Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ЛАНДШАФТЫ КАСЦЮКОВІЦКАГА РАЁЫА
пясчаныя. Ворныя землі, участкі асінавых, яловых лясоў, пазапоймавых лугоў.
7. Пласкахвалістая водна-ледавіковая раўніна з карставымі варонкамі і азёрамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя супясчана-сугліністыя. Ворныя землі, участкі дуброў, пазапоймавых лугоў.
8. Пласкахвалістая пойма з рэдкімі грывамі, старычнымі паніжэннямі. Глебы алювіяльныя дзярновыя забалочаныя, тарфяна-балотныя. Лугі злакавыя гідрамезафітныя, участкамі са стэпавай расліннасцю, радзей асаковыя.
9. Спадзістахвалістая тэраса з дзюнамі, астанцамі марэннай раўніны, карставымі варонкамі і азёрамі, далінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзол істыя супясчана-пясчаныя. Хваёвыя, бярозавыя, яловыя, дубовыя лясы, участкі ворных зямель.
Прашчава-Каніцкае; 3 радовішчы пяскоў з запасамі 930 тыс. м3 (найб. Каніцкае і Бароўскае); 4 радовішчы глін з агульн. запасамі 1 млн. м3 (найб. Гібалаўскае і і Прудоцкае). Пра асобныя радовішчы гл. адпаведныя артыкулы.
К л і м а т. Раён належыць да Горацка-Касцюковіцкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. — 7,8, ліп. 18,5 °C. Ападкаў 600 мм за год. Вегет. перыяд 185 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. Касцюковіцкая метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі адносяцца да Верхнедняпроўскага гідралагічнага раёна. Найб. р. Беседзь (правыя прытокі Алешня, Чарняўка, Дзяражня, Жадунька з Крупняй і Крупянкай, Сураў, левыя — Свінка, Прудок, Зубар, Трасцянка). Густата натуральнай рачной сеткі 0,4 км/км2. Агульная даўжыня асушальнай сеткі 3,3 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 53 км, магістральных і падвадных каналаў 130, рэгуляцыйных 220 км. Г л е б ы. Б. ч. раёна ў межах Краснапольска-Хоцімскага аграглебавага падраёна, паўн.-зах. ч.— РагачоўскаСлаўгарадска-Клімавіцкага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (У %): дзярнова-падзолістыя 35,2, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя 0,2, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 48,5, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 5,3, поймавыя (алювіяльныя) 6,4, тарфяпа-балотныя 4,4; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 34,8, супясчапыя 53,6, пясчаныя 7,2, тарфяныя 4,4. Плоскасная эрозія на 5,2 % пл. ворных зямель, у т. л. на 4,4 слабая; 0,1 % ворных зямель завалунена. Р а с л і н н ы і жывёльны с в е т. Расліннасць належыць да Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 33,1 тыс. га, нізінныя займаюць 59,7 %, заліўныя 21,8, сухадолы 18,5 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, 26 % тэр. раёна. Пайб. масівы суцэльнага лесу да 60 км2 ніжэй сутоку Беседзі і Жадунькі. Склад лясоў (у %): хваёвыя 35,9, яловыя 14,8, дубовыя 11,2, бярозавыя 21,8, асінавыя 8,8, чорнаальховыя 6,4, ясянёвыя 0,8, ліпавыя 0,2, кляновыя 0,1. 26,7 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. 74 балоты, пераважна нізінныя, агульная пл. 3,9 тыс. га (адносяцца да Магілёўска-Хоцімскага тарфянога раёна). 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, воўк, вавёрка, заяц-бяляк і заяц-русак, куніца, тхор, ліс, цецярук, шэрая курапатка.
Прыродакарыстанне і а х о в а п р ы р о д ы. Пад с.-г. ўгоддзямі 61,5 % тэр. (38,5 % ворных зямель, 22,1 % сенажацей і пашаў).
Асн. землекарыстальнікі — 10 калгасаў (34,7 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 14 дзяржгасаў (52,9 тыс. га с.-г. ўгоддзяў). На пач. 1982 асушана 8,1 тыс. га с.-г. зямель. Сярэдпі бал банітэту с.-г. угоддзяў 29, найвышэйшы 38, найніжэйшы 23. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля з развітым ільнаводствам, пашыраны пасевы бульбы і збожжавых культур. Касцюковіцкі лясгас. На тэр. раёна зона адпачынку Трасцянка. Прадпрыемствы харч., лёгкай, буд. матэрыялаў, металаі дрэваапрацоўчай прам-сці. На 1.1.1982 у paene 47 калект. і 14,8 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды. 3 ахоўных раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца сон шыракалісты, шпажнік чарапіцавы.
Ф. Ф. Бурак, М. С. Кічкіна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. КАСЦЮКОВІЧ Фёдар Трафімавіч (н. 1.3.1902, в. Боркі Барысаўскага р-на), беларускі сав. вучоны ў галіне лясной і сельскай гаспадаркі. Д-р с.-г. н. (1966), праф. (1967). Чл. КПСС з 1927. Скончыў БСГА (1928). 3 1948 дырэктар Бел. НДІ лясной гаспадаркі, у 1953—62 дырэктар і заг. кафедры Бел. тэхнал. ін-та, у 1967—81 у Б ел. ін-це нар. гаспадаркі. Даследаваў пытанні лясной гаспадаркі БССР: размяшчэнне дрэвавых парод у лясах і іх значэнне, роля лесу і асаблівасці шматгадовых насаджэнняў у сістэме земляробства, ахоўныя лесанасаджэнні, эканоміка і планаванне лесагасп. вытв-сці.
Те.: Вопросы экономнкн н планнровання лесохозяйственного пронзводства.— Мн„ 1960.
КАСЦЯВБІЯ РЫБЫ (Osteichthyes), клас водных пазваночных. Паявіліся ў канцы сілуру, у сучаснай іхтыя-
Каецяніцы: 1— агульны выгляд; 2— кветка; 3— плод.
фауне прэсных і марскіх вадаёмаў складаюць каля 96 % відаў. На тэр. Беларусі рэшткі выкапнёвых К. р. (адбіткі шкілетаў, паасобных касцей, зубоў, лускі) трапляюцца ў адкладах позняга сілуру, дэвону і карбону. Маюць стратыграфічнае значэнне.
Даўж. цела сучасных К. р. ад 7 мм (некаторыя бычкі) да 7 м (бялуга). Маюць унутр. касцявы шкілет 1 акасцяненні ў вонкавым шкілеце. луска пласціністая, касцявая. Дыханне жабернае, зрэдку лёгачнае (у дваякадыхаючых). Апладненне вонкавае, зрэдку ўнутранае. Падзяляюцца на лопасцяпёрых і прамянёвапёрых.
КАСЦЯЁУСКАЕ РАДОВІШЧА ДАЛАМІТУ, каля в. Касцяёва Лёзыенскага р-на. Пластавы паклад звязаны з адкладамі франскага яруса (верхні дэвон). Перспектыўныя запасы каля 350 млн. т.
Даламіт шэры, цёмна-іпэры, моцны, масіўны, радзей слаісты, тонкаі дробнакрышталічны. кавернозны, порысты, часта трэшчынаваты, месцамі выветралы і разбураны да рыхлага стану; СаО і MgO у ім адпаведна 30 % і 19 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 77—83 м, ускрышы (марэнныя супескі. суглінкі, гліны, дробназярністыя пяскі) 15—36 м. Даламіт прыдатны на вытв-сць друзу, даламітавай мукі (як вапнавае ўгнаенне). флюсавага каменю. Радовішча не распрацоўваецца.
КАСЦЯНЁЎКА, рака, правы прыток р. Лебяда (бас. Нёмана), у ПІчучынскім р-не. Даўж. 21 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %0. У сярэднім цячэнні каналізавана. Вадазбор (98 км2) на Пд Лідскай раўніны. На рацэ каля в. Гурнофель сажалка (пл. 0,6 км2).
КАСЦЯІІЁЎСКІ ПАРК, у в. Касцянёва Шчучыпскага р-на. Закладзепы ў 2-й пал. 18 ст. Пл. больш за 5 га (разам з садам). Рэгулярны. Цэнтр кампазіцыі — невял. сядзібпы дом. Парадны партэр флангіраваны дрэвавымі групамі. Рэгулярная ч. размешчана за домам і прадстаўлена невял. баскетамі, сфарміраванымі ліпай ва ўзросце болып за 200 гадоў. Дрэвы ліпы ў кабінетах баскетаў утваралі складаны лабірынт (пе захаваўся). Пладовы сад мае ахоўную лінейную абсадку па перыметры. У дрэвастоі пераважаюць мясц. віды. Прагулачны маршрут кальцавога тыпу. Збярогся парк часткова. Перспектыўпы для аднаўлепня.
КАСЦЯІІІЦЫ, ма л ін а к амя н і стая (Rubus saxatilis), шматгадовая травяністая расліна з роду маліна сям. ружавых. Пашыраны ў лясах умеранага пояса Еўразіі; у СССР — амаль па ўсёй тэр., акрамя Пд Еўрап. ч. і Сярэдняй Азіі, на Беларусі — усюды. Расце ў лясах, зарасніках хмызняку, на лугавых схілах. Цвіце ў маі — чэрв., плады выспяваюць у
ліп.— жн., ядомыя (гатуюць жэле, морсы, сіропы, варэнне). Лек. расліна (у траве шмат алкалоідаў, флаванідаў, дубільных рэчываў). Плады выкарыстоўваюцца пры захворваннях страўніка і як проціцынготны сродак, адвар раслін з карэнішчамі — для мыцця галавы пры себарэі.
Расліна выш. да 25 см, ад карэнішча адыходзяць прамастойныя кветаносныя сцяблы і аднагадовыя неквітучыя паўзучыя парасткі (вусы), якія сцелюцца і ўкараняюцца. Сцяоло і чаранкі ўсаджаны тонкімі прамымі шыпамі 1 валаскамі. Лісце чаргаванае, доўгачаранковае, трайчастае. двойчынадрэзанае; лісцікі рамбічныя. гародчата-зубчастыя, цвёрдаваласістыя. Кветкі белыя, з 5 вузкімі пялёсткамі. па 3—10 у шчыткападобных суквеццях; чашалісцікі ланцэтныя, адагнутыя назад; тычынак шмат. яны даўжэйшыя за песцікі. Плод — шматкасцянка з ярка-чырвоных буйных сакаўных кісла-салодкіх плодзікаў. слаба злучаных па 2—6; костачка буйная, маршчакаватая. Б. М. Прусакова.
КАСЦЯНКІ (Lithobiomorpha), атрад губаногіх мнаганожак. Касмапаліты. У сусв. фауне каля 130 відаў, у Еўрап. ч. СССР 48 відаў. На Беларусі найчасцей трапляецца К. з в ы ч а й н а я (Lithobius fortieatus). Жыве пад камянямі, пад карой пнёў, у парахні, каля фундамента дамоў, у вільготных мясцінах. Кормяцца К. дробнымі насякомымі. Карысныя: знішчаюць шкоднікаў с.-г. культур. Здабычу забіваюць ядам залоз, што знаходзяцца ў нагасківіцах. Для чалавека бясшкодныя.
Цела К. даўж. да 32 мм, пляскатае, зверху рыжаватае або карычневае. Вусікі ніткападобныя. шматчленікавыя. Вочы фасетачныя. Тулава сегментаванае (19 сегментаў), укрытае цвёрдым хіцінавым покрывам (адсюль назва). 15 пар ног. Добра бегаюць. Раздзельнаполыя. Самка абвіваецца вакол яец і зберагае іх ад высыхання. потым клапоціцца пра патомства. Тып развіцця — анамарфоз (лічынка вылупліваецца з няпоўнай колькасцю сегментаў). IУРачкоўская. КАТАГЕНЁЗ (ад грэч. kata прыстаўка, якая абазначае рух уніз, узмацненне, пераходнасць ці завяршэнне працэсу + ...ге«ез), сукупнасць прыродлых працэсаў змянення асадкавых горпых парод пасля іх узнікнення з асадкаў у выніку дыягенезу і да ператварэння ў метамарфічныя горныя пароды.
Адрозніваюць рэгіянальна-, або стадыяльна-катагенетычныя працэсы, якія адбываюцца пераважна ад уздзеяння т-ры і ціску. і накладзена-катагенетычныя змяненні, звязаныя з уздзеяннем на пароды падземных раствораў, што паступаюць з іншых пластоў. Асн. вынікам К. асадкавых горных парод з’яўляецца іх ушчыльненне і ўтварэнне другасных мінералаў: гідпаслюды. хларыту. квару цу. карбанатаў, цэалітаў, сульфатаў і інш.
На Беларусі найб. вывучаны катагенетычныя працэсы і іх прадукты ў дэвонскіх міжсалявых і падсаля-
вых адкладах Прыпяцкага прагіну. У карбанатных адкладах выявіліся перакрышталізацыя і даламітызацыя. Для пясчана-алеўралітавых парод характэрны частковае растварэнне (карозія) і рэгенерацыя кварцу і палявых шпатаў, гідратацыя і хларытызацыя біятыту, для гліністых — гідраслюдызацыя монтмарыланіту і акамяненне (аргілітызацыя). Шчыліны, поры і каверны вапнякоў, даламітаў і пясчанікаў нярэдка запоўнены катагенетычнымі кальцытам, даламітам, ангідрытам, гіпсам, галітам. Да прадуктаў К. належыць і нафта, утварэнне якой звязана з тэрмічным раскладаннем (тэрмолізам) рассеянага арган. рэчыва. Акрамя дэвонскіх адкладаў, найб. яскрава працэсы К. выражаны ў абломкавых, менш — у гліністых пародах верхняга пратэразою і кембрыю. Рэгіянальна-катагенетычныя працэсы тут выявіліся ў значным ушчыльненні парод, карозіі і рэгенерацыі абломкавых зерняў кварцу, палявых шпатаў, некаторых акцэсорных мінералаў (гранат, турмалін і інш.), у болып або менш значных зменах пачатковага складу і ўпарадкаванні крышталічнай структуры гліпістых мінералаў у алеўрыта-гліністых пародах і ў цэменце пясчанікаў. У асобных тоўшчах або ўчастках (на т. зв. геахім. бар’ерах) К. значна інтэнсіфікаваны і ўскладнены пакладзенакатагенетычнымі змяненнямі: утварэннем у пясчаніках і алеўралітах участкаў з другасным карбанатным, гіпсавым, кварцавым, часам апатытавым, барытавым і інш. цэментамі (пінская світа і шаровіцкая серыя