Экскурсіі ў свет жывёл
Дапаможнік для настаўніка
Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1984
Заданне 1. Жукі-лістаеды. Прадстаўнікі гэтага сямейства могуць сустракацца на самых розных ліставых паро-
3 Зак. 3867
25
дах. Гэта невялікія (да 10 мм) круглявыя жукі. Для многіх з іх характэрна металічная афарбоўка. Вусікі звычайна карацейшыя за даўжыню палавіны цела і могуць падгінацца пад галаву. Адкрыта жывуць на раслінах. Дарослыя жукі і лічынкі абгрызаюць лісце раслін і гэтым наносяць значную шкоду лясной і сельскай гаспадарцы.
Лепшым аб’ектам для экскурсійнага вывучэння лічаць альховую казяўку і асінавага лістаеда.
Настаўнік раздае вучням карткі для выканання сама'стойнай работы.
К а р т к а для вывучэння жукоў-лістаедаў.
1. На алешніку, бярэзніку або асінніку з пашкоджанымі лістамі знайдзіце невялікіх (6—10 мм) сініх, з металічным бляскам (з чырвонымі надкрыламі і сіняй пярэдняспінкай) жукоў. Гэта жукі-лістаеды.
На ніжнім баку ліста адшукайце кучкі жоўтых зярнятак, якія шчыльна прылягаюць адно да аднаго. Гэта кладкі яец лістаедаў.
2. Вызначце ахоўныя прыстасаванні жукоў: ці добра яны відаць на фоне лістоў? Ці падаюць яны з лістоў, калі паднесці да іх руку? (Наяўнасць рэфлексу замірання.) Патрымайце лістаеда паміж вялікім і ўказальным пальцамі. Звярніце ўвагу на жоўтую вадкасць, якая застаецца на пальцах. Вадкасць мае рэзкі пах.
3. Пасадзіце 2—3 жукоў у прабірку і разгледзьце іх будову. Па табліцы вызначце назву жукоў. Ці здолееце вы адрозніць самцоў ад самак?
4. Вызначце, ці на кожнай расліне пэўнага віду сустракаюцца лістаеды. Чым характэрны расліны, на якіх яны жывуць?
5. Вызначце прыстасаванні для здабывання ежы: пры дапамозе чаго жукі знаходзяць аслабленыя расліны? Што дапамагае ім перамяшчацца ў пошуках ежы? Якія асаблівасці будовы мае ротавы апарат?
6. Калі на пашкоджаных лістах ёсць лічынкі лістаедаў, разгледзьце іх будову.
7. Разгледзьце пашкоджанае лісце. Які ўплыў аказваюць лістаеды на тыя расліны, дзе яны пасяліліся? Якія меры барацьбы з імі можна прапанаваць?
8. Збярыце ў адну прабірку для калекцыі дарослых жукоў (самцоў і самак), лісты з кладкай яец і ўзоры пашкоджанняў лістоў лістаедамі. Гэты пункт задання, выконвае толькі адно звяно.
Табліца для вызначэння жукоў-лкіаедаў
ВІд лістаеда
Адзнакі, якія параўноўваюцца
велічыня
афарбоўка
вусікі
Таполевы
Асінавы
Альховы залаты
Альховая казяўка
10—12 мм
7—10 мм
6,5—8,5 мм
6—7 мм
Пярэдняспінка сінезялёпая, надкрылы чырвоныя з чорнай плямай на вяршыні
Пярэдняспінка сінезялёная, надкрылы чырвоныя, толькі без чорнай плямы на вяршыні
Увесь зялёны або сіні
Увесь сіне-фіялетавы
Карацейшыя за даўжыню палавіны цела. Шырока расстаўленыя »
Большыя за палавіну даўжыні цела. Збліжаны
Пасля заканчэння самастойнай работы прыступаюць да абмеркавання назіранняў.
Удзельнічаючы ў абмеркаванні, вучні працягваюць назіраць за тымі жукамі-лістаедамі, якія былі пасаджаны ў прабіркі ў час самастойнай работы. Амаль усе лістаеды жывуць адкрыта і добра прыкметныя на фоне лістоў, таму няма падстаў для размовы аб ахоўнай афарбоўцы. Рэфлекс замірання маюць толькі некаторыя віды (асінавы лістаед). Прадстаўнікі астатніх відаў трымаюцца на лістах досыць спакойна, не звяртаючы асаблівай увагі на прыбліжэнне пабочных прадметаў. Для большасці лістаедаў характэрна наяўнасць ядавітай вадкасці з рэзкім пахам. Гэта асноўная ахоўная рэакцыя.
Самкі адрозніваюцца ад самцоў толькі некалькі большым брушкам, якое часам выпірае з-пад крылаў. Памеры брушка залежаць ад наяўнасці неадкладзеных яец.
Лістаеды ў першую чаргу засяляюць крыху аслабленыя расліны. Жукі знаходзяць іх па паху. У гэтым ім дапамагаюць добра развітыя органы нюху — вусікі. У новыя месцы лістаеды перасяляюцца пры дапамозе крылаў, але лётаюць неахвотна. Кормяцца пры дапамозе сківіц, выгрызаючы ў лістах вялікія дзіркі, Лічынкі жукоў выгрызаюць толькі мякаць. Утвараецца шкілет ліста з адных жылак. Пашкоджваючы лісце, дарослыя жукі і іх лічынкі зніжаюць здольнасць расліны ўтвараць арганічныя рэчывы. Расліна, якая была' аслаблена да гэтага часу (таму на ёй і пасяліліся лістаеды), аслабляецца яшчэ больш. Дрэва страчвае прырост і можа зусім засохнуць.
Лістаеды часам размнажаюцца ў вялікай колькасці і распаўсюджваюцца на вялікай плошчы, наносячы значныя страты лясной гаспадарцы. Супраць іх ужываюць пераважна хімічныя сродкі барацьбы, біялагічныя маюць абмежаванае значэнне з-за ядавітасці гэтых відаў.
Закончыўшы абмеркаванне гэтага задання, настаўнік замяняе карткі і прапануе прыступіць да наступнага.
Заданне 2. Тля. Гэта вельмі багатая відамі група насякомых з атрада раўнакрылых. Яны прадстаўлены пераважна дробнымі далікатнымі насякомымі, якія жывуць звычайна вялікімі калоніямі. Засяляюць лісце і маладыя сцяблы раслін. Вельмі хутка размнажаюцца.
Многія віды пасяляюцца толькі на пэўных раслінах. Лепшымі аб’ектамі для вывучэння на экскурсіі можа быць тля ■— асінавая, бярозавая, рабінавая і альховая.
Картка для вывучэння т л і.
1. На ўзлессі знайдзіце расліны, канцы парасткаў якіх маіоць цёмную афарбоўку (бяроза), белы пуховы налёт (вольха) або скручанае лісце (рабіна, асіна). Разгледзьце іх: пад скручаным лісцем, пуховым налётам або проста на сцябле многа дробных насякомых. Гэта тля.
2. Якую ролю ў ахове тлі адыгрываюць закручаныя лісты на канцах парасткаў або пуховы налёт на целе? Ці ёсць сувязь паміж гэтымі адзнакамі і шчыльнасцю асобін у калоніі? Якія іншыя ахоўныя прыстасаванні можна заўважыць?
3. Вызначце прыстасаванні для здабывання ежы. Ці на кожнай расліне пэўнага віду сустракаецца тля? 3 чым гэта звязана? Што дапамагае тлі знаходзіць аслабленыя расліны і перасяляцца на іх? Якія асаблівасці будовы мае ротавы апарат тлі?
4. Вызначце, які ўплыў аказвае тля на тыя расліны, дзе яна пасяляецца. Якія меры барацьбы з ёй можна прапанаваць?
5. Якія насякомыя, акрамя тлі, знойдзены ў калоніі? Паспрабуйце высветліць, што яны там робяць.
6. Зарысуйце або сфатаграфуйце выгляд розных калоній (гэты пункт задання выконвае адно звяно).
Пры абмеркаванні задання звяртаецца ўвага на тое, што на розных пародах дрэў не толькі калоніі тлі, але і асобныя насякомыя адрозніваюцца знешнім выглядам. Гэта звязана з тым, што яны належаць да розных біялагічных відаў, а таму маюць свае асаблівасці будовы і розныя прыстасаванні да ўмоў жыцця.
Настаўнік называе знойдзеныя віды. Часцей за ўсё ві-
давая назва тлі звязана з назвай кармавой расліны. Калі знойдзена некалькі відаў, праводзіцца іх параўнальнае абмеркаванне, але можна абысціся і адным відам.
Для большасці відаў тлі характэрна наяўнасць ахоўнай афарбоўкі, Скручанае лісце на канцах парасткаў часцей за ўсё бывае на тых раслінах, дзе тля ўтварае шчыльную калонію на значнай частцы парастка. Такая калонія высмоктвае сок у расліны. Маладое лісце, не атрымліваючы дастатковай колькасці пажыўных рэчываў, не можа поўнасцю разгарнуць свае пласцінкі. Гэта стварае спрыяльныя ўмовы для жыцця калоніі. Скручанае лісце ахоўвае яе ад прамога ўздзеяння сонечных прамянёў, якія сушаць тонкае покрыва цела тлі. He даць лісту раскрыцца можа толькі адначасовае ўздзеянне на пэўнае месца расліны вялікай колькасці насякомых. Таму яны і збіраюцца ў вялікія, шчыльныя калоніі.
Альховая тля пакрыта зверху белым пухам. Ен ахоўвае ад драпежнікаў і ўздзеяння сонца. У гэтым выпадку ўтварэнне вялікіх калоній траціць сэнс.
У першую чаргу тлі, як і лістаеды, засяляюць аслабленыя расліны, якія знаходзяць па паху. Большасць насякомых у калоніі крылаў не мае і самастойна перасяляцца не можа. Новую калонію ўтвараюць крылатыя асобіны, якія з’яўляюцца ў пэўны перыяд развіцця. Сок раслін тля высмоктвае пры дапамозе смактальнага хабатка. Яго можна разгледзець пад лупай.
Тля прыгнечвае расліны, калі засяляе іх у значнай колькасці. Супраць яе выкарыстоўваюць пераважна біялагічныя сродкі барацьбы, хімічныя маюць абмежаванае значэнне таму, што калоніі тлі размяшчаюцца ў болыласці выпадкаў пад скручаным лісцем або пад пухам і атрута на іх амаль не трапляе.
У калоніі тлі можна заўважыць сямікрапінкавых (тлёвых) каровак, драпежных лічынак (флёрніц, журчалак, божых каровак) і мурашак. Божыя кароўкі і драпежныя лічынкі паядаюць тлю і гэтым значна стрымліваюць яе распаўсюджванне. Напрыклад, адна сямікрапінкавая кароўка за дзень з’ядае да 100 тлёў або 300 яе лічынак.
Мурашкі ж, нягледзячы на тое што з’яўляюцца драпежнікамі, не толькі не ядуць тлю, але і выганяюць з калоніі іншых драпежнікаў. Гэта таму, што мурашкі выкарыстоўваюць у ежу салодкія выдзяленні тлі — падзь. Каб не высахнуць пад дзеяннем сонца, тля вымушана смактаць сок расліны ў большай колькасці, чым патрэбна ёй для ежы. Але праз паверхню цела выпараецца толькі вада, а рас-
твораны ў ёй цукар застаецца ў арганізме. Узнікае неабходнасць пазбавіцца ад лішку цукру, і тля выдзяляе яго разам з экскрэментам у выглядзе кропелек салодкай вадкасці (прыкладна 30 % цукру). Гэта падзь і прываблівае мурашак, а часам і пчол.
Калі гатовай падзі няма, мурашкі «дояць» тлю — казытаюць яе вусікамі. Але здараецца і так, што мурашкі не спраўляюцца забраць усю падзь. У гэтым выпадку тля заднімі нагамі адштурхоўвае ад сябе выдзяленні, і яны ў выглядзе салодкіх расінак падаюць на лісце. Адсюль і назва — мядовая раса, або падзь.
Калі падзь падсохне, паверхня ліста ў гэтым месцы робіцца ліпкай і бліскучай накшталт глазураванага перніка. Карысна прадэманстраваць лісце ліпы або клёна з кроплямі засохлай падзі.
На разгледжаных прыкладах асабліва яскрава выступаюць узаемаадносіны насякомых паміж сабой і з кармавымі раслінамі. Відаць залежнасць паводзін гэтых жывёл ад іх спосабу жыцця і будовы.
Работа 2. Жыхары пнёў, засохлых і паваленых дрэў. Тут можна зпайсці даволі шматлікіх прадстаўнікоў з атрада жукоў (караеды, дрывасекі, златкі, даўганосікі). Багацце і разнастайнасць насельніцтва пнёў і ствалоў засохлых і паваленых дрэў тлумачыцца тым, што жывёлы знаходзяць тут не толькі добрае ўкрыццё, але і практычна невычарпальныя запасы корму ў выгляДзе кары і драўніны. Гэтыя насякомыя вядуць пераважна скрытны спосаб жыцця, і іх трэба актыўна адшукваць.
Найбольш прыдатнымі для вывучэння з’яўляюцца пні, у якіх пачала адставаць кара. Каштоўны матэрыял могуць даць паваленыя ветрам або даўно ссечаныя дрэвы.