Экскурсіі ў свет жывёл
Дапаможнік для настаўніка
Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1984
Пры разглядзе здабычы будзе выяўлена, што яна складаецца з будаўнічага матэрыялу (ігліцы, лускавінак шышак, кавалачкаў кары) і розных жывёл або іх частак. Пераважная колькасць гэтых жывёл — шкоднікі лесу.
Падлічыце агульную колькасць сабраных жывёл. Зрабіце пералік за гадзіну, дзень («рабочы дзень» мурашкі 15 г) і сезон (150 дзён).
Атрыманыя лічбы дадуць падставу зрабіць вывад аб ролі мурашак у жыцці лесу. Лічаць, што дастаткова 3—4 мурашнікаў сярэдняй велічыні на гектар лесу, каб засцерагчы яго ад масавых успышак шкоднікаў. Менавіта таму цяпер вялікую ўвагу надаюць ахове мурашыных гнёздаў, а некаторыя дзяржавы нават купляюць іх за золата.
Настаўнік прапануе звяну, за якім замацавана гэта заданне, сабраць у прабіркі ўзоры будаўнічага матэрыялу і корму мурашак.
Заключная гутарка. Папярэдні ход экскурсіі дае падставу зрабіць наступныя вывады.
1. Лес уяўляе сабой прыродную супольнасць раслінных і жывёльных арганізмаў, якія цесна ўзаемазвязаны.
2. Разнастайнасць насякомых лесу залежыць ад багацця корму..
3. Раслінаедныя насякомыя ў першую чаргу засяляюць аслабленыя дрэвы.
4. Асноўную ролю ў арыентацыі насякомых лесу адыгрывае пах.
5. Большасць насякомых лесу для здабывання корму карыстаецца грызучымі ротавымі органамі.
6. Афарбоўка адыгрывае асноўную ролю ў ахове насякомых лесу. Калі ахоўная афарбоўка не добра выяўлена, то жывёлы вядуць скрытны спосаб жыцця. або маюць залозы, якія выдзяляюць ядавітую вадкасць.
7. Для падтрымання лесу ў здаровым стане трэба рэгулярна праводзіць санітарныя высечкі, ахоўваць і рассяляць драпежных насякомых.
8. Наяўнасць тых або іншых прыстасаванняў у насякомых накладвае адбітак на іх паводзіны.
Пасля таго як вынікі экскурсіі падвсдзены, пастаўнік дае інструкцыю аб падрыхтоўцы справаздач. Кожны вучань дома, у сшытку па заалогіі, запаўняе табліцу «Насякомыя лесу».
Назва жывёлы (стадыя развіцця)
Дзе жыве і чым корміцца
Прыстасаванні для знаходжання і здабывання ежы
Ахоўныя прыстасаванні
Роля ў гаспадарчай дзейнасці чалавека
Меры барацьбы або прываблівання
У першай графе табліцы паказваюцца паслядоўна этапы работы на экскурсіі і жывёлы, якіх у гэты час вывучалі. Астатнія графы запаўняюцца на падставе запісаў у час экскурсіі.
Акрамя таго, кожнае звяно ў асобным сшытку піша тэкставую справаздачу аб адным з заданняў экскурсіі (гл. с. 21).
Пасля заканчэння экскурсіі і пры выхадзе з лесу трэба абавязкова праверыць лік экскурсантаў.
АСЕННЯЯ ЭКСКУРСІЯ НА ВУЧЭБНА-ДОСЛ ЕДНЫ УЧАСТАК
Месцам правядзення экскурсіі можа служыць любы агарод, дзе ёсць шкоднікі. Але вучэбна-доследны ўчастак як месца правядзення экскурсіі мае пэўную перавагу. Перш за ўсё гэта самае блізкае месца ад школы і не трэба траціць шмат часу на дарогу. Участак дае вялікую разнастайнасць відаў жывёл для вывучэння. Яна звязана з багаццем відаў раслін, якія там вырошчваюцца.
Часам можна чуць меркаванні, што вучэбна-доследны ўчастак утрымліваецца ва ўзорным парадку і таму не можа даць дастатковага матэрыялу па насякомых-шкодніках. Сапраўды, масавага размнажэння шкоднікаў на ўчастку не павінна быць. Але дзе, як не на ім, вучні павінны знаёміцца з біялогіяй шкоднікаў, выяўляць іх найбольш прыступныя для барацьбы фазы развіцця? Выхад з гэтага становішча можна знайсці ў стварэнні на ўчасткў ізаляваных месц для назіранняў за развіццём шкоднікаў: скрыняй з драцяной сеткай накрываюць асобныя расліны. Шкоднікі
будуць там нармальна развівацца, ііх можна будзе вывучаць, а на астатняй плошчы ўчастка са шкоднікамі весці барацьбу.
Акрамя таго, трэба мець на ўвазе, што да гэтага часу не знойдзены такія сродкі барацьбы, якія б дазволілі поўнасцю знішчыць які-небудзь від шкодніка.
Калі ўчастак знаходзіцца ў запушчаным стане, то экскурсію туды лепш не праводзіць.
Экскурсію праводзяць у адзін з сонечных бязветраных дзён верасня. К гэтаму часу максімальна праяўляецца шкодная дзейнасць насякомых, на квітнеючых раслінах можна сустрэць насякомых-апыляльнікаў, бачны вынікі дзейнасці апыляльнікаў у выглядзе пладоў і насення. Можна пазнаёміцца з рознымі фазамі развіцця насякомых, адзпачыдь падрыхтоўку некаторых жывёл да зімоўкі і г. д.
Эфект экскурсіі ў значнай ступені залежыць ад падрыхтоўчай работы (развешванне на яблынях марлевых мяшочкаў для ізалявання ўнутры іх насякомых-шкоднікаў або кветак ад насякомых-апыляльнікаў), якая павінна праводзіцца нават вясной. На градах з адпаведнай мэтай расстаўляюцца скрынкі з драцянымі сеткамі. Клапоцяцца аб наяўнасці дэкаратыўных або меданосных раслін, якія зацвітаюць у верасні. За некалькі тыдняў да экскурсіі ў розных месцах участка кладуць дошкі, пад якімі збіраюцца дажджавыя чэрві, смаўжы і жужалі.
Напярэдадні экскурсіі ўдакладняецца пералік аб’ектаў вывучэння і вызначаецца парадак выканання асобных работ. У гэты ж час клас разбіваецца на чатыры звяны і ў кожным звяне назначаюцца адказныя за абсталяванне і вучні-інструктары, якія рыхтуюцца распазнаваць вывучаемых на экскурсіі жывёл і сляды іх дзейнасці.
На ўроках заалогіі вучні яшчэ не паспелі азнаёміцца з асаблівасцямі будовы і развіцця насякомых. Таму значная частка работ на экскурсіі будзе насіць характар папярэдняга азнаямлення.
Акрамя насякомых, у час экскурсіі можна знайсці дажджавых чарвей, смаўжоў, павукоў. Яны даволі часта сустракаюцца і маюць цікавыя асаблівасці будовы і біялогіі. Вучні з гэтымі жывёламі ўжо знаёміліся на ўроках заалогіі, але не заўсёды мелі магчымасць назіраць за імі ў прыродзе. Карысна прапанаваць вучням паўтарыць адпаведны матэрыял па падручніку.
План экскурсіі
Тэма. Разнастайнасць і паводзіны жывёл прышкольнага ўчастка.
Мэта. Паказаць асаблівасці прыстасаванняў да ўмоў жыцця жывёл прышколызага ўчастка.
Абсталяванне. Для настаўніка: вызначалыіікі насякомых (7, 8), карткі для вызначэння насякомых-шкоднікаў. Д л я з в я н а: даведнік наземных беспазваночных (6), паветраны сачок, патранташ з прабіркамі, экскурсійны засад, батанічная папка з запасам паперы, лупа і пінцэт на шнурку, ножны або складаны нож, 2—3 прэпаравальныя іголкі. Пры вывучэнні насякомых-шкоднікаў саду — дадаткова сучкарэз на доўгай палцы. Пажадана мець фотаапарат «Зеніт» з падаўжальнымі кольцамі. Д л я кожнага вучня: блакнот і аловак.
Ход экскурсіі. Уступная гутарка. Работа 1. Насякомыяшкоднікі на прыкладзе шкоднікаў капусты, бульбы або саду. Работа 2. Драпежныя насякомыя на прыкладзе божых каровак або жужаляў. Работа 3. Насякомыя-апыляльнікі. Работа 4. Павукі. Заключная гутарка.
У экскурсію ўключаны 4 работы. Па асобных работах дадзены 2—3 варыянты. He трэба імкнуцца выканаць усе варыянты. Гэта зойме шмат часу і стоміць вучняў. У залежнасці ад канкрэтных умоў выбіраюць толькі адзін варыянт кожнай работы. Гэта дасць магчымасць паказаць вучням разнастайнасць дзейнасці жывёл у прыродзе і пазбавіць ад аднабаковасці ў ацэнцы іх ролі.
Метадычныя заўвагі да ходу экскурсіі
Уступная гутарка. Асаблівасцю прышкольнага ўчастка з’яўляецца вырошчванне на невялікай плошчы разнастайных агародных і садовых раслін.
Большасць жывёл прышкольнага ўчастка — раслінаедныя формы, якія ў той або іншай ступені шкодзяць культурным раслінам, зніжаюць іх ураджай.
Насякомыя-шкоднікі сустракаюцца не толькі на градах або ў садзе. Яны могуць быць на пустазеллі саду, поля і лугу. Але там яны нешматлікія і знайсці іх даволі цяжка. Тлумачыцца гэта тым, што на агародзе або ў садзе для раслінаедных жывёл ёсць добрая кармавая база. Умовы вырошчвання культурных раслін амаль заўсёды лепшыя, чым у іх дзікіх суродзічаў. Зялёная маса іх больш спа-
жыўная, сакавітая і аб’ёмная. Таму розныя насякомыя і іншыя жывёлы з дзікіх раслін ахвотна пераходзяць на культурныя.
У кожнага шкодніка свая гісторыя, але пачатак яе заўсёды аднолькавы. Усе без выключэння цяперашнія шкоднікі некалі жылі на дзікіх раслінах, у вялікай колькасці не размнажаліся і шкоды раслінам не наносілі. Па меры акультурвання раслін жывёлы перасяляліся на іх і, маючы амаль неабмежаваную колькасць корму, пачыналі бурна размнажацца і наносіць значную шкоду культурным раслінам. Калі не весці работу па абмежаваншо колькасці шкоднікаў, яны, у асобных выпадках, могуць прывесці да поўнай страты ўраджаю. Але паспяховую барацьбу са шкоднікамі можна весці толькі ў тым выпадку, калі добра ведаеш іх біялогію, іх найбольш прыступныя для ўздзеяння стадыі развіцця. Гэтым і абумоўлена неабходнасць вывучэння шкодных жывёл.
На магчымасць масавага размнажэння шкоднікаў пэўны ўплыў аказвае фізіялагічны стап вырошчваемых культур. Найбольш слабымі бываюць расліны па краях поля (краявы эфект). Туды звычайна менш трапляе ўгнаенняў, глеба больш прытоптваецца, больш пустазелля, часам край поля зацяняюць дрэвы і г. д. Шкоднікі ў першую чаргу засяляюць аслабленыя расліны на краі поля. Перш за ўсё там іх і трэба шукаць.
Раслінаедныя жывёлы не адзіныя жыхары прышкольнага ўчастка. Услед за імі з.’яўляюцца драпежнікі і паразіты, рост і развіццё якіх цесна звязаны з многімі відамі шкоднікаў. Акрамя таго, у жыцці агароду і саду значную ролю адыгрываюць насякомыя-апыляльнікі, без якіх немагчыма атрымаць плады і насенне многіх культур.
У прыродзе склалася пэўная адпаведнасць у часе жыццёвых цыклаў насякомых і раслін, якімі яны кормяцца. Розныя віды шкоднікаў з’яўляюцца неадначасова, развіццё іх ідзе рознымі тэмпамі ў залежнасці ад комплексаў знешніх умоў. На аснове гэтых заканамернасцей адрозніваюць насякомых веснавых, летніх і асенніх.
Работа 1. Насякомыя-шкоднікі. Варыянт 1. Шкоднікі капусты. Больш за ўсё нападаюць шкоднікі на расліны з сямейства крыжакветных. Менавіта на раслінах гэтага сямейства «спецыялізуецца» большасць агародных шкоднікаў — каля 300 відаў. Пры гэтым пашкоджваюцца як надземная, так і падземная часткі раслін.
Большасць шкоднікаў капусты належыць да насякомых, але ёсць сярод іх малюскі, чэрві і іншыя жывёлы.
Разнастайнасць шкоднікаў і іх уплыў на рост і ўраджай капусты значна залежаць ад пары года і надвор’я. Восенню найбольшую шкоду капусце наносяць: капусная тля, палявыя смаўжы, вусені агародных бялянак і совак.
Заданне 1. Агародныя бялянкі. На капусным полі лёгка заўважыць белых матылёў, якія ўвіхаюцца адзін каля аднаго, а часам садзяцца на лісце капусты. Гэта агародныя бялянкі. Белая з чорным афарбоўка іх добра прыкметна на фоне зялёнага лісця. Гэта дазваляе матылям бачыць адзін аднаго ў час палёту. Але такая афарбоўка робіць матылёў прыкметнымі і для іх ворагаў. Выратавацца ад нападу дапамагае пырханне — нечаканыя рыўкі з боку ў бок. Нават добрым летунам не так проста злавіць матыля.