• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    
    асацыяцыях
    Cu, Pb, Zn,
    Sn, Sb
    Набор элементаў
    Zr, В, Sr, V, Ba, Li, La, С$, Be
    карбанатная
    ГЕАХІМІЧНАЕ РАЯНАВАННЕ ДААНТРАПАГЕНАВЫХ АДКЛАДАУ
    Вядучыя
    Узровень намнажэння элементаў у асацыяцыях
    элементы
    нармгльны
    павышаны
    асацыяцыях
    Cu, Pb, Zn
    Zr, B,
    Sr, V
    Ti Cr V
    Mn, Ni, Co
    Co, Mn, Zr,Ti,
    пясчана-гліністая
    2. Тэрыгенна-карбанатныя
    •лініста-карбанатная.
    пясчана-нарбанатная
    нерасчляненая мігматыт-
    -гранітавая
    ІІ.СТРУНТУРНАФАРМАЦЫЙНАЯ АСНОВА Асаднавыя фармацыі
    l Тэрыгенныя
    Фармацыі крышталічнай асновы
    I. ГЕАХІМІЧНЫЯ АСАЦЫЯЦЫІ I ЎЗРОЎНІ НАМНАЖЭННЯ МІКРАЭЛЕМЕНТАЎ У АСАДНАВЫХ ФАРМАЦЫЯХ
    li, Sr
    AR-PRi
    палеаген-неагенавы
    палеагенавы
    верхнемелавы
    сярэднедэвонскі
    ніжненембрыйскі
    верхнелратэразойскі
    AR-PR,
    архейсканіжнепратэразойсні
    ніжне-верхне-мелавы верхняюрскі верхнедэвонскі
    сілурыйсні
    верхнеардовікскі
    Аўтары: Бардон У Я. Сякрэт З.М.
    лічнін-узрост фармацый
    Пг назоўнік-струнтурна-фармацыйная аснова
    III. ГЕАЛАГІЧНЫ ЎЗРОСТ ФАРМАЦЫЙ
    і метады рац. ўмяшання ў прыродныя працэсы для паладжвання аптымальнага ўзаемадзеяння паміж грамадствам і прыродай.
    ГЕАФІЗІКА (ад геа... + грэч. physiкё), навука пра будову, фіз. ўласцівасці і фіз. працэсы Зямлі і калязямной касм. прасторы. Узнікла ў 17—18 ст. Асновы яе заложаны ў працах М. В. Ламаносава. Вял. ўклад у яе развіццё зрабілі рус. і сав. вучоныя A. I. Ваейкаў, Б. Б. Галіцын, 0. Ю. Шміт, У. У. Белавусаў, Я. Ф. Саварэнскі, У. У. Федынскі і інш. Складаецца з 3 асн. раздзелаў: фізікі Зямлі (аб’ядноўвае сейсмалогію, гравіметрыю, зямны магнетызм, зямную электрычнасць, радыеметрыю і геатэрміку); гідрафізікі (падзяляецца на фізіку мора і фізіку водаў сушы) і фізікі атмасферы (падзяляецца на тэарэт. і сінаптычную метэаралогію, аэралогію, вучэнне пра атм. электрычнасць, кліматалогію). Асобныя геафіз. дысцыпліны — магнітаметрыя, гравіметрыя, сейсмаразведка, электраразведка і інш.— аб’ядноўваюцца ў разведачную геафізіку, цесна звязаную з геалогіяй.
    Геафіз. даследаванні на Беларусі пачаты ў 1930-я г., калі праводзіліся агульнадзярж. гравіметрычныя (маятнікавыя) і магнітныя здымкі. У 1937—40 геафіз. партыямі на ПдУ БССР выкананы першыя геафіз. даследаванні метадамі гравіметрыі, магнітаметрыі і сейсмаразведкі (I. А. Балабушэвіч, В. С. Завістоўскі, М. С. Закашанскі, Б. А. Райхер, С. I. Субоцін). У выніку геафіз. даследаванняў і праходкі ў 1939—41 першай глыбокай свідравіны ў раёне в. Давыдаўка (Гомельская вобл.) вызначапа перспектыўнасць Прыпяцкага прагіну на нафту, газ і соль. 3 1950-х г. праводзіцца планамернае геолага-геафіз. вывучэнне ўсёй тэр. рэспублікі, каб выявіць рэгіянальную будову, адшукаць і падрыхтаваць лакальныя структуры для разведачнага свідравання на нафту і газ у Прыпяцкім прагіне, вызначыць перспектывы металаноснасці дакембрыю. Даследаватіні праводзяць геафіз. экспедыпыі і партыі Мін-ва геалогіі СССР, Упраўлення геалогіі БССР, а ў апошняе дзесяці-
    годдзе таксама Мін-ва ыафтаздабыўной прам-сці СССР. Выяікі даследаванняў выкладзены ў справаздачах палявых партый, якімі кіравалі A. М. Брусянцоў, I. Р. Гаркуша, Закашанскі, Г. А. Някрасаў, С. Ф. Прохараў і інш. Абагульненне і навук. аналіз геафіз. даследаванняў рабілі геафіз. група Ін-та геал. навук АН БССР, створаная ў 1947, у 1957 дераўтворана ў геафіз. лабараторыю (Б. В. Бандарэнка, А. Ц. Данабедаў, С. I. Рынг, Ж. П. Хацько), тэматычныя партыі Упраўлення геалогіі, Усесаюзны НДІ геафізікі. Ахарактарызаваны асн. геаструктурныя элементы тэр. Беларусі, складзены структурныя карты крышт. фундамента і платформавага чахла, геолага-геафіз. разрэзы, выяўлены асн. заканамернасці прасторавай змены магнітнага і гравітацыйнага палёў, якія адлюстроўваюць унутр. структуру дакембрыйскіх геал. фармацый. У межах Прыпяцкага прагіну сейсмічнымі партыямі і глыбокім свідраваннем выяўлены дэвонскія саляносныя адклады, лакальныя структуры ў платформавым чахле, частка з якіх падрыхтавана да пошукава-разведачнага свідравання на нафту і газ. 3 дапамогай геафіз. метадаў пошукаў і разведкі ў 1964 выяўлена Рэчыцкае радовішча нафты, у наступныя гады Асташкавіцкае, Цішкаўскае, Вішанскае, Давыдаўскае, Надзвінскае, Барсукоўскае, Залатухінскае, Паўд.-Асташкавіцкае і іпш. Вывучэнне шэрагу геафіз. анамалій на Бел. антэклізе прывяло да адкрыцця радовішчаў жал. руд і выяўлення сульфіднап мінералізацыі. 3 1960-х г. асн. праблемы, якія вырашаюцца ў аддзеле геафізікі Бел. н.-д. геолага-разведачнага ін-та, накіраваны на ўдасканаленне методык сейсмаразведачных работ у Прыпяцкім прагіне. Распрацоўваюцца методыкі вывучэння калектарскіх і інш. фіз. якасцей горных парод метадамі свідравіннай Г., сістэмны апаліз геафіз. інфармацыі (Бандарэнка, Н. 3. Заляеў, С. В. Клушын, В. В. Масюкоў, Г. Р. Стаднік і ішп.), матэм. метады інтэрпрэтацыі геолага-геафіз. матэрыялаў (Г. I. Каратаеў).
    Новы этап навук. геафіз. даследа-
    Геафіл звычайны на дажджавым чарвяку.
    ванняў у рэспубліцы пачаўся з утварэння ў 1963 аддзела фізікі Зямлі ў складзе Лабараторыі геахім. праблем АН БССР, на базе якой у 1971 створаны Ін-т геахіміі і геафізікі АН БССР. Вучоныя гэтага ін-та побач з праблемамі пошукаў карысных выкапняў даследуюць будову і фіз. працэсы глыбінных нетраў і калязямной касм. прасторы, карыстаюцца новымі метадамі і методыкамі вывучэння фіз. палёў Зямлі, у т. л. метадамі сейсмалогіі, глыбіннымі магнітатэлурычнымі і сейсмічнымі зандзіраваннямі, вывучаюць сучасныя вертыкальныя рухі зямной кары, ажыццяўляюць аўтаматызацыю навуковых геафіз. даследаванняў і інш. (A. М. Бабарыкін, А. П. Емяльянаў, Ю. М. Кузняцоў, Хацько і іпш.). Атрыманы звесткі пра скарасны разрэз і электраправоднасць зямной кары і мантыі, складзены схемы глыбіннай структуры зямной кары, рэльефу паверхні Махаровічыча. Вывучаны тыпы ўзаемаадносін глыбінных структур і структур крышт. фундамента. Даследаваны заканамернасці варыяцый актыўнасці і марфалогіі пераменнага эл.-магн. поля ў 11-гадовым цыкле сонечнай актыўнасці, ахарактарызаваны карэляцыйныя сувязі ўзбуральнасці зямных токаў і геамагнітнага поля. Навукова-эксперыменталыіая база даследаванняў — Геафіз. абсерваторыя ў Плешчаніцах, геафіз. стацыянар каля воз. Нарач, геафізіка-геадынамічныя палігоны, часовыя палявыя ўстаноўкі ў розных пунктах рэспублікі. Геафіз. даследаванні праводзяцца разам з Ін-там фізікі Зямлі AH СССР, Ін-там зямнога магнетызму, іанасферы і пашырэння радыёхваль AH СССР, Ін-там геафізікі АН УССР і інш. н.-д. ўстановамі, выконваюцца па ўнутрысаюзных і міжнар. геафіз. праграмах.
    Літ.: Л у к а ш е в К. II., X о т ьк о Ж. П. Геофнзпческое нзученне земных недр н околоземного космнческого пространства.— Мн., 1976; Нсторня геологнческнх наук в Белорусской ССР.— Мн.. 1978. с. 183—192. Ж. П. Хацько. ГЕАФІЛЫ (Geophilomorpha), атрад мнаганожак падкл. губаногіх. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі спецыялыіа не вывучаліся, пайчасцей трапляецца геафіл звычайны (Geophilus longicornis). Жыве на каранях раслін, у і-іорах кратоў, мышэй, у гпёздах мурашак, у глебе здолыіы ўтвараць хады.
    Цела Г. (даўж. 9—19,5 см) ад саламяна-жоўтай да ржава-карычневай афарбоўкі, стужкападобнае, з 35— 175 сегментаў. На кожным сегменце па 1 пары ног, першая пара ператворана ў нагасківіцы, якімі Г. ўтрымліваюць зда-
    бычу. Вачэй няма. На галаве кароткія вусікі з 14 членікаў. Апладненне вонкаваўнутранае. Самка адкладвае 15— 30 яец, абвіваецца вакол іх і аберагае ад высыхання, потым ахоўвае і корміць патомкаў. Кормяцца Г. дробнымі насякомымі і чарвямі. I. У. Рачкоўская. ГЕАХІМІІ I ГЕАФІЗІКІ ІНСТЫТУТ АН БССР. Засн. ў 1971 у Мінску на базе Лабараторыі геахім. праблем АН БССР (з 1963) і Плешчаніцкай геафіз. стапцыі АН БССР. Асн. кірункі навук. даследаванняў: літалогія і геахімія глыбінных і прыпаверхневых зон зямной кары і іх роля ў фарміраванні і размяшчэнні карысных выкапняў; гідрагеахімія падземных водаў і поравых раствораў; геалогія; палеагеаграфія, палеапатамалогія, палеагеахімія антрапагену, агульная і рэгіянальная тэктоніка; геафіз. вывучэнне глыбінных зон і іх сувязь з верхнімі структурнымі ярусамі; дынаміка геафіз. палёў; геатэрмія глыбінных зон; рац. прыродакарыстаіше, дынаміка ландшафтаў. Аспірантура з 1963.
    Вынікі навук. даследаванняў: вывучаны верхнепратэразойскія адклады Беларусі, ажыццёўлена іх карэляцыя з адначасовымі ўтварэннямі захаду Рускай платформы; устаноўлены заканамернасці будовы 1 складу асн. нафтаперспектыўных комплексаў Прыпяцкага прагіну; в'ывучаны ўмовы фарміравання крышталічных парод фундамента, вылучана рэдказямельная металагенічная спецыялізацыя; распрацаваны новыя метады складання сярэднемаштабных тэктанічных карт, упершыню створана тэктанічная карта Беларускай ССР маштабу 1 : 500000; адноўлена гісторыя развіцця Аршанскай упадзіны, Беларускай антэклізы, Прыпяцкага прагіну, Балтыйскай сінеклізы і Падляска-Брэсцкай упадзіны; распрацавана гіпотэза высокатэмпературнага арган. паходжання нафты. дадзены геахім. пошукавыя крытэрыі нафтагазаноснасці на аснове заканамернасцей пашырэння ёду, амонію, жалеза і інш. хім. элементаў і злучэнняў у падземных водах; удакладнена стратыграф. схема плейстацэну, прапанаваны новыя схемы стратыграфіі пліяцэнавых, а таксама алігацэн-неагенавых адкладаў Беларусі; вывучаны заканамернасці фарміравання рэжыму. балансу і рэсурсаў падземных водаў Прыпяцкага Палесся, роля поравых раствораў у геалогіі; выяўлены прасторавыя гідрадынамічныя ўзаемасувязі розных ваданосных комплексаў паміж сабой і з паверхневымі водамі і на іх аснове вызначаны заканамернасці змены гідрадьтнамічных працэсаў. з якімі звязана жыўленне падземных водаў і іх дрэнажаванне; праведзена комплекснае геахім. і біягеахім. вывучэнне ландшафтаў БССР і іх змен пад уплывам дзейнасці чалавека; удакладнены ўяўленні аб слаіста-блокавай структуры зямной кары, прасочаны ўзаемасувязі глыбінных і прьтпаверхневых геал. структур: устаноўлена высокая геафіз-геадынамічная актыўнасць нетраў Беларусі. яе сейсмічны рэжым у сувязі з сейсмічным раянаваннем тэрыторьті і праблемай прагттояу землетпагення^. Я. Т. Awhi-kh.
    ГЕАХІМІЧНАЕ РАЯНАВАННЕ. падзел тэрыторыі па аднародньтя рэгіёпы паводле адноп пі некалькіх
    геахім. характарыстык: узроўпю намнажэння і асацыяцып хім. элементаў, умоў і магчымасцей выкарыстання метадаў геахім. пошукаў, асаблівасцей хім. і фіз. выветрывання і ўмоў міграцыі і рухомасці хім. элементаў і інш. На Беларусі Г. р. і складанне геахімічных карт праводзіцца Ін-там геахіміі і геафізікі АН БССР у напрамку раянавання сучасных (антрапагенавых) і стараж. адкладаў рэк, геахім. поля асадкавага чахла ў залежнасці ад яго агульнай і ўнутр. структуры, дакайназойскіх, дамезазойскіх, дапалеазойскіх адкладаў і інш.