Экскурсіі ў свет жывёл
Дапаможнік для настаўніка
Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1984
Для экскурсіі патрэбна лёгкая і цёплая вопратка. Абутак не павінен прамакаць.
План экскурсіі
Тэма. Зімуючыя жывёлы нашай мясцовасці.
Мэта. Навучыць адрозніваць зімуючых птушак і назіраць асаблівасці іх паводзін. Даць элементарныя навыкі распазнавання слядоў дзейнасці жывёл.
Абсталяванне. Для настаўніка: вызначальныя карткі зімуючых птушак і іх гнёздаў, даведнікі па слядах (9, 16), компас. Для звяна: лыжная палка з дзяленнямі або метровая лінейка, рукзак для збору пагрызаў жывёл, бінокль, невялікая нажоўка. Для кожнага вучня: блакнот і аловак, пры неабходнасці лыжы. Пажадана мець фотаапарат і прылады для дробнага рамонту лыжных мацаванняў.
Ход экскурсіі: Уступная гутарка. Работа 1. Назіранні за птушкамі на кармавой пляцоўцы каля школы. Работа 2. Назіранні за слядамі дзейнасці жывёл. Заданне 1. Назіранні на ўзлессі або ў хмызняку. Заданне_2. Назіранні ў змешаным або хваёвым лесе. Заключная гутарка.
Метадычныя заўвагі да ходу экскурсіі
Уступная гутарка. Уключае наступныя асноўныя моманты:
1. Змена пор года — адна з найболын яркіх з’яў навакольнай прыроды.
2. Змена пор года суправаджаецца хістаннямі метэаралагічных і іншых умоў. Для зімоваГа сезона характэрна рэз60
кае зніжэнне тэмпературы, з’яўленне снежнага покрыва, агаленне раслін, нястача корму для жывёл.
3. Характэрнай асаблівасцю жывых арганізмаў з’яўляецца прыстасаванне да навакольных умоў. Хістанні ўмоў жыцця выклікаюць з’яўленне пэўных прыстасаванняў.
4. Значная частка жывёл на зімовы перыяд пакідае нашу мясцовасць (пералётныя птушкі) або ўпадае ў зімовую спячку (насякомыя, кажаны, вожыкі, барсукі і г. д.). Але ёсць такія жывёлы, што застаюцца ў нас і ўсю зіму дзейныя.
Азнаямленне з некаторымі асаблівасцямі іх жыцця і з’яўляецца мэтай экскурсіі.
Работа 1. Назіранні за птушкамі на кармавой пляцоўцы каля школы. Зіма — лепшы час для першапачатковага знаёмства з птушкамі ў прыродзе. Гэта звязана з тым, што зімой агульная колькасць іх скарачаецца амаль у чатыры разы. Значная частка птушак утварае добра прыкметныя чароды, якія трымаюцца пераважна каля населеных пунктаў. Акрамя таго, зімой ліставы лсс, паркі і сады агаляюцца. Усё гэта аблягчае арганізацыю назіранняў.
Псрш за ўсё трэба высветліць, чаму зімой птушак значна менш, чым летам. У выніку гутаркі адзначаюць, што на зіму застаюцца толькі такія птушкі, якія могуць знаходзіць сабе корм. Калі ведаеш, чым корміцца тая або іншая птушка і дзе знаходзіцца гэты корм, то параўнальна лёгка зможаш яе адшукаць. Каб не траціць марна час на пошукі такіх месц, кармавыя пляцоўкі трэба ствараць каля школы. Акрамя вырашэння задач экскурсійнага вывучэння птушак, гэта мае вялікае выхаваўчае значэнне і дапамагае птушкам перажыць цяжкі перыяд.
Многім дробным птушкам цяжка пракарміцца зімой. Зімовыя дні кароткія, і птушкі не паспяваюць сабраць патрэбную колькасць корму, а на марозе яго трэба больш. Голад, бяскорміца губіць многіх птушак. Больш за іншых ад зімовай бяскорміцы пакутуюць сініцы.
Характэрнай асаблівасцю зімовага жыцця большасці птушак з’яўляецца ўтварэнне чарод. Птушкі аднаго віду ўтвараюць больш-менш пастаянныя чароды, але ў месцах кармлення могуць збірацца птушкі розных відаў. Такія часовыя чароды распадаюцца адразу ж пасля знікнення ў гэтым месцы корму. Чаму птушкі зімой утвараюць чароды? Утварэнне чарод дапамагае птушкам лягчэй і хутчэй знайсці корм. Дастаткова адной птушцы знайсці што-небудзь, як да яе адразу ж збіраюцца іншыя. Акрамя таго, жыццё ў чародах дапамагае лягчэй выявіць набліжэнне небяспекі. На крык трывогі або паспешны ўзлёт рэагуюць усс птушкі
гэтай чарады незалежна ад віду. Гэтыя дзеянні з’яўляюцца прыкладам узаемнай дапамогі птушак для перанясення неспрыяльных умоў зімоўкі.
Незадоўга да вясны чароды птушак распадаюцца, і яны перамяшчаюцца з населеных пунктаў у лясы, на лугі і г. д. Некаторыя птушкі, наадварот, доўга трымаюцца каля кармушак і нават гняздзяцца паблізу. Да такіх птушак у першую чаргу належаць сініцы, таму падкормка сініц зімой прываблівае іх на доўгі час.
Разглядаючы птушак у прыродных умовах, неабходна звярнуць увагу на іх велічыню, агульны выгляд, асаблівыя адзнакі будовы і афарбоўкі, асаблівасці паводзін, руху і г. д. Болып паспяхова гэта можна зрабіць, карыстаючыся 6—8-кратным біноклем. Трэба ўважліва прыслухоўвацца да галасоў птушак. Усё гэта дапаможа правільна вызначыць відавую назву.
Кожнаму звяну даецца табліца і прапануецца высветліць, якія птушкі сабраліся на кармавой пляцоўцы.
Табліца для вызначэння зімуючых птушак на падкормачных пляцоўках
Парадак работы з табліцай. Калі адзнакі, што ўказаны ў першым пункце табліцы, адпавядаюць назіраемай жывёле, трэба перайсці да наступнага па парадку пункта. Калі адзнакі не адпавядаюць, то звяртаюцца да пункта, што ў дужках. Такія дзеянні працягваюць да таго часу, пакуль каля аднаго з пунктаў табліцы не будзе ўказана назва жывёлы.
1 (4) На галаве добра прыкметны чубок.
2 (3) Чубок буры, востра зачэсаны назад. Птушка крыху большая за вераб’я. Марудлівая. Агульная афарбоўка ружова-шэрая. Вакол дзюбы чорныя плямы. Крылы стракатыя. Канец хваста жоўты. Голас — пяшчотнае «свірыры-свірыры». Амялушка.
3 (2) Чубок стракаты, востраканцовы. Птушка прыкметна меншая за вераб’я. Вельмі рухавая. Верх цела буры, ніз светлы. На горле чорная пляма. Голас — звонкае «ціці-трррч». Сініца чубатая.
4 (1) На галаве добра прыкметнага чубка няма.
5 (10) У апярэнні ёсць участкі чырвонага колеру.
6 (7) Вакол дзюбы чырвонае кольца. Афарбоўка цела вельмі стракатая. Шчокі белыя. Крылы і хвост чорныя з белым пер’ем. На крылах жоўтыя палоскі. Спінка і бакі карычневыя. Голас — звонкае «піць-пілі-піць». Шчыгол.
7 (6) Суцэльнага чырвонага кольца вакол дзюбы няма.
8 (9) Верх галавы чорны, горла і грудзі чырвоныя. Спінка блакітна-шэрая, хвост і канцы крылаў чорныя. Падхвосце і надхвосце белыя. Марудлівая. Голас — даволі чулы свіст «фю-ф’ю». Снягір (самец).
9(8) Лоб і цемя чырвоныя. Спінка, крылы і хвост бурыя, на горле чорная плямка. У самцоў грудзі чырвоныя, а’ ў самак бялявыя. Голас — звонкае «чэ-чот» або «пюй».
Чачотка.
10(5) Чырвонага колеру ў апярэнні няма.
11(18) Верх галавы чорны.
12(13) Уздоўж жоўтых грудзей ідзе, чорная паласа. Спінка зялёная, хвост і крылы цёмныя. Вельмі рухавая. Голас — звонкае «чы-чы-ку» або «ці-фу». Сініца вялікая.
13(12) Чорнай паласы ўздоўж грудзей няма.
14(17) Грудзі шараватага колеру.
15(16) Грудзі светла-шэрыя. Спінка, крылы, хвост бурыя. Дзюба тонкая. Дробная вяртлявая птушка. Голас — звонкае «цыцы-чжж» або «ціў-ціў». Сініца-гаічка.
16(15) Грудзі буравата-шэрыя. Хвост чорны. Дзюба тоўстая. Марудлівая, тоўстая. Голас — адрывісты свіст.
Снягір (самка).
17(14) Грудзі зеленавата-жоўтыя. Крылы і хвост чорныя. На крылах жоўтыя палоскі. Прыкметна меншая за вераб’я. Голас — звонкае «піі...» або цвырканне.
Чыж (самец).
18(11) Верх галавы іншага колеру.
19(28) Верх галавы шэры, блакітна-шэры або блакітны.
20(21) Блакітна-шэрая ўся верхняя частка цела. Ад тонкай, доўгай дзюбы праз вока ідзе чорная палоска. Рухавая. Можа перамяшчацца ўніз галавой. Голас — адрывістае «цыт-цыт» або гучнае «цюй». Попаўзень.
21(20) Блакітны або шэры толькі верх галавы.
22(23) Верх галавы, крылы і хвост блакітныя. Спіна зялёная. На жоўтых грудзях чорная паласа. Вяртлявая. Голас — траскучы выкрык «цірр-та-рара». Сініца блакітная.
23(22) Верх галавы цёмна-шэры.
24(25) На горле вялікая чорная пляма. Спіна карычневая, грудзі шэрыя. Голас — гучнае «джыў-джыў».
Верабей дамавы (самец).
25(24) На горле чорнай плямы няма.
26(27) Агульны тон афарбоўкі буравата-шэры. Голас — гучнае «джыў-джыў». Верабей дамавы (самка).
27(26) Агульны тон афарбоўкі зеленавата-шэры, крылы
і хвост чорныя. Голас— частае цвырканне і звонкае «піі... піў...». Чыж (самка).
28(19) Верх галавы жаўтаваты або карычневы.
29(30) Верх галавы і грудзі жаўтаватыя. Спіна, крылы і хвост карычневыя. Голас — ціхае адрывістае цвырканне або звонкае «зінь-зінь». Аўсянка.
30(29) Верх галавы карычневы. Агульная афарбоўка бурая. На горле і шчоках невялікія чорныя плямы. Вельмі шумлівая. Голас — рэзкае «чыр-чыр». Верабей палявы.
На падкормачных пляцоўках можна правесці цікавыя назіранні за паводзінамі птушак.
Першымі да кармушак прылятаюць вераб’і. Толькі зімой на кармушках можна сустрэць разам палявых і дамавых вераб’ёў. У першай палавіне сакавіка, асабліва ў час адлігі, яны паводзяць сябе вельмі мітусліва, гучна крычаць, самцы распачынаюць бойкі паміж сабой. Гэта адна з першых адзнак набліжэння вясны.
На кармавых століках вераб’і трымаюцца па-гаспадарску, не звяртаюць асаблівай увагі на іншых птушак, а часам нават адбіраюць у іх корм. Як і ўсе зерняедныя птушкі, вераб’і не глытаюць зерне цалкам, а папярэдне ачышчаюць яго краем дзюбы.. Пры гэтым бачна, як насенне з аднаго боку дзюбы пераходзіць на другі, а шалупінне падае ўніз.
Следам за вераб’ямі з’яўляюцца хуткія, вяртлявыя сініцы. Яны трымаюцца болын насцярожана. Крадучыся, цягаюць са століка корм на суседні куст, сціскаюць яго ў пальцах лап і энергічна раздзёўбваюць. Часам нават чуваць удары дзюбы аб ствол дрэва. Цікава назіраць, як сініцы адшукваюць на дрэвах зімуючых насякомых. Пры гэтым яны часта прымаюць характэрныя для сініц позы — падвешваюцца да галінак знізу.
Часцей за іншых да кармушак прылятаюць вялікія сініцы. У асобныя дні на кармушках іх бывае па некалькі дзесяткаў. Гэта вельмі непаседлівыя і звонкагалосыя птушкі. У гэты час часта можна пачуць іх веснавую песню «чы-чы-ку».
Попаўзень да кармушкі набліжаецца вельмі імкліва, хутка набірае ў дзюбу некалькі зярнят і адлятае з імі далей. Праз хвіліну ён з’явіцца зноў і так будзе прылятаць, пакуль хопіць корму.’ Калі прасачыць за попаўзнем, то можна заўважыць, што ён не ўсё з’ядае адразу. Частку зярнят хавае ў шчыліны кары на дрэвах і ў іншыя месцы. Гэта яго запас.
Снегіры няз,грабна скачуць па століку і прагна хапаюць адразу па некалькі зярнят, а потым груба крышаць іх дзюбай. Калі на кармавых пляцоўках вывешваюць гронкі рабіны, то можна бачыць, як снегіры дзюбай расціскаюць ягады і вылушчваюць насенне з абалонкі. Раскіданыя на снезе пустыя абалонкі ад ягад — сведчанне таго, што тут карміліся снегіры. Амялушкі рабіну глытаюць цалкам.