• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    Заходнееўрапейскія сярэбраныя дынарыі не былі ад-нолькавых памераў і вагі. Германскія пфенігі ў большасці выпадкаў важылі 1,2 г, але было шмат манет масай ў 1 г. Англійскія пеніі былі больш цяжкімі, іх маса хісталася ў межах 1,3 —1,5 г.
    На мяжы XI —XII стст. прыток заходнееўрапейскіх ся-' рэбраных дынарыяў на тэрыторыю Беларусі спыняецца. Асноўнымі прычьшамі спынення прытоку сярэбраных манет з Заходняй Еўропы сталі, па-першае, шматлікія крыжацкія паходы, якія патрабавалі вялікай колькасці грошай; па-дру-гое, значны рост гарадоў у Заходняй Еўропе, што абумовіла рэзкае павелічэнне попьггу мясцовага гарадскога насельніц-тва на грошы як сродак усеагульнага абмену; па-трэцяе, рэзка павялічылася колькасць новых манетных двароў, бо ўсё больш і больш гарадоў пачало змагацца за правы грашо-вай эмісіі і атрымлівалі іх. Гэта абумовіла хуткае распаўсюд-жванне ў першай палове XII ст. замест больш-менш тоўстых манет шырокіх, але вельмі тонкіх, якія былі прыгодныя толькі для аднабаковай штампоўкі. Такія манеты былі вельмі нетрывалымі і непрыгоднымі для працяглага выкарыстання. Адмоўна сказвалася таксама і частае абнаўленне манеты, калі прымусова перараблялася ўсё манетнае серабро з утрыман-нем платы за паслўгі; па-чацвёртае, паскорылася развіццё адной з функцый грошай — функцыі назапашвання і манета са сродку абарачэння пачала пераўтварацца ў сродак накап-лення, што таксама садзейнічала выключэнню з грашовага абарачэння значнай колькасці серабра.
    XII — XIII стст. увайшлі ў гісторыю грошай і грашовага абарачэння старажытных княстваў і зямель, размешчаных на тэрыторыі сучаснай Беларусі, як безманетны перыяд. Гэтыя часы ўяўляюць сабой вельмі дзіўную, незвычайную з’яву ў гісторыі грашовага абарачэння Усходняй Еўропы, у тым ліку і Беларусі.
    Пасля спынення прытоку сярэбраных манет з Заходняй Еўропы асноўнай формай металічных грошай сталі нераз-менныя зліткі серабра. Іх адлівалі ў адкрытых формах, 164
    таму толькі верхмяя паверхня гэтых зліткаў была больш-менш гладкай, а бакі, якія ўтвараліся ў земляных формах, былі порыстымі. У земляныя формы вылівалася толькі неабходная колькасць расплаўленага серабра для дасяг-нення неабходнай масы злітка. Нарэзкі на злітках адзна-чалі страты серабра пры плаўцы ад угару. Зліткі мелі выгляд стандартных прадаўгаватых брускоў серабра з трохвугольным або блізкім да яго папярэчным сячэннем.
    Зліткі серабра не адразу выцяснілі з грашовага абарачэн-ня сярэбраную манету. На працягу XI ст. гэтыя новыя грашовыя адзінкі паступова ўзнікаюць, узмацняюцца і ат-рымліваюць шырокае распаўсюджванне. На тэрыторыі Бе-ларусі часта знаходзяць скарбы, дзе разам са зліткамі сераб-ра знаходзяцца і сярэбраныя манеты. Аднак зліткі серабра разменнай манеты не мелі. У летапісных крыніцах таго часу зліткі серабра ўспамінаюцца пад назвай "грыўня серабра".
    Паняцце "грыўня серабра" ўзнікла спачатку як вызна-чэнне шыйнага абруча. Шыйныя абручы як упрыгажэнні з серабра былі добра вядомымі насельніцтву Старажытнай Беларусі. Сваю назву шыйныя абручы атрымалі ад слова "грыўня”, паменшанае ад слова "грыва”, якім у народнай мове называлі тую частку кашулі, што непасрэдна прыля-гае да каўняра. У прафесіянальнай тэрміналогіі краўцоў край гэтай часткі кашулі так і называецца "грывенка".
    3 цягам часу грыўняй пачалі называць і іншыя шыйныя ўпрыгажэнні, напрыклад каралі з сярэбраных манет. Затым слова "грыўня" набывае новае вагавае значэнне і з’яўляецца тэрмін "грыўня серабра". А паколькі гэту вы-значаную вагу серабра можна было скласці з пэўнай колькасці сярэбраных манет, то разам з вагавай "грыўняй серабра" ўзнікае лікавая "грыўня кун", якая складалася з манет. Пад "грыўняй кун" спачатку разумелі манеты, якія былі злучаны ў каралі, а потым проста жменю манет пэўнай колькасці. Што тычыцца суадносін паміж грыўняй серабра і грыўняй кун, то ў XII —XIII стст. яны былі 1:4.
    "Грыўня серабра" і "грыўня кун" ужо ў XI ст. становяцца грашоваплацежнымі паняццямі, якім адпавядалі стандарт-ныя форма, вага і лік. У грашовым абарачэнні Старажытнай Беларусі знаходзіліся сярэбраныя зліткі трох асноўных відаў: 1) кіеўскія грыўні, якія адліваліся ў форме шасців-угольнага ромба з усечанымі вострымі вугламі памерамі 9—10 см на 4 — 5 см і масай 163 — 165 г; 2) наўгародскія грыўні, якія адліваліся ў форме палачак даўжынёй 14 — 20 см і масай 200 г; 3) літоўскія грыўні, таксама палачкападоб-
    165
    ныя, з адной ці некалькімі ўвагнутасцямі на паверхні, даўжынёй 10—17 см і вагой 100 — 105 г.
    Трэба адзначыць, што ў XII ст. на тэрыторыі Старажыт-най Беларусі пачала складвацца свая асабістая сістэма гра-шовага абарачэння, якая істотна адрознівалася ад грашовых сістэм суседніх рускіх зямель. Калі на тэрыторыі паўднёвых княстваў былой Кіеўскай Русі ў грашовым абарачэнні пера-вагала кіеўская грыўня, у паўночных княствах — наўтарод-ская грыўня, то на тэрыторыі старажытных княстваў Бела-русі разам з гэтымі грашовымі адзінкамі абарочвалася і свая мясцовая грашовая адзінка — літоўская грыўня (рыс. 56, а, б, в). Пасля таго як у першай чверці XII ст. абарачэнне іншаземных манет спынілася, сярэбраныя зліткі гэтых трох відаў застаюцца адзінымі знакамі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі да другой паловы XIV ст. Усімі міжна-роднымі гандлёвымі дагаворамі, якія заключаліся ў той час паміж купцамі Беларусі і замежных краін, аплата за тавары і разлікі прадугледжваліся за серабро. I ў безманетны перыяд серабро заставалася галоўным плацёжным сродкам і асновай грашовых разлікаў.
    Сярод асноўных прычын, якія абумовілі існаванне на тэрыторыі Старажытнай Беларусі ў XII —XIII стст. безма-нетнага грашовага абарачэння, можна вызначыць:
    спыненне паступлення ўсходняй сярэбранай манеты на тэрыторыю Беларусі ў выніку мацнейшага палітычнага і эканамічнага крызісу, які амаль на тры стагоддзі паралі-заваў вытворчасць сярэбранай манеты ў саміх краінах Арабскага халіфата;
    заходнееўрапейская сярэбраная манета ўжо к пачатку XII ст. па сутнасці перастала быць сярэбранай, значна страціла сваю якасць і здольнасць быць сродкам абмену ў міжнародным гандлі;
    вымушаная адмова ад манетнага грашовага абарачэння, паколькі Беларусь не мела сваіх радовішчаў каштоўных металаў.
    Адмоўна паўплывалі таксама безупынныя феадальныя ўсобіцы князёў і, як следства, адсутнасць неабходных эка-намічных і палітычных умоў для арганізацыі ўласнага ма-нетнага абарачэння. Невыпадкова, што феадальная раздроб-ленасць на Беларусі дасягнула найбольшага развіцця менаві-та ў безманетныя перыяды. Пасля ўтварэння адзінай бела-руска-літоўскай дзяржавы ў асобе Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых зямель, калі ўмовы для мірнага эканамічнага жыцця былі ў асноўным 166
    Рыс. 56. Кіеўскія (а), наўгародскія (б) і літоўскія (е) грыўні адноўлены, прыток серабра зноў дасягнуў станоўчага балан-су, што ў значнай ступені садзейнічала чаканцы ўласнай сярэбранай манеты ў другой палове XIV ст.
    167
    Аднак лічыць, што ў XII —ХІП стст. прытоку серабра на тэрыторыю Беларусі амаль не было, нельга, а калі ён і быў, то мінімальны. Але няглядзячы на тое, што прыток серабра на доўгі перыяд быў спынены, наяўныя запасы серабра на Беларусі ў той час былі вялікімі. Яно праця-гвала заставацца асновай грашовага абарачэння, але ўжо ў выглядзе буйнога наміналу — сярэбраных зліткаў.
    Вялікія сумы наяўнымі грашыма ў выглядзе зліткаў золата і серабра назапашвалі на Беларусі перш за ўсё князі. Назапашванне вялікіх сум было неабходнай справай для князёў, бо ваенныя паходы ўжо ў той час будаваліся не інакш, як на грашовай аснове. У летапісах сярэдзіны XI ст. выказваецца смутак па былой бескарыслівасці дру-жыннікаў, якіх ахоплівала прагна "многово нмення". Бяс-концыя феадальныя ўсобіцы патрабавалі размеркавання грошай паміж князем і яго дружыннікамі. Калі князь быў скупы і не дзяліўся грашыма з дружынай, ён ганьбаваўся на старонках летапісаў. Ёсць усе падставы меркаваць, што ў княжацкім скарбе грошы ў цэлым мёртвым грузам не ляжалі.
    Аб колькасці наяўных грошай і іх абарачэнні на Бела-русі ў гэты перыяд сведчаць дадзеныя некаторых стара-жытных пісьмовых крыніц. Так, Іпацьеўскі летапіс паве-дамляе, што ў 1119 г. памёр мінскі князь Глеб Усяслававіч, які падтрымліваў трывалыя сувязі з Кіева-Пячорскім ма-настыром. Яшчэ пры жыцці за права быць пахаваным у гэтым манастыры ён ахвяраваў яму 600 грыўняў серабра і 50 грыўняў золата. Яго жонка за права быць пахаванай разам з мужам ахвяравала гэтаму манастыру яшчэ 100 грыўняў серабра і 50 грыўняў золата. Такім чынам, за права быць пахаванымі ў Кіева-Пячорскім манастыры мінскія князі ахвяравалі яму прыкладна 140 кг серабра і 20 кг золата. Відавочна, што Мінскае княства, хоць і не належала да ліку буйных, але ж было даволі багатым, a Мінск — багатым гандлёвым горадам, які з пакалення ў пакаленне належаў адной дынастыі.
    Падобныя на гэтыя прыклады можна прывесці і з акружэння мясцовым князёў. У пісьмовых крыніцах таго часу нагадваюцца імёны дружыннікаў і купцоў, якія ахвя-равалі царкве і манастырам вялікія сумы грошай у сярэ-браных злітках — грыўнях.
    У 1910 г. у Полацку быў знойдзены скарб, які археолагі аднеслі да XII ст. У ім знаходзілася 140 заходнееўра-пейскіх манет XI ст. з Даніі, Англіі, Германіі, Бельгіі, 168
    Венгрыі, Чэхіі, некалькі абрэзкаў арабскіх манет, 3 сярэ-браныя грыўні і некалькі абрубкаў такіх грыўняў. Акрамя таго, у знойдзеным скарбе меліся сярэбраныя пласціны, якія былі вырублены з ліставога серабра таўшчынёй у 3 мм, некалькі невялікіх плоскіх зліткаў серабра, кавалкі сярэбранага кручанага дроту, часткі пласцінчатых бранза-летаў і шыйнай грыўні. Хутчэй за ўсё гэты скарб з’яўляўся запасам серабра аднаго з полацкіх ювеліраў, які вырабляў розныя ўпрыгажэнні.
    Гэты скарб сведчыць не толькі аб тым, што ў XI ст. серабро на Беларусь паступала ў асноўным з Заходняй Еўропы. Тэхналогія плаўкі серабра мае шмат агульнага з аналагічнымі знаходкамі ў Германіі, Польшчы і Сканды-навіі. Безумоўна, што полацкі скарб 1910 г. з'яўляецца важнай крыніцай для вывучэння гандлёвых адносін і рамеснай вытворчасці на Беларусі ў XI —XIII стст.
    Нягледзячы на беднасць сродкаў грашовага абарачэння і плацяжу, у безманетны перыяд была даволі складаная грашова-вагавая сістэма. У пісьмовых крыніцах XII —XIII стст. упамінаюць назвы грашовых адзінак, большасць якіх узнікла ў X —XI стст. для абазначэння дырхемаў, дына-рыяў і іх частак: нагата, куна, рэзана і векша, або веверы-ца. Цяжка сказаць, што ў XII —XIII стст. утойвалася за гэтымі тэрмінамі. Верагодна, што нагата, куна, рэзана і векша, або веверыца, ўяўлялі сабой дробныя ў адносінах да грыўні вагавыя і лікавыя паняцці. Менавіта гэтымі дробнымі грашовымі адзінкамі разлічваліся пакупнікі пры дробным рознічным гандлі. Але да канца пытанне так і не высветлена. Гарадскія рамеснікі, дружыннікі, гандляры, замежныя дыпламаты, ваяры-наёмнікі, запрошаныя з-за мяжы рамеснікі, аптэкары, лекары і члены іх сямей ства-ралі пастаянны попыт на прадукты харчавання, які не мог быць задаволены інакш як пасрэдствам дробнага рознічна-га гандлю.