• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Палеазойскія адклады на тэр. Беларусі прадстаўлены ўсімі сістэмамі: кембрыйскай, ардовікскай, сілурыйскай, дэвонскай. каменна-вугальнай і пермскай. У кембрыйскім. ардовікскім і сілурыйскім перыядах (570—440 млн. г. назад) мора займала толькі ПнЗ і ПдЗ. У кембрыйскім моры намнажаліся пясчана-гліністыя адклады, у ардовікскім і сілурыйскім ■— пераважна карбанатныя з вял. колькасцю рэшткаў фауны. Адклады дэвонскай сістэмы пашыраны на б. ч. Беларусі, маюць ніжні, сярэдні і верхні аддзелы. Найб. поўны разрэз дэвону (магутнасць да 4 тыс. м) у Прыпяцкім прагіне. Ніжнедэвонскія адклады, магутнасцю да 80 м, трапляюцца толькі на ПдЗ (у Брэсцкай упадзіне), дзе існаваў мелкаводны марскі басейн нармальнай салёнасці, і прадстаўлены адкладамі баршчоўскага і чарткоўскага гарызонтаў жэдзінскага яруса. складзеных з вапнякоў, мергеляў, глін, пясчанікаў, алеўралітаў. Сярэднедэвонскія марскія адклады (магутнасцю каля 200 м), часта лагуннага тыпу, пашыраны ў межах асн. тэктанічных структур, за выключэннем Брэсцкай упадзіны 1 найб. прыўзнятых участкаў Бел. антэклізы і Палескай седлавіны. Складзены з шэрых і стракатаколерных мергеляў, даламітаў з праслоямі глін пясчанікаў, ангідрытаў, гіпсаў, радзей кам. солі (віцебскі, пярнускі і нароўскі гарызонты эйфельскага яруса) і пяскоў, пясчанікаў, алеўралітаў, глін (старааскольскі гарызонт жывецкага яруса) з шматлікімі рэшткамі выкапнёвых рыб. Верхнедэвонскія адклады пашыраны ў Прыпяцкім прагіне і Аршанскай упадзіне, часткова на Латвійскай седлавіне, дзе ў гэты час існавалі марскія басейны з нармальнай салёнасцю. У Аршанскай упадзіне і на Латвійскай седлавіне пераважаюць стракатаколерныя гліны 1 пясчана-алеўрытавыя пароды з праслоямі мергеляў, даламітаў і сульфатных парод з рэшткамі выкапнёвых рыб (пашыйска-кынаўскі гарызонт франскага яруса). вапнякі і даламіты з рэшткамі выкапнёвых брахіяпод, астракод. малюскаў і інш. (саргаеўскі, сямілуцкі, бурэгскі, варонежскі гарызонты франскага яруса). У Прыпяцкім пра-
    гінс верхнедэвонскія адклады (франскі і фаменскі ярусы) магутнасцю да 3500 м прадстаўлены тэрыгеннымі, карбанатнымі. галагеннымі і вулканагеннымі тыпамі парод з вял. колькасдю рэшткаў выкапнёвай фауны і флоры. Яны ўтвараюць некалькі літалагічных тоўшчаў: падсалявую тэрыгенную, падсалявую карбапатпую. ніжнюю салявую, міжсалявую тэрыгешіа-карбанатную. верхнюю салявую, надсалявую гліністатэрыгенную. 3 адкладамі дэвону на Беларусі звязаны радовішчы нафты і газу (Рэчыцкае, Асташкавіцкае, Давыдаўскае, Вішанскае і інш.), калійных і каменнай солей (Старобінскае, Петрыкаўскае, Мазырскае), гаручых сланцаў (Тураўскае, Любанскае), даламітаў, тэрмальных і мінер. водаў. Адклады каменнавугальнай сістэмы пашыраны ў Прыпяцкім прагіне і на крайнім ПдЗ (Валынская мояакліналь), дзе на працягу ўсяго каменнавугальнага перыяду існаваў марскі басейн, глыбіня і памеры якога перыядычна мяняліся. У Прыпяцкім прагіне прадстаўлены ўтварэннямі ўсіх аддзелаў і ярусаў агульнай магутнасцю 1000 м і болыц' (верхнекаменнавугальныя адклады вылучаны ўмоўна). Ніжнекаменнавугальныя адклады прадстаўлены пясчана-гліністымі пародамі турнейскага і пясчана-глініста-карбанатнымі візейскага 1 серпухаўскага ярусаў, магутнасшо ад некалькіх метраў на купалах да 60—800 м у міжкупальных паглыбленнях. Сярэднекаменнавугальныя адклады (макс. магутнасць 490 м) складзены з пяскоў, пясчанікаў, алеўралітаў, глін, вапнякоў, радзей даламітаў (башкірскі ярус), пясчана-гліністых парод (маскоўскі ярус), Верхнекаменнавугалышя адклады, вылучаныя ў асташкавіцкую світу (гжэльскі ярус), маюць найменшае пашырэнне ў Прыпяцкім прагіне і прадстаўлены стракатаколернымі глінамі з праслоямі пясчанікаў, алеўралітаў, даламітаў. Магутнасць іх да 26 м. На крайнім ПдЗ Беларусі каменнавугальныя адклады прадстаўлены толькі адкладамі верхняй ч. візейскага яруса. Каменнавугальныя адклады перспектыўныя на высокагліпазёмную сыравіну — баксіты. даўсаніт, утрымліваюць іпматлікія непрамысл. пласты бурага вугалю, праслоі гаручых сланцаў. Палеагеаграф. абставіны і ўмовы асадканамнажэння ў пермскім перыядзе былі розныя і зменлівыя. Б. ч. Беларусі была сушаю, мора, то болыдага, то меншага памеру, існавала толькі ў Прыпяцкім прагіне і Брэсцкай упадзіне, дзе і намнажаліся адклады пермскай сістэмы (ніжні і верхні аддзелы). Піжні аддзел складзены з глін з праслоямі пясчанікаў і алеўралітаў, верхні — з пясчана-глілістых парод у Прыпяцкім прагіне і карбанатных у Брэсцкай упадзіне. Агульная магутнасць адкладаў пермі ў Прыпяцкім прагіне болыл за 500 м, у Брэсцкай упадзіне каля 30 м. У адкладах пермі (па аналогіі з Полыпчай і Украінай) магчымы паклады газу, медзі, рэдкіх і рассеяных элементаў.
    Мезазойская група на Беларусі прадстаўлена ўсімі сістэмамі — трыясавай, юрскай і меяавой. У трыясавы перыяд на тэр. Прыпяцкага прагіну 1 часткова Брэсцкай упадзіны часам існавалі прэснаводныя лагунныя басейны, дзе намнажаліся пясчанаалеўрытавыя і гліністыя асадкі трыясавай сістэмы. Магутнасць ад першых дзесяткаў у Брэсцкай упадзіне да 450 м у Прыпяцкім прагіне. У адкладах трыясу магчымы баксіты 1 вогнетрывалыя каалінавыя гліны, бурыя вугалі. Адклады юрскай сістэмы пашыраны ў межах Прыпяцкага прагіну, на паўд.зах. схіле Варонежскай антэклізы, на Пд Аршанскай упадзіны, у Брэсцкай
    упадзіне і месцамі на Бел. аптэклізе і прадстаўлены сярэднім і верхнім аддзеламі. У ранняюрскую і на значным адрэзку сярэдняюрскай эпохі тэр. Беларусі была пенепленізаванай раўнінай, дзе ў выніку дэнудацыі рэльеф згладжваўся: разбураліся ўзвышаныя ўчасткі, у паніжэннях намнажаліся прадукты зносу. Сярэдняюрскія адклады (баёскі і бацкі ярусы) пашыраны ў Прыпяцкім прагіне (у той час тут існавала апрэсненая лагуна) і складзены пераважна з пясчана-алеўрытавых і гліністых парод. Магутнасць да 96 м. Верхняюрскія адклады (келавейскі і аксфордскі ярусы; кімерыджскі ярус вылучаны ўмоўна) найб. пашыраны ў межах развіцця юрскіх адкладаў і складзены ў ніжняй ч. з алеўралітаў, глін і мергеляў з праслоямі вапнякоў, у верхняй — з вапнякоў і мергеляў з рэдкімі праслоямі глін, алеўралітаў, пясчанікаў з рэшткамі аманітаў, фарамініфер і інш. 3 адкладамі юры звязаны на Беларусі вуглепраяўленні. У раннемелавую эпоху марскі басейн займаў ПдУ Беларусі, у познамелавую — усю плошчу на Пд ад шыраты Мінска. У ім намнажаліся своеасаблівыя ілы, з якіх пазней сфарміраваліся мелавыя пароды. Да канца познамелавой эпохі ўся тэр. Беларусі ператварылася ў слабапрыўзнятую сушу. Адклады мелавой сістэмы на Беларусі прадстаўлены ніжнім і верхнім аддзеламі. Ніжнемелавыя адклады (ад валанжынскага да альбскага ярусаў) трапляюцца ў Прыпяцкім прагіне і на паўд.-зах. схіле Варонежскай антэклізы, складзены з некарбанатных пясчана-алеўрыта-гліністых парод. Агульная макс. магутнасць да 77,5 м (ПдУ Прыпяцкага прагіну). Верхнемелавыя адклады шырока развіты на значнай ч. тэр. Беларусі (на Пд ад шыраты Мінска). Складзены 2 тоўшчамі:	ніжняй — тэрыгенна-карбанатнай
    (сенамапскі ярус) і верхняй — карбанатнай (туронскі, каньякскі, сантонскі, кампанскі, маастрыхцкі ярусы). Макс. магутнасць адкладаў верхняга мелу 293 м на ПдУ (паўд.-зах. схіл Варонежскай антэклізы). 3 адкладамі мелу звязаны шматлікія радовішчы мергельна-мелавых парод, фасфарытаў 1 крэменязёмістых парод.
    Кайназойская група ўключае палеагенавую, неагенавую і антрапагенавую сістэмы. Адклады палеагену і неагену пашыраны на Пд і 3 Беларусі. Складзены з марскіх і кантынснт. пяскоў і глін, часам з карбанатных парод з праслоямі і лінзамі бурых вугалёў. У канцы неагену пачалося пахаладанне. якое ў антрапагенавым перыядзе рэзка ўзмацнілася, што прывяло да 5 зледзяненняў (беларускае, бярэзінскае, дняпроўскае, сожскае і паазерскае), якія перапыняліся працяглымі і значнымі пацяпленнямі клімату ў час міжледавікоўяў (палібоцкае, александрыйскае, шклоўскае 1 муравінскае). У выніку зледзяненняў у антрапагене ўтварылася своеасаблівая тоўшча (магутнасць 70—100 м, часам да 200— 300 м), дзе чаргуюцца ледавіковыя, водна-ледавіковыя, алювіяльныя, азёрныя, балотныя 1 інш. адклады. 3 заканчэннем апошняга паазерскага (валдайскага) зледзянення на Усх.-Еўрап. раўніне (каля 10 тыс. г. назад) пачалася сучасная геал. эпоха — галацэн. Прырода Беларусі набыла сучасныя рысы. 3 адкладамі кайназою звязаны паклады фасфарытаў, глаўканіту, бурых вугалёў, торфу, розных буд. матэрыялаў і інш. Пра ўсе групы і эры, сістэмы і перыяды гл. асобныя арт.; гл. таксама арт. Тэктангчная будова 1 Карысныя выкапні-, карту даантрапагенавых адкладаў гл. на ўкл. Пра вывучэнне Г. б. гл. ў арт. Геалогія.
    Лгт.: Геологня СССР. Т. 3. Белорус-
    ская ССР. Геологнческое опнсанпе —М., 1971; Геологня СССР, I. 3. Белорусская ССР. Полезные нскопаемые.— Мн., 1977; Матерпалы по стратнграфіш Белоруссян.— Мн.. 1981; Стратяграфнческне н палеонтологяческне нсследовання в Белорусснп.— Мн , 1978. A. С. Махнач. ГЕАЛАГІЧНАЯ ЗДЫМКА, комплекс геал. даследаванняў, якія праводзяцца па пэўнай тэр. для вывучэпня яе геал. будовы, складання геалагічных карт і выяўлення перспектыў гэтай тэр. на карысныя выкапні. У якасці асновы для Г. з. выкарыстоўваюцца тапаграфічныя карты. Г. з. ўключае геал. маршруты, вывучэпне і нанясенне на карту прыродных і штучных агаленняў горных парод, свідравін і горпых вырабак з адборам узораў парод, мінералаў і акамянеласцей, камеральную апрацоўку палявых матэрыялаў з лабараторпымі даследаваннямі. Паводле маштабу і задач Г. з. падзяляецца на дробнамаштабную — для аглядных карт (М драбпей 1:1 000 000), сярэднемаштабную — для прагнозных карт (1 : 500 000, 1 : 200 000, 1 : 100 000) і буйнамаштабную — для пошукавых карт (1:50 000, 1:25 000). Г. з. звычайна вядзецца па тэр. асобных лістоў, у апошні час — адпачасова на некалькіх (групавая здымка). На Беларусі здымкамі займаецца Бел. геолага-гідрагеалагічная экспедыцыя Упраўлепня геалогіі БССР.
    Планамерная Г. з. тэр. Беларусі пачалася ў пасляваенныя гады. 3 1959 грунтуецца на матэрыялах аэрагеаздымкг, глыбокага бурэння. геафіз. і інш. метадах даследавапняў. У 1957—64 сярэднемаштабная Г. з. праводзілася на ПдЗ, ПнЗ, Пн і У рэспублікі. У гэтыя ж гады на Пд выканана спецыялізаваная буйнаі сярэднемаштабная геолага-гідрагеалагічная здымка для патрэб меліярацыі, з 1964 —у міжрэччах Дняпра і Прыпяці, Прыпяці і Убарці, далінах Віліі, Шчары. Росі. Зальвянкі, Бобрыка, Арэсы, Бярэзіны, Нёмана. 3 1966 на тэр. скляпеністай часткі Бел. масіву праводзяцца работы па сярэднемаштабнаму карціраванню з глыбінным геал. вывучэннем. На асобных найб. перспектыўных участках Бел. масіву і Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу ў 1969—74 праведзена буйнамаштабнае глыбіннае геал. карціраванне. Да 1981 комплекснай сярэднемаштабнай геал. здымкай ахоплена каля 80 % тэр. рэспублікі.