• Газеты, часопісы і г.д.
  • Экскурсіі ў свет жывёл Дапаможнік для настаўніка Аляксандар Курскоў

    Экскурсіі ў свет жывёл

    Дапаможнік для настаўніка
    Аляксандар Курскоў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 80с.
    Мінск 1984
    27.37 МБ
    Заданне 1. Жукі-караеды. Распазнаць дрэвы, заселеныя караедамі, можна па наяўнасці шматлікіх дробных крўглых адтулін у кары і кучках буравой мукі — дробнага пілавіння, якое жукі выносяць з хадоў. Улічваючы цяжкасці ў распазнаванні жукоў-караедаў па знешняму выгляду, трэба рэкамендаваць вучням здымаць з дрэва даволі вялікія кавалкі кары (каля 100-см2). Тады можна атрымаць поўную карціну хадоў караеда і па характару рысунка гэтых хадоў вызначыць від караеда. Добрыя вынікі дае агляд засохлых або паваленых бяроз, елак і соснаў. Тут можна знаходзіць хады бярозавага забалонніка, гравёра звычайнага і караеда-друкара.
    Картка для вывучэння жукоў-караедаў.
    1.	Знайдзіце паваленае або засохлае дрэва (бярозу, ел-
    ку, сасну) са шматлікімі дробнымі круглымі адтулінамі ў кары. У трэшчынах яе часта ёсць дробнае пілавінне, Тапаром або нажом спачатку намецьце, а потым здыміце кавалачак кары, памерам крыху большы, чым далонь. На ўнутраным баку яго бачны разгалінаваныя хады. Гэта хады жукоў-караедаў. На канцах хадоў паспрабуйце знайсці дробных (да 6 мм) карычневых жукоў або белых лічынак.
    2.	Звярніце ўвагу, ці аднолькавы рысунак хадоў на дрэвах розных парод. 3 чым гэта звязана? Вызначце па даведніку (6) назву караедаў.
    3.	Якія ахоўныя прыстасаванні можна заўважыць у караедаў?
    4.	Вызначце прыстасаванні для здабывання корму.
    5.	Які ўплыў аказваюць караеды на дрэвы, дзе яны пасяляюцца? Якія меры барацьбы з імі можна прапанаваць?
    6.	Дарослых жукоў і іх лічынак змясціце ў прабіркі, a ўзоры іх пашкоджанняў — у засад. Гэты .матэрыял спа-
    трэбіцца для справаздачнай калекцыі (гэты пункт задання выконвае толькі адно звяно).
    Абмеркаванне задання пачынаюць з разгляду і параўнання кавалкаў кары, знойдзеных вучнямі розных звёнаў. Настаўнік адзначае, што форма хадоў пастаянная для кожнага віду караедаў і па ёй можна вызначаць гэтых , жывёл.
    Хады ў кары, якія праклалі лічынкі караедаў, паступова расшыраюцца і заканчваюцца камерамі, дзе лічынкі абкукліваюцца. У кожнай камеры ёсць невялікія круглыя адтуліны. Праз іх маладыя жукі выходзілі вонкі, таму Ka­pa і здаецца як бы прабітай шротам.
    Параўноўваючы рысунак хадоў на кары з адпаведнымі рысункамі ў даведніках, удакладняюць назву караедаў, якія зрабілі хады.
    На экскурсіі не заўсёды ўдаецца знайсці жукоў, таму настаўніку карысна мець іх пра запас у кішэнным патранташы, а ў час размовы аб караедах паказаць вучням.
    Караеды вядуць скрытны спосаб жыцця. Гэта адно з асноўных ахоўных прыстасаванняў. Для ўсіх караедаў характэрна ахоўная афарбоўка, якая робіць іх непрыкметнымі сярод трэшчын кары. Але, нягледзячы на гэта, ёсць драпежныя насякомыя, якія дастаюць караедаў і пад карой.
    Аслабленыя дрэвы караеды знаходзяць на адлегласці 1 км. На здаровых дрэвах не пасяляюцца, таму што смала і сок заліваюць іх у хадах. Але пры масавым размнажэнні могуць нападаць і на здаровыя дрэвы. З’ядаючы камбій,
    выклікаюць поўнае спыненне росту расліны і засыханне яе. Гэтым яны наносяць значныя страты лясной гаспадарцы.
    Хімічныя і біялагічныя меры барацьбы з караедамі не даюць значнага эфекту. Таму вялікую ўвагу ўдзяляюць прафілактычным: вырубцы і вывазцы з лесу бураломных і засохлых дрэў, спальванню парубачных рэшткаў, прачыстцы і прарэджванню дрэвастою і г. д.
    Заданне 2. Жукі-дрывасекі (вусачы). Даволі буйныя жукі з падоўжаным целам, доўгімі вусікамі, якія не падгінаюцца пад галаву (у адрозненне ад лістаедаў). Гэтых жукоў звычайна знаходзяць у старых бярозавых або хваёвых пнях з карой, якая лёгка адстае. Адзнака наяўнасці лічынак жукоў — буравая мука на кары і вялікія круглыя адтуліны ў ёй. Гэта месцы выхаду дарослых жукоў.
    Спачатку трэба ўважліва агледзець паверхню кары. На ёй часам можна знайсці дарос.лых жукоў. Лёт значнай колькасці дрывасекаў праходзіць у маі — чэрвені. Але больш надзейна браць іх з сабой у патранташ настаўніка. Пашкоджанне драўніны лічынкамі дрывасекаў знайсці на экскурсіі даволі лёгка. Часцей за ўсё сустракаюцца даўгавусы шэры дрывасек і рагій рабрысты. Яны могуць жыць і на ліставых, і на хваёвых пародах дрэў.
    Картка для вывучэння жукоў-дрывасека ў.
    1.	Знайдзіце стары пень з вялікімі (5—7 мм) адтулінамі ў кары або драўніне. На вонкавым баку кары пашукайце дарорлых жукоў. Здыміце тапаром некалькі кавалкаў кары. На ўнутраным яе баку знайдзіце шырокія хады няправільнай формы, а ў іх даволі буйных лічынак бруднабелага колеру. Калі над карой лічынак няма, расшчапіце пень тапаром і пашукайце. лічынак унутры пня.
    2.	Жукоў змясціце ў прабіркі, а лічынак разгледзьце на кавалку кары.
    3.	Якія прыстасаванні для знаходжання і здабывання корму’можна заўважыць у жукоў і іх лічынак?
    4.	Вызначце гаспадарчае значэнне дрывасекаў. Якія меры барацьбы з імі можна прапанаваць?
    5.	Вызначце ахоўныя прыстасаванні жукоў і лічынак.
    6.	Збярыце для калекцыі дарослых жукоў, лічынак і ўзоры іх пашкоджанняў (гэты пункт задання выконвае адно звянб).
    Спачатку ўдакладняецца відаваяназва жукоў. Калі жукоў злавіць не ўдалося, настаўнік дэманструе прабіркі з жукамі і называе іх. Відавую назву лічынак на экскурсіі вызначыць цяжка. Таму лепш абмежавацца агульнай на-
    звай — лічынкі дрывасекаў. У школе, карыстаючыся спецыяльнай літаратурай (8), вызначаецца іх дакладная назва.
    Дрывасекі добра арыентуюцца па паху. У гэтым ім дапамагаюць доўгія вусікі. Жукі маюць ахоўную афарбоўку. Добра лётаюць. Моцнымі сківіцамі прагрызаюць драўніну ў час вылету з пнёў або ствалоў дрэў, але ў корм яе не ўжываюць. Кормяцца часткамі кветак, лісцем і маладой карой.
    Знешні выгляд лічынак у значнай ступені залежыць ад умоў жыцця: цеснаты і адсутнасці святла пад карой і драўнінай. Цела членістае, крыху сплясканае, ногі не развітыя. Скура мяккая, амаль празрыстая. Толькі галава і некалькі членікаў, якія прылягаюць да яе, маюць болып цвёрдае покрыва. Пры дапамозе моцных сківіц лічынка здабывае сабе корм і пракладвае дарогу. Перамяшчаецца пры дапамозе спецыяльных уздуццяў на сегментах цела. Вусікі ледзьве прыкметныя, вачэй зусім няма. Вядзе скрытны спосаб жыцця, пад карой або ў драўніне, таму не мае ахоўнай афарбоўкі або іншых ахоўных прыстасаванняў.
    Пракладваючы ход пад карой або ў драўніне, лічынкі дрывасекаў выклікаюць засыханне дрэў і зніжаюць тэхнічныя якасці драўніны не толькі ў лесе, але і на складах.
    Масавае размнажэнне дрывасекаў залежыць ад жыццяздольнасці і санітарнага стану лясных насаджэнняў. Трэба рэгулярна праводзіць санітарнае высяканне аслабленых і бураломных дрэў; загатаваную драўніну адразу ж вывозіць з лесу; на высеках з пнёў здымаць кару. Гэта звязана з тым, што жукі-дрывасекі адкладваюць яйцы ў трэшчыны кары або ў спецыяльна выгрызеныя ямкі, Калі кары на пнях не будзе, то гэта абмяжуе магчымасць размнажэння дрывасекаў.
    Работа 3. Драпежныя насякомыя лесу. Рыжыя лясныя мурашкі. Акрамя насякомых, якія з’ядаюць часткі раслін і гэтым наносяць шкоду гаспадарчай дзейнасці чалавека, у лесе ёсць нямала карысных для чалавека насякомых. У першую чаргу гэта насякомыя-драпежнікі, якія дапамагаюць весці барацьбу са шкоднымі насякомымі біялагічнымі сродкамі.
    Для выканання заданняў знаходзяць добра заселены мурашнік, размешчаны на зручным для назірання месцы (няма густога зарасніку). Часцей за ўсё мурашнік размешчаны каля хваёвых дрэў або пнёў. Работу лепш праводзіць з усім класам каля аднаго мурашніка.
    Жыццё мурашынай сям’і вельмі складанае, таму трэба падкрэсліць толькі найбольш яскравыя яго асаблівасці.
    Мэтазгодна гэты этап экскурсіі выканаць у выглядзе невялікіх заданняў. Да кожнага задання настаўнік дае вусны інструктаж. Потым выконваецца заданне і абмяркоўваюцца яго вынікі. Спачатку, у гутарцы, коратка адзначае месца размяшчэння і форму мурашніка. Трэба мець на ўвазе, што мы бачым толькі частку гнязда. Другая частка прыблізна такой жа велічыні і формы знаходзіцца ў зямлі.
    Заданне 1. Арыентацыя мурашак. Увага вучняў звярта' ецца на тое, што мурашкі рухаюцца толькі па добра прыкметных мурашыных дарожках. Перад вучнямі ставяцца пытанні: чаму мурашкі прытрымліваюцца дарожак? Чаму яны не блытаюць іх?
    Каб знайсці адказы на гэтыя пытанні, упоперак ажыўленага месца мурашынай дарожкі рабром далоні робяць канаўку. На адлегласці 10—15 см ад гэтага месца кладуць аловак і кавалак сіняй лакмусавай паперы. Назіраюць, якімі будуць паводзіны мурашак адразу і ці змяняюцца яны з цягай часу.
    Нгетаўнік звяртае ўвагу вучняў на тое, што канаўка, аловак або кавалак лакмусавай паперы спачатку з’яўляюцца перашкодай для мурашак, а потым яны па адной пачынаюць перабірацца праз яе. Пры гэтым на сіняй лакмусавай паперы з’яўляюцца чырвоныя плямы. Трэба растлумачыць, што колер лакмусу пад уздзеяннем кіслаты мяняецца. Значыць, мурашкі выдзяляюць кіслату і мецяць ёю сваю дарожку. Па паху кіслаты яны і арыентуюцца.
    Ад бесперапыннага дзеяння кіслаты трава на мурашыных дарожках выгарае. Гэта спрыяе ім у руху.
    Заданне 2. Роля мурашынай кіслаты у ахове і здабыванні корму. Каб выявіць ахоўную ролю мурашынай кіслаты, перанясіце на блакнот невялікую дробку гнязда разам з мурашкамі. Трымаючы блакнот на ўзроўні вачэй, паднясіце да яго зверху руку на адлегласць 10—15 см.
    Гэта заданне дэманстрацыйна можа выканаць сам настаўнік. Вучні бачаць, як мурашкі прымаюць абарончую позу — становяцца на сярэднія і заднія ногі, падымаючы ўгору сківіцы і брушка. Можна заўважыць струмень вадкасці (кіслаты) у напрамку да рукі. Асабліва добра ён відаць у сонечнае надвор’е. Кіслата адпуджвае жывёл, якія нападаюць на мурашнік.
    Такі ж струмень кіслаты мурашкі могуць выкарыстоўваць і для здабывання корму. Кіслата паралізуе насякомых, якія служаць мурашкам здабычай. Нерухомых жывёл мурашкі зацягваюць у гняздо.
    Калі злёгку прыціснуць мурашку пальцам, яна кусае яго сківіцамі і падгінае брушка да месца ўкусу. На пальцы з’яўляецца кропля кіслаты. Гэта звязана з тым, што джала ў мурашак не развіта, пры нападзенні яны пракусваюць покрыва жывёлы і ўводзяць у ранку кроплю кіслаты.
    Заданне 3. Роля мурашак у жыцці лесу. Чым кормяцца мурашкі? Якую ролю яны адыгрываюць у жыцці лесу? Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба на мурашыных дарожках на адлегласці 2—3 м ад гнязда на працягу 5 мін адбіраць у мурашак усё, што яны нясуць.