Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ЖАЎТАЗЁЛЬ (Genista), род кустоў і паўкустоў сям. бабовых. Вядома болып за 70 відаў, пашырапых пераважна ў Міжземпамор’і. У СССР 31 від, з іх па Беларусі 2: Ж. фарбавалыіы і Ж. германскі. Лек., фарбавалыіыя і дэкар. расліпы.
Ж. фарбавальны (G. tinctoria) — сармацкі від, траплясцца пераважна ў паўд. ч. рэспублікі. Паўночная мяжа суцэльнага пашырэння яго праходзіць праз Гродна, Шчучын, Навагрудак, Стоўбцы, Заслаўе, Смалявічы, Магілёў,
Оршу, Дубровенскі р-н. Расце падлескам у хваёвых, бярозава-хваёвых і бярозавых лясах. на схілах, узлесках і прагалінах на пясчанай глебе, утварае густыя за~ раснікі. Цвіце ў чэрв.— ліп., плады выспяваюць у жн.— верасні. Куст выш. да 1,5 м, з моцным дравяністым карэнішчам, ад якога адыходзяць прамастойныя пруткападобныя, злёгку рабрыстыя сцяблы. Лісце дробнае, ланцэтападобнае, суцэльнакрайняе, зверху цёмна-зялёнае, знізу светлае, па краях і гал. жылцы слаба апушанае, каля асновы з парай маленькіх шылападобных прылісткаў. Кветкі ярка-жоўтыя, з матыльковым вяночкам, на апушаных кветаносах, у аблісцелых густых верхавінкавых гронках. Плады — голыя чорныя струкі даўж. 15—25 мм. Мачагонны, жаўцягонны, слабільны. абязбольваючы сродак. Выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у час цвіцення). Ядавіты. Дае зялёную фарбу. Ж. германскі (G. germanica, нар. назва колкая трава) — рэдкі цэнтр.-еўрап. горны від. Зрэдку трапляецца толькі ў паўд. ч. рэспублікі, дзе праходзіць паўн. мяжа яго суцэльнага пашырэння (Прыпяць, Бярэзіна, Днепр, Сож, Гомельская вобл.); акрамя таго, вядомы ў Белавежскай пушчы, Столінскім і Салігорскім р-нах, у наваколлі Гродна. Расце на палянах і ўзлесках сухіх хвойных лясоў, а таксама сярод хмызняку. Цвіце ў маі — чэрвені. Выш. 20—60 см. Сцяблы апушаны белымі валаскамі, унізе з калючкамі. Лісце простае, эліпсоіднае. з кароткім вострым канцом, злёгку валасістае. Кветкі жоўтыя, па 8—20 у кароткіх шматлікіх гронках на канцах галінак. Струкі скурыставаласістыя. авальна-падоўжаныя, з касым вастрыём, даўж. 8—12 мм. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лекавыя расліны. Б. М. Прусакова.
ЖАЎТАКРУГ (Achyrophorus), род шматгадовых травяністых раслін сям. складанакветных. Вядомы 20 відаў, пашыраных у Еўразіі і Паўд. Амерыцы. У СССР 4 віды, з іх на Беларусі — Ж. р а б ы (A. maculatus). Расце ў хваёвых лясах, на палянах, травяністых схілах, сярод хмызняку. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Нар. назвы свіннік, ястрабовая трава. Лек. (слабільны, змякчальны, лроцізапаленчы, антысептычны і ранагаючы сродак) і кармавая расліна. Выкарыстоўваюцца сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у маі — чэрв.).
Расліна выш. 30—80 см. Сцябло шурпата-валасістае, слабавыемчата-разгалінаванае. Лісце падоўжана-авальнае, выемчата-зубчастае, валасістае, кожны ліст з чырвона-бурымі плямамі і характэрнай тоўстай чырванаватай жылкай. Кветкі залаціста-жоўтыя, язычковыя, духмяныя, у кошыках, размешчаных па 2—4 на верхавінках сцяблоў. Лісцікі абгорткі ланцэтныя, зверху чарнаватыя. Плады — сямянкі з чубком і 5 рэбрамі, якія патанчаюцца ў носік. I. М. Ляховіч. ЖАУТАЛОЗ, вярба п у р п у р овая (Salix purpurea), куст з роду вярба сям. вярбовых. Пашыраны ў Зах. Еўропе; у СССР — у цэнтр. і паўд. абласцях Еўрап. ч., Паўд. Сібіры, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі; на Беларусі — у зах. і паўп. р-нах, дзе праходзіць мяжа суцэль-
пага яго пашырэння. Расце па берагах рэк, азёр, ручаёў, на забалочаных лугах. Цвіце ў крас.— маі, пладапосіць у чэрвені. Выкарыстоўваецца для ахоўных пасадак, жывых агароджаў, замацавання берагоў, адхонаў. Прут ідзе на тонкае пляценне, кара (у ёй да 8 % танідаў) — па дубленне і атрыманне саліцыну. Дэкар. расліна (ёсць разііавідпасці, цікавыя для азеляненпя). Добры меданос.
Куст выш. 2—5 м, з тонкімі гнуткімі голымі галінкамі. Кара жоўтая, чырванавата-жоўтая або пурпуровая, бліскучая, нярэдка з шызым налётам, унутры лімонна-жоўтая. Лісце на кароткіх чаранках, вузкае, адваротналанцэтнае, голае, шызаватае. суцэльнакрайняе, на канцы з шыпападобным вастрыём, часта размешчана супраціўна (прыкмета, не характэрная для інш. відаў роду), амаль без прылісткаў. Кветкавыя каташкі сядзячыя, тычынкавыя з пурпуровымі
Жаўтакруг рабы: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — плод.
пыльнікамі, цвітуць раней або адначасова з распусканнем лісця. Плады — каробачкі з шаўкавістым лямцавым апушэннем. /. Л. Мазан.
ЖАЎТУХА ІНФЕКЦБПІНАЯ, вірусная хвароба чалавека; тое, што Боткіна хвароба.
ЖАЎТУШКА ТАРФЯШКАВАЯ (Соlias palaeno), матыль сям. бялянак. Водзіцца ў Еўразіі, трапляецца ў Паўн. Амерыцы. Арэал пашырэння пе суцэльны (водзіцца толькі там, дзе расце кармавая расліна вусеняў). На Беларусі трапляецца па ўсёй тэр., дзе ёсць нізінпыя ляспыя балоты і забалочаныя лясы. У выніку асушэнпя балот і здабычы торфу колькасць віду паменшылася. Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Каб зберагчы від, неабходна забаропа лоўлі матылёў па запаведпых тэр. і немеліяравапых землях.
Крылы (размах 4—5 см) у самцоў лімонна-жоўтыя, заднія шараватыя, у самак — зверху зеленавата-белыя з чорнай палосай. пярэднія крылы знізу белыя з жоўтымі кончыкамі. Махры крылаў ярка-ружова-чырвоныя. 1 пакаленне за год. Лёт у чэрв.— жніўні. Вусені зялёныя з ярка-жоўтымі бакавымі палоскамі, развіваюцца ў ліп.— маі на дурніцах, зімуюць. A. М. Лгтвінаеа.
ЖАЎТУШКІ (Colias), род дзённых матылёў сям. бялянак. Пашырапы ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі адзначапы 4 віды: Ж. малая, ці лугавая (С. hyale), Ж. шафранавая (С. croceus), Ж. зяноўцавая (С. myrmidone), водзяцца на лугах, палях, у сухіх лясах, хмызняках; жаўтушка тарфянікавая занесепа ў Чырвоную кпігу Беларускай ССР.
Крылы Ж. (ра'змах каля 6 см) аранжавыя, жоўтыя, зелеііаватыя, чырвоныя, часам з чорным абадком па вонкавым краі. Ніз задніх крылаў жоўты. Выразны полавы дымарфізм: крылы ў самак святлейшыя, чым у самцоў. Вусікі кароткія, з прытупленай булавой. Лёт у маі —
Жаўтазель: 1 —.
фарбавальны (а — галінка з лісцем і кветкамі; б — плады); 2 — германскі (а — галінка з лісцем і кветкамі, б — кветка, e — плод).
жніўні. Вусені развіваюцца пераважна на бабовых раслінах. Шкодзяць нязначна.
ЖАУТУШНІК (Erysimum), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Вядома больш за 100 відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Еўразіі і ў Паўн. Афрыцы. У СССР 71 від, з іх на Беларусі 4. Найб. вядомы 2 віды: Ж. лакфіёлевы і Ж. выгрызены. Лек. і меданоспыя расліны; ядавітыя.
Ж. лакфіёлевы (E. cheirantlioides, нар. назва жаўтушка) расце на агародах, ускрайках шашэйных і чыг. дарог. травяністых схілах, у далінах рэк, ярах і як пустазелле на палях. Цвіце ў маі — кастрычніку. Адналетнік выш. да 100 см. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, апушанае. Лісце чаргаванае, падоўжаналанцэтнае-, суцэльнае, вострае, злёгку зубчастае. Кветкі дробныя, ярка-жоўтыя, у гронках; пялёсткі з ногцікамі. Плады — 4-гранныя стручкі даўж. 2— 4 см, накіраваныя коса ўверх. Старажытная лек. расліна (сардэчны і мачагопны сродак). Выкарыстоўваюцца сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у маі — чэрв.). Сардэчныя гліказіды расліны ўваходзяць у склад прэпарата кардыявален. У насенні да 43 % тлустага алею. Ж. в ы г р ыз е н ы (E. repandum) — рэдкі заносны від, выяўлены ў многіх р-нах рэспублікі. Расце на чыг. насыпах. як пустазелле на тэр. мукамольных камбінатаў Пінска, Мінска, Гродна, Ліды. Цвіце ў маі — чэрвені. Адналетнік выш. 15—40 см. Сцябло растапырана-галінастае, апушанае. Прыкаранёвае лісце стругападобнае, сцябловае вузкаланцэтнае, па краях выемчата-зубчастае. Кветкі жоўтыя. Стручкі даўж. 5—8 см, цыліндрычныя, на тоўстых пл'аданожках. Зрэдку трапляюцца Ж. раскідзісты (E. diffusum) і Ж. цвёрды (Е. durum). Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лекавыя расліны.
Н. В. Казлоўская. ЖАЦЕРАУКА, рака, левы прыток Нёмапа, у Стаўбцоўскім р-не. Даўж. 23 км. Пачынаецца каля в. Раёўшчына. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (91 км2) раўнішіы, пад лесам 9 %.
ЖВАЧНЫЯ (Ruminantia), падатрад млекакормячых атр. парнакапытных. Пашырапы ўсюды (акрамя Аўстраліі, Мадагаскара і Антыльскіх а-воў). У сусв. фауне каля 180 відаў з 6 сям., у CGCP сям. аленевых і пустарогіх. На Беларусі 5 відаў: зубр, алень высакародны, казуля, лапь, лось. Да Ж. належыць свойская жывёла: авечкі, козы, буйн. par. жывёла. Дзікія Ж.— аб’ект промыслу.
Маюць 4 пальцы (2 з іх рудыментарныя). У страўніку 4 аддзелы — рубец, сетка. кніжка і сычуг (у некат. Ж. кніжкі няма). Корм раслінны. У працэсе ператраўлення ежы вял. значэнне мае адрыжка і жвачка (адсюль назва) — перажоўванне корму, адрыгнутага з рубца і сеткі. У Ж. вял. карэнныя зубы; разцы 1 іклы толькі ў ніжняй сківіцы (замест верхніх шырокая рагавая мазолістая пласцінка). У многіх добра развітыя рогі.
ЖВІР, г р а в і й, рыхлая горная парода, складзеная з абгладжаных абломкаў горных парод і мінералаў
Жаўтушка зяноўцавая: 1 — самец; 2 — самка.
Жаўтушнік: 1 — лакфіёлевы; 2 — выгрызены (расліна з пладамі).
памерам 1—10 мм (паводле пекаторых прамысл. класіфікацыіі ад 5 да 70 мм). У чыстым выглядзе пампажэнпі Ж. рэдкія, трапляюцца ў сумесі з пяском, галькаю, радзей валунамі. Радовішчы Ж. флювіягляцыяльнага, канцова-марэннага і алювіяльнага паходжання прымеркавапы да адкладаў аптрапагепу, радзей неагену, мелу, дэвопу, верхпяга дакембрыю і інш.: скапцэнтравапы пераважна ў межах Бел. грады і Бел. Паазер’я. Сярод зерняў аптрапагепавага Ж. каля 20—30 % грапіту, 30—60 % ваппяку і даламіту, па 5—25 % кварцу і палявога шпату. Выкарыстоўваюць Ж. у дарожным буд-ве, як запаўыяльнік бетопаў, для баластавання чыг. палатпа, для фільтравалыіых пабудоў і інш.
Разведапа каля 250 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу з агульнымі запасамі 750 млн. м3. Найб. з іх (запасы ў млн. м3): Вяцкае 127, Загузскае 52,1, Падстарынскае 44,9, Бараўское 40,7, Гара Таварная 28,6. Крулеўшчынскае 33,7, Дубраўскае 24,9. Вяснянскае 1-е 22,1, Бароўскае 23,6, Брашчынскае 38,1, Скабіпскае 19,9 (гл. адпаведныя арт.) і ішп. Паклады лінзаі пластападобныя магутнасцю 3—10 м, зрэдку на вял. радовішчах 20—30 м, магутнасць ускрышы 0,2—4 м. часам да 12 м. Э. А. Ляўкоў. ЖВІРОЎНЯ, пашыраная на Беларусі назва кар’ераў для здабычы жвіру і пяску.
ЖГУНСКАЕ РАДбВІШЧА ГЛІН, за 1.5 км на У ад в. Жгунская Буда Добрушскага р-на. Паклад ускрыты свідравінай у тоўшчы палтаўскіх адкладаў (палеаген-неагеп). Перспектыўныя запасы 12 млн. т.