Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
дзякуючы якім захворванне жывёл на трыхінелёз у БССР рэзка зменшана (Гарагляд і інш.). Даследаваны асаблівасці краявой эпізааталогіі цыстыцэркозаў, удакладнепы тэрміны развіцця бовісных цыстыцэркаў да інвазійнаіі стадыі ў маладых цялят, атрыманы антыген для дыягностыкі бовіснага цыстыцэркозу (I. У. Сафронаў). Праведзеяы даследавапні па эпізааталогіі стронгілаідозу цялят і біялогіі іх узбуджальнікаў (М. А. Гузянок). Распрацаваны сан.-гельмінталагічяыя мерапрыемствы для свінагадоўчых гаспадаракрэпрадуктараў і меры прафілактыкі супраць асн. гельмінтозаў буйн. par. жывёлы ў жывёлагадоўчых комплексах (Р. Г. Башыраў, М. В. Якубоўскі). Укараняюцца мерапрыемствы па аздараўленіпо авечак ад кішачных гельмінтаў і дыятыякаўлёзу (A. С. Кучын). Вывучана пашырэнне ўзбуджальнікаў апістархозу, метархозу, псеўдамфістамозу, эхінахазмозу і інш. гельмінтозаў сярод рыб бас. Прыпяці, Нёмана, Дняпра (У. Я. Ліннік). Вывучаны роля гельмінтаў у этыялогіі іпвазійных энтэракалітаў парасят, іх відавы склад (П. С. Іванова, А. Ф. Мандрусаў, Б. А. Маёраў). Выкананы работы па фауне і экалогіі гельмінтаў, якія шкодзяць асн. с.-г. культурам Беларусі (В. I. Мержаеўская, С. М. Ветрава, I. Я. Поніп і іпш.). Вывучаюцца эканам. страты ад гельмінтозаў, пашырэнне іх сярод дзікіх жывёл у Прыпяцкім ландшафтна-гідралагічным і Бярэзінскім біясферным запаведніках, запаведна-паляўнічай гаспадарцы Белавежская пушча. Гл. таксама Паразіталогія.
Літ.: Горегляд X. С„ Каряг н н В. II. Развнтне ветерннаріш в Белоруссіш.— Мн., 1969. 1. В. Меркушова. ГЕЛЬМІНТАСПАРЫЁЗЫ, хваробы расліп, якія выклікаюцца грыбамі роду гельмінтаспорый. Узбуджальнікі паразітуюць на раслінах у канідыяльнай стадыі, міцэлій развіваецца ў тканках. Пашыраюцца з насеннем і рэшткамі расліп. Развіццю хваробы спрыяюць халоднае і вільготнае надвор’е ў перыяд сяўбы і ўсходаў, павышаная вільготнасць паветра. Г. выклікаюць шчупласць насення, у выніку чаго ўраджай зерня зніжаецца на 10—40, саломы на 20—30 %. На Беларусі пашыраны на пшаніцы, жыце, ячмені, аўсе, развіваюцца таксама на льне, памідорах, на злакавых травах.
Сеткаваты Г., ці сеткаватая плямістасць [узбуджальнік — грыб
Helminthosporium teres (syn. Drechslera teres)], пашыраны на ячмені, у асобныя гады пашкоджвае 68—70 % раслін. Праяўляецца ў фазе ўсходаў, найб. развіцця дасягае ў перыяд цвіцення і налівання зерня. На лісці паяўляюцца бурыя плямы з бледна-жоўтай аблямоўкай, падоўжнымі і папярочнымі палоскамі, якія ўтвараюць сеткаваты малюнак. Зліцця плям і расшчаплення лісця не адбываецца, што адрознівае сеткаваты Г. ад паласатага. На плямах цёмна-шэры налёт канідый грыба. П а л a с а т ы Г., ці паласатая плямістасць [узбуджальнік — грыб Helminthosporium gramineum (syn. Drechslera graminea)], naшкоджвае ячмень на 8—48 %, гібель раслін на асобных палях дасягае 12 %. На лісці паяўляюцца бледна-жоўтыя плямы, якія потым падаўжаюода і становяода светла-карычневымі, з вузкай пурпуровай аблямоўкай. На плямах аліўкава-буры канідыяльны налёт грыба. ІІлямістасць асабліва праяўляецца ў перыяд цвіцення і налівання зерня. Лісце расшчапляецца, засыхае і адмірае. У ўспрыімлівых сартоў (напр., Мамі) міцэлій грыба дыфузны, развіваецца ў тканках расліны, захоўваецца таксама ў зерні, пры прарастанні якога разбураюцца зародкавыя карані. Расліны ўстойлівых сартоў (напр., Надзя) пашкоджваюцда месцамі, грыбніца ў зародак не пранікае, яго каранёвая сістэма здаровая. Цёмна-буры Г. [узбуджальнік — грыб Helminthosporium sativum (syn. Bipolaris sorokiniana)] пашкоджвае ўсходы і дарослыя расліны пшаніцы, жыта і ячменю. На карэньчыках, першых лісціках паяўляюцца падоўжныя цёмныя штрыхі і палосы. Пашкоджаныя парасткі часта гінуць. На лісці дарослых раслін утвараюцца цёмныя, потым цёмнашэрыя або светла-бурыя, выцягнутыя ўдоўж лісця плямы. На плямах аліўкава-буры або чарнавата-шэры канідыяльны налёт грыба. Пашкоджаныя вузлы сцябла мякчэюць, расліны палягаюць. Каласовыя плёнкі бурэюць, зародак насення чарнее або становіцца карычневы (т. зв. чорны зародак). Нярэдка хвароба ўскладняецца каранёвымі гнілямі. Ч ы рв о н а-б у р ы Г., ці ч ы р в о н а-б у р а я плямістасць [узбудяіальнік — грыб Helminthosporium avenae (syn. Drechslera avenae)], пашкоджвае лісце, каласковыя i кветкавыя лускавінкі аўса, у некаторыя гады хварэе 28—92 % раслін. На лісці, каласковых і кветкавых лускавінках утвараюцца падоўжныя цёмна-шэрыя або карычневыя з чырванаватаіі аблямоўкай плямы, абмежаваныя жылкамі. Яны не зліваюцца, тканкі не разрываюцца. Пашкоджанае лісце засыхае і ападае. На
Гельмінтаспорый: 1— злакавы; 2— ячменны.
плямах у вільготнае надвор’е ўтвараюцца канідыі грыба.
Меры барацьбы з Г.: правілыіыя севазвароты (нельга сеяць збожжавыя па збожжавых, асабліва пры заражэнні цёмна-бурым Г.), збор насення з найменш пашкоджаных участкаў, ачыстка і пратручванпе насення, лушчэнне і глыбокае зяблевае ворыва пасля ўборкі ўраджаю, прасторавая ізаляцыя (болып за 1 км) ад леташніх пасеваў і іпш. Іл. гл. на ўклейцы.
Літ,Войтова Л. Р. Гельмпнтоспоряозы хлебных злаков в условпях Белорусснн.— Сборннк научных трудов Белорусской сельскохозяйственной академнп, 1971. т. 76; Самерсов В. Ф., Б у г a С. Ф. Вреднтелн п болезнн зерновых культур іі меры борьбы с ннміі.— Мн.. 1978. С. Ф. Буга.
ГЕЛЬМІНТАСПйРЫЙ (Helminthosporium), род недасканалых грыбоў сям. дэмацыевых. Віды роду пашыраны па ўсім свеце. Паразітныя формы, прыстасавапыя да пэўных відаў раслін, выклікагоць гельмінтаспарыёзы, сапратрофныя развіваюцца на кары, лісці, сухіх галінках і сцяблах дрэвавых і травяністых раслін.
Міцэлій грыбоў шматклетачны, пранізвае асобныя органы раслін, развіваец' ца ва ўсіх тканках або знаходзіцца ў некат. узбуджальнікаў у стадыі спакою. Канідыяносцы прамыя, слабаразгалінаваныя, вузлаватыя, у паразітпых відаў сабраны ў пучкі, у сапратрофаў адзіночныя. Канідыі цыліндрычныя, падоўжана-эліпсападобныя. з некалькімі пёрагародкамі. У цыкле развіцця адзначаны стадыі сумчатых грыбоў.
3 пашыраных на Беларусі відаў пайб. шкодзяць тры. У Г. я ч м е пп a г a (Н. teres) канідыяпосцы болып-менш каленчатыя, аліўкавыя, адзіночныя ці па 2—3 у пучку; капідыі верацёнападобныя, часцей падоўжана-эліпсоідныя, цёмна-аліўкавыя або карычневыя. Канідыяносцы Г. а ў с я н a г a (Н. avenae) зеленавата-аліўкавыя. канідыі часцей цыліндрычныя, з 5—6 перагародкамі. Г. злакавы (Н. gramineum)—касмапаліт, у цыкле развіцця некалькі стадый: канідыяносцы і канідыі развіваюцца летам, склероцыі на рэштках хворых раслін — зімой.
Н. I. Чакалгнская.
ГЕЛЬМІНТОЗЫ, г л і с н ы я х в ар о б ы, г л і с н ы я і н в а з і і, хваробы жывёл, чалавека і раслін, выклікапыя паразітычнымі чарвямі (гельмінтамі).
Падзяляюцца на трэматадозы (узбуджальнікі смактуны), цэстадозы (узбуджальнікі стужачныя чэрві), нематадозы (узбуджальнікі круглыя чэрві)^ акантацэфалёзы (узбуджальнікі скрэонг). Бываюць геагель.мінтозы (выклікаюць іх геагельмінты), біягельмінтозы (выклікаюць біягельмінты), гельмінтазаанозы (выклікаюць гельмінты. якія могуць паразітаваць у жывёл і чалавека на адной і той жа стадыі развіцця). Заражаюцда на Г. праз прадукты (корм), ваду, забруджаныя яйцамі ці лічынкамі глістоў;
лічынкі некаторых гельмінтаў (напр. філярыі) трапляюць у арганізм праз укусы насякомых-крывасмокаў; зрэдку пранікаюць праз скуру. Паразітуюць Г. ў стрававальна-кішачным тракце, крыві, печані, лёгкіх, у нырках, галаўным мозгу, мышцах, скуры. Гельмінты выдзяляюць шкодныя рэчывы, сенсібілізуюць арганізм, паглынаюць харч. рэчывы, вітаміны. мікраэлементы.
У БССР у ж ы в ё л з трэматадозаў найчасцей трапляюцца дыкрацэліёз, парамфістаматыдозы, фасцыялёз', з цэстадозаў — маніезіёз, тызаніезіёз, гіменалепідыдозы, эхінакакоз, фіноз, цэнуроз; з нематадозаў -— аскарыдатозы, дыктыякаулёзы, странгілаідозы, трыхацэфалёз' з акантацэфалёзаў — макракантарынхоз, палімарфоз і філікалёз. Вялікія страты ад Г. у сажалкавап рыбагадоўлі. дзе пашыраны батрыяцэфалёз, філаметроз, лігулёз, дактылагіроз, дыпластаматоз, гіралактылёз. Барацьба з Г.: біятэрмічнае абясшкоджванне гною, папераджальная і лячэбпая дэгельмінтызацыя. У чалавека найб. пашыраны: з трэматадозаў апістархоз, фасцыялёз; з цэстадозаў дыфілабатрыёз, тэніідозы, эхінакакоз, з нематадозаў аскарыдоз, энтэрабіёз, анкіластамідозы, трыхінелёз, трыхацэфалёз.
Лгт.: Лейкнна E. С. Важнейшпе гельмннтозы человека.— М„ 1967; Ж арнков II. С., Егоров Ю. Г., Б о бк о в a А. Ф. Фасцнолез сельскохозяйственных жнвотных п борьба с ннм.— Мн., 1962; Ннкулнн Т. Г. Основные ннвазнонные болезнн домашшіх птнц.— Мн., 1962; Руководство по мякробнологнл, клнннке н эпндемнологші ішфекцпонных болезней. Т. 9.— М., 1968, с. 269—698; Астафьев Б. А. Очеркн по обіцей патологпп гельмннтозов человека.— М.. 1975; Шумаковпч E. Е. Обіцая н ветерннарная гельмшітологня: Бнблногр. указатель отечественной лптературы с конца XVIII века по 1960 год,— М.. 1965.
Я.-О. Л. Бекіш, Ц. Г. Нікулін, ГЕЛЬМІНТЫ [ад грэч. helmins (helminthos) чарвяк, гліст], паразітычныя чэрві; узбуджалыіікі гельмінтозаў чалавека, жывёл і раслін. Да Г. адносяцца міюгія плоскія і першаснаполасцевыя чэрві. Г. чалавека і жывёл наз. глістамі. Усяго вядома каля 18 тыс. відаў. Тэрмін Г. выкарыстоўвалі ўжо Арыстоцель, Гіпакрат, Пліпій, Гален і інш. старажытныя вучоныя.
ГЁЛЬТМАН Віктар Сцяпанавіч (н. 9.10.1926, Мінск), беларускі сав. геабатанік. Д-р біял. н. (1974). Чл. КПСС з 1969. Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1954). 3 1957 у Ін-це эксперым. батанікі АН БССР, з 1978 заг. лабараторыі прадукцыйнасці і воднага рэжыму фітацэнозаў. Асн. працы па лясной геабатаніцы і лясной тыпалогіі. Вызначаны занальныя асаблівасці расліннага покрыва Беларусі, абгрунтаваны кліматагеннарывалітатная тэорыя фітацэнахара-
В. С. Гельтман.
логіі, заканамерпасці фітацэпатычнай устойлівасці відаў на межах арэалаў. Распрацаваны канцэпцыя аб лясных асацыяцыях як прычынных катэгорыях тыпа лесу, метады і прынцыпы геабат. і лесарасліннага раяпавання, картаграфавання лясной расліннасці, вызначаны лесатыпалагічныя комплексы. Праведзены тыпалагічныя даследаванні лясных фармацып Беларусі, дадзены аналіз эдафа-фітацэнатычных, сукцэсійпых і занальна-кліматычных іх узаемасувязей, распрацаваны пытанпі рацыяпальнага гасп. і прыродаахоўнага вьткарыстання лясоў. Дзярж. прэмія БССР 1972 за цыкл прац па вывучэнню расліннага покрыва Беларусі.