• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    Аб колькасці арабскіх дырхемаў, якія завозіліся на тэрыторыю сучаснай Беларусі ў IX —X стст., можна мер-каваць па памерах знойдзеных на яе тэрыторыі скарбаў, якія ўтрымлівалі больш 16 тыс. манет. Большасць з гэтых скарбаў сканцэнтравана па цячэнні Дняпра і Заходняй Дзвіны, што яшчэ раз падкрэслівае важнае значэнне заход-няга адгалінавання царажытнага воднага гандлёвага шляху з вараг у грэкі. Трэба, аднак, мець на ўвазе, што колькасць знойдзеных скарбаў безумоўна значна менш,
    1 Дырхем — арабская назва грэчаскай грашовай адзінкі "драхма". Тэрмін "куфічны" паходзіць ад назвы пісьма "Куфі", якое склалася ў іракскім горадзе аль-Куфі ў канцы VII ст. і прымянялася для надпісу на манетах у краінах Арабскага халіфата.
    157
    Рыс. 52. Куфічныя дырхемы чым колькасць схаваных. Акрамя таго, значная колькасць арабскіх манет пераплаўлялася ў зліткі, ішла на выраб розных ўпрыгажэнняў і рэчаў.
    Неабходна адзначыць, што гэты паток сярэбраных арабскіх дырхемаў быў розным як па шляхах свайго пранікнення на тэрыторыю Старажытнай Беларусі, так і па складзе манет. Разам з арабскімі сярэбранымі манетамі сустракаліся і ўсходнееўрапейскія дырхемы, але гэта былі падробкі сапраўдных куфічных дырхемаў, якія выраблялі-ся ў той час у многіх месцах.
    Сярэбраныя куфічныя дырхемы краін Арабскага халіфата ўяўлялі сабой тонкія і даволі шырокія, дыямет-рам 20 — 25 мм манеты, на якіх, у адпаведнасці з патра-баваннямі іслама, адсутнічаюць якія-небудзь вобразы людзей. Абодва бакі манет былі пакрыты арабскімі над-пісамі рэлігійнага зместу, імёнамі правіцеляў, датамі выпуску і г.д. (рыс. 52). Куфічны дырхем склаўся на Усходзе ў канцы VII ст. і на працягу чатырох стагоддзяў быў адным тыпаў мусульманскай сярэбранай манеты. Галоўным цэнтрам, з якога паток арабскага серабра разыходзіўся па ўсіх напрамках, у тым ліку і да Стара-жытнай Беларусі, была Волжская Булгарыя. Значная колькасць сярэбраных манет паступала і з краін Араб-скага халіфата.
    158
    Арабскія дырхемы, якія паступалі на тэрыторыю ста-ражытных княстваў і зямель Беларусі ў IX —X стст., чаканіліся на вялізнай тэрыторыі, у мностве гарадоў Ся-рэдняй Азіі, Ірана, Закаўказзя, Месапатаміі, Малой Азіі, на афрыканскіх берагах Міжземнага мора і арабскай часткі Іспаніі. Па назвах правячых у гэтых краінах дынастый адрозніваюць умайядскія, саманідскія і некаторыя іншыя дырхемы, але найбольш распаўсюджанымі былі дзве групы дырхемаў — аббасідскія і саманідскія. Маса арабскіх дырхемаў была 2,7 —2,9 г, але сустракаліся як меншай, так і большай масы.
    У абарачэнні арабскіх сярэбраных дырхемаў на тэры-торыі Старажытнай Беларусі ў IX —X стст. можна вылу-чыць чатыры асноўныя перыяды:
    1)	пачатак IX ст. — 833 г., перавагаюць дырхемы, якія былі чаканены ў паўночных афрыканскіх гарадах Араб-скага халіфата дынастыямі Умайядаў і Аббасідаў. Акрамя гэтых манет абарочваліся, але не ў вялікай колькасці, сярэбраныя дырхемы іранскіх цароў з дынастыі Сасанідаў V —VII стст. Гэтыя манеты атрымалі раней шырокае распаўсюджванне ў басейне ракі Камы, адкуль і пападалі на тэрыторыю Полацкага, Тураўскага і іншых старажыт-ных княстваў Беларусі;
    2)	833 — 900 гг. Па-ранейшаму перавагаюць арабскія сярэбраныя дырхемы, у асноўным умайядскай і аббасід-скай чаканкі, але афрыканскія манеты страчваюць сваю вядучую ролю і саступаюць яе манетам азіяцкай чаканкі. У выніку таго, што ў Волжскай Булгарыі ў гэты час патрэбнасць у сярэбранай арабскай манеце значна ўзрасла, на тэрыторыю сучаснай Беларусі яе паступала менш, чым у папярэдні перыяд;
    3)	900 — 938 гг., рэзка скарачаюцца сярэбраныя дырхе-мы Умайядаў і Аббасідаў, галоўнае месца займаюць мане-ты сярэднеазіяцкіх эміраў Саманідаў. У гэтыя гады прыток дырхемаў на тэрыторыю Беларусі ўзмацняецца;
    4)	938 — другая палова 80-х гг. X ст., пераважаюць саманідскія сярэбраныя манеты. Прыток быў асабліва значным у сярэдзіне X ст., пасля чаго рэзка пайшоў на спад.
    У гісторыка-эканамічнай літаратуры сустракаюцца меркаванні аб тым, што грашовыя разлікі арабскімі сярэ-бранымі манетамі адбываліся толькі на вагу. Пры гэтым спасылаюцца на шэраг выпадкаў, калі разам з манетамі ў скарбах знаходзілі мініяцюрныя вагі, падобныя на сучас-159
    ныя аптэкарскія, з маленькімі гіркамі. Безумоўна, малень-кія вагі былі неабходнай прыладай кожнага гандляра, імі карысталіся пры ўзважванні манеты для праверкі, бо вага і якасць арабскіх дырхемаў не заставаліся нязменнымі ні ў IX, ні ў X ст.
    Акрамя таго, прыхільнікі меркаванняў аб тым, што арабскія сярэбраныя манеты прымаліся на вагу, спасыла-юцца на шматлікія факты знаходак у скарбах абломкаў і абрэзкаў манет, якія маюць розную вагу. Сапраўды, адной з асаблівасцяў грашовага абарачэння на тэрыторыі стара-жытных княстваў і зямель Беларусі ў IX —X стст. была наяўнасць значнай колькасці рэзаных манет і іх абломкаў. У асобных скарбах арабскіх дырхемаў яны складалі ад 15 да 50 %. Пры гэтым неабходна заўважыць, што на тэрыто-рыі суседніх рускіх княстваў рэзаныя манеты і іх абломкі ў гэты час ужо не знаходзіліся ў абарачэнні, што дае падставы меркаваць аб вядомай самастойнасці эканамічна-га развіцця Полацкага, Тураўскага і іншых старажытных княстваў Беларусі. Здаецца, што значэнне абрэзкаў як даважкаў да манет бясспрэчнае.
    Але сам па сабе факт знаходжання абломкаў манет яшчэ не можа служыць безумоўным доказам прыняцця манет на вагу. Вядомы шматлікія сведкі арабскіх пісьмо-вых крыніц аб тым, што ва ўмовах адсутнасці больш дробнай манеты, чым дырхем, і недахопу меднай манеты шырока прымяняўся звычай дзяліць манеты на дробныя часткі, каб атрымаць меншыя грашовыя адзінкі. Гэта было абумоўлена патрэбамі грашовага абарачэння пры дробных разліках. Пры гэтым сведкаў аб прыняцці абломкаў і абрэзкаў манет на лік настолькі многа і яны настолькі пастаянныя, што ў выпадку адхілення ад гэтага звычая старажытныя арабскія пісьмовыя крыніцы павінны былі б гэта агаварыць. Аднак гэтага няма.
    На карысць прыёму манет на лік гаворыць таксама і той факт, што ў грашовым абарачэнні на тэрыторыі Ста-ражытнай Беларусі існавалі перыяды, калі абрэзкі манет увогуле не прымяняліся.
    У X ст. упершыню на Беларусі з’яўляюцца візантыйскія манеты, якія потым распаўсюджваюцца з поўдня па Дняпры на тэрыторыі Полацкага, Тураўскага, Навагародскага і іншых княстваў Старажытнай Беларусі. Але нягледзячы на трывалыя гандлёвыя сувязі з Візантыяй, візантыйскіх манет у грашовым абарачэнні было вельмі мала. Абарочваліся візантыйскія сярэбраныя манеты — міліярысіі і вельмі рэдка 160
    Рыс. 53. Візантыйскія манеты:
    1 — сярэбраны міліярысій; 2, 3 — залатыя соліды
    залатыя манеты — соліды (рыс. 53). Клад залатых візан-тыйскіх манет быў знойдзены ў 1804 г. у Пінску.
    ; Той факт, што візантыйскіх манет у грашовым абара-чэнні на Беларусі ў IX —X стст. было мала, здзіўляе. Здавалася б, што шлях з вараг у грэкі павінен быць важнай крыніцай паступлення візантыйскіх сярэбраных міліяры-сіяў і залатых солідаў на тэрыторыю Беларусі, але гэтага не было. Верагодна, грашовая эмісія Візантыйскай імперыі была недастатковай, каб разам з краінамі Арабскага халід фата стаць пастаўшчыком манет на міжнародныя рынкі. "7
    У пачатку XI ст. чаканка сярэбраных манет у краінах Арабскага халіфата была спынена, пачаўся крызіс усходняга грашовага абарачэння. Адной з прычын гэтай з’явы былі безупынныя войны і феадальньія міжусобіцы. Між тым далейшае развіццё сельскай гаспадаркі, рост рамеснай вы-творчасці, пашырэнне ўнутраных і знешніх гандлёвых сувя-зяў патрабавалі новых крыніц паступлення грошай. У апош-нія дзесяцігоддзі прытоку арабскіх дырхемаў на тэрыторыю Беларусі асобныя князі распачынаюць выпуск сваіх уласных грошай. Ад тых спроб да нашага часу дайшлі сярэбраныя манеты тураўскага князя Святаполка Уладзіміравіча. Такія ж сярэбраныя, а таксама і залатыя манеты чаканілі кіеўскія, чарнігаўскія і пераяслаўскія князі. Сярэбраных манет такога тыпу да нашага часу дайшло каля 300. Пры ўсёй мізэрнасці звестак аб чаканцы мясцовых грашовых знакаў на тэрыторыі Беларусі ў канцы X — пачатку XI ст. трэба адзначыць, што гэтыя спробы ўвесці ўласную сярэбраную манету былі адлю-стравайнем характэрнай для таго часу палітычнай тэндэнцыі
    11 Зак 5059	161
    162
    Рыс. 55. Заходнееўрапейскія дынарыі
    — умацаваць у перыяд феадальнай раздробленасці сваё ўласнае княства і яго гаспадарку шляхам увядзення ўласнай грашовай сістэмы.
    Але гэтыя спробы поспеху не мелі. Пачынаючы з 30-х гг. XI ст. купцы Старажытнай Беларусі пераарыентаваліся на імпарт сярэбраных манет з Заходняй Еўропы. У другой палове XI ст. у грашовым абарачэнні на тэрыторыі княстваў і зямель, размешчаных на тэрыторыі сучаснай Беларусі, перавагаюць ужо заходнееўрапейскія дынарыі. Яны вядомы нам па вялікай колькасці скарбаў, якія знойдзены на Бела-русі. Самы старэйшы з гэтых скарбаў, пры тым не толькі на Беларусі, а і ва ўсёй Усходняй Еўропе, быў знойдзены ў 1926 г. каля в. Стары Дзедзін Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Гэты скарб быў захаваны паміж 980 і 985 гг. і стаў своеасаблівай мяжой, якая адзначыла завяршэнне перыяду арабскага сярэбранага дырхема ў грашовым абарачэнні Ста-ражытнай Беларусі і пачатак эпохі заходнееўрапейскага сярэбранага дынарыя (рыс. 54). Перыяд, на працягу якога асновай грашовага абарачэння былі сярэбраныя дынарыі шматлікіх свецкіх і духоўных правіцеляў феадальнай Заход-няй . Еўропы, .у асноўным германскіх і англасаксонскіх, працягваўся на Беларусі да паловы XII ст.
    Сярэбраныя дынарыі Заходняй Еўропы ўяўлялі сабой невялікія манеты, на якіх змяшчаліся разнастайныя, але даволі груба выкананыя вобразы людзей, будынкаў, крыжоў, розных прадметаў. Лацінскія надпісы з імёнамі правіцеляў чытаюцца з вялікай цяжкасцю (рыс. 55).
    У першай палове XI ст. у грашовым абарачэнні Стара-жытнай Беларусі пераважалі пфенігі, якія былі адчаканены ў Кёльне, Майнцы, у Баварыі і іншых гарадах і абласцях Паўднёвай Германіі. Акрамя германскіх манет абарочваліся 163
    сярэбраныя дынарыі Чэхіі, Венгрыі, Англіі, Францыі, Паўночнай Італіі і Скандынавіі. У сярэдзіне XI ст. — першай палове XII ст. грашовае абарачэнне на тэрыторыі Беларусі характарызуецца адноснай аднолькавасцю, бо на першае месца выходзяць пфенігі манетных двароў, якія знаходзіліся ў гарадах на тэрыторыі сучасных Галандыі і Бельгіі — Бругге, Бруселі, Утрэхце, Гронінгеме і інш. Іншых відаў заходнееўрапейскіх манет ужо амаль не было.