Экскурсіі ў свет жывёл
Дапаможнік для настаўніка
Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1984
жаны, нібы ножнамі, а маладыя дрэўцы часта ачышчаны ад кары. У садах зайцы часта пашкоджваюць маладыя пладовыя дрэўцы. Падобныя пашкоджанні пакідаюць і ласі, але пагрызы іх размешчаны вышэй (ад 1 да 3 м) і сляды ад зубоў больш шырокія.
Зайцы і ласі з’яўляюцца важнымі аб’ектамі палявання. Такім чынам, іх колькасць падтрымліваецца на бяспечным для лесу ўзроўні. У паляўнічых гаспадарках гэтых жывёл зімой падкормліваюць. Для іх ссякаюць галінкі асіны, развешваюць венікі, ставяць стажкі сена.
Ад месца кармлення 'адыходзіць звычайны па выгляду след.
Калі зайца хто-небудзь перапалохаў, адлегласць паміж слядамі рэзка ўзрастае — заяц робіць вялікія скачкі (гонны след). Пры гэтым невялікія адбіткі пярэдніх лап могуць размяшчацца не паслядоўна адзін за адным, а побач, як адбіткі задніх лап.
Праз нейкі час гонны след пераходзіць у звычайны значыць, небяспека мінула.
Перад тым як залегчы ў логава на адпачынак, заяц пачынае заблытваць сляды. Спачатку ён робіць 1-—2 вялікія пятлі, перасякаючы ўласныя сляды. Здараецца так, што след раптоўна абрываецца. Уважліва прыгледзеўшыся, можна заўважыць, што сляды на гэтым участку здвойваюцца, г. зн. заяц пайшоў назад па свайму следу.
З’яўленне здвойкі слядоў — надзейная адзнака таго,
Рыс. 9. Шлях зайца-русака на лёжку:
1 — пятля, 2—3 — здвойкі, 4—5 — скідкі, 6 — лёжка.
што логава зайца вельмі блізка. Калі перад намі свежы след зайца і ёсць жаданне ўбачыць яго, то не трэба далей разблытваць след і вяртацца па ім назад. Агледзеўшыся навокал, можна паблізу заўважыць невялікую купіну сухой травы, галінкі кустоў або няроўнасці глебы. Там і павінна быць логава зайца, туды і трэба накіроўвацца, нягледзячы на тое што следу туды не бачна.
Калі, карыстаючыся такім прыёмам, убачыць зайца або логава не ўдаецца, трэба вярнуцца да месца здвойкі слядоў і працягваць іх вывучэнне.
Даўжыня здвойкі слядоў бывае ад 5 да 150 крокаў. Пасля здвойкі заяц робіць скідку — рэзкі скачок убок на адлегласць каля 3 м. Затым зноў звычайны след. Пасля 2—3 здвоек і скідак заяц залягае на адпачынак ля якоганебудзь укрыцця. Логава яго ўяўляе авальную ямку каля 40 см у даўжыню. Дно яе бывае ўшчыльнена, пакрыта тонкай скарынкай лёду.
Калі з’арыентавацца, то можна заўважыць, што логава размешчана непадалёку ад першых здвойкі і скідкі.
Вывучэнне руху зайца на месцы адпачынку можна зрабіць і крыху інакш. Уся група экскурсантаў застаецца на месцы першай здвойкі слядоў і пільна сочыць за месцамі магчымага ўкрыцця зайца. А два-тры раней падрыхтаваныя вучні праходзяць увесь шлях зайца да логава. Такі прыём дасць магчымасць убачыць зайца, калі ён яшчэ ёсць у логаве, і прасачыць за яго дзеяннямі па заблытванню слядоў.
Трэба абавязкова адзначыць, што дзеянні зайца не з’яўляюцца свядомымі і носяць інстынктыўны характар.
Яны не даюць гарантыі бяспекі выключна ва ўсіх выпадках. У логаве зайца могуць знайсці і паляўнічыя, і драпежнікі. Тады застаецца надзея толькі на хуткасць ног.
Каб экскурсія прайшла больш арганізавана, можна загадзя падрыхтаваць марш-
Рыс. 10. Сляды кармлення: рут 3 месцам кармлен-
1 шчыгла, 2—3 — сініц. НЯ, СЭ ЗДВОЙКЭМІ, ёкІД-
камі і логавам зайца, але ў гэтым выпадку разлічваць на сустрэчу з ім не трэба.
На адной экскурсіі больш або менш падрабязна можна разгледзець сляды толькі адной якой-небудзь жывёлы. Пры спатканні з іншымі слядамі іх толькі вызначаюць.
Зімой на ўзлессі звычайна сустракаюцца сляды кармлення зерняедных птушак. Па іх прыблізна можна вызначыць, чые гэта сляды. Чачоткі пакідаюць распатрошаныя плады і насенне лебяды, бярозы, вольхі і парныя ланцужкі слядоў даўжынёй 1,5—2 см, снегіры—• раскрытыя лятучкі ясеню, клёну, лусачкі пупышак і сляды даўжынёй 2,5—3 см, размешчаныя на значнай адлегласці адзін ад аднаго, шчыглы — раздзёўбаныя галоўкі лопуху, на снезе абалонкі насення, сініцы — на снезе насенне лопуху, зліплае ў камякі.
Часам можна знайсці і сцяблы пустазелля са шматлікімі адтулінамі. Гэта сініцы здабывалі насякомых, якія на зіму схаваліся ўнутр сцябла.
3 гэтых прыкладаў можна зрабіць вывад аб ролі зерняедных і насякомаедных птушак у рэгуляванні колькасці пустазелля і зімуючых насякомых.
Заданне 2. Назіранні ў змешаным або хваёвым лесе. Заканчваецца работа па вывучэнню слядоў жывёл у хваёвым або змешаным лесе. Калі на ўзлессі асноўную ўвагу ўдзялялі слядам перамяшчэння жывёл, то ў лесе ўвагу канцэнтруюць на слядах кармавой дзейнасці.
Спачатку адзначаюць, што жыццё ў глыбіні хваёвага лесу болын багатае, чым на ўскраіне. Гэта звязана з багаццем корму. У шчылінах кары старых дрэў уладкоўваюцца на зіму насякомыя. Шэраг жывёл лесу робіць на зіму запасы арэхаў, грыбоў, жалудоў і г. д. Але больш за ўсё жыццё
Рыс. 11. Шышкі, апрацаваныя:
1 — крыжадзюбам, 2 — дзятлам, 3 — палёўкамі, 4 — вавёркай.
Рыс. 12. «Кузня» дзятла.
жыхароў лесу звязана з насеннем яловых і сасновых шышак. Шышкі на снезе — гэта амаль першае, на што звяртаецца ўвага ў хваёвым лесе. Шышак шмат, сярод іх ёсць і цэлыя, ёсць і пашкоджаныя. Кожная жывёла, якая корміцца насеннем шышак, пакідае на іх свае, характэрныя сляды.
Настаўнік прапануе вучням, карыстаючыся адпаведнымі рысункамі, вызначыць, хто карміўся знойдзенымі шышкамі.
Калі ад шышкі застаўся толькі адзін стрыжань з невялікім пучком лускавінак на вяршыні, то гэта работа вавёркі. Пачынаючы з камля, яна па чарзе адгрызае лускавінкі і дастае з-пад іх насенне. Значная колькасць вавёрчыных слядоў на снезе сведчыць аб тым, што корму ёй недастат-
Рыс. 14. Сляды «кальцавання» бярозы дзятлам.
Рыс. 13. Дуплы дзятлаў:
1 — вялікага стракатага, 2 — малога стракатага, 3 — чорнага (жаўна).
кова. У гэтых выпадках вавёрка часта рыецца ў снезе, выкопваючы старыя шышкі. Яна адносіць іх да якога-небудзь пянька і там наладжвае своеасаблівую «сталоўку». У такіх месцах бываюць кучкі лускавінак ад шышак і абгрызеных стрыжняў.
Аб недастачы корму для вавёрак сведчаць раскіданыя ў лесе яловыя галінкі даўжынёю 6—8 см. Яна «зразае» іх, каб пажывіцца пупышкамі. Так па слядах і рэштках корму можна даведацца, як жывуць і чым кормяцца жыхары лесу.
Палёўкі абгрызаюць толькі верхнюю частку лускавінак шышкі, нібы падстрыгаюць яе. Самі палёўкі шышку сарваць з дрэва не могуць, яны карыстаюцца тымі, якія былі скінуты другой жывёлай або зваліліся самі.
Часам каля ствала дрэва або пня сустракаюцца даволі вялікія кучы пакалечаных шышак. Лускавінкі іх расшчэплены ўздоўж і значна адагнуты ад стрыжня. Гэта работа вялікага стракатага дзятла. Зімой ён амаль цалкам пераходзіць на кармленне насеннем шышак. Папярэдне дзяцел рыхтуе «станок», або «кузню». Часцей за ўсё гэта натуральнае або зробленае самім дзятлам паглыбленне ў ствале. Туды ён прыносіць шышкі з навакольных дрэў, зашчамляе іх і моцнымі ўдарамі дзюбы разбівае лускавіны і дастае насенне. Такім «станком» дзяцел карыстаецца некалькі гадоў, і пад ім збіраецца шмат шышак.
Зрэдку ў нашых лясах сустракаюцца шышкі, пашкоджаныя крыжадзюбам. Каля такіх шышак заўсёды бываюць кавалачкі галінак. У сярэдняй частцы шышкі лускавінкі адагнуты ад стрыжня і значна па'шкоджаны. У такіх шыш-
ках застаецца шмат насення, і іх ахвотна падбіраюць вавёркі, палёўкі і дзятлы.
На ствалах дрэў, акрамя «станкоў», можна заўважыць іншыя сляды дзейнасці дзятлаў. Перш за ўсё гэта шматлікія, а часаад і даволі значныя выбоіны чорнага дзятла — жаўны. Асноўную ежу жаўны складаюць лічынкі караедаў, дрывасекаў і іншых шкоднікаў лесу. У пошуках корму ён выдзёўбвае ў ствалах адтуліны. У здаровых дрэвах выбоін не бывае, таму што там дзятлам няма чаго шукаць.
На асобных дрэвах на значнай вышыні дзятлы робяць дуплы пад гнёзды. Па знешняму выгляду ўвахода можна прыблізна сказаць, чыё гэта было гняздо. Вялікі і малы стракатыя дзятлы робяць круглыя ўваходы, а жаўна — прамавугольныя. Дзятлы выкарыстоўваюць дупло толькі адзін год. У наступныя гады там селяцца іншыя птушкі і некаторыя звяркі.
Часам у верхняй частцы ствала бярозы можна заўважыць нсвялікія чатырохвугольныя цёмныя плямы, якія размешчаны кольцамі вакол ствала. Вясной дзятлы прабіваюць дзюбай кару і злізваюць сок, які выдзяляецца. Прыкметнай шкоды дрэвам дзятлы не наносяць. Яны «кальцуюць» дрэвы на значнай вышыні, і тцдькі невялікая частка кроны не атрымлівае соку. Да наступнага года адтуліны ў кары зацягваюцца.
Вясной у час адліг у лесе можна пачуць барабанны пошчак дзятлаў. Яны выбіраюць дрэва з сухой верхавінай і пачынаюць часта калаціць па ім дзюбай. Гэта веснавая песня дзятла. Гук яе можна пачуць здалёку.
Зіма з’яўляецца лепшым часам для вывучэння птушыных гнёздаў. У гэты час іх параўнальна лёгка можна заўважыць. Большасць дробных птушак кожны год робіць новае гняздо, таму знойдзеныя гнёзды можна не толькі падрабязна разгледзець, але і ўзяць з сабой для калекцыі.
Велічыня, форма, будаўнічы матэрыял і размяшчэнне гнязда з’яўляюцца дастаткова характэрнымі адзнакамі для вызначэння відавой назвы гаспадароў гнязда. Гнёзды, знойдзеныя на вышыні ад 0,5 да 3 м, можна вызначыць па прыведзенай табліцы.
Табліца для вызначэння гнёздаў птушак
1 (2) Гняздо авальнае, закрытае зверху, з бакавым уваходам. У абліцоўцы шмат моху і сухога лісця. Валавока.
2 (1) Гняздо кубкападобнае, адкрытае зверху.
3 (6) У сценках гнязда шмат зямлі або пацярухі. Дыяметр большы за 10 см.
4 (5) Высцілкі ў гняздзе няма. Дрозд пеўчы.
5 (4) Гняздо высцелена ўнутры сухой травой. Дразды (рабіннік, белабровік, чорны, дзяраба).
6 (3) У сценках гнязда зямлі або пацярухі няма. Дыяметр меншы за 10 см.
7 (8) Гняздо шчыльнае і глыбокае. У высцілцы гнязда ёсць бяроста, лішайнікі, павуціна.
Берасцянка, шчыгол, зялёная перасмешка.
8 (7) Гняздо рыхлае, без лішайніку і бяросты.
9 (10) У высцілцы гнязда ёсць пяро, пух і карэнішчы.
Зелянушка, канаплянка.
10 (9) У высцілцы гнязда пяра і пуху няма. Гняздозмацавана конскім воласам. Сценкі і дно тонкія, свецяцца.
Валасянкі.
Заключная гутарка
Падвядзеняе вынікаў экскурсіі павінна прывесці вучняў да наступных вывадаў:
1. Зімой застаюцца ў нас і знаходзяцца ў дзейным стане тыя жывёлы, якія могуць знайсці сабе корм.
2. Большасць мірных зімуючых птушак і млекакормячых ужывае ў ежу розныя часткі раслін (плады, насеннс, пупышкі, сухое быллё, галінкі і кару кустоў і Дрэў). Корм гэты не заўсёды бывае дастаткова пажыўным і даступным для жывёл. Таму частку клопатаў па кармленню зімуючых