• Газеты, часопісы і г.д.
  • Экскурсіі ў свет жывёл Дапаможнік для настаўніка Аляксандар Курскоў

    Экскурсіі ў свет жывёл

    Дапаможнік для настаўніка
    Аляксандар Курскоў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 80с.
    Мінск 1984
    27.37 МБ
    7.	Усе драпежныя жывёлы маюць прыстасаванні для захопу і ўтрымання здабычы. Большасць з іх хутка рухаецца і можа даганяць здабычу.
    8.	Прыстасаванні да аховы характэрныя як для драпежных, так і для мірных жывёл. У большасці выпадкаў гэта ахоўная афарбоўка.
    9.	Вынікі работы на экскурсіі даюць падставу сцвярджаць, што мэта экскурсіі дасягнута.
    Потым настаўнік гаворыць пра асаблівасці справаздачы аб экскурсіі. На падставе запісаў, якія зроблены ў час экскурсіі, кожны вучань павінен дома ў сшытку па заалогіі зрабіць табліцу «Жывёлы вадаёма».
    Назва жывёлы
    Сістэматычнае становішча
    Прыстасаванні для:
    
    
    РУХУ
    аховы
    дыхання
    здабывання ежы
    
    
    
    
    
    
    У першай графе паслядоўна ўказваюцца этапы работы і жывёлы, якіх у гэты час вывучалі. Астатнія графы запаўняюць адпаведна.
    Акрамя таго, кожнае звяно ў асобным сшытку піша тэкставую справаздачу аб адным з заданняў. У ёй больш падрабязна, з выкарыстаннем літаратурных крыніц, паказваюць асаблівасці будовы і біялогіі жывёл, якія вывучаліся на адпаведных этапах. Тэкст справаздачы павінен суправаджацца зарысоўкамі, фотаздымкамі, схемамі.
    Каб больш раўнамерна размеркаваць нагрузку паміж вучнямі, мэтазгодна даваць ім індывідуальныя заданні па напісанню тэкставай справаздачы. Напрыклад, адзін апісвае знешні выгляд вадамеркі і прыстасаванні яе для аховы, другі — прыстасаванні для руху і здабывання ежы і г. д.
    Тэкставыя справаздачы асобных звёнаў, зведзеныя разам, павінны ўтварыць агульную справаздачу аб экскурсіі. У выніку кожны вуч'ань здае настаўніку асабістую кароткую справаздачу ў выглядзе табліцы і прымае ўдзел у напісанні больш падрабязнай агульнай тэкставай справазда-
    чы. Гэтыя віды работ і даюць падставу для выстаўлення адзнакі за экскурсію. Аднак трэба ўлічваць і якасць работы на самой экскурсіі.
    Тэкставая справаздача можа мець дадатак у выглядзе калекцыі жывёл, якія вывучаліся на экскурсіі. Пры належным афармленні справаздача можа служыць добрым папаўненнем абсталявання кабінета біялогіі.
    Каб адабраныя для назіранняў у школе жывёлы не загінулі ў час дарогі, іх змяшчаюць у слоікі з вадой і воднымі раслінамі. Трэба прасачыць, каб дробныя жывёлы не трапілі ў адзін слоік са сваімі ворагамі. Умовы ўтрымання і праграма назіранняў змешчаны ў адпаведных крыніцах (1, с. 82—91). Вынікі назіранняў уключаюць у тэкставую справаздачу звяна.
    ВЕСНАВАЯ ЭКСКУРСІЯ У ЛЕС
    Экскурсія ў лес для знаёмства з насякомымі павінна быць спланавана асабліва старанна і дакладна. Такія патрабаванні звязаны з тым, што жывёльны свет лесу вельмі багаты і разнастайны. Увагу адцягваюць то адзін, то другі аб’ект, і ў выніку вучні не будуць мець яснага ўяўлення аб асаблівасцях будовы і біялогіі вывучаемых жывёл. Настаўнік павінен увесь час накіроўваць ход экскурсіі ў патрэбны бок, самастойнай работай канцэнтраваць увагу вучняў на патрэбных аб’ектах.
    Разам з тым лес, куды настаўнік намеціў весці вучняў, павінен мець дастатковую разнастайнасць відаў, якая б давала магчымасць выбіраць найбольш прыдатныя для вывучэння аб’екты і пры неабходнасці рабіць замену не менш каштоўнымі. Таму лепшым месцам правядзення экскурсіі трэба лічыць змешаны лес. Ён часцей сустракаецца, і жывёльны свет яго ўключае жыхароў як хваёвага, так і ліставога лесу.
    Маршрут павінен прадугледжваць выхад на ўзлескі і ўчасткі з лясным маладняком, дзе можна вывучаць фауну кроны дрэў. На шляху абавязкова павінны быць пні і паваленыя дрэвы.
    Выбіраючы месца і плануючы маршрут, трэба ўлічваць паслядоўнасць вывучэння асобных аб’ектаў. 3 псіхалагічнага і метадычнага пунктаў гледжання знаёмства з насякомымі лесу лепш пачынаць з вывучэння шкоднікаў. Спачатку разглядаюць насякомых, якія жывуць у кроне дрэў, кормяцца зялёнай масай раслін (першасныя шкоднікі), a потым тых, якія пасяляюцца на ўжо аслабленых раслінах
    і кормяцца камбіем і драўнінай (другасныя шкоднікі). Такім чынам, паслядоўна разглядаюцца этапы засялення асобных раслін шкоднымі насякомымі.
    Адно з заданняў экскурсіі прысвечана карысным насякомым лесу. Яны дапамагаюць рэгуляваць колькасць шкоднікаў. Паміж месцймі прыпынку намячаюць лініі пераходу такім чынам, каб па магчымасці зблізіць пачатак і канец маршруту. Лініі пераходу не павінны быць вельмі працяглымі. Стомленасць вучняў значна зніжае навучальны і эстэтычны ўплыў кантактаў з прыродай, пакідае непрыемны ўспамін аб гэтым відзе работы. У аптымальным выпадку ўся работа можа праходзіць на адным узлеску або ў радыусе 200—300 м ад месца першага прыпынку.
    Такую экскурсію можна праводзіць у другой палавіне мая, або ў верасні, але лепш у маі. Феналагічным сігналам да правядзення экскурсіі вясной з’яўляецца пачатак цвіцення адуванчыка, чаромхі, вішні.
    Напярэдадні экскурсіі клас разбіваюць на 5 звёнаў. У кожным звяне назначаюць 1—2 інструктароў, якія загадзя па кнігах (6, 7, 13) рыхтуюцца распазнаваць па 3—5 насякомых лесу. Акрамя інструктароў, назначаюць адказных за абсталяванне.
    План экскурсіі
    Тэма. Разнастайнасць і паводзіны насякомых лесу.
    Мэта. Паказаць разнастайнасць насякомых лесу і іх узаемаадносіны з раслінамі і паміж сабой.
    Абсталяванне. Д л я настаўніка: вызначальнік насякомых (7), карткі з заданнямі для самастойнай работы, горн (свісток), кішэнны патранташ з караедамі і дрывасекамі ў прабірках, лісце ліпы з засохлымі выдзяленнямі тлі. Агульнае абсталяванне: экскурсійны засад, тапорык або долата з малатком, вялікі складаны нож, батанічная папка з запасам паперы. Для звяна: даведнік пра насякомых лесу (6), патранташ з 6—8 экскурсійнымі прабіркамі, пінцэт і лупа на шнурках. Пажадана мець фотаапарат «Зеніт» з падаўжальнымі кольцамі. Д л я к о ж н аг а в у ч н я: блакнот і аловак.
    Ход экскурсіі: Уступная гутарка. Работа 1. Жыхары кроны дрэў. Заданне 1. Жукі-лістаеды. Заданне 2. Тля. Работа 2. Жыхары пнёў, засохлых і паваленых дрэў. Заданне 1. Жукі-караеды. Заданне 2. Жукі-ДРывасек>Работа 3. Драпежныя насякомыя лесу. Рыжыя лясныя мурашкі. Sa-
    данне 1. Арыентацыя мурашак. Заданне 2. Роля мурашынай кіслаты ў ахове і здабыванні корму. Заданне 3. Роля мурашак у жыцці лесу. Заключная гутарка.
    Метадычныя заўвагі да ходу экскурсіі
    Уступная гутарка. Перад пачаткам экскурсіі трэба правесці размову пра асаблівасці ўмоў жыцця ў лесе. 3 курса батанікі вучні ведаюць, што лес не выпадковая групоўка раслін, а сукупнасць дрэў, кустоў, траў, імхоў, грыбоў разам з насяляючымі лес жывёламі. Лес — гэта не толькі раслінная супольнасць, дзе расліны аказваюць узаемны ўплыў адна на адну і на навакольныя ўмовы, але і супольнасць жывёл, якія там жывуць. Раслінная і жывёльныя супольнасці ўтвараюць адну, агульную прыродную супольнасць — лес. Ен знаходзіцца ў цесных узаемасувязях з умовамі неарганічнага асяроддзя: вільгаццю, хімічным саставам глебы, цяплом, святлом, рухам паветра і г. д.
    Адносіны паміж асобнымі членамі прыроднай супольнасці вельмі складаныя. Тут няма толькі карысных або толькі шкодных відаў. Але ў адносінах да ўгоддзяў, якія выкарыстоўвае чалавек, такое дзяленне мае сэнс. Такім чынам, калі размова ідзе аб карысных або шкодных відах, маюць на ўвазе толькі той уплыў, які аказваюць гэтыя жывёлы на гаспадарчую дзейнасць чалавека. Такія меркаванні даюць падставу вылучаць сярод насякомых лесу карысныя і шкодныя віды.
    За доўгі час сумеснага існавання ў раслін і жы’вёл узніклі ўзаемныя прыстасаванні. Здаровыя расліны ў большасці выпадкаў могуць процістаяць нападу шкоднікаў. Гэтаму дапамагаюць: васковы налёт і валаскі на лістах, лятучыя рэчывы — фітанцыды, смала і іншыя прыстасаванні. Таму шукаць раслінаедных насякомых трэба там, дзе расліны знаходзяцца ў фізіялагічна аслабленым стане (на ўзлеску, уздоўж дарог, прасек).
    У сваю чаргу, расліны маюць патрэбу ў прысутнасці некаторых насякомых, нават прывабліваюць іх салодкім сокам (апыляльнікі). Значную карысць прыносяць раслінам драпежнікі і насякомыя, якія ўжываюць апалае лісце.
    Усе насякомыя лесу дыхаюць паветрам пры дапамозе трахей. А асаблівасці іх руху, аховы і здабывання ежы залежаць ад сістэматычнага становішча і складу жыцця кожнага віду жывёл.
    Знаёмства з разнастайнасцю насякомых лесу, з іх пры-
    стасаванасцю да ўмоў жыцця і будзе асноўнай мэтай экскурсіі.
    Затым настаўнік гаворыць аб парадку работы. Будзе выканана пяць заданняў. Кожнае складаецца з самастойнай групавой работы па спецыяльных картках (5—7 мін) і калектыўнага абмеркавання вынікаў (10—15 мін). Для напісання справаздачы трэба рабіць кароткія запісы кожнага задання па ходу экскурсіі. Акрамя таго, кожнаму звяну неабходна напісаць больш падрабязную справаздачу па аднаму з заданняў. Тут жа размяркоўваюць заданні паміж звёнамі і адзначаюць, што кожнае звяно павінна сабраць матэрыял для калекцыі па свайму заданню. Што збіраць, указана ў картках. Але ў гэтай справе важна захоўваць меру. Браць не болыіі як 2—3 экземпляры кожнага віду.
    Наяўнасць сярод абсталявання тапорыка патрабуе захоўвання правіл тэхнікі бяспекі. Ен жа можа служыць сродкам нанясення прыродзе значных недарэчных страт, калі ўжываць яго не толькі для вучэбных мэт.
    Экскурсія патрабуе асаблівай увагі ў адносінах да паводзін вучняў. Ніхто з іх не ведае, дзе настаўнік памеціў месца наступнага прыпынкуД пры пераходах наперадзе яго нікога не павінна быць. Група рухаецца кампактна, не расцягваючыся на значную адлегласць. У час выканання самастойнай работы вучні не адыходзяць далёка адзін ад аднаго і ад настаўніка.
    Для таго каб рэгламентаваць час заканчэння самастойнай работы па кожнаму заданню, настаўнік падае гукавы сігнал пры дапамозе горна або свістка. Па гэтаму сігналу ўсе неадкладна збіраюцца да настаўніка.
    Перад пачаткам работы абавязкова правяраюць колькасць вучняў і размяркоўваюць між імі абсталяванне.
    Работа 1. Жыхары кроны дрэў. Спыніўшыся па ўзлессі, настаўнік адзначае, што ў кроне дрэў і кустоў могуць быць знойдзены розныя насякомыя, галоўным чынам раслінаедныя формы. Асноўная прычына іх знаходжання тут — наяўнасць корму.
    Першымі на фізіялагічна аслабленых раслінах пасяляюцца ігліцалістагрызучыя і сысучыя насякомыя. Яны найбольш разнастайныя і шматлікія сярод насякомых лесу. Гэта жукі-лістаеды, некаторыя жукі-даўганосікі, лічынкі пілільшчыкаў, вусені матылёў, тля.