• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    Неабходна было засцерагчы гандляра ад усіх гэтых выпадкаў, у чым былі зацікаўлены як нямецкія, так і мясцовыя купцы. Асабліва гэта было важна для рыжскіх купцоў, боў XII —XIII стст. на тэрыторыі сучаснай Бела-русі існавала некалькі самастойных княстваў, якія паста-янна вялі паміж сабой войны. Таму адным з патрабаванняў замежных купцоў было не перашкаджаць гандлю ў выпад-ку вайны. У артыкуле 31 дагавора 1229 г. падкрэсліваецца: "аіце Княжо пойдеть на войну, не надобе Немчнчю ехатн".
    У другіх краінах Заходняй Еўропы гэта палажэнне замацавалася значна пазней. У Фландрыі права ганзейцам заставацца і працягваць сваю гандлёвую дзейнасць у вы-падку вайны было даравана ў 1360 г., у Бургундзіі — у 1393 г., у Швецыі — у 1349 г.
    У канцы XIII ст. купцы з Полацка і Віцебска адпраўлялі-ся ў Рыгу і ўздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора на сваіх суднах, што значна пашырала іх магчымасці ў развіцці гандлю. Безумоўна, гэта былі хоць і не марскія, але адносна буйныя рачныя судны, якія дазвалялі рабіць невялікія мар-скія пераходы. Нагадаем, што ў IX —X стст. вырабленыя крывічамі чоўны-аднадрэўкі дазвалялі купцам Кіева, Ноўга-рода, Полацка і другіх гарадоў Кіеўскай Русі даходзіць да Візантыі. Дагавор 1229 г. гарантаваў свабодны праход суднаў праз Рыгу і далей у Балтыйскае мора.
    134
    Дагавор 1229 г. Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай быў легітымным з пункту гледжання сучаснага міжнарод-нага права юрыдычным дакументам. У адрозненне ад дагавора Ноўгарада з Ганзай ад 1195 г. дагавор 1229 г. быў ггадпісаны прадстаўнікамі абодвух бакоў і меў пячаткі гарадоў Вісбі, Любека, Данцыга, Мюнхена, Грэнінгема, Дортмунда, Брэмена, Смаленска, Полацка і Віцебска.
    У перыяд утварэння Вялікага княства Літоўскага гандаль паміж замежнымі краінамі і беларускімі землямі пачаў раз-вівацца больш актыўна. У 1253 г. вялікі князь літоўскі Міндоўг пацвердзіў рыжскім і ўсім замежным купцам права свабоднага праезду па рэках і сухапутных дарогах і вызваліў іх ад падаткаў. 3 другой паловы XIII ст. гандаль Старажыт-най Беларусі пачаў весціся ўжо ад імя Літвы.
    У 1264 г. вялікі князь літоўскі Гердзень ад імя полац-кага і віцебскага князёў заключыў дагавор аб міры і развіцці гандлю з Рыгай, востравам Готланд і г.Любекам. У наступныя гады гэтыя дагаворы аднаўляліся і папаўнялі-ся новымі нормамі і палажэннямі.
    Падагульняючы сказанае, трэба адзначыць, што знешні гандаль Старажытнай Беларусі ў IX —XIII стст. атрымаў значнае Для свайго часу развіццё. Вываз з Беларусі не абмяжоўваўся толькі прадукцыяй сельскай гаспадаркі і промыслаў, вывозіліся і вырабы рамеснікаў-кавалёў, ган-чароў, бондараў, гарбароў, ювеліраў. Ювелірныя вырабы, якія знойдзены археолагамі ў Прыбалтыцы, Польшчы, Чэхіі, Маравіі, па тэхналогіі і тэхніцы выканання вельмі падобныя да вырабаў полацкіх і друцкіх майстроў. Мед-ныя вісячыя замкі знойдзены ў Чэхіі і мелі назву "рускія". Беларускія рамеснікі былі вядомымі майстрамі ў вытвор-часці вісячых замкоў, якія былі шырока распаўсюджаны далёка за межамі Старажытнай Беларусі.
    Па складзе ўвозімых тавараў знешні гандаль Беларусі ў IX —XIII стст. не быў выключэннем сярод іншых дзяр-жаў сярэднявечча. Увозіліся тавары раскошы, садавіна, віно, пранасці, фарбы, каляровыя металы, каштоўныя камяні, шаўковыя тканіны, шкло, ювелірныя ўпрыга-жэнні, царкоўныя прылады, соль. Прадметы мастацкага рамяства з сярэдзіны XI ст. ужо не ўвозіліся, 6о попыт на іх задавальняўся вырабамі сваіх мясцовых рамеснікаў.
    Найбольш хадавым таварам былі ў той час дарагія шаўковыя тканіны і сукно. Тэкстыльныя майстэрні Араб-скага Усходу, Візантыі, Фландрыі, Генуі і Венецыі выпра-цоўвалі шмат розных тканін.
    135
    Важным артыкулам імпарту былі мячы, якія выраб-ляліся на Рэйне і Дунаі і праз Чэхію, Польшчу і Прыбал-тыку пападалі ў Беларусь. Яны выкоўваліся са стальных жгутоў, мелі своеасаблівы арнамент і мелі назву "франк-скія". Прывозіліся толькі клінкі, бо рукаяткі мячоў выраб-ляліся ўжо мясцовымі майстрамі і пасля гэтага зброя паступала на рынак. У XII ст.масавы імпарт гэтага віду зброі спыніўся. Верагодна, што к гэтаму часу беларускія рамеснікі ўжо самі набылі значны вопыт у гэтай справе.
    Пастаянным імпартным таварам былі каляровыя мета-лы. Да першай паловы XI ст. серабро ў манетах паступала з краін Арабскага халіфата, з другой паловы XI ст. — з Заходняй Еўропы. Медзь, волава і свінец пастаўляліся з Венгрыі, Чэхіі і Германіі.
    ІПырокім попытам карысталіся на Беларусі розныя вострыя прыправы — гваздзіка, перац, карыца. Іх імпарт быў выкліканы імкненнем зрабіць больш разнастайнай даволі простую ежу таго часу, таму гэтыя вострыя прыпра-вы былі важнай часткай міжнароднага гандлю на Беларусі. Да харчовых тавараў трэба аднесці соль, селядцы, віно, садавіну.
    Безумоўна, што ўсе даходы ад знешняга гандлю наза-пашваліся ў руках феадалаў і купцоў. Знешні гандаль значна павялічваў даходы князёў, іх дружыннікаў, цар-квы, манастыроў, купцоў, гараджан, што ў сваю чаргу павялічвала іх палітычны і эканамічны ўплыў.
    Супастаўляючы вываз і ўвоз з пунктаў гледжання ўзроўню развіцця гаспадаркі Старажытнай Беларусі ў IX —XIII стст., не будзе памылкай выказаць меркаванне аб тым, што рамяство Беларусі саступала толькі буйным тэкстыльным майстэрням Бліжняга Усходу, Візантыі, Фландрыі, гарадоў-рэспублік Паўночнай Італіі і франкскім рамеснікам па вытворчасці зброі. У гэтым сэнсе Беларусь не была выключэннем, бо і іншыя дзяржавы Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў перыяд ранняга сярэднявечча таксама куплялі каштоўныя ткані-ны, каляровыя металы, зброю. Аднак у параўнанні з імі яна была ў лепшым становішчы, бо ў яе руках знаходзіўся транзітны гандаль гэтымі таварамі. Беларусь знаходзілася на перакрыжаванні гандлёвых шлях,оў паміж Поўначчу і Поўднем, Захадам і Усходам. Разам з тым знешні гандаль пачынае саступаць унутранаму. Калі ў IX — XI стст. знешні гандаль значна пераўзыходзіў ўнутраны, то ў XII —XIII стст. перавага ўжо на баку апошняга. 136
    Пытанні для праверкі
    1.	Выдзеліце асноўныя перыяды ў развіцці знешняга гандлю Бела-русі ў IX —ХІП стст. і вызначце іх адметныя рысы.
    2.	Па якіх напрамках адбываўся знешні гандаль Старажытнай Беларусі? Апішыце іх.
    3.	Якія віды тавараў пастаўляліся з тэрыторыі Старажытнай Бела-русі ў краіны Арабскага халіфата, Візантыю, Цэнтральнай і Заходняй Еўропы? Дайце іх класіфікацыю.
    4.	Дайце характарыстыку таварам, якія ўвозіліся на тэрыторыю Беларусі ў IX—XIII стст.
    5.	Ці аказваў станоўчы ўплыў знешні гандаль на развіццё асветы? Калі так, то апішыце шляхі гэтага ўплыву.
    6.	У чым заключаліся цяжкасці ў развіцці знешняга гандлю таго часу? Што ляжыць у іх аснове?
    7.	Чым выклікалася неабходнасць заключэння міжнародных гандлёвых пагадненняў?
    8.	Ахарактарызуйце гандлёвы дагавор 1229 г. Смаленска, Полацка ,і Віцебска з Рыгай.
    9.	Выявіце адметныя асаблівасці дагавора 1229 г. і гандлёвых пагадненняў Ноўгарада таго часу.
    10.	Супастаўце вываз і ўвоз з пункту гледжання ўзроўню эканаміч-нага развіцця Беларусі ў IX —XIII стст.
    Кантрольныя заданні
    1.	Распрацуйце схему і складзіце табліцу тавараў, якія вывозіліся і ўвозіліся на тэрыторыю Беларусі ў IX —XIII стст.
    2.	Параўнайце і прааналізуйце перыяды развіцця знешняга гандлю. Беларусі ў IX — XIII стст. і яго асноўныя напрамкі. Выявіце ролю і месца кожнага напрамку.
    3.	Паспрабуйце, выкарыстоўваючы пісьмовыя крыніцы таго часу, апісаць прыёмы працы замежных купцоў і купцоў Старажытнай Бела-РУсі
    4.	Вызначце і зрабіце апісанне механізму ўплыву знешняга гандлю на развіццё гаспадаркі, асветы і культуры Старажытнай Беларусі.
    Літаратура
    1.	Алексеев Л.В. Полоцкая земля (Очеркя ясторнн Северной Бело-руссня в IX —XIII вв.). М., 1966.
    2.	Беляев М. Нсторяя Полоцка нлн Северо-Западной Русн от древнейшнх времен до Люблннской уннн. М., 1872.
    3.	Бережков М. О торговле Русн с Ганзой до конца XV в. СПб., 1879.
    4.	Бэр А. Мсторяя всемнрной торговля: В 3 т./Пер. с нем. М., 1876.
    5.	Латвййскйй Генрйх. Хроннка Лнвоннн. М.;Л., 1938.
    6.	Голубовскйй П.В. Нсторня Смоленской землн. Кяев, 1895.
    7.	Данйлевйч В.Е. Очерк нсторнн Полоцкой землн до конца XIV столетяя. Кяев, 1896.
    8.	Даркевйч В.П. Пронзведення западного художественного ремесла в Восточной Европе (X —XIV вв). М., 1966.,
    137
    9.	Довнар-Запольскйй М.В. йсторня русского народного хозяйства. Кнев, 1911.
    10.	Довнар-Запольскйй М.В. Очерк нсторян крнвнчской н дреговнч-ской земель до конца XII столетня. Кнев, 1891.
    11.	Загорульскйй Э.М. Древняй Мннск. Мн., 1963.
    12.	Kamaee Н.М. Промышленность я торговля Древней Русн //Русская ясторня в очерках н статьях. М., 1909. Т. 1.
    13.	Багрянородный К.. 06 управленяя нмперней. М., 1989.
    14.	Кулйшер Н.М. Нсторня русской торговлн. Пг., 1923.
    15.	Левко О.Н. Торговые связя Внтебска в X —XVIII вв. Мн., 1979.
    16.	Мельгунов П.П. Очеркн по нсторня русской торговля IX —XVIII вв. М., 1905.
    17.	Муравская Е. Органнзацяя торговлн Рнгя с Полоцком, Внтеб-ском н Смоленском в XIII —XIV вв. Вып. 3. //Учен. запнскн Латв. ун-та. Ряга, 1961. Т. 40. Вып.З.
    18.	Муравская Е. Торговые связн Рнгн с Полоцком, Внтебском н Смоленском в XIII —XIV вв. //Нзв. АН Латв.ССР № 2. Рнга, 1961.
    19.	Очерк нсторнн Турово-Пянского княжества в X—XIII вв. Кяев, 1901.
    20.	Половнйков А.П. Торговля в старой Росснн. М., 1958.
    21.	Рыбаков Б.А. Торговля я торговые путн //Ясторяя культуры Древней Русн. Домонгольскяй пернод. Т. 1. Матернальная культура. М.;Л., 1948.
    22.	Сапунов А.П. Вятебская старнна. Документы н матерналы. Внтебск, 1883. Т. 1.
    23.	Сапунов А.П. Река Западная Двнна. йсторнко-географ. обзор. Внтебск, 1893.
    24.	Фехнер М.В. йзделяя шелкоткацкях мастеров Вязантнн в Древней Русн //Сов. археологяя. М., 1977. № 3.
    25.	Хорошкевйч Л. Полоцкяе грамоты XIII — начала XVI в. М., 1977.
    26.	Штыхов Г.В. Древннй Полоцк. IX —XIII вв. Мн., 1975.
    27.	ШтыховГ.В. Города Полоцкой землн (IX —XIII вв.). Мн., 1978.
    2.3.	ГАНДЛЁВЫЯ ШЛЯХІ I СРОДКІ ЗНОСІН
    Адной з важных умоў адносна ранняга ўзнікнення і даволі хуткага развіцця гаспадаркі Старажытнай Беларусі ў IX —XIII стст. было выгаднае геаграфічнае становішча. Праз яе тэрыторыю праходзілі водныя і сухапутныя гандлёвыя шляхі, якія звязвалі Візантыю, краіны Араб-скага халіфата, Паўднёвую і Паўночную Русь са Сканды-навіяй, Заходняй і Цэнтральнай Еўропай.