Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
але вышыні пад’ёму большыя. У 1974 на малых рэках Брэсцкай вобл. (Лясная, Рыта, Ясельда, Піна, Гарынь) узровень вады павысіўся на 100—170 см, а на рацэ Мухавец (у р-не Брэста) — на 280 см. Вада рэк і асушальных каналаў выйшла з берагоў і затапіла значныя плошчы. Такія катастрафічпыя паводкі паўтараюцца рэдка, прыкладна раз у І00 гадоў. У К. заканчваецца поўнае афарбаванне лісця дубу звычайнага, бярозы бародаўчатай, лістоўніцы еўрапейскай. Поўнасцю ападае лісце клёну вастралістага (на Пн у 2-й, на Пд у пач. 3-й дэкады месяца). Пасля ападання лісця пачынаецца рассяванне насення і пладоў. У полі і на лузе можна ўбачыць кветкі лаганцу асенняга. баркуну лекавага, адуванчыка звычайнага, рамонку непахучага. Заканчваецца ўборка садавіны і позніх сартоў капусты, падрыхтоўка саду да зімы. Адлятаюць у вырай дразды пеўчыя і чорныя, берасцянкі, аўсянкі, гракі
Метэаралагічныя паказчыкі за перыяд назірапня it а Касцюковіцкай метэаралагічнай станцыі
1
11
Ill
IV
V
VI
VII
V111
IX
X
XI
XII
За год
Тэмпература паветра, °C
сярэднясутачная
—7,8
—7,6
-3,1
5,4
13,2
16,6
18,5
16,9
11,6
5,3
—0,4
—5,2
5,3
абсалютны мінімум
—38
—38
—35
—20
—6
3
4
0
—4
—21
—31
-34
-38
абсалютны максімум
7
18
28
32
34
37
37
31
24
14
10
37
Тэмпература паверхні глебы, СС сярэднясутачная
—8
—8
—4
5
15
20
22
19
13
6
0
—5
6
' абсалютны мі німум
-43
—41
-34
—22
—7
—3
4
0
—4
—20
—32
—38
-43
Сярэдняя тэмпература глебы на глы’біні
0,05 м
0,10 м
0,15 м
0,20 м
Сярэдняя скорасць ветру, м/с
4,3
4,4
4,2
3,9
14,3
13,7
13,4
13,1
3,4
18,4 18,0
17,6 17,2
3,2
21,1
20,7
20,3
20,1
2,9
18,9
18,6
18,6
18,5
2,8
12,8 12,9
13,2 1 .3
3,0
5,8
5,9
6,2
6,4
3,6
4,4
4,4
3,7
Сярэдняя колькасць сутак са скорасцю ветру 15 м/с і больш
0,4
0,3
0,6
0,1
0,2
0,3
0,0
0,0
0,3
0,1
0,4
0,1
2,8
Сярэдняя адносная вільготнасць паветра, %
87
86
82
76
70
70
74
78
80
84
87
89
80
Сярэдняя колькасць ападкаў, мм
35
32
32
40
53
67
88
72
53
47
43
38 600
Сярэдняя колькасць сутак ясных
2,4
1,9
4,2
3,6
3,4
3,5
3,6
4,1
3,9
2.0
1,4
1,3
35
пахмурных
18,8
16,0
14,6
10,8
8,5
7,5
7,2
8,4
8,9
14,8
19,8
21,9
157
з ападкамі
17,2
14,7
13,9
11,5
12,2
11,5
13,6
13,3
12,1
13,0
15,0
18,0
166
Сярэдняя сума сумарнай радыяцыі, МДж/м2
76
136
301
417
563
636
625
503
324
164
71
48
3864
і шпакі; з болып паўн. р-наў на зімоўку прылятаюць снегіры, амялушкі, чачоткі, крыжадзюбы, шэрыя вароны. Рыхтуюцца да зімы лясньтя звяры. У рэках і азёрах у глыбокія месцы збіраецца рыба: акуні, плоткі, карпы, карасі, яршы. Працятваецца збор некаторых лек. раслін: карэнішчаў аеру звычайнага, падалешніку еўрапейскага, драсёнаў птушкавага і змяінага; карэнішчаў і каранёў дзягілю лекавага, дзівасілу высокага, крывасмоку лекавага; каранёў лопуху вялікага, жывакосту лекавага, адуванчыка лекавага; насення горкага каштану звычайпага, пладоў ядлоўцу звычайнага, журавін, шыпшыпы карычпай і сабачай. рабіны звычайнай; пачынаецца збор шышак вольхі клейкай і шэрай, сцяблоў і лісця амялы белай.
Літ.: Справочннк по клнмату СССР. В. 7. Белорусская ССР. Ч. 1—5 — М; Л., 1965—68; Шкляр A. X. Календарь прнроды Белоруссіш.—2 нзд.— Мн., 1979.
М. П. Хаміцкі.
КАСТЭЛА (Hemigrammus costelo), рыба атр. карпападобных. Водзіцца ў вадаёмах Паўд. Амерыкі. Завезена ў СССР у 1950-я г., вядома як акварыумная рыба.
Цела (даўж. да 5 см) зеленаватае, па баках светла-зялёная лінія, якая блішчыць у адлюстраваным святле (таму часам К. няправільна называюць «зялёны неон»), За тлушчавым плаўніком каля бакавой лініі бліскучая чырванавата-залацістая і чорная плямы, на жаберных накрыўках — чырванаватыя плямы. Гадуюць у акварыумах з мяккай, крыху кіслай вадой і багатай расліннасцю, пры т-ры 21—25 °C.
КАСУЛЯ, другая назва р. Касінка. КАСЦЁВАШЧЫТКОВЫЯ (Osteostгасі), касцёвапапцырныя, вымерлыя рыбападобпыя жывёлы. Жылі ў познім сілуры — познім дэвоне. На тэр. Беларусі рэшткі К. выяўлены ў тэрыгенна-карбанатных адкладах ніжняга і сярэдняга дэвону (Брэсцкая і Аршанская ўпадзіны). Маюць стратыграфічпае значэнне.
Мелі сплюшчанае цела з укрытымі суцэльным папцырам галавой і пярэдняй часткай. Вялі прыдоныы спосаб жыцця.
КАСЦЮКЁВІЧ Мікалай Ігнатавіч (9.5.1904, в. Варкавічы Слуцкага р-на — 9.12.1978), беларускі сав. вучоны ў галіпе лясной метэаралогіі. Д-р с.-г. н. (1961), праф. (1962). Засл. дз. нав. БССР (1975). Чл. КПСС з 1940. Скончыў БСГА (1928). 3 1957 у Бел. тэхнал. ін-це. Працы па гідралагічнай ролі лясоў, лясной метэаралогіі, ахове прыроды.
Тв.: К порайоннон характернстнке лесорастнтельных условпй БССР.— У кн : Леса Белорусской ССР. Мн., 1954; Водоохранная роль лесов Белорусской республнкн.— У кн.: Вопросы лесоведення н лесоводства. Мн., 1965, в. 1; Роль леса в воздействнп на клнмат н мнкроклнмат.— У кн.: Вопросы лесного хозяйства, лесной п хпмнческой промышленностп. Мн., 1967; Атмосферный воздух п охрана его от загрязненпй (разам з A. X. Шклярам).— У кн.: Охрана прнроды. Мн., 1969; Лесная метеорологня.— 2 нзд.— Мн.. 1975.
КАСЦЮКОВІЦКАЯ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, МС Касцюк о в і ч ы, па паўн. ускраіне г. Касцюковічы. Засн. ў 1926. 3 1937 працуе па праграме метэастанцый 2-га разраду. Матэрыялы назіранняў паказальныя для тэр. на 25—35 км вакол станцыі (найважнейшыя сярэднямесячныя і сярэднегадавыя метэаралагічныя паказчыкі гл. ў табл.). Працягласць перыяду з сярэднясутачнымі т-рамі вышэй за 0 °C 226 сут, вегет. перыяд 185 сут, безмарозны — 149 сут. Апошні замаразак у паветры ў сярэднім 4 мая, першы — 1 кастрычніка. Сярэднямесячная т-ра паветра ў студз. ад —2,4 (1975) да —16,4 °C (1950), у ліп. ад
15,3 (1979) да 22,4°C (1938). Гадавы абс. мінімум т-ры паветра ніжэй за —37 °C і абс. максімум болып за 35 °C раз у 20 гадоў. Раз у 20—30 гадоў т-ра паверхні глебы апускаецца да —43 °C. Раз у 8 гадоў назіраюцца павышана-вільготныя гады (ападкаў болып за 720 мм), у засушлівыя гады да 330 мм ападкаў. Сярэдняя макс. вышыня снегу за зіму 28 мм, у асобныя гады да 55 см. Вільготных дзён (з адноснай вільготнасцю ^80 %) за год 132, сухіх (з вільготнасцю за адзін з тэрмінаў назірання
30 %) — 7. Сярэдняя колькасць сутак з мяцеліцай за год 22, макс. — 39, з туманам 51 і 73, з навальніцай 33 і 43, з градам 1,2 і 4. За год у сярэднім бывае 21 суі з галалёдам і 17 сут з шэранню. в. р. Жумар. КАСЦЮКОВІЦКІ КРАЯЗНАУЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1973 на базе школьнага музея (існаваў з 1965), адкрыты для наведвання ў 1975. У 1982 у музеі аддзелы: гісторыі краю дарэв. перыяду, гісторыі краю сав. перыяду, прыроды; 6223 экспанаты; пл. экспазіцыі 83 м2. У аддзеле прыроды (пл. экспазіцыі 14 м2) 2 дыярамы па прыродзе краю, біягрупы дзікоў і высакародных аленяў. Музей вядзе даследаванні па выяўленню відаў жывёл і птушак і іх міграцыі на тэр. краю, лекцыйна-прапагандысцкую работу сярод насельніцтва раёна па ахове прыроды. За год музей наведваюць болып за 8,5 тыс. чалавек. У. Р. Ламінскі.
КАСЦЮКОВІЦКІ ЛЯСГАС, на тэр. Клімавіцкага, Касцюковіцкага і Хоцімскага р-наў. Арганізаваны ў 1936. Пл. 91,4 тыс. га, у т. л. пад лесам 84 тыс. га (1.1.1980). 11 лясніцтваў. Лясы 1-й (16,6 тыс. га) і 2-й (74,8 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 35,9 %, бярозавыя 21,2, яловыя 17,4, асінавыя 10,7, дубовыя 8,2, чорнаальховыя 5,8, іншыя 0,8 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 43,6 %, сярэднеўзроставых 35,8, прыспяваючых 13, спелых 7,6 %. Агульны запас дрэвастою 12,45 млн. м3, у т. л. спелага 1,49 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,36 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 40 гадоў, банітэт 1,3, паўната 0,71. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 162 тыс. м3, высечак догляду 63 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 570 га.
КАСЦЮКОВІЦКІ РАЁН. па У Магілёўскай вобл. Пл. 1,5 тыс. км2. Горад Касцюковічы — цэнтр раёна; 187 сельскіх нас. пунктаў, 11 сельсаветаў.
Паверхня хвалістая. у межах паўд.-ўсх. ч. Аршанска-Магілёўскай
раўніны. Агульны нахіл паверхпі з ПнУ на ПдЗ. 70 % тэр. на выш. 160—180 м, 30 % — ніжэй за 160 м. Найвышэйшы пункт 190,6 м (за 4 км
У аддзеле прыроды Касцюковіцкага краязнаўчага музея.
1. Дробнаўзгорыстаградавае марэннае ўзвышша з карставымі варонкамі, западзінамі, далінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-карбанатныя супясчанасугліністыя. Ворныя землі, пазапоймавыя лугі, участкі яловых лясоў.
2. Дробнаўзгорыстаўвалістае марэннае ўзвышша з камамі, озамі, западзінамі, каргтавымі варонкамі, азёрамі, далінамі, лагчынамі. Глебы дзярновападзолістыя, месцамі эрадзіраваныя, дзярнова-падзол істыя забалочаныя сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі пазапоймавых лугоў, бярозавых лясоў.
3. Дробнаўвалістая марэнная раўніна з рэдкімі камамі, лагчынамі. Глебы дзярновападзолістыя, месцамі сл абаэрадзі раваныя, дзярнова падзолістыя забалочаныя супясчана-сугліністыя. Ворныя землі, участкі хваёвых
лясоў, нізінных балот.
4. Плоскаўвалістая марэнна-зандравая раўніна з западзінамі, карставымі варонкамі і азёрамі, далінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя сугліністыя. Ворныя землі, пазапоймавыя лугі, участкі шыракаліста-яловых, дубовых лясоў.
5. Пласкахвалістая марэнна-зандравая раўніна з марэннымі ўзгоркамі, рэдкімі карставымі варонкамі і западзінамі, далінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзол істыя, дзярнова-карбанатныя забалочаныя пясчана-супясчаныя. Дубовыя, хваёвыя лясы, участкі ворных зямел ь.
6. Узгорыста-хвалістая водна-ледавіковая раўніна з карставымі варонкамі, далінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзол істыя і дзярновыя забалочаныя су-
на Пн ад в. Пралетарская), самая нізкая абс. адзнака 131 м (урэз р. Беседзь на Пд). Глыб. расчлянення 5—7 м/км2, уздоўж рэк да 10— 15 м/км2.
Геалагічная будова і к аD ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах тэр. раёна прымеркавана да паўд.-ўсх. ч. Аршанскай упадзіны і зах. схілу Варонежскай антэклгзы. Зверху залягаюць антрапагенавыя пароды магутнасцю да 50 м: у далінах рэк сучасныя і паазерскія алювіяльныя адклады, на водападзелах марэнныя і водна-ледавіковыя адклады сожскага (на 3) і дняпроўскага (на У) зледзяненняў, якія падсцілаюцца ўтварэннямі бярэзінскага ледавіка. Пашыраны адклады мелавой сістэмы магутнасцю да 70 м, ніжэй юрскія да 90 м. дэвонскія да 350 м, а таксама верхнепратэразойскія (рыфейскія і вендскія) 100—300 м адклады. Паверхня крышт. фундамента на глыб. 650—850 м. 74 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 5.9 млн. т; 4 радовішчы цэментных мергелю і мелу з агульнымі запасамі 4 млрд. т (у т. л. Варонькаўскае, Восаўскае. Камунараўскае, Сілічскае; гл. адпаведныя артыкулы). радовішча мелу