Экскурсіі ў свет жывёл
Дапаможнік для настаўніка
Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1984
У.СЮНЮШКЬ
3KCKJPCII 9СВ€Т
У.СЮНЮШК&
ДАГІАМОЖНІК ДЛЯ НАСТАУНІКА
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1984
ББК 74.264.7 К 65
УДК 59(07.07)
Рэкамендаваны Міністэрствам асветы. БССР
Рэцэнзенты:
A. Н. Курскоў — вучоны сакратар інстытута заалогіі АН БССР, канд. біял. навук;
А. Л. Міхеева — настаўніца біялогіі СШ № 31 г. Мінска.
Конюшка У. С.
к 65 Экскурсіі ў свет жывёл: Дапаможнік для настаўніка.— Мн.: Нар. асвета, 1984.—80 с., нл.
25 к.
У дапаможніку прыведзены распрацоўкі чатырох вучэбных экскурсій па заалогіі з улікам асаблівасцей іх зместу і сезона правядзення. Экскурсіі спланаваны з выкарыстаннем пераважна даследчых метадаў работы. Прыведзены карткі і табліцы для самастойнага вызначэння і вывучэння асобных жывёл. Разгледжаны прыклады абмеркавання вынікаў самастойнай работы вучняў і магчымыя вывады па заданнях. Кожная экскурсія разлічана прыкладна на дзве вучэбныя • гадзіны.
к 4306010000—25 Н7_83
М 303(05)—84
ББК 74.264.7
Внльям Семеновнч Конюшко ЭКСКУРСНЙ В МЙР жнвотных Пособне для учнтеля Мннск, нздательство «Народная асвета» На белорусском языке
Рэдактар Г. С. Уварава. Мастак В. С. Замятка. Мастацкі рэдактар A. I. Раманцоў. Тэхнічны рэдактар Л. П. Сопат. Карэктары С. А. Слепак, М. Г. Вінаградава.
ІБ № 1544
Здадзена ў набор 16.06.83. Падпісана ў друк 30.01.84. Фапмат 84Х1087з2. Пап. друк. № 3. Гарнітура літаратурная. Высокі друк. Умоўн. друк. арк. 4,2 + укл. 0,21. Умоўн. фарба-адбіт. 5,56. Ул.-выд. арк. 4,41+укл. 0,21. Тыраж 18 000 экз. Заказ 3867. Цана 25 к.
Выдавецтва «Народная асвета» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600 Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005 Мінск, Чырвоная, 23.
© Выдавецтва «Народная асвета», 1984.
ЭКСКУРСІІ У ПРЫРОДУ ЯК ФОРМА АРГАНІЗАЦЫІ НАВУЧАННЯ ЗААЛОГІІ
Значэнне і месца экскурсій. Вывучэнне біялагічных аб’ектаў нельга ўявіць без непасрэдных назіранняў і даследаванняў у прыродзе. Для гэтага існуюць спецыяльныя вучэбныя заняткі — экскурсіі. Яны даюць магчымасць вывучаць жывёл у натуральным асяроддзі. Пры гэтым удаецца выявіць прыстасаванасць будовы і паводзін жывёл да канкрэтных умоў. Менавіта на экскурсіях найбольш яскрава назіраецца сувязь паміж арганізмам і навакольным асяроддзем.
Экскурсіі ў прыроду надаюць выкладанню заалогіі краязнаўчую накіраванасць. Яны дапамагаюць больш цесна звязаць тэарэтычныя веды з практычнай і даследчай работай, развіваюць цікавасць вучняў да з’яў жывой прыроды, садзейнічаюць развіццю назіральнасці і самастойнасці, выхоўваюць уважлівыя і ашчадныя адносіны да прыроды, пашыраюць веды аб жывёльным свеце, яго практычным значэнні і разнастайнасці. Экскурсіі аказваюць спрыяльны ўплыў на ўвесь ход навучальнага працэсу, павышаюць якасць класных урокаў па заалогіі, садзейнічаюць злучэнню школьнага навучання з жыццём.
3 гэтага пераліку бачна, што экскурсіі ў прыроду маюць вялікае адукацыйнае і выхаваўчае значэнне. Таму сістэматычнае правядзенне іх з’яўляецца неабходнай умовай нармальнай работы па вывучэнню курса заалогіі. Але, нягледзячы на гэта, заалагічныя экскурсіі ў прыроду яшчэ не атрымалі шырокага распаўсюджання. Гэта звязана з некаторымі спецыфічнымі асаблівасцямі вывучаемых аб’ектаў.
Перш за ўсё трэба мець на ўвазе вялікую разнастайнасць жывёл. Адных насякомых у некалькі разоў больш, чым усіх вядомых раслін. Відавы і колькасны састаў жывёл вельмі непастаянны і залежыць ад сезона і стану надвор’я. Значная колькасць жывёл хутка перамяшчаецца з месца на месца або вядзе скрыты спосаб жыцця. Такіх жывёл трэба спецыяльна адшукваць і лавіць з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. Цяжкасцей у значнай сту-
пені можна пазбегнуць, калі абмежаваць колькасць вывучаемых аб’ектаў і задачы экскурсіі.
Праграмай абазначана кола пытанняў, якія трэба вывучаць на экскурсіях, аднак аб месцы экскурсіі ў сістэме ўрокаў не сказана. Настаўніку даецца магчымасць вызначыць, калі яе лепш правесці.
Калі экскурсія праводзіцца да вывучэння тэмы, то яе мэтай будзе стварэнне неабходных уяўленняў для наступнага фарміравання на ўроках біялагічных паняццяў. Такія экскурсіі носяць даследчы характар. Пасля вывучэння тэмы на экскурсіі праводзіцца ў асноўным замацаванне, канкрэтызацыя, удасканаленне ведаў, выпрацоўка ўменняў, навыкаў. Гэта экскурсіі пераважна ілюстрацыйныя. Як першы, так і другі тып экскурсіі ў чыстым выглядзе сустракаюцца рэдка. Часцей яны бываюць змешанымі па дыдактычных задачах: разам з паўтарэннем і ўдасканаленнем уменняў і навыкаў праводзіцца даследчая работа, набываюцца новыя веды.
Вя’сной вучэбныя экскурсіі пажадана праводзіць за 10 дзён да канца навучальнага года, каб быў час для абагульнення асноўных пытанняў на ўроках і для апрацоўкі сабранага прыроднага матэрыялу.
Падрыхтоўка да экскурсіі. Адрозніваюць тры асноўныя напрамкі падрыхтоўчай рабрты: тэарэтычны, практычны і арганізацыйны.
Тэарэтьгчны напрамак уключае: работу па выбару тэмы і мэты экскурсіі; азнаямленне з навуковай і метадычнай літаратурай; вызначэнне асноўных паняццяў, якія будуць развівацца ў час экскурсіі; адбор матэрыялу для паўтарэння і ўстанаўлення міжпрадметных сувязей; выбар аб’ектаў вывучэння; адбор метадаў і прыёмаў вывучэння асобных аб’ектаў; распрацоўку інструктыўных заданняў для самастойнай работы вучняў; вызначэнне структуры і складанне плана экскурсіі; вызначэнне мавчымасцей выкарыстання'сабраных матэрыялаў на ўроках і ў пазаўрочнай рабоце па заалогіі.
Пр актыч ны м напрамкам з’яўляецца вывучэнне месца правядзення экскурсіі і складанне маршруту; падрыхтоўка дастатковай колькасці інструктыўных і вызначальных картак і абсталявання.
Арганізацыйны напрамак заключаецца ў разбіўцы класа на звёны; выбары адказных за асобныя віды работ і іх інструктаж; замацаванне заданняў за звёнамі; вызначэнне часу, месца збору вучняў, асаблівасцей адзення і спосабу перамяшчэння да месца экскурсіі; азнаямленне з
правіламі паводзін на экскурсіі; карэкціраванне раскладу ўрокаў.
Правядзенне экскурсій. Поспех экскурсій у значнай ступені залежыць ад выканання настаўнікам пэўных правіл іх правядзення. Педагагічная навука і шматгадовая практыка даюць магчымасць сфармуляваць гэтыя правілы так:
1. Памятайце, што экскурсія не прагулка, а абавязковая частка вучэбных заняткаў. Па сутнасці, вучэбная экскурсія з’яўляецца ўрокам, які праходзіць у незвычайных умовах. Да яе прымяняйце ўсе асноўныя патрабаванні ўрока. Акрамя таго, ёсць шэраг спецыфічных патрабаванняў.
2. Вывучыце месца, куды ведзяце экскурсію, вызначце тэму і мэту, складзіце маршрут і план. Загадзя выберыце месца, дзе аб’екты знаходзяцца непадалёку адзін ад аднаго. Намецьцё месцы прыпынкаў для выканання назіранняў і самастойных работ і злучыце іх паслядоўна лініямі пераходаў. Гэта будзе маршрут экскурсіі. Каб перасцерагчыся ад розных нечаканасцей, за 1—2 дні да экскурсіі зноў прайдзіце ўжо вядомы маршрут. Схема плана прыведзена ніжэй.
3. Вытрымлівайце тэму экскурсіі. He тлумачце выпадковыя пытанні. Асноўную ўвагу на экскурсіі ўдзяляйце вывучэнню прыстасаванняў будовы і паводзін жывёл да ўмоў існавання, устанаўленню ўзаемных сувязей паміж асобнымі групамі арганізмаў у біяцэнозе. Падрабязнае вывучэнне дэталей будовы арганізма і яго канчатковае вызначэнне лепш праводзіць на практычных занятках у школе.
Выкарыстоўвайце нечаканыя сітуацыі і назіранні. Часам яны могуць быць вельмі карыснымі. Напрыклад, божая кароўка ўзлятае з рукі, знойдзена гняздо вавёркі або месца кармлення кабаноў і г. д. Галоўнае, каб гэтыя назіранні не вялі ўбок ад асноўнай тэмы.
Калі ў вучняў узнікаюць пытанні, якія выходзяць за.межы тэмы экскурсіі, выкарыстоўвайце адзін з наступных прыёмаў: дайце вельмі кароткі адказ; спашліцеся на вывучэнне, якое мае адбыцца; прапануйце зрабіць самастойныя назіранні або прачытаць адпаведную кнігу.
4. Расказвайце на экскурсіі толькі аб тым, што можна паказаць. Калі аб’екты не сустракаюцца або іх па якіх-небудзь прычынах немагчыма разгледзець, то аб іх лепш не ўспамінаць. Каб мець падставу гаварыць аб якім-небудзь аб’екце, знаходжанне якога не зусім надзейнае, трэба ўзяць гэты аб’ект з сабой і паказаць яго ў адпаведным месцы экскурсіі. Напрыклад, даволі лёгка можна знайсці сляды дзейнасці караедаў і дрывасекаў, а самі жукі сустракаюцца
значна радзей. Таму жукоў трэба захапіць з сабой у кішэнны патранташ.
5. Давайце кароткія і'лумачэнні, не ператварайце экскурсію ў лекцыю на свежым паветры.
He давайце тлумачэнняў на хаду. He пачынайце тлумачэння і выканання наступнага задання, пакуль не збяруцца ўсе вучні. Для хуткага збору вучняў, асабліва ў лесе, трэба мець гукавую сігналізацыю (горн або свісток).
6. He пакідайце экскурсантаў толькі слухачамі. Прымусьце іх актыўна працаваць. Увага вучняў павінна пастаянна быць прыкавана да назіранняў і тлумачэнняў настаўніка. 3 гэтай мэтай перад вучнямі стаўце праблемныя пытанні, давайце пазнавальныя задачы і самастойныя работы, прыііягвайце да абмеркавання пытанняў, параўнанняў і вывадаў. Карысна наладжваць спаборніцтвы па назіральнасці і дапытлівасці, заахвочваць вучняў да задавання пытанняў.
7. Патрабуйце запісу асноўных звестак. Вучні запісваюць месцы прыпынку, назвы жывёл і вынікі назіранняў. Для зручнасці запісаў вучні кладуць блакноты на спіну суседу. Пасля экскурсіі запісы выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі справаздачы.
8. He давайце экскурсантам мноства назваў: яны іх забудуць. На адной экскурсіі прыводзьце не больш як 10—15 новых назваў і тэрмінаў. Лепш мець справу з абмежаванай колькасцю жывёл, але вывучаць іх больш дасканала.
9. Умейце правільна паказваць аб’екты і навучыце слухачоў правільна разглядаць іх: усім павінна быць усё бачна. Дробныя рухомыя аб’екты раздавайце ў ванначках з вадой (водныя жывёлы) або ў прабірках (насякомыя). Каля нерухомых або маларухомых аб’ектаў (сляды на снезе, мурашнік) выстройвайце вучняў у два рады з такім разлікам, каб невысокія і непаседлівыя вучні трапілі ў першы рад. Для назіранняў за птушкамі выкарыстоўвайце біноклі. Накіроўвайце ўвагу вучняў на самае істотнае ў вывучаемым аб’екце.
10. He стамляйце залійіне экскурсантаў: яны перастануць вас слухаць. Калі экскурсія разлічана на дзве гадзіны, то паійіж заданнямі рабіце перапынак 10—15 мін. Гэты час можна выкарыстаць для арганізацыі гульняў. He рабіце вялікія пераходы паміж прыпынкамі. Аптымальная агульная працягласць маршруту 1—2 км.