• Газеты, часопісы і г.д.
  • Экскурсіі ў свет жывёл Дапаможнік для настаўніка Аляксандар Курскоў

    Экскурсіі ў свет жывёл

    Дапаможнік для настаўніка
    Аляксандар Курскоў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 80с.
    Мінск 1984
    27.37 МБ
    Затым настаўнік дэманструе прыёмы лоўлі жывёл, якія жывуць на паверхні вадаёма. У метадычнай літаратуры можна сустрэць рэкамендацыі павольна падводзіць сачок пад жывёл, а затым рэзкім рухам выхопліваць яго разам з адлоўленымі жывёламі. У адносінах да вадамеркі і вертуна такі прыём не заўсёды дае добрыя вынікі. Гэта вельмі асцярожныя жывёлы і пры апусканні сачка ў ваду адразу ж адыходзяць далей ад берага. Нядрэнныя вынікі дае зачэрпванне сачком вады разам з жывёламі пры дапамозе рэзкага ўзмаху. Пры гэтым у ваду апускаецца не ўвесь сачок, a толькі яго край. Але ў чаканні зручнага моманту не трэба
    трымаць сачок у выцягнутых руках над вадой. Гэта адпуджвае насякомых.
    Настаўнік прапануе кожнаму звяну заняцца лоўляй вадамерак і вертуноў. Злоўленыя жывёлы змяшчаюцца ў слоікі, напалову запоўненыя чыстай вадой, каб вадамеркі не выскачылі са слоіка. Перасаджваць жывёл з сачка ў слоік трэба асцярожна, каб не паламаць іх доўгія ногі. Колькасць адлоўленых жывёл кожнага віду павінна адпавядаць колькасці шкляных слоікаў у звяне (2—3). Іншых жывёл у гэты час браць не трэба.
    Для вывучэння адлоўленых жывёл вучні размяшчаюцца звёнамі і раўнамерна размяркоўваюць слоікі са здабычай паміж сабой. Перасаджваць жывёл у ванначкі не трэба, бо вадамеркі з іх могуць выскачыць.
    Настаўнік накіроўвае ўвагу вучняў на больш характэрныя рысы будовы жывёл. Вучні робяць кароткія запісы ў блакнотах.
    Вучням прапануецца вызначыць залежнасць паміж спосабам руху і будовай ног вадамеркі і вертуна. Гэту пазнавальную задачу вырашаюць у працэсе назірання і гутаркі. Высвятляюць, што ў руху гэтых жывёл прымаюць удзел дзве пары ног — сярэдняя і задняя — і што будова іх значна адрозніваецца таму, што яны выконваюць розныя функцыі.
    Вадамерка пры дапамозе ног бегае па паверхні вады, таму яны доўгія, тонкія, з канцамі, загнутымі, як лыжы. Добра бачна, як плеўка паверхневага нацяжэння прагінаецца і ногі вадамеркі не вязнуць у вадзе. Чаму так адбываецца? Каб адказаць на гэта пытанне, настаўнік прапануе вучням зрабіць наступнае: змазаць швейную іголку тлушчам і асцярожна, пры дапамозе пінцэта, пакласці яе на паверхню вады. Іголка не тоне, нягледзячы на тое што яна значна цяжэйшая, чым вадамерка. Напрошваецца вывад, што ногі вадамеркі таксама змазаны тлушчападобным рэчывам і гэта дапамагае ёй у перамяшчэнні. Ногі вертуна прыстасаваны для плавання. Яны маюць выгляд пакарочаных ластаў, якімі жук заграбае ваду, як вёсламі. Цела яго таксама не намочваецца, таму вяртун не тоне.
    У час знаходжання разглядаемых жывёл на паверхні вады яны дыхаюць, як і ўсе наземныя жывёлы, атмасферным паветрам. Але вяртун час ад часу нырае і даволі доўга знаходзіцца пад вадой. Чым ён там дыхае? Для вырашэння гэтага пытання настаўнік прапануе вызначыць, ці можна заўважыць што-небудзь асаблівае вакол вертуна, які
    нырнуў. Вучні адзначаюць наяўнасць серабрыстага паветранага пузырка. Гэта «фізічная жабра» — прыстасаванне для дыхання пад вадой.
    Кісларод па меры яго выкарыстання будзе паступаць праз сценкі пузырка з навакольнага асяр.оддзя. Такім чынам, паветраны пу^ырок выконвае ролю жабры.
    Наступнае пытанне да вучняў: якія ахоўныя прыстасаванні можна заўважыць у вывучаемых жывёл? Трэба ўспомніць, ці лёгка было іх злавіць. Гэта дае магчымасць зрабіць вывад, што добры зрок і хуткае перамяшчэнне маюць ахоўнае значэнне. У сувязі з гэтым цікава адзначыць, што асобныя перагародкі дзеляць кожнае вока вертупа на дзве часткі. Верхняя частка бачыць над вадой, а ніжняя — пад вадой.
    Адзначаюць наяўнасць ахоўнай афарбоўкі. Зверху цела насякомых цёмнае. На фоне цёмнага дна яны менш прыкметныя. Ніз вадамеркі серабрыстага колеру, а ў вертуна серабрыстае адценне звязана з наяўнасцю вакол цела па-■ветранага слоя. Такая афарбоўка маскіруе жывёл на фоне неба. Гэта агульныя прыстасаванні, але ёсць і асобныя для кожнай жывёлы.
    Паверхня цела вадамеркі пакрыта густымі кароткімі валаскамі і здаецца аксаміцістай. Калі моцныя хвалі захлістваюць вадамерак, паветра, якое знаходзіцца паміж валаскамі, не дае жывёлам патануць.
    Можна прапанаваць вучням злёгку сціснуць вертуна і панюхаць пальцы. Яны адчуюць рэзкі пах, накшталт валяр’яны. Гэты пах адпуджвае ворагаў.
    Абедзве жывёлы драпежнікі і маюць падобныя прыстасаванні для здабывання ежы. Пярэднімі нагамі яны захопліваюць ежу і ўтрымліваюць яе каля ротавых органаў. У вертуна грызучыя ротавыя органы, а ў вадамеркі яны маюць выгляд смактальнага хабатка.
    Улічваючы, што вывучаемыя жывёлы невялікіх памераў і вельмі рухомыя, карысна адначасова з натуральнымі аб’ектамі разглядаць іх рысункі ў дапаможніках (1).
    Работа 2. Жыхары тоўшчы вады. Назіранні лепш весці ў вадаёме з чыстай вадой пры сонечным надвор’і.
    Часцей за ўсё ў тоўшчы вады можна заўважыць бруханогіх малюскаў (балацяніка і катушку), якія прымацоўваюцца пры дапамозе высунутай нагі з ніжняга боку плёнкі паверхневага нацяжэння. У гэты час малюск аднаўляе запасы паветра. Слізь, якую гэтыя жывёлы выдзяляюць, дапамагае ім утрымлівацца каля паверхні вады. Яна ў выглядзе своеасаблівага «следу» цягнецца ззаду малюска.
    Калі тонкай былінкай зачапіць слізь, то разам з ёй павернецца і малюск.
    Назіранні за малюскам .можна закончыць, крануўшы яго ручкай сачка. Малюск ледзь алусціцца і зноў усплыве, як пробка. Калі крануць мацней, малюск апусціцца глыбей, выпусціць некалькі бурбалак паветра і патоне. Гэту з’яву можна растлумачыць тым, што цела малюска страціла частку свайго аб’ёму за кошт бурбалак паветра і на яго стала дзейнічаць меншая выштурхваючая сіла. Бурбалкі паветра сведчаць аб характары дыхання малюска.
    У тоўшчы вады між раслін можна заўважыць вадзяных клапоў і жукоў. Час ад часу яны падымаюцца да паверхні вады, шырока расстаўляюць заднія ногі і завісаюць галавой уніз. Пры гэтым канец брушка тарчыць над вадой. Праз некаторы час яны зноў ныраюць углыб. Які сэнс у гэтых дзеяннях? Выяўляецца, што і тут мы назіраем працэс дыхання паветрам. Усё гэта дае падставу зрабіць цікавы вывад аб тым, што значная частка жыхароў вадаёма дыхае атмасферным паветрам. А гэта ў сваю чаргу сведчыць аб наземным паходжанні гэтых жывёл. Калісьці яны жылі на сушы, а потым перасяліліся ў вадаёмы, захаваўшы стары спосаб дыхання.
    Настаўнік паказвае прыёмы лоўлі і перасаджвання жывёл. Малюскаў можна збіраць рукамі і змяшчаць у вядзерца або бітон. Вадзяных жукоў і клапоў, якія ўсплываюць да паверхні вады, ловяць рэзкім рухам сачка. Калі гэты прыём не дае добрых вынікаў, можна «пакасіць» сачком па врдных раслінах. Пры гэтым сачок вядуць з невялікімі рыўкамі, каб спалохаць жывёл, якія там схаваліся. Уважліва разбіраюць змесціва сачка, выконваючы наступныя правілы: 1. Пажадана карыстацца пінцэтам. 2. У слоікі з вадой перасаджваюць спачатку самых буйных жывёл. 3. У адзін слоік садзяць толькі падобных жывёл. Вучні пры самастойнай лоўлі могуць не ведаць, якая жывёла драпежная, а якая не. 4. Браць не больш як 2—3 асобіны кожнага віду. 5. Рэшткі з дна сачка (водныя расліны, дробныя жывёлы, кладкі яец) выкінуць у вадаём.
    Спаборніцтва паміж звёнамі — хто зловіць большую колькасць відаў — значна павялічвае актыўнасць вучняў, садзейнічае праяўленшо знаходлівасці і ініцыятывы, уносіць ажыўленне ў работу.
    Пасля адлову жывёл дзяжурныя ад кожнага звяна набіраюць у маленькія ванначкі чыстай вады. Настаўнік пры дапамозе акварыумнага сачка адсаджвае ў маленькія ванначкі па аднаму вадзяному жуку (плывунец аблямаваны,
    паласкун баразнаваты, плывунчык вадзяны або ціннік чорны) і аднаму вадзяному клапу (гладыш звычайны, плаўт звычайны або грабляк зубчастаногі). Пажадана ў тыя ж ванначкі пасадзіць і лічынкі вадзяных жукоў.
    Ванначкі раўнамерна размяркоўваюць паміж звёнамі для самастойнай работы. Кожны вучань будзе бачыць на блізкай адлегласці жывёлу, якая вывучаецца.
    На гэтым этапе работы настаўнік арганізуе больш складаны від разумовай дзейнасці вучняў. Ен раздае вучням карткі і прапануе самастойна адказаць на прапанаваныя там пытанні.
    Картка для вывучэння вадзяных жывёл. 4 1. Якія рысы знешняй будовы даюць магчымасць аднесці вывучаемых жывёл да пэўнага тыпу, класа, атрада?
    2.	Ці ёсць у жывёл якія-небудзь спецыяльныя прыстасаванні для руху ў вадзе? Як зменіцца характар руху, калі іх патрывожыць або выняць з вады?
    3.	Якія ахоўныя прыстасаванні можна заўважыць у жывёл? У чым іх сэнс?
    4.	Якія адзнакі сведчаць аб характары дыхання жывёл?
    5.	Якія прыстасаванні для здабывання ежы можна заўважыць у іх? Драпежныя або мірныя гэта жывёлы?
    Настаўнік называе жывёл, якія раздадзены вучням, і прапануе прыступіць да выканання самастойнай работы. Карысна параіць выкарыстаць звесткі, набытыя ў час вывучэння жывёл паве'рхні вадаёма.
    Пасля завяршэння самастойнай работы праводзіцца калектыўнае абмеркаванне яе вынікаў.
    Заданне 1. Вадзяныя жукі і клапы. Адказ на першае пытанне вучні могуць даць на падставе ведаў аб характэрных асаблівасцях знешняй будовы насякомых. Гэта мае сэнс толькі тады, калі экскурсія праводзіцца з вучнямі VII класа V
    Пры абмеркаванні другога пытання карткі ўвагу вучняў звяртаюць на тое, што самы зручны спосаб перамяшчэння ў шчыльным асяроддзі — плаванне. Таму большасць насякомых тоўшчы вадаёма мае падобныя прыстасаванні для руху. Яны маюць абцякальнае, сплясканае цела. Асноўную ролю ў перамяшчэнні выконваюць заднія ногі, якія нагадваюць вёслы. Для павелічэння плошчы судакранання з вадой заднія ногі густа ўсаджаны шчацінкамі. Пры дапамозе другіх ног насякомыя могуць утрымлівацца на падводных
    1 Пры правядзенні экскурсіі з вучнямі VI класа гэты пункт апускаюць.
    прадметах. Будову і дзейнасць ног вельмі добра назіраць на клапах-гладышах. Яны ў адрозненне ад іншых насякомых плаваюць на спіне.
    Хуткія і спрытныя ў вадзе, водныя насякомыя амаль бездапаможныя на сушы. Яны ледзь рухаюцца, стараючыся заграбаць заднімі нагамі. Але ногі не знаходзяць апоры. Гэта назіранне'дае падставу зрабіць важны светапоглядны вывад: кожнае прыстасаванне добра дзейнічае толькі ў тых умовах, у якіх яно ўзнікла.
    Адказы на астатнія пытанні карткі знаходзяць адпаведна таму, як гэта рабілася пры вывучэнні вадамеркі і вертуна. Большасць водных насякомых мае падобныя ахоўныя прыстасаванні (афарбоўка, непрыемны пах, хуткі рух, добры зрок), дыхае атмасферным паветрам (у вадзе «фізічная жабра»), вядзе драпежны спосаб жыцця (хапалыіыя ногі, сківіцы або хабаток). Трэба папярэдзіць вучняў, што пры неасцярожным абыходжанні клоп-гладыш можа балюча ўкалоць руку. За гэту асаблівасць яго завуць