Экскурсіі ў свет жывёл
Дапаможнік для настаўніка
Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1984
Табліца для вызначэння насякомых-апыляльнікаў
Грўпа ЖЫ' вёл
Параўноўваемая адзнака
крылы
вусікІ
апушэнне цела
прыстасаванні для збору пылку
іншыя адзнакі
Пчолы
2 пары ўздоўж цела
Доўгія
Густое
Кошыкі на задніх нагах
Чмялі
»
»
»
»
Цела кароткае, шырокае
Вссы
»
Доўгія
Калі ёсць, то рэдкае
Кошыкаў на нагах няма
Цела тонкае, з вузкай перасцяжкай
Мухі
1 пара пад вуглом да цела
Карбткія
Густоё або зусім адсутнічае
»
Галава. вялікая
Настаўнік дэманструе на насякомых праяўленне гэтых рухаў. Потым прапануе вучням абхапіць рукой частку прабіркі з насякомымі (прабірку ў гэты час трэба трымаць гарызантальна). Насякомыя адразу перабіраюцца ў асвет-< ленае месца (праяўляецца станоўчы рэфлекс на святло). Насякомыя-апыляльнікі, з якімі мы знаёмімся, вядуць дзённы спосаб жыцця і вельмі адчувальныя да колькасці святла. У гэтых дзеяннях адлісстроўваецца іх сувязь з кветкамі, значная частка якіх знаходзіцца на добра асветленых месцах.
Увага вучняў звяртаецца на тое, што сярод насякомыхапыляльнікаў сустракаюцца матылі, вусені якіх з’яўляюцца шкоднікамі агародных культур (бялянкі). Што яны тут робяць? Кормячыся нектарам, матылі таксама ўдзельнічаюць у апыленні раслін. Гэта дае падставу для размовы аб адносным характары паняццяў «карысныя» і «шкодныя» жывёлы. Вусені гэтых матылёў, безумоўна, наносяць шкоду агародным культурам, самі ж матылі, удзельнічаючы ў апыленні, прыносяць карысць.
Адзначыўшы яшчэ раз карысную дзейнасць насякомыхапыляльнікаў, настаўнік прапануе вучням выпусціць іх з прабірак на волю. Гэта неабходна зрабіць яшчэ і таму, што к восені ўсё насельніцтва чмяліных і асіных сем’яў вымір'ае. Жывымі застаюцца толькі маладыя маткі, якія вясной утвараюць новую сям’ю. Таму зімуючых матак трэба берагчы і для калекцыі не збіраць.
Работа 4. Павукі. Цікавы аб’ект для асенняй экскурсіі. Вялікую лоўчую сетку крыжавіка звычайнага ў гэты час можна сустрэць вельмі часта. Але найбольш прыдатныя для вывучэння экземпляры трэба знайсці загадзя. Справа ў тым, што не ўсякая лоўчая сетка належыць крыжавіку. Ён расстаўляе сваю сетку (толькі вертыкальна) паміж галінкамі або каля плота. Ад яе цэнтра разыходзяцца, як спіцы ў коле, радыяльныя сухія ніці, да якіх прымацоўваецца тонкая клейкая спіральная павуціна. Павук звычайна сядзіць у цэнтры яе. Калі яго няма, трэба звярнуць увагу на сігнальную нітку, што ідзе ад цэнтра павуціны. Па ёй можна знайсці сховішча павука. Адной нагой ён трымаецца за сігнальную нітку і па яе дрыжанню даведваецца аб тым, што ў сетку трапіла здабыча.
Каб прадэманстраваць вучням павука і паказаць асаблівасці яго паводзін, асцярожна трасуць тонкай былінкай адзін з радыусаў павуціны. Можна пасадзіць на лоўчую сетку жывую муху. Дрыжанне павуціны перадаецца павуку, і ён выбягае са сховішча.
3 насякомымі рознай велічыні павук паводзіць сябе парознаму. Дробных насякомых ён высмоктвае тут жа, на павуціне, або ў сховішчы, буйных спачатку ахутвае павуцінай. Калі ў сетку трапляе якое-небудзь асабліва вялікае насякомае, якое можа разбурыць усю павуцінную сетку, павук імкнецца вызваліць яго і сам абрывае клейкія павуцінкі.
Вучні перасаджваюць павука ў прабірку і падрабязна разглядваюць. Адзначаюць асаблівасці знешняй будовы, характэрныя для класа павукападобных (два аддзелы цела і чатыры пары ног). Крыжападобны рысунак на брушку сведчыць аб відавой прыналежнасці павука. Самка мае велічыню з лясны арэх, самец — удвая меншы.
Дайце павуку выйсці з лрабіркі. Ен адразу ж пачне спускацца па павуціне ўніз. Калі яго крыху крануць пальцам, то ён падымаецца ўверх, намотваючы на заднія ногі павуцінную нітку. Гэты прыём павукі выкарыстоўваюць пры падцягванні радыяльных ніцей.
Павукі — карысныя жывёлы. Яны знішчаюць значную колькасць насякомых-шкоднікаў і інш. Браць іх з сабой не трэба. У кутку жывой прыроды іх трымаць цяжка.
Сустракаюцца павукі, якія лоўчых сетак не робяць, а павуціну выкарыстоўваюць як сродак рассялення. Увосень на кустах, плоце, сухой траве — усюды можна бачыць павуціну. Часам яна лётае ў паветры. Гэта характэрная адзнака сонечных дзён залатой восені.
К восені ў некаторых відаў павукоў з яец, адкладзеных у коканы, выводзяцца маладыя павучкі. Яны выбіраюцца з кокана, але хутка поўзаць не могуць. Вялікую дапамогу ў рассяленні аказвае ім лётная павуціна.
У сонечныя дні можна бачыць, як павучкі рыхтуюцца да палёту. Яны залазяць на якое-небудзь высокае месца (плот, высокую траву, адзінкавыя кусты) і выпускаюць павуціну. Вецер падхоплівае яе і разам з павучком пераносіць на значную адлегласць. Як толькі вецер сціхне, павукі апускаюцца на новае месца жыхарства.
Так рассяляюцца павукі бакаходы, павукі ваўкі і дробныя цянётнікі.
Заключная гутарка. У час гутаркі падводзяць вучняў да наступных вывадаў:
1. Кожны від жывёл мае свае асаблівыя адзнакі знешняй будовы і паводзін.
2. Значная частка раслінаедных насякомых наносіць шкоду культурным раслінам. Насякомыя-паразіты, апыляльнікі і драпежныя жывёлы прыйосяць карысць.
3. Культурныя расліны заселены шкоднікамі ў большай
колькасці, чым дзікія. Паляпшэнне ўмоў вырошчвання культурных раслін, прывабліванне паразітычных і драпежных насякомых, птушак — важнейшыя ўмовы абмежавання колькасці шкодных насякомых.
4. Для правядзення эфектыўнай барацьбы са шкоднікамі трэба добра ведаць асаблівасці іх біялогіі.
5. Паміж раслінамі і жывёламі прышкольнага ўчастка існуюць даволі складаныя ўзаемныя адносіны. Гэта прыводзіць да ўзнікнення цэлага шэрага прыстасаванняў у будове і паводзінах жывёл.
Настаўнік дае парады па падрыхтоўцы справаздачы. Кожнае звяно падрабязна апісвае толькі адну работу, выкананую на экскурсіі. Тэкст павінен абавязкова суправаджацца рысункамі або фотаздымкамі. Па першай рабоце замест рысункаў або фотаздымкаў манціруецца калекцыя шкоднікаў.
Частку кладак яец вусеняў і кукалак шкоднікаў бяруць з сабой у школу для арганізацыі назіранняў у кутку жывой прыроды. Астатніх знішчаюць. Для знішчэння шкоднікаў выкарыстоўваюць газу або раствор спажыўнай солі. Можна' спальваць або закапваць (акрамя каларадскага жука) сабраных шкоднікаў.
ЭКСКУРСІЯ ПА ВЫВУЧЭННЮ ЗІМУЮЧЫХ ЖЫВЕЛ
У нашай рэспубліцы зімовы сезон цягнецца болын чым 4 месяцы. Здаецца, што ў гэты час жыццё жывёл амаль замірае. Але гэта не так. Многія жывёлы застаюцца ў дзейным стане ўвесь зімовы перыяд. У гэты час можна назіраць цікавыя асаблівасці ў іх жыцці.
Экскурсія па вывучэнню зімуючых жывёл аб’ядноўвае матэрыял па азнаямленню з птушкамі і млекакормячымі. Пераважная большасць школ не мае магчымасці праводзіць экскурсіі ў краязнаўчы музей або заапарк з мэтай азнаямлення з млекакормячымі. Але назіраць сляды-іх дзейнасці, асабліва зімой, можна ў любым месцы. Пры жаданні можна гэту экскурсію разбіць на дзве часткі і праводзіць паасобку азнаямленне з слядамі дзейнасці млекакормячых і птушак.
Лепшы час правядзення экскурсіі — канец лютага — пачатак сакавіка. Да гэтага часу снег ужо асядзе і на ім утворыцца шарпак, па якім можна будзе сыходзіць з дарогі або сцежкі. Гэта дасць магчымасць абыходзіцца без лыж.
Вельмі добра, калі за некалькі дзён да экскурсіі выпадзе невялікая пароша. За гэты час на снезе застанецца дастатковая колькасць свежых слядоў.
Экскурсію лепш праводзіць у ціхі сонечны дзень, з невялікім марозам. Маршрут выбіраюць загадзя, працягласцю, не большай за 2—3 км. У яго склад уключаюць падкормачную пляцоўку для птушак каля школы, узлессе і змешаны або хваёвы лес. На маршруце праводзяць падрыхтоўчыя работы. На падкормачнай пляцоўцы рэгулярна на працягу зімы падсыпаюць на кармавыя столікі розны корм і вывешваюць гронкі ягад. Кожны від корму прываблівае пэўную групу птушак. Рэшткі ад стала чалавека прывабяць вераб’ёў, вялікіх сініц, сароку, сойку; насенне сланечніку — вялікіх сініц, попаўзня; зерне канапель, проса, аўса — зерняедных птушак; насенне пустазелля і розных дрэў — дробных сініц, снегіроў, чачотак; .ягады рабіны, бузіны — амялушак і снегіроў. Чым больш разнастайным будзе корм, тым больш відаў птушак можна будзе сустрэць на кармавых століках.
На ўзлессі або ў хмызняку сярод зімы трэба ссячы некалькі маладых асінак. Вакол іх будуць збірацца на кармленне зайцы, а часам і ласі. Тут яны пакінуць шмат слядоў сваёй дзейнасці. У гэтыя ж месцы будуць заходзіць і драпежнікі.
Дзеянні па падрыхтоўцы кармавых пляцовак у лесе ўзгадняюцца з працаўнікамі лясной і паляўнічай гаспадарак.
Калі блізка каля школы лесу няма, то апошнюю работу апускаюць і абмяжоўваюцца толькі першымі. дзвюма. У асобных выпадках назіранні за дзятламі і вавёркамі праводзяцца нават у населеных пунктах.
Перад выхадам на экскурсію карысна ў кабінеце біялогіі зрабіць выстаўку. На ёй выстаўляецца літаратура па вывучэнню зімуючых-жывёл, дзённікі назіранняў папярэдніх гадоў, рысункІ саміх жывёл і сляды іх дзейнасці.
Вучняў разбіваюць на тры звяны і паміж імі размяркоўваюць работы. Кожнае звяно павінна падрыхтавацца да распазнавання ў прыродзе асобных груп жывёл або слядоў іх дзейнасці. 3 ліку вучняў кожнага звяна назначаюць інструктара і адказнага за абсталяванне.
Пры размове аб якой-небудзь жывёле або слядах яе дзейнасці тлумачэ’нні даюць вучні, якія да гэтага рыхтаваліся. Настаўнік дапамагае вызначыць незнаёмых птушак, накіроўвае ўвагу на агульнабіялагічныя асаблівасці аб’ектаў, выпраўляе памылкі, якія маглі ўзнікнуць у час назіранняў і тлумачэння. Такім чынам, у назіраннях удзельнічае ўвесь клас. Вучні робяць кароткія запісы і зарысоўкі, збіраюць матэрыял па слядах дзейнасці жывёл.
Калі вучні накіроўваюцца на экскурсію на лыжах, то настаўнік ідзе наперадзе, а вучні ланцужком за ім. Там, дзе лыжню перасякаюць сляды, трэба спыніцца ідацьтлумачэнні для першай пяцёркі вучняў. Затым яны праязджаюць наперад, а да настаўніка падыходзіць наступная пяцёрка.
У арганізацыйных адносінах-такая экскурсія даволі складаная. Значна лепш рухацца без лыж па дарозе або сцежцы і ў адпаведных месцах выходзіць на шарпак. Тады ў назіраннях удзельнічае адначасова ўвесь клас і не траціцца час на паўтарэнне адных і тых жа тлумачэнняў.
На экскурсіі вучні павінны захоўваць дысцыпліну, асцярожнасць і вытрымку. Пры назіраннях за птушкамі або млекакормячымі самая нязначная неасцярожнасць можа сапсаваць добрую падрыхтоўку да назіранняў.