• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Пладовае цела шырока распасцёртае, дыям. 5 см, мясіста-валакністае, з фіялетавым або пурпуровым гіменіем. Базідыі бясколерныя, кручкападобна сагнутыя, з завостранымі стэрыгмамі, раскіданы па ўсёй паверхні. Базідыяспоры эліпсоідна-падоўжаныя, сагнутыя. ГЕЛІКАСТЫЛ (Helicostylum), род зігаміцэтавых грыбоў сям. тамнідыевых. Вядомы 8 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, 4 віды. Найб. вядомы Г. грушападобны (Н. piriforme), Г. зграбны (Н. elegans), Г. прыгожы (Н. pulchrum). Сапратрофы. Развіваюцца ў глебе і на экскрэментах жывёл. Некаторыя віды Г. выклікаюць плесненне замарожаных мяспых і малочных прадуктаў.
    Калоніі грыбоў звычайна хуткарослыя, пушыстаабо шматкападобналямцавыя, шараватыя, добра спараносяць. Рызоіды 1 сталоны маюць не ўсе віды. Сціласпарангіі шарападобныя, светлага колеру, з гладкай ці шурпатай растваральнай абалонкай, з шарападобнай да эліпсоідна-цыліндрычнай калонкай, на прамых або злёгку звілістых цыліндрычных сціласпарангіяносцах. Для відаў роду таксама характэрны бакавыя спарангіі (у кожным да 20 спораў) і стэрыльныя прыдаткі на сціласпарангіяносцах. якія звычайна добра разгалінаваны. Споры эліпсоідныя. гладкія, бясколерныя. Некаторыя віды маюць хламідаспоры. Полавы працэс (зігагамія) амаль не назіраепца.	A. С. Шуканаў.
    ГЕЛІПТЭРУМ, род раслін сям. складанакветных; тое, што акраклініум. ГЕЛІЯ... (ад грэч. helios Сонца), nepman састаўная частка складаных
    слоў, якая паказвае на адносіны іх да Сонца, сонечнай энергіі.
    ГЕЛІЯЛІТБІДЫ (Heliolitoidea), падклас вымерлых каланіяльных беспазваночных жывёл кл. каралавых паліпаў. Падзяляюць на 3 атрады, якія ўключаюць 30 родаў. Жылі ў сярэднім ардовіку — сярэднім дэвоне.
    Геленіум гібрыдны.
    Гелікастыл:	1 — грушападобны (а —
    верхняя частка сціласпарангіяносца пасля адпадання спарангіяў, б — спарангіі са спорамі); 2—прыгожы (а—калонка, б — частка сціласпарангіяносца са спарангіямі, стэрыльнымі прыдаткамі і спорамі).
    На Беларусі мноства знаходак у верхпесілурыйскіх адкладах на ПдЗ (Падляска-Брэсцкая ўпадзіна), значна радзей трапляюцца ў паўн. і паўн.-зах. раёнах (паўп. схіл Бел. антэклізы).
    Мелі масіўны вапняковы шкілет, які складаўся з круглых трубак (каралітаў), злучаных прамежкавым шкілетам (цэненхімай). Поласць кожнага караліта перасечана шматлікімі папярочнымі днішчамі і 12 вертыкальнымі перагародкамі (септамі). Жылі на мелкаводдзях амаль усіх мораў Зямлі.
    ГЕЛІЯТЭРАПІЯ (ад гелія...+грэч. therapeia клопат, догляд, лячэнне), сонцалячэнне, выкарыстанне прамяністай энергіі сонца на лек. і прафілакт. мэты; адзін з метадаў клімататэрапіі. Выкарыстоўваецца з глыбокай старажытнасці. Робяць звычайпа адначасова з паветранымі ваннамі і воднымі працэдурамі. Ва ўмовах БССР Г. (агульныя і мясц. сонечныя ванны) шырока ўжываюць у санаторыях, санаторыях-прафілакторыях, дамах адпачынку, мпогіх амбулаторна-паліклінічных установах, бальніцах для паляпшэння абменных, ферментацыйных і імунных рэакцый, нармалізацыі кальцыевага і халестэрынавага абмену пры гіпавітамінозе Д, скурпых хваробах, пераломах, якія доўга не загойваюцца, хранічных хваробах апорна-рухалыіага апарату, хранічных нефрытах, радыкулітах, неўрозах і іпш., для загартоўвашія. Найб. спрыяльны перыяд для Г. на Беларусі май — верасень.	э. с. Кашыцкі.
    ГЕЛІЯФАНУС (Heliophanus), род павукоў-скакуноў. Пашыраны на Пд Усх. Сібіры, у Сярэдняй Еўропе. У сярэдняй палосе Еўрап. ч. СССР, у т. л. на Беларусі, трапляюцца Г. з а л а ц і с т ы (Н. auratus) і Г. медны (Н. cypreus). Жывуць у разнатраўі на ўзлесках.
    Даўж. 4—6 мм. Цела чорнае, бліскучае, у самак на галавагрудзях папярочны рад з 4 белых валасяных плямак, брушка аблямавана палосай светлых валаекоў.
    ГЕЛІЯФІЛЫ (ад гелія... + грэч. phiІёо люблю), святлалюбныя віды жывых арганізмаў; напр., расліны з групы геліяфітаў.
    ГЕЛІЯФІТЫ (ад гелія... + ...фіт), святлалюбныя расліны, якія для развіцця патрабуюць вял. колькасці сонечнага святла. У цяпі выяўляюць прыкметы завядання (на Беларусі хвоя звычайная, бяроза бародаўчатая, дуб звычайны, многія злакавыя і інш.).
    ГЕЛОДЫУМ (Helodium), род брыевых імхоў сям. туідыевых. Вядомы 5 відаў, пашыраных у халодна-ўмераных шыротах Галарктыкі. У СССР 3 балотныя віды. На Беларусі на пераходпых і нізінііых балотах трапля-
    ецца Г. Б л а п д а в a (Н. blandowii). Рэлікт ледавіковай эпохі.
    Аднадомная лістасцябловая расліна, дзярнінкі буйныя, зялёныя або жоўтазялёныя. Сцяблы прамастойныя, 5 — 10 см выш., перыста-галінастыя, з густым лямцам з парафілаў і рызоідаў. Галінкі двухрадныя з лямцам. Лісце ад трохвугольна-яйцападобнага да яйцападобналанцэтнага, падоўжана-складкавае, з простай жылкай, уверсе зубчастае. Каробачка са спорамі карычневая, цыліндрычная, на доўгай ножцы. Вечка востраканічнае. Спараносіць летам.
    ГЕЛОЦЫЙ (Helotium), род сумчатых грыбоў сям. гелоцыевых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных пераважна ў Еўропе. У СССР 9 відаў, з іх на Беларусі 2. Болып пашырапы Г. аднатыповы (Н. conforma­tum). Сапратроф. Расце групамі па апалым лісці, адмерлых сцяблах раслін. Пладаносіць летам і восенню.
    Пладовыя целы (апатэцыі) дыям. да 3 мм, шырокалейкападобныя або амаль плоскія, гладкія, на кароткіх ножках. мясіста-васкаватыя, жаўтаватыя ці з чырванаватым адценнем, пры выспяванні шырока раскрываюцца. Сумкі булавападобныя, 8-споравыя, абкружаныя ніткападобнымі, бясколернымі парафізамі. Сумкаспоры яйцападобныя, спачатку аднаклетачныя, потым з 1—3 папярочнымі перагародкамі.	Г. I. Сяржаніна.
    ГЁЛЬБЕРГ Самуіл Іосіфавіч (н. 7.11.1898, г. Дубна Ровенскаіі вобл.), беларускі сав. мікрабіёлаг. Д-р мед. н. (1956), праф. (1959). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1924). У 1924—34 навук. супрацоўнік Бел. сан.-бактэрыял. ін-та (Мінск). У 1945—59 заг. кафедры мікрабіялогіі Кірг. мед. ін-та, у 1959—74 — Гродзенскага мед. ін-та. Працы пра туберкулёз, воспу, ранавыя і інш. інфекцыйныя хваробы.
    Тв.: БЦЖ в профнлактнке туберкулёза.— Фрунзе, 1970 (разам з Я. А. Фінкелем).
    ГЕЛЬМЕРСЁН Рыгор Пятровіч (29. 9.1803, пас. Камеры Тартускага р-на Эст. ССР — 3.2.1885), рускі геолаг. Акад. Пецярб. АН (1850). Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1825) і Пецярб. горны ін-т (1838). Адзін з арганізатараў і першы дырэктар (з 1882) Геал. камітэта. Асн. працы па геалогіі Урала, Алтая і Сярэдняй Азіі. Склаў «Генеральную карту горных фармацый Еўрапейскай Расіі» (1841). У 1850 праводзіў геал. даследаванні на Пн Беларусі, вызначыў заляганне дылювіяльнай (водна-ледавіковай) марэннай гліны на дэвонскіх вапняках у даліне Зах. Дзвіны. Узгорысты рельеф Віцебскага ўзв. звязаў з «высокім дэвонскім полем» гэтага раёна. У 1873 апісаў геал. агаленні каля Гродна (в. Прынёманская), валунна-галечныя кангламераты, вызначыў антрапагенавы ўзрост выкапнёвага торфу.
    Тв.: Геогностнческое іісследованпе девонской полосы Средней Россші от рекн Западной Двііны до р. Воронежа.— За-
    пнскн нмп. Русского географнческого обіцества, 1856, кн. 11; Отчёт о геологнческнх нсследованнях п разведках, пронзведенных с 1872 до 1876 года в губерннях Гродненской н Курляндской для пзучешія встречаюіцпхся в шіх месторожденнй мпнерального топлнва.— Бюллетень Академіш наук, 1877, т. 23.
    ГЕЛЬМШТА ЛОГІЯ (ад гельмінты+ +...логія), навука пра паразітычных чарвей — гельмінтаў і іх хваробатворны ўплыў на арганізм жывёл, чалавека і раслін. Вырашае праблемы паразітызму, вывучае фауну, марфафізіялогію і біяхімію паразітычных чарвей, паталагамарфал. і паталагафізіял. змены пры гельмінтозах з мэтай пошуку эфектыўных метадаў іх дыягностыкі, прафілактыкі і лячэяня. Цесна звязана з біялогіяй, медыцынай, ветэрынарыяй і фітапаталогіяй. Выкарыстоўвае метады, заснаваныя на дасягненнях фізікі, хіміі і біялогіі. Навук. Г. ўзнікла ў 2-й пал. 18 ст. (даследавалася фауна гельмінтаў, іх марфалогія). 2-я пал. 19 — пач. 20 ст.— эксперым. перыяд у Г.; у СССР вялікая заслуга ў развіцці яе К. I. Скрабіна, Я. Н. Паўлоўскага, В. А. Догеля.
    На Беларусі зарадзілася ў канцы 19— пач. 20 ст. У 1925 В. Ф. Чарваковым створапа камісія па вывучэнню гельмінтаў свойскай жывёлы (на базе кафедры паталагічнай анатоміі БДУ), выяўлена значнае пашырэнне цыстыцэркозу галаўнога мозга ў хворых на псіхічныя
    Геліяфанус медны.
    Гелоцый аднааыповы: будова пладовага цела.
    хваробы, пачата даследаванне гельмінтафауны сабак і катоў. У 1928 Усебел. нарада па барацьбе з трыхінелёзам распрацавала мерапрыемствы па арганізацыі гельмінталагічных даследаванняў у рэспубліцы. Адбыліся 3 беларускія (1929, 1931, 1932) 1 4 саюзныя (134-я ў 1934—35, 152-я Ў 1935, 166-я і 168-я ў 1936—37) гельмінталагічныя экспедыцыі па выовятленню відавога складу і ачагоў пашырэння на Беларусі найб. небяспечных для чалавека і свойскай жывёлы гельмінтаў; часткова на тэр. БССР праводзілі даследаванні 22-я (1925), 30-я (1926), 264-я (1947) саюзныя экспедыцыі па вывучэнню гельмінтафауны дзікіх жывёл. У выніку вывучана эпізааталогія асобных гельмінтозаў, выяўлена пашырэнне некалькіх дзесяткаў відаў чарвей-паразітаў свіней, буйн. par. жывёлы, авечак, коней, сабак, курэй і інш. свойскіх жывёл; на падставе звестак аб цыклах развіцця і інш. асаблівасцях біялогіі гельмінтаў прапанаваны метады дыягностыкі, прафілактыкі і тэрапіі некаторых гельмінтных хвароб (Р. С. Шульц, I. А. Шчарбовіч). Даследаванні канцэнтраваліся ў АН БССР, мед. і вет. н.-д. установах. У пасляваенны перыяд вядуцца ў Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі (да 1975 Бел. н.-д. вет. ін-т), у Ін-це заалогіі АН БССР, н.-д. установах мін-ваў аховы здароўя і сельскай гаспадаркі, мед. 1 с.-г. ВНУ. Даследаваны метады дыягностыкі, клініка, эпідэміялогія, патагенез, распрацавана лячэнне аскарыдозу, трыхінелёзу чалавека (Я. X. Кацман, О.-Я. Л. Бекіш, У. А. Яшко). Атрыманы антыгеп для рэакцыі склейвання кампліменту, з дапамогай якога вывучаны дыягностыка і клініка цыстыцэркозу галаўнога мозга ў чалавека (I. П. Антонаў). Распрацавана тэхналогія вытв-сці серадыягностыкумаў трыхінелёзу, цыстыцэркозу і аскарыдозаў (В. П. ІІашук).
    Вывучаны гельміптафауна і некат. пытанні эпізааталогіі гельмінтозаў свойскіх жвачных жывёл, свіней, птушак (Р. С. Чабатароў, X. С. Гарагляд, Ц. Г. Нікулін). Праведзены даследаванні па фауне, марфалогіі, экалогіі, сістэматыцы і зоагеаграфіі гельмінтаў дзікіх млекакормячых, рыб, часткова вывучана гельмінтафауна земнаводных і паўзуноў (I. В. Меркушова, М. Я. Бяляева, М. П. Карасёў, В. Ф. Літвінаў і інш.). Даследаваны пашырэнне фасцыялёзу, працягласць эмбрыяі партэнаганіі фасцыёлы звычайнай, экалогія і біялогія яе прамежкавага гаспадара — малога балацяніка, распрацавана схема проціфасцыялёзных мерапрыемстваў; вывучана антыгенпая структура парамфістаматыд, распрацаваны спосаб атрымання з іх антыгену, прапанаваны метад хім. прафілактыкі парамфістаматыдозу (I. С. Жарыкаў). Даследаваны пытанні эпізааталогіі дыктыякаўлёзу буйн. par. жывёлы, распрацаваны спосабы яго прафілактыкі (А. Ф. Бабкова). Вывучаны ачагі трыхінелёзу, крыніцы і шляхі заражэння ім жывёл, распрацаваны папераджальныя мерапрыемствы,