Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
Тэрыторыя Беларусі была звязана з чатырма асноўнымі воднымі сістэмамі Усходняй Еўропы: Волж-скай, Дняпроўскай, Заходнедзвінскай і Волхава-Ільмен-скай. Праз мноства рэк гэтых сістэм насельніцтва Стара-жытнай Беларусі мела сувязі з Каспійскім, Чорным і Балтыйскім марамі. Раўнінныя водападзелы значна паляг-чалі сувязь паміж асноўнымі воднымі магістралямі. Усе 138
гэтыя ўмовы высоўвалі рачныя гандлёвыя шляхі на першае месца ў параўнанні з сухапутнымі, якія ў IX —XIII стст. адыгрывалі другараднае значэнне. Тое, што водныя шляхі ў Старажытнай Беларусі пераважалі над сухапутнымі, было характэрна і для Заходняй Еўропы таго часу.
Даныя археалагічных даследаванняў сведчаць аб тым, што большая частка паселішчаў н^ Беларусі ў IX — XIII стст. размяшчалася па дыяганалі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, гэта значыць па рэках Днепр і Заходняя Дзвіна і іх прытоках — Бярэзіне, Свіслачы, Пцічы, Усвячы, Уле. Значна менш было паселішчаў. у той час у басейнах Віліі і Нёмана, за выключэннем вярхоўяў гэтых рэк, якія бліжэй за ўсё падыходзяць да басейна Дняпра. У вярхоўях іншых рэк паселішчаў у IX—XIII стст. амаль не было.
Гэта і нядзіўна, бо ў IX —XIII стст. большая частка тэрыторыі Беларусі' была пакрыта глухімі і дрымучымі лясамі. Яны акружалі Полацк і Віцебск, Тураў і Мінск, Новагародак і Бярэсце, іншыя гарады і паселішчы Стара-жытнай Беларусі. Гэтыя суцэльныя лясныя масівы прарэ-зваліся рэкамі, на берагах якіх сяліліся людзі. Рэкі ў той час былі больш поўнаводнымі, чым зараз, служылі ў якасці асноўных шляхоў зносін. Сярод рэк Беларусі менавіта Днепр і Заходняя Дзвіна былі найбольш старажытнымі воднымі гандлёвымі шляхамі. Цікава, што летапісны тэрмін "шлях" звычайна азначаў напрамак.
Сярод водных гандлёвых шляхоў таго часу найбольшае значэнне для насельніцтва Беларусі меў старажытны гандлёвы шлях з вараг у грэкі. Яго агульная схема выгля-дала прыкладна так: ад сталіцы Візантыі Царграда шлях ішоў уздоўж заходніх берагоў Чорнага мора да вусця Дняпра, дзе купцы адпачывалі на востраве св.Евферыі. Затым шлях ішоў уверх па Дняпры да вадападзелу Дняпра і Заходняй Дзвіны. Тут па сістэме волакаў судны пераця-гваліся да Заходняй Дзвіны. Адным з найбольш ажыўленых волакаў лічыўся волак ля Смаленска з прыто-ка Дняпра — ракі Хмосць да прытока Заходняй Дзвіны — ракі Каспля. Далей шлях ішоў уверх па Заходняй Дзвіне, а з яе альбо ў прыток ракі Ловаць Кунню, альбо яшчэ ў адзін прыток Ловаці раку Усвячу. Нарэшце, па рацэ Ловаць шлях ішоў да возера Ільмень, потым па рацэ Волхаў, Ладажскаму возеру, рацэ Няве і Балтыйскім моры.
3 Полацка ў Кіеў водны шлях пралягаў па Заходняй Дзвіне і яе прытоках Ула і Эса. 3 апошняй судны волакам
139
перацягваліся да возера Плаўе, якое давала пачатак рацэ Сергуту — прытоку Бярэзіны, якая ў сваю чаргу была прытокам Дняпра. Увесь шлях ад Полацка да Канстанці-нопаля займаў 40 — 45 дзён.
Трэба, аднак, зазначыць, што для міжнароднага ган-длю шлях з Дняпра па Заходняй Дзвіне і далей у Балтый-скае мора меў значна большае значэнне, чым шлях па Ловаці, возеру Ільмень і далей на поўнач. Водны шлях па Заходняй Дзвіне выкарыстоўваўся значна часцей, ён быў больш зручным і больш лёгкім, чым шлях па Ловаці. Пацвярджэнне таму мы знаходзім у скандынаўскіх сагах, да гэтай думкі схіляецца шэраг даследчыкаў. Акрамя таго, тапаграфія скарбаў таксама сведчыць аб тым, што асноўны шлях з Дняпра ў Балтыйскае мора праходзіў па Заходняй Дзвіне, а не па Ловаці, возеру Ільмень, Волхаву, Ладаж-скаму возеру, Няве. На востраве Готланд, які быў цэнтрам гандлю Скандынавіі з Усходам і Поўднем, археолагамі была знойдзена вялікая колькасць старажытных манет — каля 67 тыс., якія адносяцца да VIII —X стст. Сярод іх дізантыйскіх манет было ўсяго каля 180, у той час як арабскіх — 23 тыс., англійскіх — 14 тыс., германскіх, галандскіх і польскіх — больш 27 тыс. Лічбы гавораць аб тым, што гандаль з Візантыяй займаў у скандынаваў вельмі сціплае месца.
Абмежаваны характар насіў гандаль і Ноўгарада з Візантыяй. Так, летапіс паведамляе, што ў дагаворы кіеўскага князя Алега з грэкамі ў 911 г. гаворыцца: "Запо-веда Олег грекам... даятн уклады (г.зн. даніну) на Русская грады: перво на Кнев, тоже Черннгов, Переяславле, на Полтекс, на Любеч н на прочне грады..." Бачна, што сярод гарадоў, якіМ Візантыя павінна была плаціць даніну быў Полацк, а такога вядомага і багатага гандлёвага горада, як Ноўгарад, не было. Гэта яшчэ адзін доказ на карысць таго, што шлях у Балтыйскае мора па Заходняй Дзвіне выка-рыстоўваўсязначна часцей, чым шлях па Ловаці.
Акрамя галоўных водных гандлёвых шляхоў па Дня-пры і Заходняй Дзвіне з Дняпра па яго прытоках Бярэзіне і Прыпяці адыходзілі яшчэ адны бакавыя адгалінаванні на захад — да Нёмана і Буга, а таксама на Усход — да Акі і Волгі. На берагах поўнаводнай Бярэзіны знойдзена шмат курганоў, якія сведчаць аб заселенасці гэтай зямлі ўжо ў X —XII стст. Гандлёвы шлях, які ішоў па Бярэзіне і яе прытоку Гайне, звязваў басейн Дняпра з басейнам Нёмана і ракой Свіслач, на берагах якой знаходзіліся Мінск і 140
Ізяслаўль. Гэты шлях звязваў галоўны гандлёвы горад Беларусі таго часу Полацк з Мінскам і Ізяслаўлем. Віда-вочна, што гандлёвыя водныя шляхі Старажытнай Бела-русі былі часткай вялікай і даволі разгалінаванай іх сеткі.
Судн'аходства па рэках Беларусі ў той час ускладнялі парогі, мелі, быстрыні. Так, на Дняпры, у 9 км вышэй Оршы, былі Кабелякскія парогі, на Заходняй Дзвіне меліся парогі каля в. Руба, Вярхоўе і Копачы даўжынёй больш 40 км. Нават у пачатку XIX ст. на дзвінскіх парогах гінула 25 з 1 — 1,6 тыс. суднаў, якія праходзілі па гэтай рацэ за час навігацыі. Але асаблівую небяспеку ўяўлялі сабой Дняпроўскія парогі каля сучаснага ўкраінскага го-рада Запарожжа, даўжыня якіх была больш 70 км. Каля некаторых з іх існавалі волакі, бо нават для невялікіх рачных суднаў таго часу некаторыя з парогаў былі непра-ходныя. Нягледзячы на тое, што Дняпроўскія парогі зна-ходзіліся за межамі Старажытнай Беларусі, яны значна ўскладнялі магчымасці гандлёвага шляху з вараг у грэкі. Таму адразу, як толькі сыходзіў лёд і пачыналася веснавая паводка, купцы імкнуліся па высокай вадзе прайсці ўсе мелкія месцы і парогі. Акрамя парогаў, меляў і быстрыняў перашкодамі на водных гандлёвых шляхах былі таксама заторы з дрэў, бабровыя плаціны, забалочаныя вадаёмы.
Асаблівасці рэк Беларусі ў IX —XIII стст. з іх шматлікімі парогамі, мелямі, быстрынямі, што значна ўскладняла рух па іх, патрабавалі пэўнага клопату аб гэтых асноўных у той час гандлёвых шляхах. У IX — XI стст. справа абмяжоўвалася аховай гандлёвых кара-ванаў ад нападаў рабаўнікоў, якія, як правіла, адбывалі-ся каля самых цяжкапраходных месцаў водных шляхоў. Ніякіх іншых мер па паляпшэнні суднаходства ў той час не прымалася.
Аднак справа мяняецца ў XII ст. Раней за ўсіх княстваў былой Кіеўскай Русі Полацкае стала першым на шлях самастойнага палітычнага і эканамічнага развіцця. Існава-нне першай раннефеадальнай дзяржавы на тэрыторыі Бе-ларусі, яе фарміраванне і развіццё, перавага мясцовых інтарэсаў, наданне большай увагі развіццю ўласнай гаспа-даркі абумовілі пэўны інтарэс да водных гандлёвых шляхоў. Па гэтай прычыне ў XII ст. на берагах рэк каля самых небяспечных месцаў пачалі ўзводзіць спецыяльныя назіральныя пункты, так званыя "глядзенні". "Глядзенні" выкарыстоўваліся для таго, каб назіраць за мясцовасцю і папярэджваць купцоў аб небяспечных месцах на рацэ і 141
нападах ворагаў. Такія назіральныя пункты ўладкоўваліся на высокіх берагах рэк, узгорках і каля лукавінаў рэк.
Абсталёўваліся і знакі-арыенціры тыпу лоцманскіх, асабліва пры зліцці рэк, каля меляў і быстрынь. Шэраг навукоўцаў лічыць, што менавіта гэтым мэтам адпавяда-юць старажытныя Барысавы камяні на Заходняй Дзвіне. Яны былі ўстаноўлены ніжэй Віцебска ўніз па цячэнні Заходняй Дзвіны. Гэта вялізныя валуны, адны з якіх выступаюць над вадой на водмелях, другія з’яўляюцца на паверхні толькі тады, калі спадае вада. Аднак усе яны паказваюць на найбольш небяспечныя месцы для судна-ходства па рацэ, якія перыядычна ўтвараліся на ёй. Асоб-ныя камяні размешчаны на быстрынях, каля вусця рэчак, якія ўпадалі ў Заходнюю Дзвіну і дзе ствараліся пясчаныя намывы.
На гэтых камянях высечана імя полацкага князя Бары-са Усяславіча, сына знакамітага полацкага князя Усяслава Полацкага. Ён памёр у 1128 г., і аб яго дзейнасці амаль нічога невядома са старажытных пісьмовых крыніц. Над-пісы, якія былі зроблены на валунах з просьбай да Бога дапамагчы князю Барысу, могуць сведчыць і аб дзейнасці полацкага князя па ўдасканаленні рачных гандлёвых шляхоў. Верагодна, што князь Барыс загадаў ачысціць фарватэр Заходняй Дзвіны ад вялікіх валуноў. А ў памяць аб гэтым на тых валунах, з якімі было цяжка справіцца пры дапамозе простых інжынерных прыстасаванняў таго часу, ён загадаў зрабіць падпісы. Рачныя судны, якія плылі па Заходняй Дзвіне, заўсёды арыентаваліся на гэтыя здалёк бачныя валуны. У якасці знакаў-арыенціраў лоц-манскага характару выкарыстоўваліся таксама вогнішчы, ссечаныя дрэвы, зарубкі і г.д.
Відавочна, што роля і значэнне водных гандлёвых шляхоў знаходзіліся ў цеснай узаемасувязі са зменамі ў палітычным і эканамічным жыцці. Так, з узмацненнем працэсу распаду Кіеўскай Русі, захопам полаўцамі стэпа-вых прастораў па ніжнім цячэнні Дняпра, татара-ман-гольскім нашэсцем на Усходнюю Русь і падзеннем сталіцы Візантыі Канстанцінопаля паўднёвая частка воднага гандлёвага шляху з вараг у грэкі страціла сваё значэнне. 3 утварэннем Вялікага княства Літоўскага значна ўзраслі роля і значэнне водных гандлёвых шляхоў па Заходняй Дзвіне, Нёмане і Бугу.
Такім чынам, водныя гандлёвыя шляхі Беларусі ў IX —XIII стст. уяўлялі сабой рэкі і азёры, якія ў месцах 142
водападзелаў былі-злучаны волакамі. Менавіта волакі і былі найважнейшай часткай водных гандлёвых шляхоў і паклалі пачатак існаванню сухапутных гандлёвых шляхоў. Даныя археалагічных даследаванняў, старажытных пісьмовых крыніц, а таксама марфалогіі, тапаграфіі і тапанімікі даюць надставы меркаваць, што на тэрыторыі Старажытнай Беларусі існавала каля 20 волакаў, якія звязвалі водападзелы Дняпра і Заходняй Дзвіны, Дняпра і Нёмана, Дняпра і Буга.