Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Гродна — Ваўкавыск — Белавежская пушча — Бяроза — Квасевічы — Барапавічы — Лунінец — Жыткавічы — Парычы — Рагачоў — Абідавічы — Слаўгарад — Бялыпкавічы. Асобпыя месцы росту ёсць паміж г. Маладзечна і в. Краснае, каля в. Чарневічы ў Барысаўскім р-не і ў наваколлі Мінска. Расце часцей у хвойніках, на бязлесных мясціпах пераважна ў складзе імшыстых, бруснічных, травяных, зрэдку чарнічных асацыяцый. Цвіце ў чэрв.— жніўні. Расліпа з кароткапушыстымі, уверсе голымі, тупа-чатырохграпііымі сцябламі выш. 20—60 см. Прыкаранёвае лісце вузкаліііейнае, амаль шчацінкападобнае. Кветкі ружова-чырвоныя, з зубчастымі пялёсткамі, у галоўчатым суквецці. Г. армерыяпад о б н ы (D. агтегіа) зрэдку трапляецца ў светлых лясах і сярод хмызняку. Цвіце ў ліп.— жніўні. Адна-, двухгадовая расліна выш. 20—45 см. Кветкі ружова-пурпуровыя, у галоўках. Г. р а ў н і п п ы (D. campestris) трапляецца рэдка як заносны від на сухіх травяністых схілах чыг. насыпаў. Цвіцеўчэрв,— жніўні. Расліна выш, 20—40 см з галіпастымі сцябламі, знізу ўкрытая мяккімі кароткімі валаскамі. Лісце шылападобнае з 3 жылкамі, па краі распічастае. Кветкі з адваротнаяйцападобнымі пялёсткамі, зверху ружовыя з бародкай валаскоў, знізу зеленавата-жоўтыя, востра-няроўназубчастыя, у мяцёлчатым суквецці. Г. вузкачашачкавы (D. stenocalyx) трапляецца толькі па Пд Беларусі. Расце ў хваёвых барах і дубовых лясах. Цвіце ў ліп.— жніўні. Расліна выш. SOTO см. Кветкі адзіпочныя ці па 2— 6, ружовыя, зрэдку белаватыя, з глыбокарассечанымі пялёсткамі.
3 інтрадукаваных найб. вядомы 6 Biflay. Г. кітайскі (D. chinensis. ра_ дзіма — Кітай) — аднагадовая расліна выш. 35 см, з буйнымі махрыстымі белымі або чырвоны.чі кветкамі. Цвіце з канца мая да замаразкаў. Найб. каштоўпыя цёмнаафарбаваныя формы. Г. б ар а д а т ы. або турэцкі (D. barbatus, радзіма — Паўд. Еўропа),— двухгадовая расліна выш. да 60 см. Кветкі дробныя, без паху. белага, ружовага, блакітна■чырвонага колеру, іншы раз з вочкам або акаймаваннем, простыя ці махрыстыя, у густых суквеццях. Цвіце на другі год з пач. чэрв. амаль да канца ліпеня. Нярэдка дзічэе. Г. с а д о в ы, або галандскі (D. caryophyllus, радзіма Паўд.-Зах. Еўропа), упершыню апісаны К. Лінеем у 1753. Мнагалетнік, але культывуецца як аднаі двухлетнік. выш. 40—90 см. з адзіночнымі, буйнымі, вельмі духмянымі, простымі або махрыстымі кветкамі розпага колеру. Зыходная форма шэрагу груп, якія адрозніваюцца марфал. прыкметамі і часам цвіцення. Асабліва цэніцца група амерынанскага Г. (рзманхантны гваздзік), які адыгрывае важную ролю ў кветкаводстве ахаванага грунту.
Расліны адрозніваюцца моцным ростам, ружовымі, белымі, чырвонымі кветкамі і здольнасцю цвісці зімэй і ранняй вясноп. Найб. каштоўныя сарты: Вільям Сім, Шаманта, Шокінг Пінк Міст, Лена, Ледзі Сім, Кроўлі Сім, Уайт Сім, Персіян Пінк Міст, Сэр Артур Сім, Г. I. Сім. Г. п е р ы с т ы (D. plumarius, радзіма — горы Зах. Еўропы) у культуры вядомы з 16 ст. Mae шыат садовых форм. Шматгадовая расліна ўтварае прыгожую шызавата-зялёную падушачку, якая захоўваецца да самых замаразкаў. На кветаносах выш. 30—40 см даволі буйныя белыя, ружовыя, бэзава-ружовыя, кармінавыя з розным акаймаваннем і вочкамі кветкі. Цвіце на другі год у маі — чэрвені. Г. Андржэеўскага (D. опdrzejowskianus, радзіма — Зах. Сібір, Еўропа)—шматгадовая расліна выш. 40—60 см, з цёмна-ружовымі кветкамі ў шчыльных галоўчатых суквеццях, акружаных некалькімі парамі верхавінкавага лісця. Цвіце ў першы год у чэрв.— ліпені. Г. шаравата-блакітны (D. gratianopolitanus, радзіма — Сярэдняя Еўропа) утварае дэкар. шчыльныя курцінкі выш. да 7 см з яркімі кармінава-ружовымі кветкамі на доўгіх (10— 30 см) кветаносах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Г.— святлалюбныя расліны. Аддаюць перавагу лёгкім сугліністым або пясчаным, добра ўгноеным глебам. Размнажаюцца насеннем і чаранкамі (Г. рэмантантііы толькі чаранкамі; лепшыя тэрміны чаранкавання — крас.— май і вер.— кастрычнік). Выкарыстоўваюцца для групавых пасадак, альпійскіх горак (Г. перысты), бардзюраў, стварэння дэкар. плям на газонах, на зразанне.
Літ.: Цветоводство в БССР: (Ассортнмент н агротехннка выраіцпванпя).— Мн., 1981, С. 224—231. Л. В. Кухарава.
Н. М. Лунгна, I. П. Мазан.
ГВАЗДЗІКАКВЁТНЫЯ (Caryophyllales), парадак двухдольных раслін. Вядомы 13 сям., каля 450 родаў, болып за 8 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 7 сям., 124 роды, 1367 відаў, з іх на Беларусі 4 сям. (аксамітнікавыя, гваздзіковыя, лебядовыя, партулакавыя), 31 род (аксамітнік, аксірыс, вапнаўка, вярблюдка, галадок, гарыца, гваздзік, гладун, зоркаўка, кальраўшыя, куколь, лебяда, лябеднік, мерынгія, монцыя, мыльнік, мяккаваласнік, партулак, прутняк, пухірнік, пясчанка, салянка, светнік, свінакроп, свінакропнік, смалёўка, смалянка, смолка, тысячагалоў, хрупляўнік, ясколка). 101 від; акрамя таго, болып за 30 відаў з родаў альтэрнантэра, гамфрэна, зорка, ірэзінэ, лаканос, мірабіліс, цэлозія і інш. інтрадукаваныя. Сярод Г. лек., дэкар., кармавыя, тэхнічныя
Гваздзікоўнік шырокагаловы (знізу лічынка).
(сапанінапосы, цукраносы, эфіраалеяносы); ёсць шкоднае пустазелле.
Травы, радзей кусты і невял. дрэвы. Лісце суцэльнае, іншы раз з прылісткамі. Кветкі двух-, радзей аднаполыя, звычайна правільныя, пераважна 4—5-членныя, з двайным налякветнікам ці, часцей, безпялёсткавыя, адзіночныя або ў суквеццях. Тычынкі ў 1—2 кругах або шматлікія. Гінецэй звычайна з некалькіх свабодных пладалісцікаў (кожны фарміруецца ў адзін самастойны песцік), зрэдку са зрослых пладалісцікаў, якія ў кветцы ўтвараюць адзін песцік. Завязь верхняя, паўніжняя або ніжняя. Семязародкі розных тыпаў, часцей сагнутыя. Плод — ягада, арэх, шматарэшак, каробачка. Насенне без эндасперма.
Лгт.: Порядок гвозднчные (Caryophyllales).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 5. М., 1980, ч. 1; Тахтаджян А. Л. Снстема н фплогення цветковых растеннй.— М.; Л., I960, с. 144.
ГВАЗДЗІКОЎШКІ (Caryophyllaeidea), атрад стужачных чарвей. Пашырапы ўсюды. У СССР 9 родаў з 3 сям. На Беларусі 5 відаў, найб. небяспечны гваздзікоўнік шырокагаловы (Calyophyllaeus laticeps). Дарослыя чэрві (за выключэннем прадстаўнікоў роду Archigetes) паразітуюць у кішэчніку карпападобных і ўюновых рыб. Шкодзяць рыбагадоўлі.
Даўж. Г. 2—95, шыр. 0,5—5 мм. Цела нерасчлянёнае, пярэдні канец найчасцей веерападобны. без органаў прымацавання, зрэдку з 2—6 прысмоктвальнымі ямкамі. Маюць адзін полавы апарат. Цыкл развіцця з адным прамежкавым гаспадаром (малашчацінкавыя чэрві, цыклопы), у арганізме якога развіваюцца лічынкі — працэркоіды. Рыбы заражаюцца Г., з’еўшы прамежкавых гаспадароў.
Літ.: Определнтель паразнтов пресноводных рыб СССР.— М.; Л., 1962; Жнзнь жнвотных. Т. 1.— М., 1968, с. 378—379.
С. С. Лгпніцкг. ГВАЗДОК, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Свіна. Пл. 0,1 км2. Даўж. 0,62 км, найб. шыр. 0,27 км. Пл. вадазбору 1 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ па ПдЗ. Схілы выш. 20—25 м, стромкія (на 3 выш. да 10 м, спадзістыя), пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 1,55 км) слабазвілістая. Злучана ручаём з воз. Вялікае Белае. На паўн.ўсх. беразе в. Белае.
ГДОУСКАЯ СВІТА (ад назвы г. Гдоў у Пскоўскай вобл.), мясцовае стратыграфічнае падраздзялепне верхняга пратэразою (верхняга дакембрыю) Беларусі, тое, што рэдкінская світа. ,
ГЕА... (ад грэч. ge Зямля), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да Зямлі і яе вывучэння.
ГЕАБАТАНІКА (ад геа... + батаніка), фітацэлалогія, навука пра расліннае покрыва Зямлі, яго структурныя элементы — раслінныя
згуртавапні, або фітацэнозы; раздзел батанікі. Вывучае заканамернасці фарміравання, будовы, прадукцыйнасці, дынамікі фітацэнозаў у сувязі з экалагічнымі ўмовамі і ўзаемаадносінамі расліп у згуртаваннях, геагр. размяшчэнне і зменлівасць расліннага покрыва, распрацоўвае прыпцыпы класіфікацыі, картаграфавання і раянавання расліннасці. Спец. раздзелы Г. вывучаюць лугавы, балотны, лясны і ішп. тыпы расліннасці (гл. напр., Лугазнаўства, Балотазнаўства, Лесазнаўства). Цесна звязапа з фіз. геаграфіяй, кліматалогіяй, глебазнаўствам, фларыстыкай, марфалогіяй, экалогіяй і геаграфіяй раслін. Метады Г.— маршрутныя, стацыянарныя, эксперым., картаграфічныя, параўыальныя і матэматычныя. Пры вывучэнні раслінных згуртаванняў пашыраны метады яробных плошчаў (для характарыстыкі асн. уласцівасцей фітацэнозаў) і геабат. ярофіляў (для тэр. структуры фітацэнозаў).
На Беларусі геабат. работы праводзяцца з канца 19— пач. 20 ст. (I. К. Пачоскі, У. С. Дактуроўскі, Н. К. Генко, Г. I. Танфільеў). У 1920—30-я г. даследаванні па Г. вяліся ў Ін-це бел. культуры, потым у АН БССР, Ін-це сельскай і лясной гаспадаркі (У. У. Адамаў, М. А. Збіткоўскі, В. А. Міхайлоўская, В. С. Палянская, М. А. Прахін, Н. М. Савіч, Г. М. Высоцкі, М. Е. Баранава і інш.).
Планамернае развіццё Г. пачалося з арганізацыяй у Ін-це эксперым. батанікі АН БССР лабараторыі геабатанікі (1956, кіраўнік I. Д. Юркевіч). Сістэматычпыя геабат. даследаванні вядуцца таксама ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР, запаведна-паляўнічай гаспадарцы Белавежская пушча, Бярэзінскім біясферным і Прыпяцкім ландшафтна-гідралагічным запаведніках. Асн. кірункі геабат. даследаванняў: класіфікацыя і картаграфаванне расліннасці, тэарэт. абгрунтаванне і мадэляванне будовы і прадукцыйнасці расліппых згуртаванпяў у розных экалагічных умовах, прагноз дынамікі раслінпасці пад уплывам тэхнагенезу, уздзеяпне экалагічных фактараў на расліннасць, павелічэнне прадукцыйнасці прыродпых фітацэнозаў і распрацоўка прынцыпаў аховы раслінпых комплексаў. Распрацаваны класіфікацыі, вывучаны тыпы і асацыяцыі хвойных, шыракалістых, драбналістых, лісцевых балотпых лясоў, іх структура і прадукцыйнасць залсжна ад глебава-груптавых умоў (Юркевіч, М. М. Беразенка, Л. П. Смаляк, В. С. Гельтман,
В. I. Парфёнаў, A. В. Бойка, М. Ф. Лоўчы, Дз. С. Голад, У. С. Адзярыха, 11. Я. Пятроўскі, Я. Г. Пятроў, Я. А. Сідаровіч, К. Дз. Чубанаў, 1. А. Салаыовіч, Э. П. Ярашэвіч). Праведзены даследаванпі лясоў Палесся, Белавежскай пушчы, басейна воз. Нарач, Бярэзінскага і Прыпяцкага запаведнікаў, асобных балотных масіваў. Вывучаны закаламернасці размяшчэння, біял. і гасп. прадукцыйнасць лугоў поймы Нёмана, Прыпяці, Бярэзіны, Гарыні, невял. рэк Палесся (Юркевіч, E. А. Круганава, Н. А. Буртыс, Г. А. Кім, II. I. Петручук, С. Р. Бусько, Л. М. Сапегін), мацерыковыя лугі Бел. Паазер'я (М. Е. Баранава), лугава-балотная раслінпасць на меліяраваных землях Палесся. Распрацавапа геабат. раянаванно тэр. Беларусі, некат. пытанні фітацэпалогіі і лясной тыпалогіі (Юркевіч, Гельтман), вызначаны заканамернасці фарміравання, жыццядзейнасці і прадукцыйпасці фітацэнозаў залежна ад воднага рэжыму глеб (Смаляк, Бойка, Пятроў), прынцыпы і метады картаграфавання, складзепы карты расліннасці маштабаў 1 : 1 000 000, 1 : 600 000 і інш. (Юркевіч, Гельтман, Голад, Адзярыха, Кругапава і інш.). За манаграфіі «Расліннае покрыва Беларусі» (з картай маштабу 1:1 000 000), «Тыпы і асацыяцыі чорнаальховых лясоў», «Тыпы і асацыяцыі яловых лясоў», апублікавапыя ў 1968—71, Юркевічу, Адзярыху, Буртыс, Гельтману, Голаду, Круганавай, Лоўчаму, Парфёпаву, Пятроўскаму, Смаляку прысуджана Дзярж. прэмія БССР 1972. За цыкл работ па эксперым. вывучэпню прыродных раслінных комплексаў запаведных тэр. Беларусі М. У. Смольскаму, Бойка, Сідаровічу прысуджана Дзярж. прэмія БССР 1978.