• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Просім таксама прысылаць свае пажаданні наконт новых выданняў па прыродазнаўству рэспублікі.
    8 р. 90 к.
    Выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі падрыхтавала да выдання аднатомны энцыклапедычны даведнік «Меліярацыя». Гэта першае айчыннае выданне энцыклапедычнага характару па дадзенай праблеме, у якім даюцца навукова абгрунтаваныя рэкамендацыі па розных пытаннях меліярацыі зямель, шырока асвятляюцца прыродаахоўныя мерапрыемствы, прынцыпы разумнага землекарыстання. У даведнік уключаны звыш 2 тысяч артыкулаў, якія ахопліваюць усе аспекты меліярацыі ў гуміднай зоне: метады і спосабы меліярацыі, вышуканні, планаванне і праектаванне меліярацыйных мерапрыемстваў, меліярацыйныя сістэмы, іх будаўніцтва і эксплуатацыю, меліярацыйнае глебазнаўства, культуртэхнічныя работы і асновы агратэхнікі на землях, якія асушаюцца, матэрыяльна-тэхнічную базу, экалагічныя праблемы меліярацыі і г. д.
    Да артыкулаў дадаюцца чарцяжы, графікі, схемы, каляровыя карты, фотаілюстрацыі, змяшчаецца спіс літаратуры.
    Аб'ём выдання 90 друкаваных аркушаў. Кніга выйдзе ў свет у 1984 г.
    ЭНЦЫКЛАП^ДЫЯ
    HDUDA А Ы
    HI Mi
    БЕЛАРУа