Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Літ.: Радкевнч В. А. Жнвотные н растенігя: Экологнческне очеркн.—
2 нзд.— Мн., 1980.
ГЕТЭРАТ9РМНЫЯ ЖЫВЁЛЫ (ад гет-эра.-. + грэч. therme цяпло, жар), група жывёл, у якіх перыяды пастаяннай т-ры цела зменьваюцца перыядамі значных яе ваганняў у залежнасці ад змен т-ры знешняга асяроддзя. У фауне Беларусі да Г. ж. належаць барсук, вожык звычайны, лятучыя мышы, соня вялікая, соня арэшнікавая, мядзведзь буры, хамяк звычайны, янотападобны сабака і інш. млекакормячыя, якім уласціва спячка або глыбокі сон. Параўн. Гамаятэрмныя жывёлы.
ГЕТЭРОТРЫКС (Heterothrix), род ніткаватых жоўта-зялёных водарасцей сям. гетэротрыксавых. Пера-
важна глебавыя арганізмы. Вядомы 15 відаў і некалькі разнавіднасцей. У СССР 9 відаў. На Беларусі адзначаны 3 віды i 1 разнавідпасць: Г. дробны (Н. exilis), Г. Брыстоль (Н. bristoliana), Г. трыбанемападобпы (Н. tribonemoides) у глебах, Г. адііахраматафорны (Н. monochloгоп f. terrestre) у воз. Гомель.
Ніткі негалінастыя, аднарадныя, свабодна плаваюць, складзены з аднолькавых, злёгку бочкападобных або цыліндрычных клетак шыр. 2.3—3,7 мкм, даўж.^у 2—4 разы болып. Абалонка тонкая. Храматафор адзін, пласціністы, без пірэноіда. Размнажэнне зааспорамі, апланаспорамі, акінетамі і распадам нітак.
Т Мітррвп
ГЕЧАНСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1.6 км на ПдУ ад в. Гечапцы Докіпыцкага р-на. Ліпзападобны паклад звязапы з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 4,72 млн. м3. Пясчана-жвіровы матэрыял шэры, жаўтавата-шэры з праслойкамі і лінзамі (да 0,5— 0,7 м) розпазярністага пяску; жвіру буйней за 5 мм у ім 17—79 %. Пяскі-адсевы буйнаі сярэднезярністыя палевашпатава-кварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх 0,4—5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4,6— 16,8 м, ускрышы (марэнныя супескі) 0,1—5 м. Жвір і пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве, як запаўняльнік бетону, для буд. работ. Радовішча эксплуатуецца мясц. буд. арг-цыямі.
ГЕЯКАЛІКС (Geocalyx), род пячоначных імхоў сям. гарпаптавых. Вядомы 5—6 відаў, пашырапых пераважна ў Паўд. паўшар'і. У СССР, у т. л. па Беларусі, 1 від — Г. пахучы (G. graveolens). Расце ў цяністых месцах па берагах рэк і ручаёў, на гнілой драўніне.
Дзярнінкі плоскія жаўтавата-зялёныя, з характэрным пахам. Парасткі да 2 см даўж. і 0,3 см шырынёй. Сцябло ляжачае з рызоідамі. Лісце чаргаванае, носа прымацаванае, языкападобнае або эліпса-языкападобнае, падзелена прамавугольнай ці закругленай выразкай на шыракатрохвугольныя лопасці. Гаметангіі на канцах кароткіх брушных галінак. Малады спарагон размяшчаецца ў пладовым мяшку. утвораным пры разрастанні археганіяльнай галінкі, пры выспяванні цыліндрычная каробачка з дапамогай ножкі выходзіць наверх.
Г. Ф. Рыкоўскі. ГЕЯЛІХЁІІЫ, тое, што наглебавыя лішайнікі.
ГЕЯПІКСІС (Geopyxis), род сумчатых грыбоў сям. пецыцавых. Вядомы 5 відаў, пашыраных пераважна ў Еўропе, Кітаі, Паўн. Амерыцы, ІІаўн. Афрыцы. У СССР усе віды роду, з іх па Беларусі Г. к і л і шк а в ы (G. craterium). Выяўлены ў Асіповіцкім р-не. Сапратроф. Развіваецца ў глебе па рэштках драўніны (таполі, асіны). Пладаносіць вясной і ў пачатку лета. Неядомы.
Пладовыя целы (апатэцыі) дыям. 5—8 см, растуць групамі, часта скучаны, спачатку шарападобныя. закрытыя, потым кілішкападобныя, з роўнай круглай адтулінай, з глыбокаўвагнутым дыскам, унізе выцягнутыя ў коранепадобную ножку, тонкамясістыя, ломкія. Звонку цёмна-бурыя, з шараватым налётам, усярэдзіне чорныя. Сумкі цыліндрычныя, 8-споравыя. Сумкаспоры падоўжана-авальныя, бясколерныя, аднаклетачныя. Г. I. Сяржаніна.
ГІБАЛАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I СУГЛІНКАЎ, за 1,8 км на ПнУ ад в. Чырв. Слабада Касцюковіцкага р-на. Паклад (3 лінзападобпыя залежы) звязапы з азёрна-балотнымі адкладамі муравіпскага міжледавікоўя. Разведаныя запасы 194 тыс. м3. Гліны і суглінкі шэрыя, зеленаваташэрыя легкаплаўкія шчыльныя, месцамі з гнёздамі пяску; гліністых часцінак драбней за 0,002 мм у гліпах да 69,6 %, у суглінках да 37 %; пясчаных часціпак адпаведна да 6 і 7,7 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1.2—5,1 м, ускрышы (пяскі, тонкія супескі) 0,1—3 м. Гліны і су-
Гетэротрыкс аднахраматафорны.
Гібера бруснічная: 1— папярочны разрэз стромы і пладовых цел з сумкамі; 2— сумкаспоры.
глінкі прыдатныя на вытв-сць цэглы. Эксплуатуецца цагельным заводам (пас. Расохі-2).
Л. Я. Затурэнская. ГІБЁРА (Gibbera), род сумчатых грыбоў сям. вентурыевых. Вядома каля 20 відаў, пашырапых пераважпа ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. У СССР каля 10 відаў, з іх на Беларусі найб. вядома Г. б р у с н і чная (G. vaccinii). Паразіт. Развіваецца па галінках брусніц. Выклікае ўтварэнне чорных корачак ла расліне.
Міцэлій грыба развіваецца пад покрыўнымі тканкамі расліны. Пладовыя целы (псеўдатэцыі) дыям. да 80 мкм, амаль шарападобныя, чорныя, скучаныя групамі на міцэліяльных спляценнях (стромах). Сумкі булавападобныя. Сумкаспоры аліўкава-бурыя, з 1 перагародкай. У цыкле развіцця — канідыяльная стадыя недасканалага грыба Helminthosporium vaccinii. A. C. Шуканаў.
ГІБЕРЭЛІНЫ, роставыя рэчывы расліп, належаць да фітагармонаў. Утрыманне ў вышэйшых раслінах найбольшае ў тканках, якія хутка растуць, Г. ёсць у няспелым насенні і пладах, праростках, лісці і семядолях у стадыі іх разгортванпя. Вылучаныя ў прамысл. умовах Г. выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы, каб паскорыць рост раслін, найчасцей для павелічэння выхаду валакна канопляў і лёну, павышэння ўраджайнасці памідораў, траў, стымуляцыі прарастання насення. Паводле хім. будовы Г.— дытэрпенавыя поліцыклічныя к-ты. Найб. актыўны Г.— гіберэлавая к-та, прэпараты якой атрымліваюць з прадуктаў жыццядзейнасці грыбоў роду фузарый. Арганізму чалавека і жывёл не шкодзяць.
ГІБСІТ [ад прозвішча амер. мінералога Дж. Гібса (G. Gibbs)], г і д р ар г і л і т, мінерал кл. гідравокіслаў, А1(ОН)з. Утрымлівае да 65,4 % А120з, 34,6 % Н2О. На Беларусі трапляецца ў верхнепратэразойскіх і верхнеюрскіх корах выветрывання крышт. фундамента, зпачна пашыраны ў пясчапа-гліністых карбанатпых ніжнекаменнавугальных пародах Прыпяцкага прагіну.
Крышталізуецца ў манакліннай (радзей трыкліннай) сістэме; крышталі дробныя таблітчастыя, звычайна ў шчыльных, зямлістых, часта нацечных формах. Паходжанне ў асноўным гіпергеннае, часам гідратэрмальнае, утвараецца пры раскладанні і гідролізе алюмасілікатаў. Колер белы з рознымі адценнямі. Бляск шкляны. Цв. 2,5—3, шчыльн. каля 2400 кг/м3.
ГІГІЁНА (ад грэч. hygieinos здаровы), навука пра здароўе; галіна медыцыны, якая вывучае ўплыў фактараў вопкавага асяроддзя (пры-
родных, бытавых, грамадска-вытв. адносін) па здароўе чалавека, распрацоўвае меры прафілактыкі хвароб, забяспечвае аптымалыіыя ўмовы існаванпя, захавання яго працаздольнасці і працягласці жыцця. Цесна звязана з біялогіяй, фізікай, хіміяй, мед. і сац.-эканам. навукамі. Выкарыстоўвае метады: фізіка-хім., бактэрыял., біяхім., дэмаграфічныя, сан. статыстыкі і інш. Вядома са старажытнасці. Шырока выкарыстоўвалася ў антычную эпоху. Як самастойная галіна навукі вылучылася ў 2-й пал. 19 ст. Заснавальнікі навук. Г. ў Расіі — А. П. Дабраславін і Ф. Ф. Эрысмап. Вытокі яе ў пар. медыцыне. Прыкладны раздзел Г.— can. справа.
Навук. даследаванні па Г. на Беларусі пачаліся ў 2-й пал. 19 ст. Абгрунтоўвалі мерапрыемствы па сан. добраўпарадкаванню гарадоў 1 барацьбе з эпідэміямі, часткова адлюстраваны ў медыка-тапагр. і медыка-фіз. апісаннях Віцебска (I. С. Рындо). Магілёва (Л. I. Галынец), Мінска (A. А. Бекарэвіч, П. А. Грацыянаў) і інш. У канцы 19— пач. 20 ст. праведзены асобныя даследаванні па Г. жылля (П. М. Гамалея), прафесійнай (Л. Я. Поляк), школьнай (Л. Ф. Ярацынскі, A. К. Фальковіч) і інш. раздзелах Г. У 1915 у Мінску адбылася 1-я навук. канферэнцыя па Г„ прысвечаная арганізацыі сан. справы ў ваенны час.
У сав. перыяд цэнтрамі гігіенічнай павукі сталі сан.-бактэрыялагічныя ін-ты ў Віцебску (1921), Мінску (1924, з 1965 НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі), Бел. н.-д. сан.-гігіенічпы ін-т (1927), мед. ф-т БДУ (1921, з 1930 Мінскі медыцынскі інстытут). Даследаванні па Г. вядуцца таксама ў мед. ВНУ, Бел. ін-це фіз. культуры. У даваенны час прызпанне атрымалі працы бел. вучоных па Г. населеных месцаў, іх сан. добраўпарадкаванню, водазабеспячэнню. can. аховы атм. паветра і глебы. Былі абгрунтавапы дзярж. стандарты для сан.-ахоўных зон хім. прадпрыемстваў (3. К. Магілеўчык), праведзена сан.-гігіенічнае і гідрахім. вывучэнне вадаёмаў і падземных водных крыніц для складання воднага кадастру СССР, распрацавана арыгінальная методыка колькаснага вызпачэпня аргап. форм жалеза ў прыродных водах, вывучана роля біяхім. рэдукцыі ў фарміраванні хім. саставу падземных водаў Палескай нізіны (П. В. Астапеня, Ц. А. Каган і інш.). У пасляваенны перыяд рэалізавапы ў БССР і інш. саюзных рэспубліках прапаповы бел. вучоных па выкарыстанню біял. сажалак для ачысткі сцёкавых водаў (Астапепя, Г. Г. Вінберг, Т. Н. Сіўко, Р. I. Левіна), пра-
даўжаецца распрацоўка праблем Г. населеных месцаў і жылля, харчавання. У гігіенічным аспекце вывучаюцца праблемы працы і прафес, паталогіі, тэрытарыяльных, прамысл. і с.-г. комплексаў, вытв-сці і выкарыстання пестыцыдаў, палімераў і пластычных мас, развіцця дзяцей і падлеткаў, аховы здароўя (М. А. Габрыловіч, В. С. Бадзяка, С. Ю. Бусловіч, К. А. Вятчаннікаў, I. А. Кулак, В. М. Ніжагародаў, Э. А. Новікава і інш.). Збіраюцца сан.-гігіенічныя матэрыялы для Генеральнай схемы комплекснага выкарыстанпя і аховы водных рэсурсаў да 2000 г., распрацоўваюцца рэкамендацыі па паляпшэнпю ўмоў працы ў розпых галінах прам-сці і
Гіграамблістэгіум рачны; 1— частка расліны з каробачкай; 2—ліст.
Гіграгіпнум брудна-жоўты; 1— частка рэсліны з каробачкай; 2—’ліст.
сельскай гаспадаркі (В. I. Талапін, А. П. Русяеў). Пра развіццё асобных раздзелаў Г. ў БССР гл. Гігіена харчавання, Камунальная гігіена.
Літ.: Гнгнена труда н охрана здоровья населення.— Мн., 1974; Габов нч Р. Д., Познанскнй С. С., Шахб а з я н Г. X. Гнгнена.—2 пзд.— М., 1971; Развнтне н современные проблемы гнгнены в Белорусской ССР.— Мн., 1969; Актуальные проблемы гнгііены: (Сб. науч. работ).— Мн., 1978. Дз. П. Бяляцкі. ГІГІЁНА НАСЁЛЕНЫХ МЁСЦАЎ, навука, якая даследуе ўплыў на арганізм чалавека прыродных і сац. фактараў ва ўмовах населеных месцаў і распрацоўвае гігіенічныя парматывы і can. мерапрыемствы для стварэнпя найб. спрыяльных умоў жыцця ў іх; тое, што камунальная гігіена.