• Газеты, часопісы і г.д.
  • Экскурсіі ў свет жывёл Дапаможнік для настаўніка Аляксандар Курскоў

    Экскурсіі ў свет жывёл

    Дапаможнік для настаўніка
    Аляксандар Курскоў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 80с.
    Мінск 1984
    27.37 МБ
    Але матыль лётае не ўвесь час. Калі ён садзіцца, крылы складвае над спіной і робіцца амаль непрыкметным. Гэтаму дапамагае зеленаватая афарбоўка ніжняга боку крылаў і амаль поўная адсутнасць ценю.
    Настаўнік дае на кожнае звяно заданне адлавіць па 2—3 матылі і паказвае прыёмы работы сачком. Адзначае, што матылі маюць добры зрок і блізка да сябе не падпускаюць. Таму трымаюць сачок збоку і рэзкім рухам накрываюдь або падчэпліваюць матыля ў час палёту. Пасля адразу ж перакідваюць мяшок сачка праз абруч, а потым перахопліваюць марлю рукой. Калі матыля накрылі сачком зверху, то спачатку, не адрываючы сачка ад зямлі, падымаюць яго мешкавіну і, калі матыль узлятае, перахопліваюць марлю рукой. Потым вылучаюць момант, калі матыль складзе крылы над спіной, і асцярожна праз марлю сціскаюць яму грудзі. Ціснуць трэба, пакуль не пачуецца лёгкі, ледзь адчувальны трэск. Пасля гэтага матыля дастаюць з сачка і кладуць у пакет з паперы.
    Трэба папярэдзіць вучняў, каб не бегалі па градах. Гэта можа прывесці да страт ураджаю.
    Пасля заканчэння самастойнай работы вучні збіраюцца да настаўніка.
    Затым прыступаюць да вывучэння асаблівасцей знешняга выгляду бялянак і па табліцах, якія раздае настаўнік, вызначаюць відавую назву іх і пол. Пры гэтым настаўнік падкрэслівае, што кожны від жывёл мае свае асаблівыя рысы знешняй будовы.
    Табліца 1. Шкоднікі лесу. Казяўка альховая: I — жук; 2 — лічынка; 3 — кладка яец. Лістаед асінавы: 4— жук; 5 — лічынка; 6—кукалка. Тля рабінавая: 7 — агульны выгляд калоніі; 8 — бяскрылая самка. Вялікі сасновы лубаед: 9—жук; 10 — лічынка; 11 — кукалка; 12—парасткі, пашкоджаныя жукамі; 13— матачны ход; 14 — лічынкавыя хады. Забалоннік бярозавы: 15 — вентыляцыйныя адтуліны; 16— матачныя і лічынкавыя хады. Чорны сасновы вусач: 17 — жук; 18 — лічынка; 19 — парастак, пашкоджаны жуком; 20 — пляцоўка, выедзеная лічынкай; 21 — уваходная адтуліна лічынкі; 22 — хады лічынак; 23 — месца выхаду маладога жука. Вялікі сасновы скрыпун: 24 — жук;
    25 — ліст, пашкоджаны жуком; 26— хады лічынак; 27— кукалка.
    Табліца 2. Шкоднікі агароду. К.апуснік: 1 — самец; 2 — самка; 3 — кладка яец; 4 — вусені; 5 — кукалкі; 6 — вусень, які загінуў, з коканамі наезніка. Рэпніца: 7 — самка; 8 — вусень; 9 — кладка яец. Капусная соўка: 10 — матыль; 11 — вусень; 12—пашкоджанні. Капусная моль: 13 — матыль; 14 — вусень; 15— пашкоджанні. Капусная тля: 16— крылатая самка; 17 — бяскрылая самка; 18 — пашкоджаны ліст з калоніяй тлі.
    Табліца 3. Шкоднікі саду. Кладкі яец: 1 — яблыневай медзяніцы; 2 — яблыневай тлі; 3 — яблыневага чырвонага кляшча; 4 — шаўкапрада кольчатага; 5 — яблыневай молі. Баярышніца: 6 — матыль; 7 — зімуючае гняздо; 8 — вусень і пашкоджаныя ім лісты. Залатагузка: 9 — матыль; 10 — зімуючае гняздо; 11 — вусень і яго пашкоджанні. Яблыневая моль: 12— матыль; 13— вусень; 14 — зімуючае гняздо. Яблыневая пладажэрка: 15— матыль; 16— вусень; 17—пашкоджаныя плады; 18 — зімуючы вусень у кокане.
    Табліца 4. Карысныя насякомыя. Насякомыя-апыляльнікі: 1 —пчала; 2 — чмель; 3 — аса; 4 — пчалавідка звычайная; 5 — чмелявідка звычайная; 6—журчалка восападобная. Д,рап.ежныя насякомыя: 7 — божая кароўка; 8 — лічынка божай кароўкі; 9 — жужаль са здабычай; 10—мурашкі са здабычай.
    Табліца для вызначэння агародных бялянак
    Характэрныя адзнайі
    Від бялянак
    
    капуснік
    рэпніца
    бручніца
    
    9
    о.
    9
    Q.
    9
    о*
    Размах крылаў Наяўнасць круглявых цёмных плям
    50-60
    50—60
    40-50
    40—50
    30-40
    30—40
    на пярэдніх крылах Афарбоўка круглявых плям і вяршыні
    2
    —
    2
    1
    2
    1
    пярэдніх крылаў
    Наяўнасць цёмнага апылення ўздоўж жылак на ніжнім
    чорная
    чорная
    шэрая
    шэрая
    шэрая
    шэрая
    баку задніх крылаў
    —
    —
    —
    —
    +
    +
    Пах самцоў
    герань
    рэзеда
    лімон
    Агародныя бялянкі адрозніваюцца паміж сабой памерамі, яркасцю цёмнай афарбоўкі на пярэдніх крылах і наяўнасцю цёмнага апылення ўздоўж жылак на ніжнім баку задніх крылаў. Акрамя таго, самцы гэтых відаў адрозніваюцца і пахам. Каб пераканацца ў гэтым, правядзіце пальцам па верхнім баку крылаў самцоў. На пальцах застануцца дробныя лусачкі — відазмененыя валаскі. Вось чаму матылёў яшчэ называюць лускакрылыя. Ад гэтых лусак у самцоў бручніц і рэпніц ідзе даволі моцны прыемны пах. У самцоў капусніка гэты пах ледзь прыкметны. Пах самцоў з’яўляецца фізіялагічнай асаблівасцю віду. ён прываблівае самак і дазваляе ім распазнаць самцоў свайго віду. Арыентавацца па паху матылям дазваляюць органы нюху — вусікі. Матылі маюць добрд развітыя вочы. Вучням прапануецца разгледзець гэтыя органы праз лупу.
    Яшчэ раз звяртаецца ўвага на' «позу пакою», якую прымае сядзячы матыль. Цяпер, на блізкай адлегласці, добра бачна, што ўсе яркія часткі крылаў добра схаваны. Назіральнік бачыць толькі зеленаватую паверхню ніжняга боку задніх крылаў, якая амаль зліваецца з колерам зеляніны. Гэта тыповы прыклад ахоўнай афарбоўкі.
    Настаўнік прапануе вучням узяць матыля пальцамі за складзеныя крылы і разгледзець пры дапамозе лупы яго ротавыя органы. Яны маюць выгляд скручанага ў спіраль хабатка. Яго трэба падчапіць прэпаравальнай іголкай і раскруціць. На вучняў заўсёды робіць уражанне яго даўжыня.
    Пры дапамозе хабатка матылі кормяцца на кветках нектарам. Жывуць матылі каля трох тыдняў.
    Калі над капусным полем бялянак няма, гэту частку работы можна выканаць на кветніку каля школы.
    Заданне 2. Кладкі яец і вусені агародных бялянак. Настаўнік адзначас, што матылі — гэта адна са стадый развіцця агародных бялянак. Самі яны непасрэднай сувязі з капустай не маюць і ніякай шкоды ёй не наносяць. Але лісце капусты месцамі пашкоджана. Хто гэта зрабіў? Каб адказаць на пытанне, вучням прапануецца выканаць самастойную работу па збору шкоднікаў капусты і ўзораў іх пашкоджанняў.
    Там, дзе са шкоднікамі агароду вядуць барацьбу, іх можа быць зусім мала, і тады асабліва важна агледзець як мага больш раслін. Для большай эфектыўнасці работы вучняў размяшчаюць па асобных радках або градах.
    Трэба папярэдзіць, што многія шкоднікі досыць дробныя або маюць ахоўную афарбоўку, таму аглядаюць расліны (верхні і ніжні бок ліста) уважліва, асцярожна, каб не пашкодзіць іх. Менавіта на ніжнім баку можна знайсці жаўтаватыя зярняткі кладкі яец шкоднікаў. Яны могуць сустракацца па адным і кучкамі па некалькі дзесяткаў.
    Кладкі выразаюць нажніцамі з кавалкам ліста і змяшчаюць у прабірку. У іншыя прабіркі кладуць па 2—3 экземпляры кожнага віду шкоднікаў, якія былі знойдзены. На гэтай жа расліне адрываюць кавалак ліста з узорам пашкоджанняў і кладуць у батанічную папку.
    На паверхні некаторых вусеняў можна заўважыць кучкі невялікіх (з пшанічнае зерне) жаўтаватых коканаў наезнікаў-паразітаў. Такіх вусеняў трэба абавязкова сабраць для вывучэння.
    На гэты этап задання адводзяць 5—7 мін. Потым вучні збіраюцца каля настаўніка. Ен паказвае ім кладку яец капусніка і прапануе знайсці такую ж у сваіх прабірках. У час гутаркі высвятляюць, што кладка знаходзіцца на ніжнім баку ліста капусты або іншых раслін сямейства крыжакветных. Гэта праяўленне інстынкту клопату аб патомстве. На ніжнім баку ліста кладка яец менш прыкметная. Акрамя таго, маладыя вусені адразу ж маюць магчымасць ужываць той корм, да якога яны прыстасаваны. У далейшым вусені не маюць патрэбы ў бацькоўскіх клопатах і жывуць самастойна.
    Увага вучняў звяртаецца на тое, што колер яец не ва ўсіх кладках аднолькавы. 3 цягам часу ён мяняецца ад 'бледнада ярка-жоўтага. Зародак унутры яйца развіваецца
    каля аднаго тыдня. У кожнай кладцы знаходзіцца каля 50 яец. Настаўнік прапануе падлічыць, колькі шкоднікаў будзе знішчана, калі кожны вучань знішчыць толькі адну кладку.
    Такая размова дае падставу для вываду, што механічнае знішчэнне кладак капусніка з’яўляецца вельмі эфектыўным сродкам барацьбы. Сігналам да пачатку такой работы з’яўляецца лёт матылёў. Рэпніца і бручніца адкладваюць яйцы па адным, таму механічныя сродкі барацьбы з імі не даюць добрых вынікаў.
    Калі кладкі яец капусніка не сабраны, то настаўнік вельмі коратка расказвае пра іх, а затым вучні прыступаюць да вывучэння вусеняў. Настаўнік паказвае вусеняў капусніка, і вучні знаходзяць такіх жа сярод сваіх збораў.
    Далей ідзе самастойная работа па картках наступнага зместу.
    Картка для вывучэння вусеняў капусніка.
    1.	Вусеняў капусніка часам называюць «капусныя чэрві». Дакажыце неабгрунтаванасць гэтай назвы.
    2.	Разгледзьце, колькі ног у вусеняў і як яны размешчаны. Паспрабуйце скалануць з ліста вусеня, які толькі што перасаджаны і які сядзіць на лісце некаторы час. Ці ёсць адрозненне? 3 чым гэта звязана?
    3.	Ці добра прыкметны вусені на фоне ліста? Што дапамагае ім у гэтым?
    4.	Дакраніцеся некалькі разоў былінкай або прэпаравальнай іголкай да пярэдняй часткі цела вусеня. Якія дзеянні ў адказ на гэта можна назіраць? Якое значэнне маюць гэтыя дзеянні?
    5.	Паназірайце за кармленнем вусеня. Якія прыстасаванні дапамагаюць яму здабываць корм?
    6.	Які выгляд мае аб’едзены вусенямі ліст? Ямя вынікі для расліны мае знаходжанне на ёй вусеняў? Якія меры барацьбы з вусенямі можна выкарыстаць?
    Пры абмеркаванні вынікаў самастойнай работы адзначаецца, што вусені ў адрозненне ад чарвей маюць добра прыкметную галаву і 8 пар ног (3 грудныя і 5 брушных). Назваць вусеня чарвяком можа толькі не зусім дасведчаны ў біялогіі чалавек.
    Калі ліст з толькі што перасаджаным вусенем злёгку патрэсці, то вусень адразу ж падае. Але праз 5—7 мін ён ужо трымаецца даволі моцна. Трэба прыкласці пэўныя намаганні, каб скінуць яго. Гэта таму, што вусені капусніка, поўзаючы па лісце, плятуць перад сабой дарожку з шаўковых петляў. Шаўкавінкі яны выпускаюць з прадзільнага сасочка на ніжняй губе. За прымацаваныя да ліста шаўка-
    вінкі вусень і чапляецца кіпцюрком, калі паўзе. Трапіўшы на новы ліст, вусень перш за ўсё пачынае плесці «дарожку». Такое прыстасаванне ўтрымлівае вусеня на лісце.
    Вусені капусніка сіне-зялёныя з трыма жоўтымі палосамі і мноствам чорных плям. Такая афарбоўка добра прыкмстна на фоне ліста. Да таго ж вусені і не імкнуцца схавацца. Яны трымаюцца на верхнім баку ліста. Гэта прыклад вельмі распаўсюджанай сярод насякомых перасцерагальнай афарбоўкі. Калі птушка аднойчы паспрабуе такога вусеня, то ў далейшым яна будзе пазбягаць такіх сустрэч.