Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
зы, азімага жыта, цукр. буракоў, яравой пшапіцы, ячменю і трыцікале. Раяпаваны ў БССР повы высокацукрысты сорт цукр. буракоў Беларускі полігібрыд 31. Атрыманы звесткі аб магчымасці чужароднай ДНК выклікаць у раслін спадчынпыя змены па тыпу генетычнай трансфармацыі. Распрацавапыя ў ін-це стат. метады, а таксама праграмы для ЭВМ укараняюцца ў практыку па селекцыі раслін і жывёл. Л. У. Хатылёва.
ГЕНЕТЫЧНАЯ ІНЖЫНЁРЫЯ, галіна малекулярнай біялогіі і малекулярнай генетыкі^ якая даследуе генетычныя маніпуляцыі (за выключэнпем полавага цыклу) і ўтварэнне новых камбінацый спадчыпных уласцівасцей. Вылучаюць 2 кірункі: клетачная гібрыдызацыя (культываванне in vitro гаплоідных клетак і гібрыдызацыя саматычных клетак) і малекулярнае клапаванне генаў (непасрэднае маніпуліраванне з малекуламі ДНК). Малекулярны кірунак Г. і., т. зв. генпая інжынерыя, вывучае магчымасці і метады стварэння рэкамбінантных малекул ДНК, біялагічна актыўных пры ўвядзенні іх у жыццяздольныя клеткі. Такія малекулы павінны складацца з вектара (звычайна ўмеркаваныя бактэрыяфагі ці бактэрыяльныя плазміды, якія забяспечваюць рэплікацыю і транскрыпцыю функцыі рэкамбінантнай малекулы) і генаў, што клануюцца і нясуць у сабе зададзеныя эксперыментатарам генетычпыя элементы.
Метады геннай інжынерыі даюць магчымасць параўналыіа лёгка ствараць генетычна актыўныя рэкамбінантныя малекулы з ДНК пракарыётных арганізмаў, гамалагічных і гетэралагічных відаў. Болып складана дабіцца экспрэсіі рэкамбінантных генаў у гетэралагічных арганізмах, філагенетычна далёкіх адзіп ад аднаго. He даказана экспрэсія генаў пракарыётных арганізмаў (напр., бактэрый) у клетках жывёл і раслін. Экспрэсія генаў вышэйшых арганізмаў у бактэрыялыіых клетках у асобных выпадках была паспяховай. Напр., штучна сінтэзаваны ген саматастатыну, уключаны ў плазміду-вектар і ўведзены ў саставе рэкамбінантнай структуры (ДНК) у клетку кішачнай палачкі, мог экспрэсіравацца, забяспечваючы, хоць і ў малых дозах, выхад канчатковага прадукту. Аналагічна праведзены сінтэз праінсуліну мышы клеткамі кішачнай палачкі: сінтэз гармону быў вельмі малы — каля 100 малекул на клетку. Гэта пацвярджае. што прынцыпова магчыма гетэралагічная экспрэсія генаў. Вядомы таксама прыклады прамысл. выкарыстання бактэрый — прадуцэнтаў карысных рэчываў, створаных метадамі геннай інжынерыі. Далейшае развіццё Г. і. адкрывае перспектывы стварэння форм арганізмаў з зададзенымі характарыстыкамі. На Беларусі пытанні Г. і. выву-
чаюць у БДУ, Ін-це генетыкі і цыталогіі AH БССР і інш. установах.
Лгт.: Т р о п ц к н й Н. А„ Карт е л ь ІГ. А. Генетпческая іінженерня.— Мн., 1980. Ю. К. Фамічоў.
ГЕНТГЕЛЬВІН (ад лац. helvus яптарна-жоўты), рэдкі мінерал групы гельвіпу, 3Zn[BeSiO4] • ZnS. На Беларусі трапляецца ў гранітоідпых і інш. пародах крышт. фундамента, у пародах Бабаўпяпскага выступу, у метасаматычным граніце і альбітызавапым дыябазе МікашэвіцкаЖыткавіцкага выступу.
Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі; крышталі, зярністыя агрэгаты. Бясколерны ці блекла-жоўгы, тлусты, празрысты ці паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 6—6,5, шчыльн. 3200—3700 кг/м3. Трапляецца ў грэйзенах, скарнах, пегматытах, палевашпатавых метасаматытах.
ГЕОЛАГА-РАЗВЁДАЧНЫ БЕЛАРУСКІ НАВУКОВА-ДАСЛЁДЧЫ ІНСТЫТУТ Упраўлення г e а л ог i і БССР. Створапы ў 1927 у Міпску ііа базе геолага-глебазпаўчай падсекцыі Інбелкульта. Да 1970 Ін-т геал. навук. Mae аддзялепне ў Гомелі (створапа ў 1977 па базе аддзела бурэшія Бел. н.-д. геолага-разведачпага іп-та і тэматычнай партыі трэста «Белнафтагазразведка»), Асн. кірункі павук. даследаванпяў: вывучэнне геал. будовы тэр. БССР, выяўленпе заканамернасцей фарміраванпя і размяшчэшія радовішчаў нафты і газу, калійпых і каменнай солей, руд чорных і каляровых металаў, буд. матэрыялаў, апаліз стану і прагпозная ацэнка іх рэсурсаў, вызначэнпо кірункаў геолага-разведачных работ на гэтыя віды карысных выкапняў; удасканаленне і распрацоўка метадаў лакальнага прагнозу, пошукаў і разведкі радовішчаў ва ўмовах БССР; гідрагеалагічпыя і інж.-геал. даследавапні; удасканаленне тэхналогіі буравых работ па пафту і газ; эканам. апаліз стану геолага-разведачных работ у Беларусі і пошукі шляхоў павышэння эфектыўнасці і зніжэппя іх кошту. Аспірантура з 1931.
У пакоі для вырошчвання раслін лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР.
Асн. вынікі навук. работы: вывучаны пытанні тэктонікі, неатэктонікі, геамарфалогіі і стратыграфіі асадкавага чахла Беларусі, складзена і выдадзена (разам з Ін-там геахіміі і геафізікі АН БССР) тэктанічная карта Беларусі (Дзярж. прэмія БССР 1978), распрацаваны аўтаматызаваная сістэма аналізу матэрыялаў каратажу шчылін, заснавання на фупкцыянальных пераўтварэннях і інтэграцыі геафіз. параметраў, аўтаматызаваная сістэма «Залеж», аўтаматызаваная прагназавальная сістэма «Прыпяць», пабудаваны першыя прагнозна-металагенічныя карты крышталічнага фундамента БССР і Прыбалтыкі на руды чорных, каляровых 1 рэдкіх металаў, састаўлены каталогі рудных радовішчаў, праяўленняў мінералізацыі, вывучаны заканамернасці лакалізацыі прамысл. пакладаў бурых вугалёў, гаручых сланцаў, калійных руд, умовы фарміравання і заканамернасці размяшчэння мінер.-лекавых водаў, адкрыты шэраг радовішчаў пясчапа-жвіровага матэрыялу, глін і лёгкіх запаўняльнікаў, сілікатных і буд. пяскоў, мінер.-лек. водаў, нафты, газу. даўсаніту, распрацаваны новы спосаб папаўнення эксплуатац. запасаў напорных водных гарызонтаў, завершаны комплексныя гідрагеал. і інж.-геал. даследаванні па ацэнцы ўплыву Салігорскага, Светлагорскага і Мазырскага прамысл. комплексаў на геал. асяроддзе, эканамічна абгрунтавана мэтазгоднасць прамысл. асваення гаручых сланцаў як комплекснай энергатэхнал. сыравіны, эканамічна абгрунтаваны далейшыя кірункі пошукава-разведачных работ на аснове аналізу патрэб нар. гаспадаркі ў мінер. сыравіне. Л. А. Дземідовіч. ГЕПАТЫТЫ ВІРУСНЫЯ [ад грэч. hepar (hepatos) печань], іпфекцыйпыя хваробы жывёл і чалавека, якія характарызуюцца вострым або хранічным запаленнем печані. На Беларусі ў жывёл найчасцей трапляюцца ў маладняку сабак, пясцоў, лісоў, мышэй, качак, канарэек, трусоў, коней, свіней. Узбуджальнікі — розныя групы вірусаў, папр., Г. в. сабак — адэнавірусы, качанят — энтэравірусы, мышэй — каропавірусы.
Крыніцы інфекцыі — хворыя жывёлы і вірусаносьбіты. Жывёлы трацяць апетыт, худзеюць, слабеюць, у іх парушаецца дзейнасць нерв. сістэмы (паралічы); яны нярэдка гінуць. У лячэнні (распрацавана для качанят) выкарыстоўваюць гіперімунную сываратку або сываратку рэканвалесцэнтаў (жывёл, якія перахварэлі на Г. в.). Каб папярэдзіць пашырэнне хваробы на звераі
птушкагаспадарках, дзе ёсць хворыя жывёлы, уводзяць каранцін, робяць імунізацыю спец. вірусвакцынай. Пра Г. в. ў людзей гл. Боткіна хвароба.
В. П. Галубнгчы ГЕРАНІЯКВЁТНЫЯ (Geraniales) ’ парадак двухдольных раслін. Вядома 7 сям., 53 роды, каля 3 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 5 сям., 17 родаў, 210 відаў, з іх на Беларусі 4 сям. (бальзамінавыя, герапіевыя, кіслічпыя, лёнавыя), 7 родаў (бальзамін, бусельнік, герань, кісліца, кіслічка, лён, радыёла), 25 відаў; акрамя таго, болып за 10 відаў з родаў настурка, пеларгонія і інш. інтрадукаваныя. Сярод Г. каштоўныя алейпыя, эфіраалеііныя, дубільныя, фарбавальныя, лек., дэкар., медапоспыя расліпы; ёсць ядавітыя.
Пераважна травы, радзей кусты, паўнусты і дрэвы. Лісце ў асноўным простае, звычайна перыста-нервовае, чаргаванае або супраціўнае, з прылісткамі ці без іх. Кветкі двухполыя, 5-членныя, правільныя або няправільныя, з двайным калякветнікам, адзіночныя або ў суквеццях. Гінецэй з 3—5 глыбаказрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя, звычайна 5—3-гнездавая, з 1—2 семязародкамі. Плод — каробачка, радзей ягада, касцянка. Насенне з эндаспермам або без яго.
Літ.: Порядок герашіевые (Geraniales).— У кн.: Жнзнь растенпй. М., 1981, т. 5, ч. 1; ТахтаджянА. Л. Спстема н фнлогення цветковых растеннй,— М.; Л., 1966, с. 331.
ГЕРАНТАЛОГП СЁКТАР АН БССР. Засп. ў Мінску у 1958. Асн, кірункі навук. даследаваппяў: вывучэппе функцый цэнтр. нерв., сардэчна-сасудзістай і эпдакрыннай сістэм і біяэнергетычных працэсаў на малекулярным і субклетачным узроўнях пры старэнні чалавека і млекакормячых. Аспірантура з 1958.
У выніку выкананых работ устаноўлены функцыянальны характар паруіпэнняў біяэнергетычпых працэсаў пры старэнні арганізма 1 даказана магчымасць іх нармалізацыі ўвядзеннем у арганізм прыродных прадуктаў метабалізму і полівітамінных комплексаў. Выяўлена ўзроставае зніжэнне мабілізацыі вугляводных і ліпідных рэзерваў, прычынай якога з’яўляюцца парушэнпі адаптыўнай сакрэцьіі шэрагу гармонаў. Высветлены механізмы зніжэння прыстасавальных магчымасцей нерв., сардэчна-сасудзістай 1 эндакрыннай сістэм і даказана магчымасць узнаўлення іх функцый аптымальнымі фізічнымі нагрузкамі. Распрацаваны метад ацэнкі біял. ўзросту ў эксперыменталыіых жывёл 1 вызпачаны станоўчы эфект уздзеяння на яго камплексонаў і вітамінаў. Праведзены аналіз пастарэння, даўгалецця і сярэдняй працягласці жыцця насельніцтва БССР з улікам уздзеяння важнейшых прычып смяротнасці.
Я. Ф. Канапля.
ГЕРАПТАЛОГІЯ [ад грэч. geron (gerontos) стары+.. .логія], павука пра старэнне жывёл і чалавека. Вывучае прычыны, агулыгыя закапамернасці і. механізмы старэппя арганізмаў. ІІерспектыўпая задача Г,— кіравашіе працэсамі старэппя і працягласцю жыцця. Цесна звязапа з
медыцыпай, біялогіяй, сацыялогіяй. Выкарыстоўвае біял., клінічныя, біяхім., біяфіз., статыстычныя, фізіял. метады. Працы па папярэджванню заўчаснага старэння друкаваліся ў 15—19 ст. Асповы айч. Г. закладзены працамі С. П. Боткіпа, I. I. Мечнікава, I. П. Паўлава, A. А. Багамольца і інш.
Асобныя даследаванні па Г. на Беларусі праводзіліся з 1920-х г. Сістэматычна вядуцца ў Сектары геранталогіі АН БССР (з 1958), у БДУ, Мінскім, Віцебскім мед. ін-тах. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі і інш. У 1920—60-я г. ў геранталагічным аспекце вывучаліся пытанні перасадкі sanos унутр. сакрэцыі на сасудзістай ножцы ў чалавека (Ц. Е. Гніларыбаў), рацыянальнага харчавання розных узроставых груп насельніцтва (Л. Ф. Ромыш), выкарыстання новых эфектыўных фармакалагічных прэпаратаў (К. С. Шадурскі) 1 лячэбнай фізкультуры пры хваробах унутр. органаў (Г. X. Даўгяла, Г. В. Валасевіч), лячэння хвароб пачэй у пажылых і старых (Т. В. Бірыч) і апепдыцыту (Л. I. Арцішэўскі).