• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Катальпа бігноніепадобная.
    рыфею, валдайская серыя венду), новаўтварэннямі каалініту і моцным акварцаваннем (аршанская світа рыфею). У больш маладых (паслядэвонскіх) пародах платформавага чахла працэсы К. выяўлены слаба або практычна не выражаны.
    A. А. Махнач, М. В. Вераценнікаў. КАТАГЛЯЦЫЯЛ (ад грэч. kata прыстаўка, якая абазначае рух уніз, узмацненне, пераходнасць ці завяршэнне працэсу+гля^ыяя), к а т агляцыяльная фаза з л е д з ян е н н я, перыяд дэградацыі і знікнення ледавіка (дэгляцыяцыя) ыа пэўнай тэрыторыі. Некат. геолагі ўключаюць у К. таксама перыяд позналедавікоўя, да поўнага раставання ледавіка на Усх.-Еўрапейскай раўніне. Гл. таксама арт. Зледзяненні. КАТАГРАФП, карбанатныя ўтварэнні разнастайнай велічыні і структуры, няправільнай, часта замыславатай формы (у выглядзе камячкоў, згусткаў, сцяжэнняў). Трапляюцца ў пародах пратэразою і палеазою. На Беларусі выяўлепы ў адкладах верхняга рыфею, ардовіку і дэвону. Выкарыстоўваюцца ў фацыяльным аналізе пры вывучэнні ўмоў асадканамнажэння. К. разглядаіоцца як прадукты жыццядзейнасці водарасцей, зрэдку да іх адносяць некат. віды капралітаў. Асн. групы К.: Vesicularites, Vermiculites, Nubectilarites i інш.	с. А. Кручак.
    КАТАЛЫІА (Catalpa), род дрэў сям. бігноніевых. У родзе 11 відаў, пашырапых ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы. У СССР у культуры 4 віды. На Беларусі ў Цэптр. бат. садзе АН БССР інтрадукаваны 5 відаў і форм; для зялёнага буд-ва рэкамендаваны К. бігноніепадобная i К. прыгожая. Цвітуць у ліп.— жн. Дэкар. расліны, выкарыстоўваюцца для адзіночных пасадак і стварэння невял. груп на газонах.
    Лістападныя дрэвы. Лісце буйное, суцэльнакрайняе або велікалопасцевае. Кветкі са званочкавым двухлопасцевым венчыкам. белыя або жаўтаватыя, у сярэдзіне плямістыя, сабраныя ў мяцёлкі або гронкі. Плод — падоўжаная (да 40 см) каробачка з шматлікім, валасістым на канцах насеннем. Размнажаюцца насеннем, чаранкамі і атожылкамі. Святлалюбныя. патрабавальныя да глеб расліны. Штогод абмярзаюць, Прыдатныя для культуры паўсюдна, акрамя паўн. р-наў. К. бігноніепадобная (С. bignonioides) інтрадукавана ў 1938. Выш. да 20 м. Крона рыхлая, шырокая. Кветкі белыя ў прамастойных шырокапірамідальных мяцёлках даўж. да 20 см. К. прыгожая (С. speciosa) інтрадукавана ў 1935. Выш. да 40 м. Крона пірамідальная. Кветкі белавата-жоўтыя, у мяцёлках даўж. да 15 см. У бат. садах ёсць таксама К. яйцападобная (С. ovata) i К. гібрыдная (С. hybrida).
    Я. 3. Бабарэка. КАТАРОБЫ, катарабіёнты. к а т а р о б i і [грэч. katharos чысты+Ьіоп (biontos) літар. які жыве],
    жывёльныя арганізмы, якія існуюць у незабруджаных халодных водах з вял. утрыманнем растворапага кіслароду. Відавы склад К. разнастайны, часта гэта рэліктавыя жывёлы, вельмі адчувальныя да якасці вады і колькасці ў ёй кіслароду. Многія К. з фауны Беларусі занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР (ручаёвая стронга. звычайны харыус, рыбец, вусач, лімнакалянус, рэліктавая мізіда, бакаплаў Паласа, понтапарэя). Параўн. Сапрабіёнты.
    КАТАСКОШУМ (Catoscopium), род брыевых імхоў сям. катаскопіевых. У родзе 1 від — К. ч а р н е ю ч ы (С. nigritum) — пашыраны пераважна ў паўн. шыротах Галарктыкі. На Беларусі расце на нізінных балотах ПнЗ. Рэдкі ледавіковы рэлікт.
    Двухдомная лістасдябловая расліна. Дзярнінкі густыя, 3—10 см выш., зверху зялёныя, унутры ржава-бурыя, з густым рызоідным лямцам. Сцябло прамастойнае з галінастай верхавінкай. Лісце авальна-ланцэтнае, доўгазавостранае. жылка доўгая і простая. Каробачка са спорамі чырванавата-бурая або амаль чорная. авальна-шарападобная, маленькая (0.6—1,5 мм даўж.). на чырванаватай ножцы да 2 см даўж. Вечка тупаканічнае.
    КАТАСТРАФІЧНАЕ ЗАБРУДЖВАН HE, забруджванне асяроддзя, якое здольна прывесці да ўзпікнення небяспечных экалагічных сітуацый або пагражалыіае для якіх-н. галіп гаспадаркі ці здароўя чалавека. На сучасным этапе развіцця грамадства забруджванпе звычайна не выходзіць за межы лакальнага забруджвання. Узнікае ў асн, як вынік аварыйных сітуацый у прам-сці (асабліва ў тых галінах, якія звязаны з назапашваннем экалагічна небяспечных адходаў ці прадукцыі), пры аварыйных залпавых скідваннях вадкіх і выкідах газападобных адходаў у асяроддзе. Прыкладам наўмыснага К. з. з’яўляецца прымяненне ЗША хім. забруджвальнікаў у Індакітаі, якое было ацэнена сусв. грамадскасцю як сапраўдны «экацыд» і асуджана Міжнар. судом у Гаазе. К. з. ў глабальным маштабе стварыла б пагрозу існаванню чалавецтва і многіх відаў жывых аргапізмаў. На ўсведамленні гэтых абставін грунтуюцца намагаппі міжпар. руху і супрацоўніцтва ў галіпе аховы прыроды.
    КАТЛАВІНЫ, паніжэнні зямной паверхні, замкнёныя з усіх бакоў ці адкрытыя з аднаго або двух напрамкаў. Могуць мець круглаватую, авальную, выцягнутую форму. Па рэжыму сцёку адрозніваюць праточныя, сцёкавыя і бяссцёкавыя К. Паходжанне большасці з іх звязана з працэсамі ледавіковай экзарацыі і акумуляцыі, у меншаіі ступепі — тэрмакарсту. Найчасцей трапляюцца
    ў межах зоны паазерскага зледзянення, дзе займаюць міжузгоркавыя паніжэнні. На Свянцянскіх і Браслаўскай градах, Віцебскім, Гарадоцкім і інш. узвышшах адзначаюцца 2—8 К. на 100 га. Дыям. 100—600 м, глыб. 5—20 м. На азёрна-ледавіковых нізінах, зандравых і марэнных раўнінах трапляюцца радзей, маюць меншыя глыбіні (1—5 м). Асобны тып К. складаюць шматлікія азёрныя катлавіны.
    Днішчы большасці К. затарфаваныя, магутнасць тарфянога паклада да 4— 7 м. К„ якія знаходзяцца сярод разараных прастораў, акружаны тэрасамі наворвання, торф перакрыты дэлювіяльнымі адкладамі. На схілах і днішчах К. звычайна ёсць крыніцы з водамі, насычанымі гідракарбанатамі і жалезістымі злучэннямі. К. заняты пераважна нізкапрадукцыйнымі асаковымі лугамі, нярэдка пад хмызняком, радзей разараныя. Распрацоўваецца методыка выкарыстання торфу К. для затарфавання прылеглых эрадзіраваных схілаў і стварэння ўрадлівых глеб — аналагаў дзярнова-перагнойна-карбанатных. Ю. П. Качкоў. КАТОУСКАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не, у бас. р. Тураўляпка. Пл. 0,56 км2. Даўж. 1,19 км, найб. шыр. 0,66 км, найб. глыб. 22,9 м, сярэдняя 8,6 м. Аб’ём вады 4,79 млн. м3. Вадазбор (59,6 км2) дробнаўзгорысты, складзены з суглінкаў, пераважна разараны.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 10—19 м (на Пн 1 У да 6 м), спадзістыя (на ПдЗ стромкія), пераваяіна разараныя. Берагавая лінія (даўж. 3,37 км) слабазвілістая. Берагі выш. да 0,2 м. пясчаныя, на Пн і 3 месцамі зліваюцца са схіламі. Літараль вузкая, праз стромкі сублітаральны схіл пераходзіць у адносна плоскую прафундаль. якая ўскладняецца трыма невялікімі ўпадзінамі. Глыб. да 2 м займаюць 14 % пл. возера. Дно да глыб. 3—3,5 м (на Пд да 5,5—8 м) выслана пяскамі 1 апясчаненымі іламі, глыбей — высакапопельнымі гліністымі
    Катаскопіум чарнеючы: 1 — агульны выгляд; 2— ліст.
    іламі. Мінералізацыя вады 265—280 мг/л, празрыстасць 2,7 м. Мезатрофнае. Слабапраточнае: на Пд упадае р. Дзіва, на ПнУ выцякае ручай у р. Лукомка. Шыр. палосы надводнай расліннасці 20—25 м, на ПдУ да 75 м, глыб. пашырэння 1,6— 2,2 м. Падводныя макрафіты трапляюцца да глыб. 3,5 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, лінь. верхаводка; ёсць ракі. На паўд.-зах. беразе в. Катоўшчына. I. I. Богдзел-ь. КАТРАН, к р а м б e (Crambe), род аднаабо шматгадовых травяністых і паўкустовых раслін сям. крыжакветных. Каля 30 відаў, пашыраных у Еўразіі і Афрыцы, У СССР 18 відаў. У Цэнтр. бат. садзе АН БССР у 1960-я гады інтрадукаваны 6 відаў. Каштоўныя кармавыя расліны, меданосы. Цвітуць у маі — ліп,, пладаносяць у ліп.— жн.
    Шматгадовыя травы з развітым сцяблом, буйным цэльным. перыста-раздзельным або выемчата-лопасцевым лісцем, апушаныя або голыя. Кветкі белыя, зрэдку залаціста-жоўтыя. Плод — двухчленны струк. Размнажаюцца насеннем 1 дзяленнем карэнішчаў. К. к а к т эбельскі (С. koktebelica) выш. 150,— 220 см. Лісце лірападобнае або перыстарассечанае, зрэдку суцэльнае, круглаватае. К. К о ч a (С. kotschyana) выш. 60— 250 cm. Mae мяеістыя тоўстыя карані і галінастае. рабрыстае сцябло. Лісце буйное, доўгачаранковае, сэрцаабо яйцападобнае. У каранях (ядомыя) вял. колькасць крухмалу. К. прутападобны (С. juncea) выш. 30—100 см. Лісце яйцападобна-авальпае, няроўна-выемчата-зубчастае або лірападобна-перыста-раздзельнае. К. прыморскі. або марска я капуста (С, maritima), выш. 30— 80 cm. Mae тоўсты корань і сакавітае лісце (ядомае). К. татарскі (С. tatariса) выш. 50—70 cm. Mae доўгі (да 120 см) корань 1 мясістае лісце. Уся расліна ядомая. К. с э р ц а л і с т ы (С. cordifolia) выш. 100—150 см. Перспектыўная кармавая расліна (ураджай зялёнай масы 80—100 т/га). Л. В. Кухарава. КАТРАНСКАЯ ПУШЧА, лясны масіў у Шчучынскім р-не на левабярэжжы р. Котра (прыток Нёмана), на тэр. Лідскага лясгаса. Размешчана на Нёманскай ніз. Пл. каля 12,4 тыс. га.
    Пераважаюць верасовыя бары на водна-ледавіковых і стараж.-алювіяльных пясках. якія чаргуюцца з вярховымі сфагнавымі хвойнікамі (асабліва на Пн і Пд пушчы), і цягнуцца вузкай палосай уздоўж Котры. Паралельна хваёвым лясам — забалочанае паніжэнне, занятае карэннымі асаковымі бярэзнікамі і чорнаалешнікамі. сярод іх трапляюцца прыбалотныя чарнічныя ельнікі 1 вытворныя бярэзнікі. На невял. участках з перагнойна-глеевымі добра дрэніраванымі глебамі размешчаны ясянёвыя лясы, пераважна крапіўныя і папарацевыя. Гл. карту на ўкл. да арт. Лес. У. С. Адзярыха. КАТРЫНОУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯ СЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, каля ўсх. ускраіны в. Катрынова Смаргонекага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 416 тыс. м3. Пясчана-жвіровая паро-
    да цёмнаі буравата-шэрая, месцамі гліністая, з праслойкамі і лінзамі жвірыстых пяскоў; жвіру буйней за 5 мм у ёй 24—56 %. Пяскі-адсевы сярэднеі буйназярністыя палевашпатава-кварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх 0,3—3,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,3— 9,1 м, ускрышы (дробназярністыя гліністыя пяскі) да 1,2 м. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону, у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
    КАТУШКІ (Planorbidae), сямейства бруханогіх малюскаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах Еўразіі. У фауне СССР каля 30 (з іх на Беларусі 10) відаў. У йрыбярэжнай зоне азёр, у зарослых сажалках і канавах трапляецца пераважна найболыпая з К. (дыям. ракавіпы да 32 мм) К. рагавая (Coretus corneus). У забалочаных азёрах, сажалках і інш. плыткіх вадаёмах са стаячай або павольна цякучай вадой адзначаюцца К. аблямаваная (Planorbis plan orbis), К. скручаная (Р. contortus), К. белая (Gyraulus albus), К. Грэдлера (G. gredleri) і інш. Пераважна раслінаедныя і дэтрытаедныя малюскі. Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні ва даёмаў. Корм для рыб.