• Газеты, часопісы і г.д.
  • Экскурсіі ў свет жывёл Дапаможнік для настаўніка Аляксандар Курскоў

    Экскурсіі ў свет жывёл

    Дапаможнік для настаўніка
    Аляксандар Курскоў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 80с.
    Мінск 1984
    27.37 МБ
    Вусені і самі абараняюцца, калі іх патрывожыць. Спачатку яны заміраюць, а потым падымаюць пярэднюю частку цела, паварочваюць галаву да «ворага» і выдзяляюць з рота ядавітую пеністую зялёную вадкасць. Рукі ад яе чырванеюць і пачынаюць свярбець. Таму вусеняў не трэба браць голымі рукамі.
    Вельмі цікава паводзіць сябе ў адпаведных выпадках вусень рэпніцы. ён таксама пры раздражненш падымае пярэднюю частку цела, пры гэтым пад галавой бачны перасцерагальны чырвоны з цёмнымі плямамі рысунак. Калі такога папярэджання аказваецца недастаткова, вусень выпырсквае струмень ядавітай вадкасці. Ен можа адлятаць на значную адлегласць, таму не трэба блізка схіляць галаву да вусеня.
    У гэтым выпадку мы маем справу з праяўленнем безумоўных ахоўных рэфлексаў. Дзеянні вусеняў несвядомыя. Яны носяць інстынктыўны характар.
    Вусені вельмі пражэрлівыя. Часам яны працягваюць есці, нават калі пасаджаны на сарваны ліст капусты. Пры гэтым бачна, як яны раз за разам падымаюць і апускаюць галаву. Пражэрлівасць вусеня тлумачыцца неабходнасцю назапасіць пажыўныя рэчывы. Наступная стадыя развіцця капусніка — кукалка — зусім не корміцца.
    Вусені капусніка выядаюць мякаць ліста разам з тонкімі жылкамі, пакідаюць некранутымі толькі даволі буйныя жылкі. Паверхня ліста, якая ўдзельнічае ў фотасінтэзе, значна памяншаецца, і расліна аслабляецца, назапашвае менш арганічных рэчываў.
    Кучнае размяшчэнне вусеняў капусніка і іх прыкметная афарбоўка аблягчаюць механічны збор і знішчэнне шкодніка. У буйных гаспадарках для барацьбы з вусенямі выкарыстоўваюць хімічныя рэчывы.
    У апошні час вялікую ўвагу ўдзяляюць біялагічным метадам барацьбы. Вучням трэба паказаць коканы наезнікаўпаразітаў на мёртвых вусенях. Самка наезніка адкладвае ўнутр вусеня па 15—20 яец. 3 іх выходзяць лічынкі, якія
    кормяцца за кошт тлушчу і крыві вусеня. Для абкуклівання вылазяць вонкі.
    Заданне 3. Кукалкі бялянак. Вусені агародных бялянак жывуць каля трох тыдняў. За гэты час яны чатыры разы ліняюць і дасягаюць 3—4 см даўжыні. Вусені апошняга ўзросту пакідаюць капусту, паўзуць на суседні плот, сцяну або ствол дрэва, там япы прымацоўваюць сябс шаўкавінкай і псратвараюцца ў кукалак.
    Настаўнік паказвае на рысунку або ў натуры кукалку капусніка і прапануе вучням заняцца аглядам 'месц абкуклівання і зборам кукалак агародных бялянак. Затым прыступіць да іх вывучэння.
    Ставіцца праблемнае пытанне: чаму вусені не абкукліваюцца на капусце? У час гутаркі высвятляецца, што пры ўборцы капусты і наступнай апрацоўцы глебы яны амаль цалкам загінуць. Пераход на дрэвы, сцены і плот дае ім магчымасць пазбегнуць гэтага.
    Звяртаецца ўвага на афарбоўку кукалак. Звычайна яна жоўта-зялёная з чорнымі крапінкамі, але можа значна змяняцца ў залежнасці ад таго, дзе знаходзяцца кукалкі. Вусені агародных бялянак заўсёды абкукліваюцца на адкрытых месцах. Чаму? Гэта звязана з тым, што матылі, якія выходзяць з кукалак, маюць вялікія крылы. Калі б абкукліванне адбывалася ў шчылінах або глебе, то яны не здолелі б адтуль выбрацца. На адкрытым месцы кукалкі вісяць да мая. У перыяд зімовай бяскорміцы птушкі не пакідаюць без увагі нават такія, не зусім прыдатныя да яды аб’екты. Таму ахоўная афарбоўка кукалак мае выключнае значэнне.
    Настаўнік прапануе вучням адшукаць у будове кукалкі рысы, характэрныя для матылёў: зачаткі крылаў, вусікі, ногі, хабаток.. Адзначае, што на гэтай стадыі развіцця адбываецца поўная перабудова ўсяго арганізма, развіваюцца ўсе органы будучага матыля.
    У заключэнне высвятляецца, якія стадыі развіцця капусніка з’яўляюцца найбольш прыдатнымі для правядзенпя барацьбы з ім. Выяўляецца, што на стадыі яйца найбольш прыдатныя механічныя, на стадыі вусеня — біялагічныя сродкі барацьбы. Барацьба з капуснікам на стадыі кукалкі і матыля значнага эфекту не дае.
    Заданне 4. Разнастайнасць шкоднікаў капусты. Закончыўшы работу па вывучэнню знешняй будовы і асаблівасцей цыкла развіцця агародных бялянак, вучні разам з настаўнікам звяртаюцца да разгляду тых шкоднікаў, якія былі сабраны ў час выканання другога задання. ІІа характэрных рысах будовы і паводзін (табл. на с. 48—49) вызнача-
    юць назву астатніх шкоднікаў, але падрабязна іх не вывучаюць. Работа носіць азнаямлеччы характар, і на яе не трэба затрачваць больш як 10—15 мін. Пры гэтым увага вучняў звяртаецца на тое, што кожны шкоднік мае не толькі пэўныя рысы будовы і паводзін, але і пакідае пасля сябе характэрныя сляды дзейнасці. Па гэтых елядах можна вызначыць, хто зрабіў пашкоджанне нават тады, калі сам шкоднік не знойдзены. Знайсці яго не заўсёды ўдаецца таму, што ў гэты час ён знаходзіцца на стадыі развіцця, якая скрыта ад вачэй чалавека.
    Вучні кладуць у кожную прабірку кавалачкі паперы з назвай шкодніка. Адбіраюць найболын характэрныя для кожнага шкодніка ўзоры пашкоджання і робяць адпаведныя запісы на аркушах паперы.
    Калі будуць знойдзены шкоднікі, якія не паказаны ў табліцы, іх трэба ўзяць для вызначэння ў школе па спецыяльных дапаможніках.
    Варыянт 2. Шкоднікі саду. Настаўнік прапануе вучням. уважліва агледзець пладовыя дрэвы ўчастка, сабраць насякомых, якія там будуць знойдзены, і сляды іх дзейнасці. Вучняў арыентуюць на збор павуцінных гнёздаў, пашкоджаных яблыкаў і м^ладых галінак з кладкамі яец шкоднікаў. Павуцінныя гнёзды здымаюць пры дапамозе сучкарэза на доўгай палцы. Галінкі даўжынёй 8—10 см акуратна зразаюць вострым нажом. Усё складаюць у экскурсійны засад, а потым разглядаюць і вывучаюць.
    Для вызначэння назвы шкоднікаў карыстаюцца табліцамі. Увага вучняў звяртаецца на тое, што ў верасні насякомыя рыхтуюцца да зімоўкі. Зімуюць яны на розных стадыях развіцця. Частка з іх зімуе на стадыі яйца. Яго шчыльная абалонка надзейна ахоўвае ад высыхання, намакання і іншых неспрыяльных умоў. Невялікія памеры яйца і ахоўная афарбоўка робяць яго амаль непрыкметным на фоне кары Дрэў.
    Вучні пры дапамозе лупы разглядаюць знойдзеныя кладкі яец і адзначаюць месца іх размяшчэння на дрэве, характар кладкі і знешні выгляд яец (афарбоўка, форма, велічыня).
    Частка насякомых зімуе на стадыі вусеня. Каб зменшыць уздзеянне неспрыяльных умоў і схавацца ад пільных вачэй птушак, вусені будуюць з павуціння зімнія гнёзды. У іх знаходзіцца па некалькі дзесяткаў і нават соцень вусеняў. Вусені баярышніцы з’яўляюцца ў другой палавіне лета. Яны ўсім вывадкам жывуць на адным лісце, саскрабаюць мякаць, пакрываюць яго павуцінай і змацоўваюць ліст з га-
    лінкай. Пашкоджаны ліст падсыхае і скручваецца. У жніўні вусені перастаюць есці і ткуць коканчыкі. Там яны ўладкоўваюцца яшчэ задоўга да зімы.
    Гняздо залатагузкі адрозніваецца не толькі намерамі і шчыльнасцю, але і будовай. Унутры яно падзелена на шмат камер, у якіх знаходзіцца па некалькі дзесяткаў вусеняў.
    Зімнія гнёзды правісяць на галінках усю восень і зіму. Вусені пакінуць іх толькі вясной, калі пачнуць раскрывацца пупышкі пладовых дрэў.
    ГІавуцінныя гнёзды яблыневай молі восенню заўсёды пустыя. Яны служылі аховай для вусеняў у першай палаві-
    Табліца для вызначэння кладак яец шкоднікаў саду
    Від шкодніка
    Выгляд кладкі яец
    Шаўкапрад кольчаты
    Яблыневая моль
    Яблыневая тля
    Яблыневая медзяніца
    Некалькі соцень цёмна-шэрых яец утвараюць вакол маладых парасткаў шчыльнае кольца
    Па 30—100 яец пад карычневымі шчыткамі на паверхні кары 2—3-гадовых галінак
    Каля пупышак адзінкавыя бліскуча-чорныя яйцы
    Каля пупышак адзінкавыя яйцы под колер іржы
    Табліца для вызначэння вусеняў шкоднікаў саду
    -Від шкодніка
    Параўноўваемая адзнака
    
    сляды дзейнасці
    колькасць вусеняў у гняздзе
    афарбоўка вусеняў
    наяўнасць і колер валаскоў
    Баярышніца
    Павуціннае гняздо з 2—3 лісткоў, слаба прымацаваных да галінкі
    20—40
    Цёмна-шэрая з чорнымі перацяжкамі на спіне
    Г устыя светлыя па ўсім целе
    Залатагузка
    Павуціннае гняздо з 6—8 лісткоў, шчыльна прымацаваных да галінак
    200-300
    Стракатая з чырвонымі бародаўкамі і белымі плямамі
    ІІучкі бурых валаскоў на бародаўках
    Яблыневая моль
    Вялікае павуціннае гняздо
    В у с е
    н і п а к і н у л і
    г н я 3 д 0
    Яблыневая пладажэрка
    Яблыкі з «чарвяточынамі»
    1—2
    Жаўтаватая з карычневай галавой
    Цела голае
    не лета. Вусені паспелі абкукліцца, і з кукалак выйшлі матылі. Самкі адклалі кучкі яец пад шчыткамі. 3 яец да зімы выйдуць вусені першага ўзросту даўжынёй цела 1 мм. Але з-пад шчытка не вылезуць да вясны, а ў першай палавіне лета яны ўтвораць на яблынях новыя павуцінныя гнёзды.
    Сярод збораў у вучняў будуць сустракацца і «чарвівыя» яблыкі. Часцей за ўсё гэта падаліца з «чарвяточынамі» —• адтулінамі, праз якія шкоднік залез унутр плода. Калі яблык разрэзаць, то можна ўбачыць, што амаль уся сяродка пашкоджана. Семечкі пагрызены, вакол іх кучкі памёту шкодніка. Тут жа можна знайсці і жаўтаватага вусеня матыля — яблыневай пладажэркі даўжынёй 10—15 мм.
    Для развіцця вусеня трэба два яблыкі. Пашкоджаны вусенем яблык праз некаторы час падае. Вусень выпаўзае з яго і перасяляецца на дрэва ў новы яблык. Восенню перад зняццем пладоў з дрэва вусені пакідаюць яблыкі і ўтвараюць на ствале дрэва павуцінныя коканы. У гэтых коканах яны і праводзяць зіму.
    На гэтых прыкладах бачна, што шкоднікі саду могуць зімаваць на розных стадыях развіцця.
    Барацьбу са шкоднікамі саду вядуць на працягу амаль усяго года. Восенню праводзяць работу па збору падаліцы і павуціцных гнёздаў баярышніцы і залатагузкі. Спецыяльна лазіць на дрэва ў пошуках кладак яец не трэба, але, калі яны трапляюць на вочы, галінкі з кладкамі акуратна зразаюць і знішчаюць.
    Варыянт 3. Каларадскі жук. Калі недалёка ад школы няма пасадак капусты або саду, то на прыкладзе каларадскага жука праводзіцца работа па вывучэнню шкоднікаў бульбы. Гэта вельмі распаўсюджаны і небяспечны шкоднік. Яго трэба ўмець адрозніваць ад іншых насякомых і ведаць асаблівасці развіцця. Каларадскі жук — прадстаўнік сямейства жукоў-лістаедаў. Таму работу па яго вывучэнню можна праводзіць па крыху змененай картцы для вывучэння лістаедаў (с. 26).
    Пашкоджаныя жуком і яго лічынкамі кусты бульбы лёгка заўважыць нават здалёку: бульбянік на іх моцна з’едзены, пачынаючы з вяршыні.
    Іншы раз каларадскага жука блытаюць з божай кароўкай і знішчаюць замест жука гэта карыснае насякомае. Каларадскага жука лёгка адрозніць па наяўнасці 10 цёмных падоўжных палос на жоўта-аранжавых надкрылах. 3 падобнай'афарбоўкай у нас жукоў больш няма. Лічынка жука жаўтаватая або чырвоная з ч.орнай галавой і двума