• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    Марское суднаходства было менш характэрным для Беларусі ў IX —XIII стст., чым рачное. Тым не менш полацкія купцы добра ведалі нямецкія марскія караблі таго часу, на якіх яны дабіраліся да вострава Готланд. Акрамя 152
    таго, на чоўнах і ладдзях уласнай вытворчасці старажыт-ныя купцы Беларусі дабіраліся па Чорным моры да сталі-цы Візантыі Канстанцінопаля.
    Такія асноўныя звесткі пра сродкі зносін на водных гандлёвых шляхах Беларусі ў IX —XIII стст. Высечаныя з аднаго вялікага дрэва човен і ладдзя з нарошчанымі з дошак бартамі былі ў той час асноўнымі і ўніверсальнымі рачнымі сродкамі зносін Беларусі. Далейшае развіццё гэтых відаў рачнога транспарту адбывалася шляхам удас-каналення ладдзі, з’яўлення насадаў і новых тыпаў суднаў — стругаў, учанаў і ўшкуяў. Зразумела, што галоўныя рысы гэтых суднаў у значнай ступені былі абумоўлены характарам і асаблівасцямі водных гандлёвых шляхоў Старажытнай Беларусі. Яны пераважна былі рачнымі, але былі здольныя ажыццяўляць і невялікія марскія падарож-жы. У XIV — XV стст. ад суднаў з высечанай з аднаго дрэва цэльнай асновай перайшлі да будаўніцтва дашчатых суднаў новых тыпаў з больш складанай канструкцыяй, больш вялікай умяшчальнасці і грузападымальнасці.
    У адрозненне ад сродкаў зносін на рачных гандлёвых шляхах сродкі зносін на сухапутных шляхах развіваліся больш марудна. Асноўнай цяглавай сілай быў конь. Можна выказаць меркаванне, што вол выкарыстоўваўся не толькі ў сельскай гаспадарцы, але і пры перавозцы грузаў. "Рус-кая праўда" ацэньвала княжацкага каня ў 3 грыўні серабра, каня простых людзей — у 2 грыўні, вол і жарабец ацень-валіся ў 1 грыўню.
    Тавары на конях перавозіліся ўючным спосабам, бо ў гэтым выпадку коні лёгка маглі пераадолець тыя ці іншыя перашкоды. У асноўным свае тавары купцы перавозілі на колах і падводах. Балоцістыя месцы, якіх шмат сустрака-лася на сухапутных шляхах, пераадольваліся з дапамогай гаці — насцілаў з броўнаў, сучча і ветак. Часта пад гэтыя насцілы падсыпалі зямлю. Будавалі ў той час і масты. Яны былі недаўгавечнымі, лёгкімі па канструкцыі, каб у зручны момант іх можна было хутчэй падсячы, калі пагражаў вораг.
    Падагульняючы сказанае, неабходна адзначыць, што ста-ражытныя княствы і землі, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX —XIII стст., мелі даволі разгалінава-ную для свайго часу сетку водных і сухапутных гандлёвых шляхоў. Удасканальваліся рачныя сродкі зносін, з’яўляліся новыя тыпы рачных суднаў. Пэўная ўвага пачала надавацца ўдасканаленню сухапутных дарог. Усё гэта аказвала
    153
    станоўчы ўплыў на пераадоленне феадальнай раздробленасці на Беларусі, паскарэнне працэсу стварэння адзінай беларус-ка-літоўскай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, фарміраванне ўнутранага рынку, узмацненне знешніх эка-намічных сувязяў Старажытнай Беларусі.
    Пытанні для праверкі
    1.	Апішыце старажытны водны гандлёвы шлях з вараг у грэкі і вызначце яго характэрныя асаблівасці на Беларусі.
    2.	Дайце характарыстыку іншых водных гандлёвых шляхоў на Беларусі ў IX —XIII стст.
    3.	Якая роля належала волакам на водных гандлёвых шляхах?
    4.	Назавіце новыя віды рамеснай дзейнасці, якія з’явіліся на вола-ках.
    5.	Выдзеліце асноўныя сухапутныя гандлёвыя шляхі Старажытнай Беларусі ў ІХ-ХІ і XII-XIII стст.
    6.	Што ўскладняла рух па водных і сухапутных гандлёвых шляхах Беларусі таго часу?
    7.	Ахарактарызуйце тыпы рачных суднаў Беларусі ў IX —XIII стст. Чым адрозніваліся яны адзін ад другога?
    8.	Якім патрабаванням павінны былі адказваць рачныя сродкі зносін таго часу?
    9.	Абмяркуйце сродкі зносін на сухапутных гандлёвых шляхах.
    10.	Ці аказвалі станоўчы ўплыў на развіццё народнай гаспадаркі Беларусі водныя і сухапутныя шляхі зносін? Калі так, то апішыце механізм гэтага ўздзеяння.
    Кантрольныя заданні
    1.	Распрацуйце схему старажытнага воднага гандлёвага шляху з вараг у грэкі.
    2.	Выявіце ролю мясцовых водных гандлёвых шляхоў Беларусі ў IX-XIII стст.
    3.	Складзіце схему сухапутных гандлёвых шляхоў на Беларусі.
    4.	Паспрабуйце, выкарыстоўваючы тыпы рачных суднаў Беларусі IX —XIII стст., прааналізаваць тэхналогію і прыёмы працы суднабу-даўнікоў.
    Літаратура
    1.	Алексеев Л. В. Полоцкая земля (Очеркн нсторнн Северной Бело-русснн в IX —XIII вв). М., 1966.
    2.	Бернштейн-Коган С.В. Путь нз варяг в грекн //Вопр. геогра-фнн. М., 1950. Вып. 20.
    3.	Брйм В.А. Путь нз варяг в грекн //Нзв. AH СССР. Сер. обшеств. наук. Л., 1931.
    4.	Буров В.А. Усвятскяй волок по археологнческнм данным // Вестн. Моск. ун-та. 1975. № 4. Сер. 9.
    5.	Воронйн Н.Н. Средства н путн сообіцення //Нсторня культуры
    154
    Древней Русн. Домонгольскнй пернод. Т. 1. Матернальная культура. М.;Л„ 1948.
    6	Горбачевскйй 11.0. О волоках велнкого водного путн кз варяг в грекя / / Внтебскне губерн. ведомостн. 1894. № 72 — 73.
    7.	Данйлевйч В.Е. Путн сообіценнй Полоцкой землн до конца XIV в. Юрьев, 1898.
    8.	Жучкевйч В.А. Дорогн н водные путн Белорусснн. Географ. очеркн. Мн., 1977.
    9.	Загорульскйй Э.М. Древннй Мннск. Мн., 1963.
    10.	Ляўоанскі А.М., Палікарповіч К.М. Археалагічныя доследы ў БССР у 1933 — 1934 гг. //Зап. Беларус. акадэміі навук. Мн., 1936. Вып. 5.
    11.	Муравская Е. Торговые связн Рнгн с Полоцком, Внтебском н Смоленском в XIII —XIV вв. //йзв. АН Латв.ССР. 1961. № 2.
    12.	Насонов А.Н. Русская земля н образованяе террнторнн древне-русского государгтва. М., 1951.
    13.	Романов Е.Р. Очеркн Внтебской губерннн. Внтебск, 1898.
    14	Романов Е.Р. Матерналы по нсторнческой топографнн Внтеб-ской губерннн. Уезд Велнжскнй. Могнлев, 1898.
    15.	Рыдзевская Е.А. Древняя Русь н Скандннавня в IX —XIV вв. М., 1978.
    16.	Сапунов А.П. Река Западная Двнна. йсторнко-географ. обзор. Внтебск, 1893.
    17.	Сапунов А.П. О Борнсовых камнях. Внтебск, 1893.
    18.	Сементовскйй А.М. Обзор сухопутных сообіценнй Внтебской губерннн //Сб. в память первого стат. сьезда 1870 г. СПб., 1872.
    19.	Середйн С.М. йсторнческая географня. СП6., 1916.
    20.	Спйцын А.А. Торговые путн Кневской Русн //Сб. ст., посвяіц. С.Ф.Платонову. СП6., 1911.
    21.	Татур Г.Х. Очерк археологнческнх памятняков на пространстве Мянской губерннн н ее археологнческое значенне. Мн., 1892.
    22.	Штыхов Г.В. Города Полоцкой землн (IX — XIII вв). Мн., 1978.
    23.	Штыхов Г.В. Древннй Полоцк IX —XIII вв. Мн., 1975.
    2.4. ГРОШЫ I ГРАШОВАЕ АБАРАЧЭННЕ НА БЕЛАРУСІ Ў ІХ-ХІІІ стст.
    Грошы і грашовае абарачэнне на тэрыторыі сучаснай Беларусі зарадзіліся ў канцы II — пачатку III ст. н.э. У перыяд разлажэння першабытнаабшчыннага ладу і зарад-жэння феадальных адносін у якасці грошай як сродка абмену ў асноўным выкарыстоўваліся хатняя жывёла і футры. У IX —XIII стст. гэтыя тэрміны з’яўляліся ўжо анахранізмамі і выходзілі з ужывання. Аднак для абазна-чэння тэрміна "грошы" ў некаторых пісьмовых крыніцах тагцдасу тэрмін "куны" сустракаецца яшчэ даволі часта.
    Для насельніцтва сучаснай Беларусі самымі старажыт-нымі манетамі былі рымскія сярэбраныя дынарыі, якія атрымалі распаўсюджванне задоўга да ўзнікнення на яе тэрыторыі першай раннефеадальнай дзяржавы — Полац-155
    Рыс. 51. Рымскія манеты
    кага княства. Аб гэтым сведчаць знаходкі больш 2 тыс. антычных манет, галоўньім чынам рымскіх сярэбраных дынарыяў I — III стст. н.э Діевялікія, але тоўстыя сярэбра-ныя манеты з вобразамГрымскага імператара або імпера-трыцы і даволі выразнымі лацінскімі надпісамі былі пер-шымі манетамі, з якімі пазнаёмілася старажытнае на-сельніцтва Беларусі (рыс. 51).
    Знаходкі скарбаў і асобных рымскіх дынарыяў — даволі частая з’ява на тэрыторыі Беларусі. Па сваёй масе ў 3,41 г, памерах і якасці серабра старажытныя рымскія дынарыі былі манетамі аднастайнымі. Гэта дазваляе мер-каваць аб зараджэнні грашова-вагавай сістэмы, пэўных уяўленняў насельніцтва аб якасці серабра, памерах і вазе манеты, іх падліку і г.д. Усё гэта сведчыць на карысць таго, што рымскія сярэбраныя дынарыі ў пэўнай ступені, хоць і вельмі абмежаванай існуючым узроўнем эканаміч-нага развіцця тагачаснай Беларусі, ужо адыгрывалі ролю ўсеагульнага абмену, з’яўляліся грашыма.
    Рэзкае падзенне якасці серабра ў манетах Рымскай імперыі пад час эканамічнага і палітычнага крызісу III ст. абумовілі амаль поўнае прыпыненне прытоку рымскіх дынарыяў натэрыторыю Беларусі. Нягледзячы натое, што ў невялікай колькасці яшчэ сустракаліся рымскія манеты IV і нават V ст., прыток рымскіх сярэбраных дынарыяў на тэрыторыю сучаснай Беларусі спыніўся ў сярэдзіне III ст. 3 гэтага часу і да канца VIII — пачатку IX ст. існаваў пэўны перапынак у паступленні сярэбраных мане^ на тэрыторыю Старажытнай Беларусі. Аднак менавіта’стан-дартнае рымскае манетнае серабро паклала пачатак оуду-чага грашовага абарачэння на тэрыторыі не толькі Бела-русі, але і ўсёй Усходняй Еўропы.
    Неабходна заўважыць, што ў той час манета знаходзіла вельмі абмежаванае прымяненне, бо выкарыстоўвалася толькі пры гандлёвых здзелках паміж племянной вярхуш-кай і замежнымі гандлярамі*" 156
    У IX —X стст. на землях сучаснай Беларусі складваец-ца развітая для таго часу сістэма грашовага абарачэння, якая была абумоўлена перавагай усходняга напрамку знешняга гандлю. У аснове гэтай сістэмы грашовага аба-рачэння знаходзіўся куфічны дырхем1. У той час гэта была асноўная манета, якая абслугоўвала ўсходнееўрапейскія рынкі.
    Першыя ўсходнія манеты пачалі пападаць на тэрыто-рыю Беларусі яшчэ ў VIII ст., аднак асноўная хваля гэтых манет з розных мусульманскіх дзяржаў, якія ўтварыліся ў Азіі і Афрыцы на захопленай арабамі тэрыторыі, пачалася ў IX ст.
    На працягу двух стагоддзяў — IX і X — беларускія і ўсходнія купцы дастаўлялі на тэрыторыю старажытных княстваў і зямель Беларусі арабскія дырхемы і вывозілі ў Азію прадметы рамеснай вытворчасці, сельскагаспадарчую прадукцыю і тавары лясных промыслаў. Праз тэрыторыю Беларусі арабскія дырхемы пастаўляліся далей на Захад. Па Заходняй Дзвіне, праз Рыжскі заліў і Балтыйскае мора сярэбраныя арабскія манеты пападалі ў Польшчу, Герма-нію, Данію, Нарвегію, Швецыю і нават у Англію. Амаль два стагоддзі арабскія дырхемы ўяўлялі сабой адзіную металічную валюту ў гэтых краінах. Мяркуючы па коль-касці знойдзеных манет на востраве Готланд, ён быў важным транзітным пунктам на шляху грашовай плыні з краін Арабскага халіфата да заходніх славян, шведаў і датчан. А некаторыя Прыбалтыйскія краіны, як, напры-клад, Фінляндыя, атрымлівалі манеты менавіта з гэтага вострава, куды яны дастаўляліся пераважна полацкімі купцамі, бо іншых шляхоў атрымання сярэбраных дырхе-маў гэта краіна ў той час не мела.