Экскурсіі ў свет жывёл
Дапаможнік для настаўніка
Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1984
У сярэдзіне зімы на кармушках устанаўліваецца пэўны склад птушак. З’яўленне навічкоў заўсёды добра прыкметна. Яны набліжаюцца да корму вельмі асцярожна.
Работа 2. Назіранні за слядамі дзейнасці жывёл. Заданне 1. Назіранні на ўзлессі або ў хмызняку. Наступны прыпынак робяць на ўзлессі або на краі хмызняку. Улічваючы тое, што зімой жывёлы трымаюцца пераважна там, дзе ёсць корм, настаўнік прапануе вучням вызначыць, якіх жывёл можна сустрэць у гэтым месцы.
Адзначаюць наяўнасць сухой травы, былін, пустазелля з насеннем, значную колькасць ліставых кустоў або дрэў. Па гэтых адзнаках можна меркаваць, што тут сустрэнуцца дробныя зерняедныя і насякомаедныя птушкі, зайцы, грызуны і капытныя млекакормячыя. Паблізу ад гэтых месц павінны трымацца і драпежнікі, якія палююць за пералічанымі жывёламі.
Настаўнік адзначае, што птушкі і асабліва млекакормячыя з’яўляюцца даволі складанымі для назіранняў у прыродзе аб’ектамі. Назіраць іх на блізкай адлегласці не заўсёды ўдаецца. Нават зімой, калі дрэвы агаляюцца і схавацца ў лесе значна цяжэй, чым летам, рэдка даводзіцца ўбачыць лісіцу або зайца. Часцей можна знайсці іх сляды на снезе або сляды кармавой дзейнасці. Таму ў вывучэнні зімуючых жывёл значную ролю адыгрывае вывучэнне слядоў. Для заолага, паляўнічага сляды — гэта своеасаблівы дакумент. Па іх можна вызначыць від, пол, узрост, велічыню, стан здароўя, напрамак руху жывёл. Сляды даюць падставу меркаваць аб колькасці жывсл кожнага віду, забяспечанасці іх кормам, асаблівасцях паводзін у кожных канкрэтных абставінах і г. д.
Але ўсё гэта можа прачытаць толькі вопытны чалавек, які шмат назірае і рэгулярна трэніруецца ў чытанні слядоў. Наша задача больш сціплая — пазнаёміцца з азбукай гэтага чытання.
Спачатку разглядаюцца сляды на снезе. Пры вывучэнні кожнага следу паслядоўна вызначаюцца наступныя адзнакі: каму належыць гэты след; напрамак руху жывёлы; свежасць следу; асаблівасці паводзін жывёлы. Настаўнік
Рыс. 2. Сляды буйных зімуючых птушак: 1 — курапаткі, 2 — вароны. 3 — сойкі.
на прыкладзе 1—2 слядоў паказвае, як выконваецца такая работа.
Відавая прыналежнасць следу вызначаецца па велічыні і форме, узаемнаму размяшчэнню адбіткаў лап, даўжыні кроку або скачка, характару бегу і г. д. Усе неабходныя для гэтага звесткі дадзены ў вызначальных табліцах.
Табліца для вызначэння слядоў буйных зімуючых птушак
1 (8) Тры доўгія, параўнальна тонкія пальцы накіраваны ўперад, адзін — назад. Сляды нагадваюць крыжыкі або відэльцы.
2(3) Адбітак задняга пальца ўдвая карацейшы, чым пярэдніх. Вуглы паміж сярэднім і бакавымі пальцамі каля 60°. Пальцы каля асновы патоўшчаны. Сляды ў выглядзе адзіночнага ланцужка.
Даўжыня следу каля 8 см. Цецярук.
Даўжыня следу каля 5 см. Рабчык. Курапатка шэрая.
3(2) Адбітак задняга пальца не карацейшы, чым пярэдніх.
4(7) Вуглы паміж сярэднім і бакавымі пальцамі каля 40°. Парныя сляды могуць чаргавацца з адзіночнымі.
5(6) Адбітак задняга пальца даўжэйшы за астатнія. Каля слядоў ног часта бывае адбітак доўгага хваста і рыскі, пакінутыя кіпцюрамі. Даўжыня следу каля 7 см.
Сарока.
6(5) Адбітак задняга пальца не даўжэйшы за астатнія. Даўжыня следу каля 11 см. Крумкач.
Даўжыня следу каля 8 см. Варона.
Даўжыня следу каля 5 см. Галка.
7 (4) Вуглы паміж сярэднім і бакавымі пальцамі каля 20°.
Даўжыня следу каля 6 см, Сойка.
8(1) Уперад накіраваны толькі два пальцы. Сляды нагадваюць літару х. Дзятлы.
Табліца для вызначэння слядоў млекакормячых
1(12) Сляды ўтвараюць аднародны ланцужок.
2(9) Шырыня ходу (адлегласць паміж слядамі правых і левых ног) значная. Сляды ўтвараюць ломаную лінію.
3(6) Аснову следу складаюць два вострыя трохвугольнікі — сляды раздвоеных капытоў (сярэдніх пальцаў).
4(5) Капыты значна разыходзяцца ў бакі. След задніх ног амаль поўнасцю зліваецца са следам пярэдніх. Каля асновы кожнага капыта бачны невялікія адбіткі задніх пальцаў.
W/7/
7 2 3
Рыс. 3. Сляды капытных млекакормячых:
1 — лася, 2 — дзіка, 3 — аленя.
Рыс. 4. Сляды драпежных млекакормячых:
1 —лісіцы, 2 — сабакі, 3—гарнастая.
Даўжыня следу 20—30 см. Лось.
Даўжыня следу 10—15 см. Дзік.
5(4) Капыты разыходзяцца ў бакі нязначна. 3-пад следу 'задніх ног бачна не менш за */3 следу пярэдніх. Адбіткі задніх пальцаў бачныя толькі на глыбокім снезе.
Даўжыня следу 10—12 см. Алень.
Даўжыня следу 5—7 см. Казуля.
6(3) Сляды амаль круглыя.
7(8) На канцах шырока расстаўленых пальцаў бачны адбіткі кіпцюроў. Дыяметр следу каля 5 см.
Янотападобны сабака.
8(7) Адбіткаў кіпцюроў няма.
Дыяметр следу 8—12 см. Рысь.
Дыяметр следу 3—4 см. Кошка.
9(2) Шырыня ходу невялікая. Сляды амаль на адной лініі.
Адбіткі следу крыху падоўжаныя. Шырыня следу адносіцца да даўжыні як 1 : 1,3—1,5.
10(11) Пярэдні край бакавых пальцаў заходзіць за задні край пярэдніх. Сабака.
11(10) Пярэдні край бакавых пальцаў не заходзіць за задні край пярэдніх.
Даўжыня следу 10—12 см. Воўк.
Даўжыня следу 5—7 см. Лісіца.
12(1) Сляды маюць выгляд двухраднага ланцужка або размешчаны групамі.
13(14) Вельмі дробныя сляды ўтвараюць двухрадны ланцужок на неглыбокім снезе. Мышападобныя грызуны.
14(13) Сляды размешчаны групамі па 2—4 адбіткі.
Рыс, 5. Сляды зайцоў:
1 — русака, 2 — беляка.
15(24) У групе бачна 2 (часам 3) сляды.
16(23) Адзін з двайных слядоў размешчаны крыху спераду другога.
17(18) Даўжыня следу 6—8 см. Даўжыня скачкоў каля
70 см. Куніца.
18(17) Даўжыня следу меншая за 4 см.
19(20) Працягласць следу невялікая. На паваротах рэзкіх вуглоў няма. Даўжыня скачкоў 20—30 см. Ласка.
20(19) Працягласць следу вялікая.
21(22) След заблытаны, з вострымі вугламі на паваротах. Даўжыня скачкоў 30—40 см. Гарнастай.
22(21) След мае шмат прамалінейных участкаў. Даўжыня скачкоў 40—60 см. Тхор.
23(16) Абодва сляды прыкладна на адным узроўні. Ззаду відаць адбітак тонкага хваста. Даўжыня скачкоў 10— 20 см. Палёўка шэрая.
24(15) У'групе відаць 4 сляды. Спераду два некалькі большыя, ззаду два крыху меншыя сляды.
25(28) Заднія сляды часцей размешчаны паслядоўна адзін за адным. Сляды нагадваюць літару Т. Шырыня групы слядоў каля 15 см.
26(27) Сляды пераважна ў лесе. Вяршыні пярэдніх слядоў закругленыя. Заяц-бяляк.
27(26) Сляды пераважна ў полі. Вяршыні пярэдніх слядоў завостраныя. Заяц-русак.
28(25) Заднія сляды размешчаны не паслядоўна адзін за адным, а побач. Сляды ўтвараюць трапецыю. Шырыня групы слядоў меншая чым 12 см.
Рыс. 7. След дзіка з павалокай (знізу) і вывалакаіі (зверху).
Рыс. 6. Сляды грызуноў:
1 — вавёркі, 2 — мышы лясной, 3 — палёўкі рыжай, 4 — палёўкі шэрай.
29(30) Шырыня групы слядоў каля 11 см. Адбітка хваста не відаць. Даўжыня скачкоў 25—60 см. Вавёрка.
30(29) Шырыня групы слядоў каля 4 см. Ззаду відаць адбітак тонкага хваста.
Даўжыня скачкоў 10—15 см.
Палёўка рыжая лясная.
Даўжыня скачкоў большая чым 20 см.
Мыш лясная.
Напрамак руху перш за ўсё можна вызначыць па адбітках кіпцюроў. Калі яны ёсць, то заўсёды знаходзяцца ў пярэдняй частцы следу. У капытных жывёл напрамак руху паказваюць вострыя вуглы капытоў, у мышападобных грызуноў адбітак хваста каля слядоў. Пэўную ролю ў гэтым адыгрывае ўзаемнае размяшчэнне слядоў (зайцы, вавёркі). Пры дастатковай глыбіні снегу наперадзе слядоў бывае выкінуты нагой снег — вывалака, а ззаду канаўка ад нагі — павалока. Яны таксама дапамагаюць вызначыць напрамак руху жы-
вёл. Наяўнасць павалокі — сведчанне свежасці следу. Праз некалькі гадзін яна знікае. Свежасць следу вызначаецца таксама па наяўнасці ледзяной скарынкі на яго сценках і дне. Яна ўтвараецца праз 3—4 гадзіны. Чым таўсцейшая скарынка, тым больш стары след. Наяўнасць яе можна вызначыць навобмацак або пры дапамозе прутка, якім праводзяць праз след. Калі пруток лёгка перарэжа яго, то след свежы, калі з нейкімі намаганнямі, то следу не менш за 3—4 гадзіны. Вельмі стары след пруток зусім не перарэжа. Аб тым, што след досыць стары, сведчаць падталасць яго бакоў або зацярушанасць снегам.
Вызначэнне асаблівасцей паводзін жывёл па іх слядах — самая цяжкая частка работы. Для яе выканання трэба нейкі час ісці ўздоўж следу і назіраць, як ён будзе змяняцца. Рухацца ўздоўж следу трэба так, каб не затаптаць яго. Пры гэтым можна заўважыць адрозненні ў даўжыні кроку або скачка, размяшчэнні пярэдніх і задніх лап, месцы прыпынку. Такія назіранні даюць падставу для меркаванняў аб характары дзеянняў жывёлы (павольны ход, шпаркі бег, гульня, пошук, падкрадванне, кармленне і г. д.). Пры гэтым карысна звяртацца да вучняў з заданнем: «Хто першы заўважыць змяненні ў характары следу? Як можна растлумачыць гэтыя змяненні? Давайце ўявім сабе, што тут адбылося». Такія заданні надаюць рабоце ігравы характар, і яна выконваецца вучнямі з большай цікавасцю.
Разгледзім прыклад вывучэння паводзін зайца па яго слядах. Для вывучэння лепш браць сляды русака. Яны амаль заўсёды на адкрытым месцы і менш заблытаныя і доўгія, чым сляды беляка.
Звычайна хада зайца — даволі буйныя скачкі. Пры гэтым заднія ногі ён выносіць наперад адначасова, таму вялікія прадаўгаватыя адбіткі задніх ног знаходзяцца наперадзе, амаль на адным узроўні і заўсёды паралельныя паміж сабой. Пярэднія ногі пакідаюць невялікія круглявыя сляды ззаду, паслядоўна адзін за адным. Калі ўзаемнае размяшчэнне слядоў і адлегласць паміж імі доўгі час не мяняюцца, то можна лічыць, што жывёла рухалася спакойна. Памятаючы, што сляды ад пярэдніх лап зайца заўсёды знаходзяцца ззаду, можна вызначыць напрамак яго РУХУ- „ „ .
Сляды могуць прывесці да месц кармлення занцоў. Іут адбіткі лап вельмі блізка падыходзяць адзін да аднаго і асобныя сляды амаль зліваюцца. Гэта дае падставу меркаваць, што заяц рухаўся вельмі павольна або спыняўся.
У гэты час заяц абапіраецца на ўсю ступню задніх ног, і таму след ад іх атрымліваецца больш выразным і даўжэйшым. Пры звычайным руху заяц на ўсю ступню задніх ног не абапіраецца.
Часам сляды могуць падыходзіць да маладых асінак, каля якіх можна ўбачыць пляцоўкі ўтаптанага снегу. Кара на такіх дрэўцах бывае абгрызенай да вышыні зайчынага росту. Часам ён падымаецца нават на заднія ла-
/ 2
Рыс. 8. Пагрызы: 1—заііца, 2 — лася.
калі зайцоў шмат,
пы, каб дастаць больш маладую кару. Звычайны зімовы корм зайцоў — сухая трава, тонкія галінкі, кара дрэў і кустоў. У гады, кусты пад снегам бываюць абстры-