• Газеты, часопісы і г.д.
  • Экскурсіі ў свет жывёл Дапаможнік для настаўніка Аляксандар Курскоў

    Экскурсіі ў свет жывёл

    Дапаможнік для настаўніка
    Аляксандар Курскоў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 80с.
    Мінск 1984
    27.37 МБ
    Пры наяўнасці лічынак вадзяных жукоў звяртаюць увагу на вялікія сківіцы, пры дапамозе якіх яны высмоктваюць здабычу. Лічынкі не маюць плавальных ног. Рухаюцца рэзка згібаючы доўгае цела. Лічынкі вадзяных клапоў адрозніваюцца ад дарослых памерамі і больш кароткімі крыламі.
    Настаўнік можа назваць і паказаць вучням яшчэ некалькі відаў вадзяных жукоў і клапоў, але падрабязна на іх спыняцца не трэба.
    Пасля заканчэння работы дзяжурныя збіраюць ванначкі, водных насякомых перасаджваюць у асобныя слоікі з вадой, а замест іх кладуць па 2—3 віды бруханогіх малюскаў. Можна абмежавацца і адным відам. Ванначкі зноў раздаюць вучням. Настаўнік называе малюскаў і прапану-е правесці самастойную работу па тых жа картках.
    Заданне 2. Бруханогія малюскі. Пры перасадцы малюскаў у ванначкі яны ўцягваюць нагу ўнутр ракавіны і нейкі час знаходзяцца ў такім стане. Гэта ўскладняе адказы на першыя два пытанні карткі. Таму мэтазгодна змяніць парадак выканання задання.
    Спачатку выяўляюць ахоўныя прыстасаванні малюскаў: ракавіну, афарбоўку, здольнасць уцягваць нагу. Настаўнік напамінае аб асаблівасцях дыхання малюскаў, з якімі вучні ўжо знаёміліся ў пачатку другой часткі экскурсіі. У гэтых малюскаў мантыйная поласць ператворана ў лёгкае — орган дыхання атмасферным паветрам. Пры т.эмпературы
    вады ніжэйшай за 8 °C лёгкае запаўняецца вадой і пачынае функцыяніраваць як жабры.
    Разгледзець на экскурсіі прыстасаванні малюскаў для здабывання ежы немагчыма, таму настаўнік абмяжоўваецца заўвагай, што яны саскрабаюць мяккія часткі раслін пры дапамозе языка, які пакрыты цвёрдымі зубчыкамі.
    Пакуль ідзе такая гаворка, малюскі, якіх раздалі вучням, супакояцца і пачнуць поўзаць па ванначцы. Гэтадасць магчымасць разгледзець мускулістую нагу малюскаў. Праз лупу можна бачыць, як па ёй прабягаюць хвалепадобныя скарачэнні мышцаў.
    У заключэнне настаўнік прапануе выявіць у знешняй будове малюскаў рысы, характэрныя для адпаведнага тыпу і класа.
    Дзяжурныя дапамагаюць настаўніку сабраць ванначкі і перасадзіць малюскаў у вядзерцы з вадой.
    У канцы гэтага этапу работы ўсіх адлоўленых жывёл вяртаюць у вадаём, за выключэннем 2—3 малюскаў, за якімі ў школе будуць прадоўжаны назіранні.
    Работа 3. Жыхары дна вадаёма. Назіраць з берага жыхароў дна вадаёма не заўсёды ўдаецца, таму настаўнік можа адразу даць заданне па здабыванню гэтых жывёл. Ловяць іх прыблізна гэтак жа, як і жывёл тоўшчы вадаёма. Але сачок вядуць не з боку ў бок, а да сябе, злёгку прыціскаючы яго да дна. Разборка змесціва сачка праводзіцца ў тым жа парадку (гл. с. 14), але трэба быць больш уважлівым. Жывёлы могуць схавацца ў глеі, і іх не адразу заўважыш.
    На гэтым этапе таксама можна аб’явіць спаборніцтва паміж звёнамі па адлову большай колькасці відаў. Праз 5—7 мін здабыванне спыняюць, адбіраюць 2—3 віды прыдонных жывёл і прыступаюць да іх вывучэння.
    Злоўленых жывёл змяшчаюць у ванначкі з вадой і раздаюць вучням. Самастойную работу праводзяць па тых жа картках, якія былі раздадзены раней, і калектыўна абмяркоўваюць назіранні.
    Заданне 1. П’яўкі. Пры наяўнасці можна адначасова разглядаць два віды п’явак. Настаўнік называе п’явак і адзначае, што яны ўтвараюць асобны клас тыпу кольчатыя чэрві. Потым прапануе вучням знайсці ў знешняй будове п’явак рысы, характэрныя для гэтай сістэматычнай групы.
    Пры абмеркаванні назіранняў за рухам п’явак звяртаецца ўвага на два спосабы іх перамяшчэння. Шагаючы. рух звязан з выкарыстаннем прысосак. П’яўка па чарзе прымацоўвае да дна або іншага прадмета то пярэдні, то задні Ka-
    нец цела. Такі ж спосаб перамяшчэння захоўваюць п’яўкі, калі іх выцягнуць з вады. Каб адарваць жывёлу ад месца яе прымацавання, трэба прыкласці значныя намаганні. Нееапраўднаконская п’яўка пры гэтым плавае, хвалепадобна выгінаючы цела ў вертыкальнай плоскасці, а смаўжовая скручваецца ў клубок і падае на дно. Гэта праяўленне рэфлексу аховы патомства, якое жывёла носіць на брушным баку цела. П’яўка скручваецца ў клубок нават тады, калі патомства з ёю няма. Такія паводзіны сведчаць аб інстынктыўным характары яе дзеянняў і адсутнасці здольнасці думаць.
    П’яўкі маюць ахоўную афарбоўку. Спецыяльных органаў дыхання ў іх няма. Кісларод, раствораны ў вадзе, паступае праз усю паверхню цела. Гэта адбываецца толькі ў тым выпадку, калі паверхня цела вільготная. Таму на паветры цела п’явак цакрываецца слоем слізі, якая перашкаджае высыханню. Слізь ядавітая і мае ахоўнае значэнне. Для некаторых п’явак характэрны спецыяльныя «дыхальныя рухі». Прымацоўваючыся задняй прысоскай да якоганебудзь прадмета, п’яўка пачынае рабіць хістальныя рухі ўсім целам. Такія рухі спрыяюць змене вады вакол цела.
    П’яўкі — вельмі пражэрлівыя драпежнікі. У час экскурсіі можна назіраць за іх кармленнем. Яны высмоктваюць кроў розных дробных жывёл з тонкай скурай. Несапраўднаконскія п’яўкі дробную здабычу глынаюць цалкам. Для чалавека п’яўкі, якія разглядаюцца ў гэтым заданні, небяспекі не ўяўляюць. Слабымі сківіцамі яны не могуць пракусіць скуру, каб высмоктеаць кроў.
    Пасля абмеркавання задання п’явак у ванначках замяняюць лічынкамі стракоз.
    Заданне 2. Лічынкі стракоз. Пажадана ў ванначку пасадзіць лічынак двух тыпаў: звычайнай страказы або страказы-каромысла і люткі.
    Настаўнік называе лічынак і напамінае вучням, што засталося неразгледжаным пытанне, чаму значная колькасць стракоз трымаецца каля вадаёма. Справа ў тым, што размнажэнне стракоз звязана з водным асяроддзем. Можна бачыць, як яны ў час палёту ўдараюць канцом брушка па вадзе — адкладваюць яйцы. Частка стракоз адкладвае іх у тканкі водных раслін. Лічынкі жывуць у вадзе каля трох год.
    Затым вучні выконваюць самастойную работу па картках. У выніку яе абмеркавання ўстанаўліваюць, што лічынкі стракоз маюць характэрныя адзнакі класа насякомых: тры аддзелы цела, тры пары ног, зачаткі крылаў, членістае
    брушка, складаныя вочы. Настаўнік зазначае, што асаблівасці будовы даюць падставу вылучыць іх у асобны атрад — стракозы.
    Ногі лічынак доўгія, шырока расстаўленыя, маюць амаль аднолькавую будову і не прыстасаваны для плавання. На канцах ёсць кіпцікі, пры дапамозе якіх лічынкі чапляюцца да розных прадметаў.
    Лічынка страказы тыпу люткі на канцы брушка мае тры лістападобныя прыдаткі, пры дапамозе якіх яна можа плаваць. Хваставыя прыдаткі лёгка абломліваюцца, але могуць зноў адрасці. Гэта ахоўнае прыстасаванне лічынкі.
    Калі патрывожыць лічынку звычайнай страказы або страказы-каромысла, яна рэзка выштурхоўвае ваду з задняга канца цела і робіць рывок уперад. Струмень вады з задняга канца цела добра прыкметны па руху часцінак ілу на дне ванначкі. Калі пінцэтам прыўзняць задні канец брушка над вадой, то можна заўважыць струмень вады ў паветры. Тут выкарыстаны рэактыўны спосаб перамяшчэння. Такія рэзкія рыўкі дапамагаюць лічынкам ратавацца ад драпежнікаў.
    Лічынкі стракоз маларухомыя, ім цяжка падымацца да паверхні вады для абнаўлення запасаў паветра. У іх ёсць спецыяльныя прыстасаванні для атрымання растворанага ў вадзе кіслароду — трахейныя жабры. Гэта густая сетка трахейных трубак, якія размешчаны або на хваставых прыдатках, або ўнутры задняй кішкі. Такім чынам, актыўнае перамяшчэнне лічынак стракоз адначасова садзейнічае больш эфектыўнаму дыханню. У лічынак ,тыпу звычайных стракоз або каромысла ў спакойным стане можна заўважыць (калі глядзець збоку) дыхальныя рухі брушка. Бесперапынная змена вады ў задняй кішцы — неабходная ўмова дыхання лічынак.
    Пры выкананні самастойнай работы вучням звычайна не ўдаецца разгледзець прыстасаванні лічынак для здабывання ежы. Таму настаўнік або падрыхтаваныя да гэтага вучні-інструктары дэманструюць відазмененую ніжнюю губу лічынкі — маску. У спакойным стане яна прыкрывае ніжнюю частку галавы. Каб разгледзець маску, яе трэба раскрыць. Для гэтага лічынку трымаюць у левай руцэ паміж вялікім і ўказальным пальцамі, брушкам да вялікага пальца. Пр^паравальнай іголкай падымаюць пярэднюю частку маскі і вялікім пальцам‘злёгку падаюць задняе калена маскі ўперад. Пры гэтым каленчатыя рычагі маскі выпростваюцца на ўказальным пальцы. Відаць, што маска ўяўляе сабой каленчаты рычаг, на канцы якога знаходзіц-
    Рыс. 1. Маска лічынкі страказы.
    ца чарпак. Пярэднія сценкі яго рассоўваюцца. Яны маюць вострыя шыпы па краях.
    Лічынкі вядуць драпежны спосаб жыцця: Слабая рухомасць не дазваляе ім даганяць здабычу. Таму яны рэзка выкідваюць уперад маску, захопліваюць здабычу і падцягва-
    юць яе да ротавых органаў. Усе лічынкі стракоз маюць ахоўную афарбоўку.
    Пасля заканчэння гэтага этапу работы ўсіх жывёл зноў выпускаюць у вадаём, за выключэннем 2—3 п’явак і 2— 3 лічынак стракоз, за якімі будуць праведзены назіранні ў кутку жывой прыроды.
    Замест п’явак і лічынак стракоз можна вывучаць па такой жа схеме якіх-небудзь іншых жывёл (двухстворкавых маліоскаў, жывародак, лічынак ручайнікаў, вадзяных вослікаў і г. д.).
    Заключная гутарка
    У гутарцы падводзяцца вынікі работы па наступных пунктах:
    1.	Насельніцтва вадаёма вельмі разнастайнае. Тут можна сустрэць прадстаўнікоў розных тыпаў і класаў жывёл.
    2.	Жывёлы вадаёма існуюць не ізалявана, а ва ўзаемнай сувязі з умовамі жыцця.
    3,	Умовы жыцця ў розных слаях вадаёма неаднолькавыя. Яны маюць уплыў на асаблівасці прыстасаванняў будовы і паводзін жывёл.
    4.	Жывёлы паверхні вадаёма жывуць у паветраным асяроддзі, але рухаюцца па плеўцы паверхневага нацяжэння вады, якая служыць ім апорай. Таму яны маюць прыстасаванні да аховы ног або ўсяго цела ад намакання. Дыхаюць атмасферным паветрам.
    5.	У тоўшчы вады пастаяннай апоры для цела няма. Умовы жыцця патрабуюць перамяшчэння ў шчыльным асяроддзі. Большасць жывёл тоўшчы вадаёма мае абцякальную форму цела, плавальныя ногі і прыстасаванні для ўтрымання паветра каля цела. Калі плавальных ног няма (бруханогія малюскі), то перамяшчацца ўверх або ўніз дапамагае змяненне аб’ёму цела за кошт назапашвання або выдзялення паветра з цела. У большасці гэта жывёлы,
    якія перайшлі J вадаёмы з паветранага асяроддзя, таму яны дыхаюць атмасферным паветрам.
    6.	Жыхары дна маюць пастаянную цвёрдую апору, па якой рухаюцца і за якую чапляюцца. Рухі ў іх павольныя, зрэдку робяць рыўкі. Знаходзячыся далёка ад паверхні вады, дыхаць атмасферным паветрам не могуць. Маюць спецыяльныя прыстасаванні для здабывапня кіслароду з вады.