• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ночкавая, потым пукатаабо ўвагнута-распасцёртая, чырвоная, з узростам выгарае да жоўтай, ліпкая, голая, гладкая. Мякаць жоўтая, потым чырванаватая. Пласцінкі жоўтыя, у глыбіні аранжавыя або пурпуровыя, злёгку зыходзяць на ножку. Ножка да нізу звужана, пустая, каля асновы белаватая, уверсе аранжава-жоўтая. Ядомая.
    ГІДАТАФІТЫ [ад грэч. hydor (hydatos) вада+...д5іг], вышэйшыя водныя расліны, цалкам ці болыпай ч. апушчаныя ў ваду. Укараняюцца ў груыце ці плаваюць (на Беларусі, напр., гарлачык белы, гарлачык жоўты, раскі трайчастая і маленькая).
    ГІДНЁЛУМ, род грыбоў сям. яжоўнікавых; тое, што яжоўнік.
    ГІДНОТРЫЯ (Hydnotria), род сумчатых грыбоў сям. псеўдатруфелевых. Вядомы 2 віды, пашыраныя пераважна ў Еўропе. У СССР, у т. л. на Беларусі, 1 від — Г. Ц ю л я н а, або труфель чырвона-буры (H. tulasпеі). Выяўлена ў Жыткавіцкім р-не. Сапратроф. Расце неглыбока ў пясчанай глебе ў хвойных і лісцевых лясах, асабліва дубовых. Пладаносіць летам і восенню. Ядомая.
    Пладовыя целы дыям. да 3 см, падземныя, клубнепадобныя, вуглавата-баразнаватыя, нагадваюць ядро грэцкага арэху, чырвона-бурыя, з некалькімі адтулінамі ў баразёнках. Мякаць шчыльнамясістая, на разрэзе буравата-ружо-
    Гіднотрыя Цюляна: 1— агульны выгляд; 2— грыб у разрэзе.
    Сузор’е Гідра.
    вая, з пустымі белаватымі лабірынтападобнымі каналамі (хадамі). Сумкі цыліндрычныя, ружова-бураватыя, з 8 спорамі, раскіданыя ў мякаці. Сумкаспоры няроўнашарападобныя бугрыстыя, светла-чырвона-бураватыя. Г. I. Сяржаніна. ГІДНУМ^ (Hydnum), род базідыяльных грыбоў сям. яжоўнікавых. Вядомы 1 від — Г. выемчаты, або пеўнік.
    ГІДРА... (ад грэч. hydor вада), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адпосіны іх да вады, вадаёмаў.
    ГІДРА (лац. Hydra), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Самая яркая зорка — Альфард (а Г., 2-й візуальнай зорнай велічыні); 130 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. БССР відаць у канцы зімы і ў пач. вясны.
    ГІДРАБІЁНТЫ [ад гідра. .. + грэч. bion (biontos) літар. які жыве], арганізмы воднага асяроддзя. Гл. таксама Водныя расліны.
    ГІДРАБІЯЛАГІЧНАЕ ТАВАРБІСТВА. Беларускае аддзяленне Усесаюзнага гідрабіялагічнага таварыства — добраахвотная навук.-грамадская арганізацыя спецыялістаў, якія вядуць работу ў галіне гідрабіялогіі, іхтыялогіі і сумежных з імі навук.
    Засн. ў 1953. Задачы: садзейнічанне развіццю гідрабіялогіі і яе выкладанню ў вышэйшай школе, арганізацыя дапамогі членам т-ва ў павышэнні кваліфікацыі і рэалізацыі іх навук. работ, вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў, прапагапда навук. ведаў у галіне гідрабіялогіі, іхтыялогіі і сумежных навук. Таварыствам праведзены V, X, XV i XIX павук. канферэнцыі па вывучэнпю ўнутр. вадаёмаў Прыбалтыкі і Беларусі, Усесаюзпы сімпозіум па першаснай прадукцыі мораў і прэспых водаў, міжрэспублікапская навук. нарада па экалогіі і сучаспаму
    становішчу рэліктавай фауны вадаёмаў Беларускай і Літоўскай ССР. Т-ва ўзначальвалі Г. Г. Вінберг (1953-67), П. Р. Пятровіч (1967— 82), з 1982 Н. М. Хмялёва. На 1.1. 1982 у т-ве 1 калектыўны і 93 індывід. члены.	п. р. Пятровіч.
    ГІДРАБІЯЛОГІЯ (ад гідра... + біялогія), навука пра водныя арганізмы, іх узаемадзеяпне з умовамі асяроддзя, біял. прадукцыішасць вадаёмаў і ролю жывых згуртаванняў гідрасферы ў кругавароце рэчываў і патоках энергіі і фарміраванні якасцей вады. Агульная задача Г.— накіроўваць біял. працэсы ў вадаёмах, рэгуляваць развіццё карысных і шкодных чалавеку водных арганізмаў (гідрабіёптаў). У даследаваннях выкарыстоўваюцца спец. метады: фіз., біял., матэм. мадэліравання і інш. Падзяляецца па рыбагасп., can., тэхн., навігацыйную, сельскагаспадарчую. Сістэматычпыя даследаваппі па Г. пачаліся ў 2-й пал. 19 ст.
    На Беларусі даследаванні па Г. пачаў у 1904 Аддзел іхтыялогіі Рускага т-ва акліматызацыі жывёл і раслін. Вывучэнне вадаёмаў паглыбілася з утварэннем у 1928 н.-д. станцыі рыбнай гаспадаркі (з 1979 Бел. н.-д. і праектнаканструктарскі ін-т рыбнай гаспадаркі) і ў 1946 біял. станцыі БДУ на воз. Нарач (створана па ініцыятыве акад. AH СССР Л. А. Зянкевіча). Н.-д. работа на Г. вядзецца таксама ў Ін-це заалогіі АН БССР, на біял. і геагр. ф-тах БДУ, у Бел. н.-д. сан.-гігіенічным ін-це, Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Гомельскім ун-це, Віцебскім пед. ін-це.
    Бел. вучоныя даследуюць праблемы прадукцыйнай, рыбагасп. і санітарнай Г. Вызпачана біял. і рыбагасп. прадукцыйнасць усіх асп. рэк і азёр БССР, зроблена лімналагічная і рыбагасп. класіфікацыя прамысл. вадаёмаў (Г. Г. Віпберг. П. I. Жукаў, С. В. Кахненка, Л. М. Сушчэпя, М. М. Драко, У. П. Ляхповіч. П. Р. Пятровіч, Г. В. Гладкі і інш.). Праведзены колькасныя фларыстычныя і фауністычныя даследаванпі па вадаёмах, вывучаліся планктон, бентас, першасная і другасная прадукцыя і дэструкцыя арган. рэчываў. Вядомы працы бел. вучоных па ацэпцы can. стану вадаёмаў і здольнасці іх да біял. самаачышчэння (П. В. Астапеня, Вінберг і інш.). Распрацоўваюцца пытанні біял. прадукцыйнасці рэк, азёр і сажалак, метады эксперым. даследавання найважпейшых біял. працэсаў, вядзецца апаліз балансу і трансфармацыі рэчываў і энергіі ў водных экасістэмах, вывучаюцца фупкцыянальпыя сувязі ў біяцэпозах. Навук. даследаванні па Г. каардынуе навук. савет АН БССР па праблеме «Гідрабіялогія, іхтыялогія і выкарыстанне біял. рэсурсаў вадаёмаў» (1966). 3 1953
    працуе Бел. аддзяленне Усесаюзнага гідрабіял. т-ва AH СССР.
    Літ.: Вннберг Г. Г. Первнчная продукцпя водоёмов.— Мн., 1960; В н нб е р г Г. Г., Л я х н о в іі ч В. П. Удобренне прудов,—М., 1965; К о н с т а нт іі н о в A. С. Обіцая гндробнологня,— 2 нзд.—М., 1972; Бнологнческне процессы н самоочншенне на загрязнённом участке рекн.— Мн., 1973; Методы определення продукціш водных жнвотных.— Мн., 1968; С у m е н я Л. М. Колнчественные закономерностн пнтання ракообразных.— Мн., 1975; П е т р о в н ч П. Г. Очерк развнтпя гпдробнологнческнх нсследованнй в Белорусснн,— У кн.: Очеркн по нсторіш гндробнологнческнх нсследованнй в СССР. М., 1981.
    Л. М. Сушчэпя.
    ГІДРАГЕАЛАГІЧНАЕ РАЯНАВАННЕ, вылучэнне ўчасткаў зямпой кары, якія адрозніваюцца ўмовамі фарміравання падземных водаў. Праводзіцца на падставе вывучэння ўмоў фарміравапня і пашырэішя падземных водаў з улікам фізікагеагр. фактараў (клімат, рэльеф), геал. будовы тэр. і гідрагеал. умоў (пашырэнне ваданосных гарызонтаў і комплексаў, глыб. іх залягання і ўзаемасувязь, магутнасць і ёмістасць водаўмяшчальных парод, характар сцёку, вобласці жыўленпя і дрэпажаванпя, фіз. і хім. ўласцівасці падземпых водаў і г. д.)_ Абумоўліваецца мэтамі і задачамі гідрагеал. даследаванпяў. Пры раянаванні безнапорпых (груптавых) водаў улічваюцца фізіка-геагр. фактары, папорных (артэзіянскіх) —структурна-тэктанічныя прыкметы. Вылучаецца шэраг рэгіянальных адзінак: правінцыя, падправіпцыя, басейн, вобласць, раёп, падраёп, участак. Тэр. Беларусі адносіцца да адзінай гідрагеал. правінцыі, дзе вылучаюцца Аршанскі (паўд.-зах. ч. Маскоўскага артэзіяпскага басейна), Прыбалтыйскі, Брэсцкі. Прыпяцкі воданапорныя (артэзіяпскія) басейны і Бел. воданапорнае скляпенне (гл. адпаведныя артыкулы). Некаторыя гідрагеолагі Беларускае водапапорпае скляпенне па частках далучаюць да суседпіх басейнаў.
    A. М. Шпакаў.
    ГІДРАГЕАЛАГІЧНЫЯ КАРТЫ, адлюстроўваюць пашырэнне і ўмовы заляганпя водаў, іх колькасныя і якасныя характарыстыкі, умовы фарміравання, руху і г. д. Складаюцца на падставе гідрагеал. здымкі з улікам геал. і тэктанічных карт. На Г. к. паказваюцца пашырэнне ваданосных гарызоптаў (напорных і безнапорных), глыбіня іх залягання, узроўні, дэбіт, хім. і газавы састаў падземпых водаў, а таксама крыніцы, свідравіпы, калодзежы і г. д. 3 дапамогай ізаліній аднолькавых узроўняў (гідраізагіпсаў) пазначаюць паверхню вадапоснага пласта,
    ізалініямі аднолькавага ціску (гідраізап'езамі) — напор вады.
    Г. к. падзяляюцца на агульныя, што складаюцца ў дробным маштабе (роўны або меншы за 1 : 200 000), і спецыяльныя, на якіх дэталёва характарызуецца адна ці некалькі прыкмет падземныхводаў (карты водаправоднасці, глыбіні залягання першых ад паверхні ваданосных гарызонтаў, некранутых і эксплуатац. рэсурсаў, мінер. водаў, агрэсіўнасці і хім. саставу падземных водаў і інш.). На Беларусі праводзіцца буйнамаштабнае гідрагеалагічнае і інж.-геалагічнае картаграфаванне са складаннем комплексу спец. карт для меліярацыі. Да Г. к. звычайна дадаюцца гідрагеал. разрэзы, на якіх паказваецца літалагічны склад і фацыяльная зменлівасць ваданосных і водатрывалых гарызонтаў, іх узаемадзеянне. узроўні падземных водаў, дэбіт свідравін, мінералізацыя, хім. і газавы састаў вады. Колькасць разрэзаў-дадаткаў да Г. к. вызначаецца складанасцю гідрагеал. умоў. Вертыкальны маштаб гідрагеал. разрэзу можа перавышаць гарызантальны ў некалькі дзесяткаў разоў.	A. М. Шпакаў.
    ГІДРАГЕАЛОГІЯ (ад гідра... + геалогія), навука, якая вывучае падземныя воды, іх састаў і ўласцівасці, паходжанне, заканамернасці пашырэнпя i руху, а таксама ўзаемадзеянне з горнымі пародамі. Цесна звязана з гідралогіяй, геалогіяй, метэаралогіяй, геахіміяй, геафізікай і інш. навукамі пра Зямлю. Вырашае практычныя задачы пошукаў, разведкі і ацэпкі рэсурсаў падземных водаў для водазабеспячэння прам-сці і насельніцтва, для курортпа-санаторнай справы і інш. Выдзяляюцца раздзелы: агульная Г.; дынаміка падземных водаў; рэжым і баланс падземных водаў; гідрагеахімія; мінер., прамысл. і тэрмальпыя воды; пошукі і разведка падземпых водаў; меліярацыйная і рэгіяпалыіая Г.; штучпае папаўненне запасаў падземных водаў.
    Развіццё Г. як навукі на Беларусі пачалося ў першыя пяцігодкі і звязана з вырашэннем пытанняў водазабеспячэн* ня насельніцтва, прам-сці і сельскай гаспадаркі, з вывучэннем і выкарыстаннем забалочаных тэрыторый. У 1928 пачаты комплексныя гідрагеал. даследаванні ў бас. Свіслачы, у выніку выяўлены надзейныя крыніцы водазабеспячэння Мінска. Шырокае развіццё гідрагеал. даследаванні атрымалі пасля арганізацыі ў 1935 сектара гідрагеалогіі і інж. геалогіі ў Ін-це геал. навук АН БССР. Вывучэнне рэжыму падземных водаў Палескай ніз. да Айч. вайны праводзілі Гідраметэаслужба БССР. Бел. НДІ лясной гаспадаркі. Усесаюзны НДІ балотнай гаспадаркі. Рэгіянальнае вывучэнне падземпых водаў рэспублікі ў час дробнамаштабных геал. здымак дало магчымасць устанавіць наяўнасць мінер. водаў, аналагічных мінер. водам курортаў Старая Руса. Друскінінкай і інш. У 1938 у Бабруйску пабудавана першая на Беларусі бальнеалагічная лячэбніца на базе хларыдных натрыевых водаў.