Экскурсіі ў свет жывёл
Дапаможнік для настаўніка
Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1984
радамі чорных плям. Ад таго, што яна ператраўляе ўсе фарбавальныя рэчывы расліны, якой корміцца, за выключэннем чырвоных, залежыць яе колер.
Як і лясныя лістаеды, каларадскі жук і яго лічынкі выдзяляюць ядавітую вадкасць і таму непрыдатныя да яды. Аб гэтым папярэджвае іх стракатая афарбоўка.
Бульбяныя лісты аб’ядаюць жукі і лічынкі. За месяц кожны жук з’ядае 4 г лістоў, а лічынка — каля 1 г. За лета патомства адной самкі можа знішчыць больш як тону бульбяніку. На бульбяных палетках, дзе на к'ожным кусце ў сярэднім корміцца 20—40 лічынак і жукоў, ураджай зніжаецца ў 2—3 разы.
Барацьба з каларадскім жуком вельмі ўскладняецца з-за некаторых біялагічных асаблівасцей гэтага віду. Жукі могуць жыць па 2 і больш гадоў. Выхад іх з глебы пасля зімовай спячкі вельмі расцягнуты па часу. Бываюць выпадкі, калі яны застаюцца ў глебе на 2 гады, a то і болып. Усё гэта садзейнічае замацаванню жукоў у захопленых імі новых раёнах.
Найболын эфектыўным сродкам барацьбы з каларадскім жуком з’яўляецца хімічная апрацоўка раслін і глебы. У апошні час дае добрыя вынікі выкарыстанне біялагічных прэпаратаў паразітычных грыбоў. На невялікіх плошчах жукоў і лічынак збіраюць уручную ў слоікі з газай.
Работа 2. Драпежныя насякомыя. Варыянт 1. Божая кароўка. Пасля знаёмства з насякомымі-шкоднікамі можа скласціся ўражанне, што кожнае насякомае — шкоднік. Але гэта не так. Большасць насякомых або карысныя, або не прыносяць яўнай шкоды.
Прыкладам карыснага і вельмі распаўсюджанага насякомага могуць быць божыя кароўкі. Да восені цыкл развіцця гэтых насякомых заканчваецца. Таму сустрэць кладкі яец і кукалак не ўдасца. Але можна знайсці шмат маладых жукоў, якія рыхтуюцца да зімоўкі.
Картка для вывучэння божых каровак,
1. Знайдзіце агародныя расліны (боб, буракі, капусту), у якіх лісце скручанае і мае незвычайную афарбоўку (белаватую або чырвоную). Там абавязкова павінна быць калонія тлі. Звычайна ў такой калоніі можна знайсці божых каровак.
2. Паназірайце за тым, што робяць божыя кароўкі ў калоніі тлі.
3. Звярніце ўвагу на асаблівасці афарбоўкі жука. Якое значэнне можа мець такая афарбоўка?
4. Скіньце рэзкім рухам жука з ліста. У якім стане ён акажацца? Як доўга застаецца ў гэтым стане? Якое гэта мае значэнне?
5. Паспрабуйце ўзяць божую кароўку пальцамі зверху. Ці адразу гэта ўдаецца? Чаму? Якое гэта мае значэнне?
6. Лістом паперы або мокрымі пальцамі перанясіце жука на руку. Параўнайце форму і афарбоўку спішюга і брушнога боку. Якое гэта мае значэнне?
7. Прыцісніце злёгку кароўку пальцам да рукі. Звярніце ўвагу на жаўтаватую вадкасць, якая застаецца на пальцах. Які яна мае пах? Якую ролю выконвае гэта вадкасць?
8. Пасадзіце жука ў прабірку і, трымаючы яе гарызантальна, абхапіце рукой тую частку прабіркі, дзе сядзіць кароўка. Што характэрнае можна адзначыць у паводзінах кароўкі? Паўтарыце дослед. Ці заўсёды дзеянні яе будуць аднолькавыя?
9. Пасадзіце кароўку зноў на руку. Паназірайце за яе рухам. Магчыма, праз некаторы час вам давядзецца назіраць за тым, як жук узлятае. Як гэта адбываецца?
Пры абмеркаванні задання ўвага вучняў звяртаецца на тое, што божыя кароўкі маларухомыя, але вельмі пражэрлівыя драпежнікі. Дагнаць здабычу яны не могуць, таму кормяцца нерухомай і вельмі распаўсюджанай здабычай — тлёй, яйцамі лістаедаў (у тым ліку і каларадскага жука) і іншых насякомых. Адна кароўка і яе дарослая лічынка з’ядаюць кожная за дзснь каля сотні тлёў. Пасяліўшыся ў якой-небудзь калоніі тлі, кароўкі жывуць там, пакуль нс знішчаць усіх жыхароў. Потым перасяляюцца на іншае месца. Жукі і лічынкі каровак з’яўляюцца актыўнымі рэгулятарамі колькасці тлёў і лістаедаў у прыродзе, таму іх неабходна браць пад ахову, збіраць і -перасаджваць у агароды і сады.
Кароўкі маюць чырвоную з чорнымі плямамі афарбоўку. Часам сустракаюцца чорныя з жоўтымі плямамі жукі. Такая афарбоўка добра прыкметная на фоне расліны. Колькасць і размяшчэнне плям заўсёды пастаянныя. Гэта адлюстроўвае і відавая назва жука (кароўка сямікрапінкавая або двухкрапінкавая).
Кароўкай жука называюць за здольнасць выдзяляць жоўтую ядавітую вадкасць з непрыемным пахам — «малачко». Пасля некалькіх сутычак з кароўкай яркая перасцерагальная афарбоўка дапамагае ворагам запамятаць жука і ў далейшым не чапаць яго.
Скінуты з расліны жук заўсёды падае на спіну, ён падгінае ногі і вусікі і нерухома ляжыць некаторы час (праяўленне рэфлексу замірання). Зверху аказваецца цёмна афар-
баванае брушка. Невялікі нерухомы цёмна афарбаваны жук на фоне глебы непрыкметны і амаль не прыцягвае ўвагу насякомаедных птушак. Так яму лягчэй выратавацца. Паўкруглая спіна дапамагае хутчэй перавярнуцца і заняць звычайны стан. Пласкаспінным жукам гэта зрабіць значна цяжэй. Жук-шчаўкун прыстасаваўся нават падскакваць, каб стаць на ногі.
Тля, якой кормяцца кароўкі, жыве на добра асветленыхверхніх частках расліны. Значыць, і кароўкі вымушаны шукаць сваю здабычу менавіта ў такіх месцах. 3 гэтым звязана наяўнасць у каровак станоўчага рэфлексу на святло. Яны заўсёды імкнуцца туды, дзе святлей. Аб гэтым сведчаць і доследы з зацямненнем часткі прабіркі. Нават пасаджаная на руку, кароўка імкнецца запаўзці на самую верхнюю частку пальца, а потым узлятае. Гэтаму можна даць пэўныя тлумачэнні. Жук даследаваў «сцябло» да самай верхавінкі і тлю не знайшоў. Значыць, трэба перасяляцца ў другое месца. Пры гэтым можна бачыць, як спачатку падымаюцца надкрылы, а потым распраўляюцца перапончатыя крылы.
Улічваючы вялікую карысць каровак, трэба адмовіцца ад выкарыстання іх для вырабу калекцый. Мэтазгодней зрабіць добры фотаздымак або рысунак жука.
Замест гэтай работы або ў дапаўненне да яе можна правесці вывучэнне жужаляў.
Варыянт 2. Жужалі. За некалькі тыдняў да экскурсіі на зямлю ў садзе або агародзе трэба раскласці кавалкі дошак, кары і іншыя ўкрыцці, пад якімі хаваюцца жужалі. Выкананне работы пачынаецца з агляду ўкрыццяў. Жужалі вельмі рухавыя і адразу ж імкнуцца ўцячы. Трэба не марудзячы рассадзіць іх у прабіркі, а потым заняцца вывучэннем.
Самастойна вызначыць відавую назву жужаляў для вучняў даволі цяжка. Таму настаўнік у час выканання назіранняў за жукамі называе іх.
К а р т к а для вывучэння жужаляў.
1. Пасадзіце жужаля ў прабірку і разгледзьце асаблівасці яго будовы. Звярніце ўвагу на тое, што цела яго раздзелена на тры часткі: галаву, грудзі і брушка. Есць тры пары ног і крылы. Гэта характэрныя адзнакі ўсіх насякомых.
2. Адзначце характар руху і асаблівасці будовы ног.
3. Якія ахоўныя прыстасаванні можна адзначыць?
4. Трымаючы прабірку з жужалем гарызантальна, абхапіце рукой частку прабіркі, дзе сядзіць жук. Якія дзеянні ў адказ на гэта можна' заўважыць? Аб чым гэта сведчыць?
5. Якія прыстасаванні дапамагаюць знаходзіць і здабываць корм?
6. Зрабіце вывад аб ролі жужаляў у гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Жужалі— даволі буйныя жукі. Гэта дае магчымасць разгледзець асаблівасці будовы цела, характэрныя для насякомых.
Вучні ўжо бачылі, як пры дапамозе доўгіх, моцных ног хутка і спрытна перамяшчаюцца жукі. На нагах ёсць шыпы і кіпцюры, якімі жужалі чапляюцца ў час руху за камячкі глебы і іншыя прадметы.
Жыццё жужаляў цесна звязана з глебай. Самкі адкладваюць яйцы ў вільготную глебу. У ёй жывуць лічынкі, і тут жа адбываецца абкукліванне. Жукі на зімоўку таксама закопваюцца ў глебу.
Шпаркія рухі дазваляюць ім даганяць здабычу. Жужалі і іх лічынкі — драпежнікі. Значную частку іх рацыёну складаюць яйцы, лічынкі і кукалкі насякомых-шкоднікаў. Адзін жужаль за дзень можа знішчыць, побач з іншымі насякомымі, каля дзесяці лічынак і кукалак каларадскага жука. Знішчаючы насякомых-шкоднікаў, жужалі прыносяць значную карысць і заслугоўваюць аховы.
Доўгія вусікі і вялікія вочы дапамагаюць жукам адшукваць і распазнаваць здабычу, Калі яна злоўлена, пускаюць у ход моцныя сківіцы.
У жужаляў ёсць некалькі сродкаў аховы. Значную ролю ў гэтым адыгрывае моцнае хіцінавае покрыва. He кожная птушка можа яго раздзяўбці. Цалкам жа заглынуць жука пазбягаюць нават буйныя птушкі. Моцнымі сківіцамі ён можа пашкодзіць стрававод.
Жужалі выдзяляюць ахоўную вадкасць з непрыемным пахам. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова панюхаць руку або прабірку, дэ.е ён быў.
Афарбоўка паверхні цела жука папярэджвае не чапаць яго. Амаль ва ўсіх жужаляў цела мае металічны бляск, які добра прыкметны сярод травы або на глебе.
Жужалі і іх лічынкі — начныя жывёлы. Днём яны звычайна хаваюцца ў розных укрыццях. 3 гэтым звязаны іх адмоўныя адносіны да святла. Начны спосаб жыцця робіць жужаляў асабліва карыснымі. Яны знішчаюць шкоднікаў у той час, калі дзённыя жывёлы не могуць гэтага зрабіць.
Работа 3. Насякомыя-апыляльнікі. Вельмі добра пачынаць гэту работу ў тым месцы саду, дзе вясною, да распускання бутонаў, на асобныя галінкі яблынь былі надзеты марлевыя мяшочкі. Юннаты, якія праводзяць гэты дослед, даюць тлумачэнне аб умовах яго закладкі і выніках. У сумеснай гутарцы робяць вывад: яблыкаў на гэтых галінках
зусім няма таму, што насякомыя не змаглі перанесці пылок з кветкі на кветку. Без насякомых-апыляльнікаў асобныя віды раслін не могуць утвараць плады і насенне.
Якія насякомыя выконваюць такую важную работу? Для знаёмства з імі пераходзяць на кветнік каля школы, калекцыйны аддзел участка або іншае месца, дзе ў гэты час ёсць квітнеючыя расліны. На кветках можна заўважыць значную колькасць насякомых: пчол, чмялёў, вос. Яны трымаюцца смела і не вельмі звяртаюць увагу на прысутнасць людзей. Такую ўпэўненасць ім надае наяўнасць джала, якое служыць для абароны. Брушка насякомых мае яркія палосы, якія папярэджваюць, што такое насякомае не чапаць.
Настаўнік ловіць некалькі насякомых, рассаджвае іх у прабіркі і раздае вучням. Па табліцы жывёлы вызначаюцца. ГІры разглядзе звяртаецца ўвага на тое, што цела іх у большасці выпадкаў пакрыта валаскамі. Гэта спрыяе пераносу пылку з кветкі на кветку. Адзначаецца наяўнасць на задніх нагах пчол і чмялёў кошыкаў для збору пылку з кветак.
Калі ўважліва прыгледзецца, то можна заўважыць, што ў часткі злоўленых насякомых толькі адна пара крылаў, вялікая галава, параўнальна кароткія вусікі. Кошыкаў для збору пылку на задніх нагах няма. Гэта кветкавыя мухі, па знешняму выгляду падобныя на пчол, чмялёў і вос. Яны пераймаюць у джаляч.ых насякомых не толькі асобныя рысы знешняй будовы, але і паводзіны. Сустракаюцца кветкавыя мухі на тых жа кветках. Калі іх узяць пальцамі або пінцэтам, яны робяць брушкам рухі пагрозы, быццам збіраюцца ўджаліць.