• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    сыравіны і ландшафтаў, ахове асяроддзя, пры вырашэнні практычных задач сельскай гаспадаркі і аховы здароўя. Працы бел. школы геахімікаў вядомы ў нашай краіне і за яе межамі.
    Літ.: Кузнецов В. А. Геохнмня.— У кн.: Нсторня геологнческнх наук в Белорусской ССР. Мн., 1978.
    У. А. Кузняцоў.
    Да арт. Геахраналогія жыцця на Землі.
    I.	Позні пратэразой (венд, ці эдыякарый): 1—водарасці; 2—губкі; з, 6—кішачнаполасцевыя: 3— мядузы, в— васьміпрамянёвыя каралы; 4, 8— кольчатыя чэрві; 5— ігласкурыя (нявызначанага сістэматычнага месца); 7—членістаногія (нявызначанага сістэматычнага месца); 9— страматаліты.
    II.	Ранні палеазой (кембрый, ардовік, сілур): 1—археацыяты; 2, з—кішачнаполасцевыя: 2—адзінкавыя чатырохпрамянёвыя каралы (ругозы), 3—мядуза; 4—членістаногія (трылабіт); 5, 6—малюскі: 5—галаваногі, 6—бруханогі, ?•—брахіяподы; 8, 9— ігласкурыя: 8— цыстаідэі, 9— марскія лілеі; 10— паўхордавыя (грапталіт); 11— бяссківічныя рыбападобныя.
    III.	Позні палеазой (дэвон, карбон, перм): I — кііпачнаполасцевыя (адзінкавыя і каланіяльныя каралы — ругозы); 2, 3—малюскі; 2—бруханогі, 3— галаваногі (ганіятыт); 4— брахіяподы; 5, 6 — ігласкурыя; 5 — марская зорка, 6— марскія лілеі; 7—9— рыбы: 7— кісцяпёрая, 8— панцырная, 9— храстковая; 10— земнаводнае; 11—13 — паўзуны: 11 — дыметрадон, 12 — скутазаўр, 13 >— інастранцэвія; 14— 18— расліны: 14 — псілафіты, 15 — каламіты, 16 — лепідадэндраны і сігілярыі, 17 — папараці, 18 — кардаіты.
    ГЕАХРАНАЛОГІЯ (ад геа.„4-грэч. chronos час+...логія), сістэма абазначэння дат гісторыі Зямлі, прынятая ў геалогіі; тое, што геалагічнае летазлічэнне.
    ГЕАХРАІІАЛбГІЯ ЖЫЦЦЯ н a 3 я м л і, эвалюцыйная паслядоўнасць развіцця жывога рэчыва на планеце і ўзаемадзеяння яго з абія-
    тычным асяроддзем. Характэрная рыса такой паслядоўнасці — накіраванае на працягу ўсёй геал. гісторыі карэннае змяненне ўласцівасцей як біясферы ў цэлым, так і саміх жывых арганізмаў, змена іх відавога складу ад ніжэйшых да вышэйшых форм. Біял. эвалюцыі папярэднічаў працяглы этап эвалюцыі хімічнай,
    IV. Мезазой (трыяс, юра, мел); 1 — кішачнаполасцевыя (шасціпрамянёвыя каралы); 2—6 — малюскі: 2, 3—• двухстворкавыя, 4— бруханогія, 5, 6— галаваногія (5—аманіт, 6— белемніт); 7— археаптэрыкс (старажытная птушка); 8—11— паўзуны наземныя: 8 — стэгазаўр, 9 — дыпладок, 10 — трыцэратопс, 11 — тыраназаўр; 12, 13 — водныя: 12 — плезіязаўр, 13 — іхтыязаўр; 14, 15 —• лятаючыя: 14 — рымф'арынх, 15 —• птэранадон; 16—20 — расліны: 15 — папараць; 17 — бенятыты, 18 — цыкадавая, 19 ■— гінкго. 20— хвойныя.
    VI. Кайназой (палеаген, неаген): 1— кішачнаполасцевыя (піасціпрамянёвыя каралы); 2, з— малюскі: 2-—двухстворкавыя, з— бруханогі, 4—членістаногія (краб), 5, 6 — рыбы: 5 — касцістыя, 6— храстковыя (акула); 7— птушка; 8—13— млекакормячыя: 8— эагіпус, 9— шаблязубы тыгр, 10 — гіпарыён, 11-—іпдрыкатэрый, 12 — дынатэрый, 13— лямур, 14—16— расліны: 14— пальмы. 15— хвойныя, 16— дубы.
    VI. Кайназой (антрапаген): 1, 2 — малюскі: 1 — бруханогія і двухстворкавыя, 2 — галаваногі (кальмар); 3—рыба; 4, 5 — млекакормячыя водныя: 4 — кіт, 5— дэльфін; 6—10 — наземныя; 6 — велікарогі алень, 7 — мамант, 8 — насарог, 9 — пячорны мядзведзь, 10 — чалавек; 11— птушка; 12, 13 — расліны: 12—бяроза, 13— елка (злева) 1 хвоя (справа).
    звязанай з паяўленнем у водным асяроддзі амінакіелот, бялкоў і інш. арган. злучэнняў. На пэўным этапе складаныя арган. малекулы набылі здольнасць утвараць сабе падобныя. г. зн. ператварыліся ў першасныя арганізмы (мяркуюць, што зараджэнне жыцця на Зямлі адбылося больш як 3 млрд. гадоў таму назад).
    ГЕБЕ 25
    У далейшым кожнаму этапу геал. гісторыі адпавядалі пэўныя ступені эвалюцыі жывога свету, а таксама біягеннага пераўтварэння паверхні планеты (асноўныя этапы развіцця арганічнага свету адлюстраваны ў табл. і па рыс.). Агульны летапіс развіцця жыцця на працягу многіх мільёнаў гадоў аднаўляецца на падставе вывучэння выкапнёвых рэшткаў арганізмаў і слядоў іх жыццядзейнасці, што захаваліся ў асадкавых і рэдка ў метамарфічных горных пародах. Ён вельмі няпоўііы і недасканалы ў сувязі з тым, што велізарная колькасць арганізмаў, асабліва беспазваночных, знікла бясследна. Працяглы па часе дакембрыйскі этап — крыптазой (каля 3 млрд. гадоў) — палеанталагічна дакументаваны найбольш слаба.
    Вывучэнне Г. ж. разам з распрацоўкай тэорыі эвалюц. развіцця дае важнае прыродазнаўчае навук. абгрунтаванне дыялектычнага матэрыялізму. Гл. таксама Геалагічнае летазлічэнне, артыкулы пра кожны з геалагічных перыядаў.
    Літ.: О п a р п ii II. А. Жпзнь, её прпрода, пронсхожденне н развіітпе,— 2 нзд.— М.,1968; Тугарннов A. II.. В о й т к е в іі ч Г. В. Докембрпйская геохронологпя матернков.— 2 пзд.— М., 1970; Радкевнч B. А. Жнвотные н растенпя.— 2 нзд.—Мн.,1980.
    Я. В. Малашэвгч. ГЕБЕЛОМА (Hebeloma), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. павуціншкавых. Вядома каля 60 відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы. У СССР больш за 30 відаў, з іх на Беларусі 19. Сапратрофы. Растуць на глебе ў лясах, парках, на лугах. Пладаносяць у вер.— лістападзе. Неядомыя. Есць ядавітыя.
    Шапка бурага або жоўтага колеру, мясістая, пукатая, падушкападобная, слізкая, радзей сухая, па краі, асабліва ў маладых грыбоў, з валакністымі камякамі накшталт махры, якія потым часта знікаюць. Мякаць тонкая, белая, іншы раз у ножцы карычняватая, у большасці відаў горкая, з пахам рэдзькі. Пласцінкі частыя, прырослыя, шаравата-крэмавыя, бэжавыя, глініста-карычневыя, часта з белаватым краем. Ножка тонкавалакністая, з валакністым паяском ці без яго. Споры верацёнападобнаабо яйцападобна-авальныя, дробнабародаўчатыя.
    На Беларусі, акрамя Г. ліпкай, або хрэнавага грыба, найб. вядомы 5 відаў. Г. з і м о в а я (H. hiemale) мае шапку дыям. 1,5—4 см, пуката-, потым плоска-распасцёртую, пурпурова-шаравата-карычняватую, да краю светлую, гладкую, ліпкаватую; край яо спачатку падагнуты, потым валакністы. Пласцінкі з часам робяцца шаравата-карычняватымі. Ножка цыліндрычная, уверсе белаватая, мучністая, каля асновы колеру шап-
    кі. Споры вохрыстыя, тонкапупкціраваныя. У Г. в а л а к н і с т а іі (Н. strophosum) шапка дыям. 3— 4 см, пукатая, потым пекалькі распасцёртая, карычнявата-шараватая, ліпкаватая, голая. Пласцінкі бэжавыя, з часам карычняватыя, з чырванаватым адценнем. Ножка белая, шчыльная, уверсе з паяском. Споры светла-жоўтыя, з кропляй алею. Г. даўгахвостая (Н. longicaudum) адрозніваецца шапкай дыям. 3—7 см, конусападобнай, потым плоскараспасцёртай, белаватай, рыжаватай, гладкай, голай і слізкай, з рубчастым вызубленым краем. Пласцінкі вызубленыя, белаватыя, з часам рыжаватыя, шаравата-ружаватыя. Ножка белаватая, светла-рыжаватая. Споры вохрыста-жоўтыя. Г. п е раменлівая (Н. fastibile) мае шапку дыям. 4—8 см, распасцёртую, у цэнтры ўціснутую, слізкую, з пушыстым валакністым краем, рыжаватую, потым белаватую. Пласцінкі з белым краем. Ножка да асновы патоўшчаная, часта перакручаная, уверсе з белымі лускавінкамі, з паяском. Споры вохрыста-жоўтыя. Ядавітая. Г. п а х у ч а я (Н. sacchariolens) характарызуецца шапкай дыям. 2—4(5) см, пуката-, потым плоскараспасцёртай, светла-шэрагліністай, голай, ліпкаватай, з роўным або няроўным, іншы раз лопасцевым краем. Пласцінкі светла-бэжавыя, з часам карычневыя. Ножка ўверсе беламучністая, піжэй шаравата-карычневая. Споры буравата-жаўтаваТЫЯ.	В. С. Гапгенка.
    ГЕДВІГІЯ (Hedwigia), род брыевых імхоў сям. гёдвігіевых. У родзе 1 від — Г. раснічастая (Н. ci­liata), пашыраны па ўсім зямным шары, за выключэннем палярпых шырот. На Беларусі расце пераважна ў паўн. частцы на сухіх і асветленых сілікатных валунах. Вытрымлівае працяглае перасыханне.
    Аднадомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі рыхлыя, буйныя, бледнашаравата-зялёныя, сухія шаравата-шызыя. Сцяблы прамастойныя або прыўзнятыя, 2—10 см даўж., няправільна разгалінаваныя, пры аснове з рызоідамі. Лісце шырокаяйцападобна-ланцэтнае (сухое чарапічнапрылеглае), з бясколерным зубчастым або кароткараснічастым верхавінкавым валаском, без жылкі. Каробачка са спорамі паглыблена ў лісце, яйца-шарападобная, карычневая, з чырвоным вечкам. Каўпачок конуса-шапкападобны.	’ Г. Ф. Рыкоўскі.
    ГЕДРОПЦ Антон Эдмундавіч (21.2. 1848, в. Карвіс, Вільнюскі р-н — 26. 10.1909), рускі геолаг. Скончыў горпую акадэмію ў Фрэйбургу. Упершыіпо апісаў адклады мелавога,
    Геалагічны час
    Пачатак (млн. гадоў назад)*
    Развіццё жыцця
    Ранні архсй
    Позні архей
    Пратэразой
    Кембрыйскі перыяд
    Ардовікскі перыяд
    Сілурыйскі перыяд
    Дэвонскі псрыяд
    Каменнавугальны перыяд
    Пермскі перыяд
    Трыясавы перыяд
    Юрскі перыяд
    Мелавы перыяд
    Палеаіенавы перыяд
    Неагенавы перыяд
    Антрапагенавы перыяд
    >3500 Першасныя арганізмы бескіслароднага асяроддзя. З’яўленне пракарыётаў.
    2600 Прасцейшыя аднаклетачныя арганізмы, здольныя да фотасінтэзу і фіксацыі азоту, развіццё бактэрый і_ сіне-зялёных водарасцей.
    2600 Панаванне бактэрый і водарасцей. Паяўленне эўкарыётаў. Узнікненне першых шматклетачных арганізмаў — губак, каралаў, чарвей і інш. Канец пратэразою — век мядуз.
    570 Далейшае развіццё мікраарганізмаў і сіне-зялёных водарасцей. Паяўленне і пашырэнне фарамініфер, археацыятаў, радыялярый, кішачнаполасцевых, малюскаў і інш. марскіх беспазваночных.
    500 Росквіт марскіх беспазваночных. Паяўленне першых пазваночных — бяссківічных рыбападобных з 2-камерным сэрцам і прымітыўным галаўным мозгам, ахаваным упершыню мазгавой капсулай. Вялікая колькасць марскіх водарасцей, каралаў, трылабітаў. Шмат малюскаў.
    440 Панаванне марскіх павукападобных. Выміранне многіх груп марскіх беспазваночных. Паяўленне першых сапраўдных сківічных рыб. Паяўленне ніжэйшых назсмных раслін і беспазваночных. Першыя бяскрылыя насякомыя.
    410 Першыя лясы. Пашырэнне псілафітападобнай наземнай фдоры, у склад якой уваходзілі таксама прымітыўныя дзеразападобныя, членіста-сцябловыя, папарацепадобныя, у канцы дэвону— змена яе археаптэрысавай флорай. Пашырэнне прымітыўных насякомых і наземных хеліцэравых — павукоў, кляшчоў, скарпіёнаў. Скарачэнне кольнасці трылабітаў і грапталітаў, узнікненне аманітаідэй з галаваногіх. Век рыб — панцырных, кісцяпёрых, дваякадыхальных, прамянёвапёрых. Вылучэнне першых наземных чатырохногіх — лабірынтадонтаў, блізкіх да земнаводных.