значнай ступені выклікана выгадным геаграфічным ста-новішчам Полацка на ўсходнім напрамку гандлю Ганзы, блізкасцю гарадоў Полацкай зямлі да Рыгі і Лівоніі. Купцы з Полацка, Віцебска і іншых гарадоў наведвалі не толькі Рыгу, Лівонію, востраў Готланд і г.Вісбі, а і Брэмен, Дортмунд, Любек і іншыя ганзейскія гарады. У гэтых падарожжах ім прыходзілася карыстацца нямецкімі караб-лямі, бо свайго ўласнага марскога гандлёвага флоту Бела-русь не мела.
    Значны гандаль ажыццяўляўся з Польшчай праз Драгі-чын, у якім знойдзена шмат свінцовых таварных пломбаў. Іх налічваецца некалькі тысяч. Сюды, да Бярэсця і Драгі-чына, вельмі блізка падыходзіў водны шлях па Прыпяці, дзе тавары з рачных суднаў перагружаліся на колы і таварныя пломбы з іх зрываліся. На кожнай пломбе меўся 127
    свой характэрны знак — зорачка, літара і г.д. У сусветнай навуцы яны атрымалі назву "драгічынскія пломбы". У Драгічыне тавары перакладваліся на іншыя судны, якія па Заходнім Бугу ішлі ў Польшчу.
    3 XII ст. пачынае дзейнічаць яшчэ адзін гандлёвы маршрут, які звязваў Заходнюю і Усходнюю Еўропу і праходзіў праз тэрыторыю Старажытнай Беларусі: Рыга — Полацк — Віцебск — Смаленёк — Дарагабуж — Ма-жайск — Масква — Разань — Мурам — Булгарыя. Гэты напрамак еўрапейскага гайдлю яшчэ больш узняў палітыч-нае і эканамічнае значэнне Полацка і іншых гарадоў Полацкай зямлі.
    Яшчэ адным важным напрамкам знешняга гандлю Бе-ларусі ў IX —XIII стст. быў гандаль з княствамі і землямі Кіеўскай Русі. Нягледзячы на тое, што ў пісьмовых крыні-цах таго часу мала звестак як увогуле аб знешнім гандлі, так і аб гэтым напрамку эканамічнага жыцця старажытных княстваў Беларусі, гандлёвыя адносіны паміж імі і рускімі княствамі і землямі былі даволі інтэнсіўнымі. Полацкія, віцебскія, мінскія і купцы з іншых месцаў Старажытнай Беларусі гандлявалі з Ноўгарадам, Псковам, Масквой, Цвер’ю, Уладзімірам, Кіевам, Чарнігавам, Оўручам і іншымі гарадамі Кіеўскай Русі.
    Трывалыя гандлёвыя сувязі ў гэты перыяд існавалі паміж гарадамі Полацкага княства і Кіевам. У XI ст. у Кіеве існаваў гандлёвы двор Брачыслава, які • належаў полацкім князям і дзе знаходзілася шмат двароў полацкіх купцоў.
    Гандлёвы двор мелі полацкія, віцебскія і смаленскія купцы ў Ноўгарадзе. Сярод тавараў, якія пастаўляліся з Беларусі, галоўнае месца займала збожжа. Калі ў Ноўга-радзе і Пскове выпадалі неўраджайныя гады, проса і пшано прадаваліся па больш высокіх цэнах, чым жыта і пшаніца. Так, у час голада 1228 г. купцы з Полацка, Віцебска і Смаленска прадавалі пшано па 7 грыўняў за кадзь, жыта — па 3, пшаніцу — па 5 грыўняў. У 1230 г., калі голад у Ноўгарадзе ўзмацніўся, пшано каштавала ўжо 50 грыўняў за кадзь, жыта — 20, пшаніца — 40 грыўняў.
    Права гандлю ў Полацку для купцоў з рускіх княстваў не было абкладзена ніякімі мытамі, хоць і існавалі ўскос-ныя падаткі. У Віцебску, наадварот, права гандлю было абкладзена мытам. Галоўным падаткам, які плацілі ўсе прыезджыя і мясцовыя купцы, была вагавая мыта. Памеры гэтага падатку былі неаднолькавымі ў Полацку, Маскве і 128
    Ноўгарадзе. Так, у Ноўгарадзе купцы з Беларусі плацілі вагавае мыта ў памеры 2 грыўні серабра за беркавец солі, што было ў некалькі разоў больш, чым у Полацку і Рызе. У Маскве купцы з Беларусі плацілі мыту і за права гандлю, і вагавую мыту. Акрамя таго, падатак браўся і за пасрэдніц-тва ў гандлі.
    XIII ст. увайшло ў гісторыю гандлю і гандлёвых ад-носін на тэрыторыі Старажытнай Беларусі як перыяд зараджэння міжнароднага камерцыйнага права. Аб гэтым сведчаць некаторыя пісьмовыя крыніцы, якія захаваліся да нашага часу. Сярод іх дагавор 1229 г. смаленскага князя Мсціслава Данілавіча з Рыгай і Готскім берагам разам са Смаленскам, князямі полацкім і віцебскім; грамата літоўскага князя Гердзеня ў якасці князя полацкага і віцебскага аб заключэнні ім у Рызе 22 снежня 1264 г. дагавора з лівонскім гермейстэрам (адна з вышэйшых пасад Лівонскага ордэна) аб гандлёвых адносінах; грамата полацкага князя Ізяслава лівонскаму гермейстэру і рыжа-нам ад 1265 г. аб свабодным гандлі і мірных адносінах; скарга рыжскага магістрата віцебскаму князю Міхаілу Канстанцінавічу на неаднаразовыя крыўды і прыцясненні рыжскіх купцоў і інш.
    На жаль, не захаваўся першы дагавор палачан з Рыгай ад 1210 г. Гэты дагавор утрымліваў звесткі аб тым, што Заходняя Дзвіна аб’яўлялася свабоднай для нямецкіх купцоў, а падначаленае Полацку насельніцтва ліваў павін-на было плаціць яму даніну.
    Асаблівую цікавасць выклікае "Мсціславава праўда" — дагавор 1229 г., які распаўсюджваўся на ўсе землі крыві-чоў. У гэтым дагаворы закладзены па сутнасці ўсе асноўныя палажэнні старажытнага міжнароднага камер-цыйнага права, якія рэгулявалі тавараабмен паміж замеж-нымі купцамі і купцамі Полацка і Віцебска.
    На наш погляд, гэтым не абмяжоўваўся ўплыў дагавора 1229 г. Шматлікія палажэнні гэтага дагавора пераходзілі потым у іншыя юрыдычныя дакументы, станавіліся нормамі звычаёвага права і рэгулявалі такім чынам унутраны тавара-абарот. Невыпадкова, што наступныя дагаворы і дадатковыя пагадненні, якія заключаліся ў XIII —XIV стст. і неабход-насць якіх была абумоўлена пастаяннымі сутыкненнямі паміж бакамі, даюць значна менш новага, чым гэта можна назіраць у дагаворы 1229 г. Звычайна ў дагаворах XIV ст. кожны раз падкрэслівалася, што гандлёвы шлях павінен быць "чнст", "без рубеже”, што іншаземныя купцы-"гостн" 9. Зак. 5059 129