• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Гаспадарчая дзейнасць чалавека (лесараспрацоўкі, асушэнне балот, буд-ва вадасховішчаў, с.-г. асваенне зямель і г. д.) уплывае на склад Г. асобных тэр. рэспублікі (памяншэнне колькасці, месцамі знікненне некат. відаў). На палях, агародах, каля дарог павялічваецца колькасць часночніц, зялёных рапух, порсткіх яшчарак. Рэдкія для Беларусі чарапаха балотная, рапуха чаротная, мядзянка занесены ў Чырв. кнігу БССР. Іл. гл. на ўкл. да арт. Земнаводныя, Паўзупы.
    Літ.: В о р о н н н Ф. Н. Фауна Белорусснн п охрана прнроды: (позвоночные).— Мн., 1967; Фауна н экологня наземных позвоночных Белоруссіш.— Мн., 1966; Ппкулнк М. М. Знакомые незнакомцы: (об амфнбпях Белоруссші).— Мн., 1981.	Т. М. Йурекова.
    ГЕРШОНА-МІЦЬКАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ I СУГЛІНКАЎ, за 0,6 км на Пд ад в. Гершопы Брэсцкага р-на. Пластавы паклад звязан з азёрна-алювіяльнымі адкладамі муравінскага гарызонта. Разведаныя запасы 2,95 млн. м3, перспектыўныя 643 тыс. м3. Гліпы шэрыя, цёмпа-шэрыя, слаістыя, шчыльныя,
    з тонкімі праслойкамі дробназярпістага пяску і рэдкімі вапняковымі ўключэнпямі; гліністых часцінак драбней 0,001 мм у іх 20,7—53,3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3— 10,7 м, ускрышы 0,2—5,3 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы, дрэнажных труб і аглапарыту. Радовішча не распрацоўваецца.
    ГЁСЕНСКАЯ МЎХА. х л е б п ы к амарык (Mayetioli destructor), насякомае сям. галіц атр. двухкрылых. Пашырана ў Еўразіі і Паўп. Амерыцы, у СССР — у Еўрап. ч. (акрамя Крайняй Поўначы), у Сібіры, Сярэдняй Азіі, Закаўказзі. На Беларусі абмежавапыя ачагі пашырэння адзначаны ў Брэсцкай і Гомельскай абл. Лічынкі Г. м. кормяцца сокамі раслін. ПІкодзяць напболып пшаніцы, а таксама ячменю, жыту.
    Цела Г. м. даўж. 2,5—3,5 мм, цёмнашэрае або бурае. Падобная да камара. Галава вузейшая за грудзі, брушка цыліндрычнае або канічнае. Вочы фасетачныя. Ногі тонкія. Жылкаванне крылаў снрошчанае. Лёт у крас.— маі. Жыве да 20 сут._ дарослая не корміцца. Яйцы (50—500) адкладвае на верхнім баку ліста злакавых. Дае 2 пакаленні за год. Лічынкі верацёнападобныя, малочна-белыя, даўж. да 4 мм, ротавыя органы ў іх сысучыя. Зімуюць лічынкі ў несапраўдных коканах. Ў барацьбе з Г. м. выкарыстоўваюць агратэхн, мерапрыемствы 1 хім. метады. Іл. гл. на ўкл. да арт. Насякомыя. А. Дз. Пісапенка. ГЕТЭРА... (ад грэч. heteros іпшы, другі), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае разнароднасць, чужародпасць, разнаформавасць.
    ГЕТЭРАБАЗІДЫЯМІЦЭТЫ, гетэрабазідыяльныя	грыбы
    (Heterobasidiomycetidae), падклас базідыяльных грыбоў. Бядомы 3 парадкі — аўрыкулярыяльныя, дакрыміцэтальныя, дрыжалкавыя, болып за 500 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках, субтропіках і ва ўмераным поясе Паўн. паўшар'я. У СССР каля 50 відаў, з іх на Беларусі 14 відаў з сям. аўрыкулярыевых, септабазідыевых, флеягенавых, дрыжалкавых, дакрыміцэвых. Пераважпа сапратрофы, растуць па адмерлай драўніне, радзей лясным подсціле (дакрыміцэс, калоцэра, дрыжалка і інш.). Некат. віды — паразіты моху (эакранартый), с.-г. культур (гелікабазідый), насякомых (септабазідый). Есць ядомыя (аўрыкулярыя).
    Характэрная асаблівасць Г.— складаныя, шматклетачныя або з вельмі буйнымі стэрыгмамі базідыі (гетэрабазідыі). Пладовыя целы разнастайнай будовы (павуціністыя, распасцёртыя па субстраце, падушкападобныя, лопасцевыя, разгалінаваныя накшталт кусцікаў), у асноўным студзяністай кансістэнцыі. Пры высыханні ўтвараюць рогападобную ці храсткаватуіо корачку або плеўку, але не трацяць жыццяздольнасці і гіры наступанні дажджлівага на-
    двор'я набракаюць і аднаўляюць сваю першапачатковую форму і кансістэнцыю. Паверхня пладовых цел гладкая, маршчакаватая або моцна складкаватая, глыбаказвілістая. Колер іх ад яркага — жоўтага, жоўта-аранжавага або аранжавага да цёмнага — карычневага. чорнабурага і чорнага, зрэдку светлы — белы, шараваты. Базідыяспоры шматклетачныя, прарастаюць, утвараючы другасную спору або дробныя Ka­ni дыі.
    Лгт.: Р а й т в іі й р А. Г. Подкласс Гетеробазндпальные грнбы (HeteroBasidiomycetidae).—У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 2. Грнбы. М., 1976. Г. I. Сяржаніна. ГЕТЭРАД9РА, паразітычны чарвяк сям. разнаскурых нематод; тое, што бульбяная нематода.
    ГЕТЭРАКАРППЫЯ РАСЛІПЫ (ад гетэра...+грэч. karpos плод), расліны, якія маюць розныя па форме і фізіял. уласцівасцях плады, што забяспечвае пашырэнне іх розпымі спосабамі. 3 флоры Беларусі тыповая гетэракарпія ўласціва, папр., наготкам лекавым (гл. ў арт. Наготкі), у суквеццях якіх развіваюцца плады, прыстасаваныя да пашырэння жывёламі або ветрам.
    ГЕТЭРАКІДОЗ, глісная хвароба птушак, якая выклікаецца паразітычнымі круглымі чарвямі сям. гетэракідаў. Паіпыраны ўсюды, у т. л. па Беларусі. Найчасцей бывае ў курэй (узбуджальпік Heterakis gallina­rum), індыкоў, цацарак, фазапаў, зрэдку ў гусей і качак. Ha Г. хварэе пераважпа маладняк. Гетэракісы — дробныя (даўж. 5—12 мм) нематоды, паразітуюць у сляпых адростках кішак, Яйцы іх выспяваюць у вонкавым асяроддзі без прамежкавых гаспадароў. Птушкі заражаюцца праз корм і ваду, забруджапыя інвазійнымі яйцамі глістоў.
    Хворыя на Г. нтушкі трацяць апетыт, худзеюць, слабеюць, у іх затрымліваецца рост і развіццё. парушаецца функцыя страўнікава-кішачнага тракту, зніжаецца яйцаноскасць, маладняк нярэдка гіне. У лячэнні выкарыстоўваюць розныя антгельмінтыкі. Каб папярэдзіць Г., маладняк птушак гадуюць асобна ад дарослых у клетках з сеткаватай падлогай або выгулах з цвёрдым пакрыццём.
    Лгт.: Черткова A. Н.. П е тр о в A. М. Гельмннты домашннх курнных птііц іі вызываемые нмн заболевання. Т. 2.— М., 1961; ЧеботарёвР. С. Борьба с паразптозамп сельскохозяйственных жнвотных.— Мн.. 1972.
    М. К. Сляпнёў. ГЕТЭРАКОКУС (Heterococcus), род піткаватых жоўта-зялёных водарасцей сям. гетэраклоніевых. Вядомы 45, пераважна глебавых, відаў. У СССР 4 віды. На Беларусі ў глебах Мінскай вобл. адзначапы Г. Шода (Н. chodatii).
    Ніткі кароткія (лёгка распадаюцца} або скопішча клетак. Маладыя клеткі ў нітках цыліпдрычпыя, часта няправільныя і скрыўленыя, да 20 мкм даўж. і 14 мкм шыр.; дарослыя амаль шарапа-
    .добныя, да 22 мкм у дыям. Абалонка тонкая, кволая, часам аслізлая. Храматафораў 1 або некалькі, дыскаці жалабкападобныя, без пірэноіда. Размнажэнне бясполае — заа-, аўтаі апланаспорамі. Рост талома за кошт дзялення клетак.	Т. М. Міхеева.
    ГЕТЭРАКОНТЫ, тое, што жоўта-зялёныя водарасці.
    ГЕТЭРАНТЭРА (Heteranthera), род раслін сям. пантадэрыевых. Пашырана ў вадаёмах Амерыкі і Афрыкі. На Беларусі зрэдку культывуюць у акварыумах Г. пяпэўную (Н. dubia).
    Каранёвая сістэма Г. няпэўнай валасніковістая. Сцябло галінастае, прамастойнае, круглае. Лісце сядзячае, чаргаванае. лінейнае. цёмна-зялёнае. Кветкі адзіночныя, дробныя, жоўтыя. Размнажаецца вельмі хутка, сцябловымі і каранёвымі чаранкамі. Непатрабавальная да ўмоў вырошчвання. Расце пры т-ры 15	25°С
    ГЕТЭРАПЁДЫЯ (Heteropedia), род ніткаватых жоўта-зялёных водарасцей сям. гетэраклоніевых. Найб. вядомы 2 віды. Адзін з іх — Г. ш м а тхраматафорная (Н. polychloTis) — трапляецца ў глебе і на яе вільтотнай паверхні, у старыцах, эпіфіт на рдзесце плывучым. На Беларусі адзначана ў глебах Мінскай вобл.
    Ніткі галінастыя, паўзучыя, пасля дзяленпя застаюцца злучанымі і ўтвараюць шчыльную парэнхіматознуто слаявіну з хаатычна размешчанымі клеткамі. Клеткі 6—8 мкм дыям., унутраныя — вяправільна шматвугольныя. краявыя — больш буйныя і акругленыя. Хларапластаў некалькі, дыскападобныя. Размнажэнне бясполае — двухжгуцікавымі амебоіднымі зааепорамі, аўтаспорамі, апланаспорамі, акіпетамі.
    ГЕТЭРАРАБДУС (Hyphessobrycon heterorhabdus), рыба атр. карпападобных. Водзіцца ў рэках Амазонка і Такаптыне. Завезены ў СССР у 1950-я г.; гадуюць як акварыумную рыбу.
    Даўж. ў прыродных умовах да 9 см, у акварыумах меншая. Спінка карычнявата-жаўтаватая. Бруіпка аліўкава-зялёнае, часам белаватае. Ад галавы да хваста па баках ідуць паралельна чырвоная (верхняя), аранжавата-жаўтаватая (сярэдняя) і чорная (ніжняя) палосы, таму Г. інш. раз паз. «трохпалосай рыбай». Найлепш гадуюць у «акварыумах трапічнага лесу» (мяккая, крыху кіслая вада, дамешак фільтрату торфу, багатая расліннасць, свабодныя для плавання ўчасткі, невысокая асветленасць).
    ГЕТЭРАСФЁРА (ад гегэр<г... + грэч. sphaira шар), частка атмасферы, якая пачынаецца на выш. 90— 100 км над Зямлёй і ў якой састаў паветра значна зменьваецца з павелічэннем вышыпі. Г. на вышыпі 100—200 км складаецца ў аспоўным з малекулярнага азоту, малекулярнага і атамарнага кіслароду. Доля апошняга павялічваецца з вышыпёй і перавышае 50 % з выш. 200— 300 км. Пры высокай т-ры (максі-
    мум сонечпай актыўнасці) на выш. больш за 1000 км пераважае гелій, на значна большай вышыні — вадарод. Пры нізкай т-ры (мінімум соііечнай актыўнасці) вадарод пачынае пераважаць з 600—800 км. На вышыні каля 20 тыс. км размепіча-
    Гетэракокуе Шода: 1— агульны выгляд дзярнінкі; 2— частка дзярнінкі (схематычна); 3, 4, 5— розныя стадыі распаду нітак.
    Гетэрантэра няпэўная.
    Гетэрапедыя шматхраматафорная.
    Гетэрарабдус.
    па верхняя мяжа т. зв. вадароднай кароны Зямлі.
    Змены саставу Г. абумоўлены выпрамяненнем Сонца і дыфузійна-гравітацыйнымі працэсамі ў ёй. У Г. пад дзеяннем ультрафіялетавага, рэнтгенаўскага 1 карпускулярнага выпрамяненняў Сонца адбываецца інтэнсіўная іанізацыя атмасферы, распад малекул газаў на атамы і звязаныя з гэтымі працэсамі розныя фотахім. рэакцыі. Адбываецца таксама дыфузійна-гравітацыйвы раздзел газаў: дыфузія і дзеянне сілы цяжару прыводзяць да таго, што канцэнтрацьія больш цяжкіх газаў падае з вышынёй хутчэй, чым канцэнтрацыя лёгкіх. 3-за малой шчыльнасці паветра і адпаведна вял. скорасці дыфузіі дыфузійна-гравітацыйны раздзел газаў пераважае ў Г. (у адрозненне ад гомасферы) над іх перамешваннем.	I. А. Савгкоўскі.
    ГЕТЭРАТРОФНЫЯ АРГАНІЗМЫ, гетэратрофы (ад гетэра...+ +грэч. trophe ежа, харчаванне), арганізмы, якія жывяцца гатовымі арган. рэчывамі і не здольныя да першаснага сінтэзу іх з неарган. злучэнняў. Да Г. а. належаць усе жывёлы, некат. расліны і мікраарганізмы. Падзел раслін і мікраарганізмаў на гетэратрофныя і аўтатрофныя даволі ўмоўпы — напр., насякомаедным раслінам (расіцы, альдраванда пухіраватая і інш.) адыачасова ўласцівы фотасінтэз і здольнасць выкарыстоўваць арган. рэчывы. Гетэратрофы могуць жывіцца толькі раслінамі (фітафагі, папр. у фауне Беларусі — усе траваедныя жывёлы) або жывёламі (заафагі, напр. большасць драпежных звяроў), рэшткамі жывых арганізмаў (гл. Сапрафагі, Сапрафіты). Адпаведна ў Г. а. вылучаюць галазойны (жыўлепне цвёрдай арган. ежай) і сапрафітны тыпы жыўлення. Разам з аўтатрофамі Г. а. забяспечваюць рух арган. рэчыва ў біягеацэнозах па харчовых ланцугах і адыгрываюць важную ролю ў кругавароце рэчываў у прыродзе. Гл. таксама Кансументы. Параўн. Аўтатрофныя арганізмы.