Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Горна-хімічная с ы р а в ін а. Па прамысл. запасах калійных солей (каля 7 млрд. т) БССР займае 2-е месца ў СССР. Наііб. Старобінскае (прамысл. запасы калійных солей каля 6 млрд. т; на іх базе працуе вытв. аб’яднанне «Беларуськалій») і Петрыкаўскае радовішчы калійных і каменнай солей (прамысл. запасы 1 млрд. т) прымеркаваііы да верхняіі саляноснай тоўшчы верхняга дэвону Прыпяцкага прагіну. Запасы каменнай солі (галіту) у верхняй саляноснай тоўшчы прагіну практычна невычарпальныя (больш за 22 млрд. т). Разведаны Старобінскае радовішча калійных і каменнай солей (прамысл. запасы каменнай солі больш за 0,75 млрд. т), Давыдаўскае (больш за 20 млрд. т) і Мазырскае (каля 600 млн. т) радовішчы каменнай солі. На базе Мазырскага радовішча працуе сользавод. У Магілёўскай вобл. папярэдне разразведаны радовішчы фасфарытаў мелавога ўзросту Мсціслаўскае (Мсціслаўскі р-н) і Лабковіцкае (Крычаўскі і Мсціслаўскі р-ны) з агульнымі запасамі каля 400 млн. т. Радовішчы не распрапоўваюцца.
Сыравіна для буд. м а т эр ы я л а ў ёсць амаль ва ўсіх раёнах, пераважна ў антрапагенавых, радзей у неаген-палеагенавых, яелавых, дэвонскіх і дакембрыйскіх адкладах. Вядома больш за 300 радовішчаў легкаплаўкіх глін, суглінкаў і супескаў з разведанымі запасамі каля 250 млн. м3. Прагнозныя запасы больш за 1,5 млрд. м3. Вялікія запасы высакаякасных азёрна-ледавіковых глін у Віцебскай вобл. На Беларусі працуюць каля 200 з-даў па вытв-сці цэглы, дрэнажных труб, абліцовачнай пліткі, керамзіту і інш. вырабаў. Найб. радовішчы Лукомскае 1-е (Чашніцкі р-н) і Гайдукоўскае (Мінскі р-н). Разведана каля 150 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу (гл. Пясок, жвір) з агульнымі запасамі каля 550 млн. м3. Найб. радовішчы Вяцкае (Мінскі р-н), Загузскае (Гарадоцкі р-н), Падстарынскае (Баранавіцкі р-н) і Баравое (Глыбоцкі р-н). Прагнозныя запасы 1,5 млрд. м3Вядома больш за 100 радовішчаў буд. пяскоў з агульнымі запасамі каля 700 млн. м3. Найб. з іх Навапольненскае і Тартакоўскае (Баранавіцкі р-н), Верасы (Смалявіцкі р-н) і інш. Цэментная сыравіна выяўлена ў Магілёўскай (мергелі, мел, крамяністыя пароды верхнемелавога ўзросту), Віцебскай (азёрна-ледавіковыя гліны), Гомельскай (неагенавыя гліны) і Гродзенскай {адорвені мергельнамелавых парод, неагенавыя гліны, азёрна-ледавіковыя і марэнныя глі-
ны і суглінкі) абласцях. Разведаныя запасы (млн. т): глін цэментных 85,6, карбанатнага кампанента 521,3, мергеляў 571,6. Вядомы радовішчы: цэментнага мелу — Сожскае (Чэрыкаўскі р-н), Каменкаўскае (Крычаўскі р-н), Калядзіцкае (Ваўкавыскі р-н), Туры (Мастоўскі р-н), мелу і мергелю — Камунарскае (Касцюковіцкі р-н), цэментных глін — Зуеўскае (Крычаўскі р-н), Данілаўскае (Ваўкавыскі р-н), Дуляўшчынскае (Мастоўскі р-н). Каменкаўскае радовішча цэментнага .мелу распрацоўваецца Крычаўскім цэментна-шыферным камбінатам, Данілаўскае — Ваўкавыскім цэментным з-дам «Перамога». На Беларусі вядома 10 радовішчаў даламіту з агулыіымі запасамі каля 1 млрд. т. Радовішчы ў карэнным заляганні: Рубаўскае ў Віцебскім, Гразівецкае і Кабяляцкае ў Аршанскім, Сар’янскае ў Верхнядзвінскім р-нах. Трапляюцца радовішчы даламіту ў выглядзе адорвеняў сярод антрапагенавых адкладаў (Мсціслаўскі, Хоцімскі і інш. р-ны). Карэнныя радовішчы прымеркаваны да адкладаў франскага яруса верхняга дэвону. Найбольшае значэнне мае Рубаўскае радовішча даламіту, на базе якога працуе вытв. аб’яднанне «Даламіт». Вядома каля 70 радовішчаў мелу (карэнныя радовішчы ў Магілёўскай і Гомельскай абл. і на ПдЗ Брэсцкай, а адорвені пераважна ў Гродзенскім, Ваўкавыскім, Дзятлаўскім, Бярозаўскім і Слуцкім р-нах) з разведанымі запасамі больш за 400 млн. т; найб. радовішчы Калядзіцкае (Ваўкавыскі р-н) і Хаціслаўскае (Маларыцкі р-н). На Пд рэспублікі ў пародах крышт. фундамента выяўлены радовішчы будаўнічага (Мікашэвіцкае і Сінкевіцкае ў Лунінецкім, Жыткавіцкае ў Жыткавіцкім, Глушкавіцкае ў Лельчыцкім р-нах) і абліцовачнага (Кар’ер Надзеі ў Лельчыцкім р-не) каменю. На базе Мікашэвіцкага радовішча працуе камбінат нярудных матэрыялаў «Мікашэвічы».
Г а р у ч ы я к а р ы с н ы я в ык а п н і. На Беларусі да гэтай групы. акрамя здаўна вядомага торфу, адносяць выяўленыя ў пасляваен. тады нафту і спадарожны газ, буры вугаль, гаручыя сланцы. Радовішчы, а таксама паклады і нафтаносныя плошчы, дзе нафта атрымана з паасобпых свідравін, прымеркаваны да паўн. ч. Прыпяцкага прагіну. Адкрыта 31 радовішча нафты, якія аб’ядноўваюцца ў зоны нафтанамнажэння: Паўн. прыбартавую (Бярэзінскае і Судовіцкае радовішчы), ЧэрнінскаПершамайскую (Азямлінскае, Паўд.Азямлінскае, Першамайскае, УсхПершамайскае, Азершчынскае), Бар-
шчоўска-Аляксандраўскую (Баршчоўскае, Аляксандраўскае, Паўд,Аляксандраўскае), Рэчыцка-Вішанскую (Барысаўскае, Вішанскае, Мармавіцкае, Давыдаўскае, Палескае, Хутарскае, Сасноўскае, Паўд.-Сасноўскае, Асташкавіцкае, Паўд.-Асташкавіцкае, Зах.-Цішкаўскае, Цішкаўскае, Рэчыцкае, Дняпроўскае, Дуброўскае, Краснасельскае), Маладупіынскую (Залатухінскае, Маладушынскае, Барсукоўскае, Надзвіпскае, Ветхінскае радовішчы). Па запасах торфу БССР займае 2-е месца ў СССР. Тарфяныя масівы ёсць амаль ва ўсіх раёнах рэспублікі і складаюць каля 12,3 % тэр. Вядома больш за 7 тыс. тарфянікаў з агульнай пл. каля 2,5 млн. га, запасы торфу-сырцу каля 5 млрд. т. Найб. радовішчы торфу гл. на карце-ўкл. да арт. Балоты. Торф шырока выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, як паліва, у хім. прам-сці і інш. галінах. Разам з торфам трапляюцца (часцей на Палессі) прэснаводныя вапнавыя адклады, торфавівіяніт (гл. Вівіяніт), якія выкарыстоўваюцца як мясц. ўгнаенні. На некат. азёрах і месцамі на балотах пад торфам ёсць сапрапелі. Буры вугаль (агульныя разведаныя запасы 99,3 млн. т) выяўлены ў Прыпяцкім прагіне і Брэсцкай упадзіне ў адкладах неагену, юры і карбону. Найб. паклады, якія маюць прамысл. значэнне, прымеркавапы да неагену. Разведаны Жыткавіцкае (Жыткавіцкі р-н) і Брынёўскае (Петрыкаўскі р-н) радовішчы. Іншыя паклады вугалю невял., размешчаны на вял. глыбіні, маюць нізкія якасныя паказчыкі і складаныя ўмовы залягання. Гаручыя сланцы (прагнозныя запасы 11 млрд. т) прымеркаваны да надсалявых тоўшчаў верхпяга дэвону Прыпяцкага прагіну. Выяўлены Тураўскае (Жыткавіцкі р-н) і Любанскае (Любанскі р-н) радовішчы. Гаручыя сланцы Беларусі — адзін з патэнцыяльных кампанентаў паліўна-энергет. базы рэспублікі.
Р у д н ы я к а р ы с н ы я в ы к а пн і. У межах Бел. антэклізы выяўлены радовішчы жалезных руд Аколаўскае (Стаўбцоўскі р-н) і Навасёлкаўскае (Карэліцкі р-н) з перспектыўнымі запасамі 715 млн. т. Выяўленыя руды пакуль не маюць прамысл. значэння з-за вял. глыбінь залягання і параўнальна невысокай іх якасці. У межах Бел. антэклізы і на Пд Беларусі выяўлены таксама рудапраяўленні некат. каляровых і рэдкіх металаў. Баксіт-даўсанітавыя ўтварэнні (гл. Даўсаніт) ёсць у каалінавай тоўшчы ніжняга карбону Прыпяцкага прагіну на глыб. больш за 0,5 км. Скопішчы даўсаніту ў гэ-
тых адкладах — перспектыўная руда для атрымання алюмінію і соды.
Прыродныя мінеральныя п і г м е н т ы, к a а л і н ы i і п ш. в ы к а п н і. 3 прыродных мінер. пігментаў на тэр. Беларусі пашыраны мел (белы), балотныя жалезныя руды (чырвоныя і карычневыя), вохра (жоўтая) і глаўканіт (зялёны). Паклады балотных жал. руд прымеркаваны пераважна да забалочаных участкаў далін вял. рэк (Прыпяці, Дпяпра, Бярэзіны і інш.). Паклады пераважна дробныя (да 2 тыс. т руды). Прыдатныя для атрымання фарбаў тыпу мумія, сіена, умбра. Вохра і вохрыстыя гліны залягаюць у ніжняй тоўшчы палеагенава-неагенавых глін у Лоеўскім р-не. Запасы чыстай вохры ацэньваюцца ў 9 тыс. т, вохрыстых глін — у 141 тыс. т. Кварцава-глаўкапітавыя пяскі палеагенавага ўзросту пашыраны на ПдУ рэспублікі. Залягаюць на глыб. 20—25 м, трапляюцца ў агаленнях. Зялёная фарба з глаўканітавага канцэнтрату ўстойлівая да кіслот, шчолачаў. У кары выветрывання Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу фундамента на глыб. 13— 57 м папярэдне разведаны радовішчы кааліну Сітпіцкае (Лунінецкі р-н), Глушкавіцкае (Лельчыцкі р-н), Дзедаўскае і Бярэзінскае (Жыткавіцкі р-н). Агульныя запасы кааліну-сырцу каля 45 млн. т. 3 прычыны вял. глыбінь залягання, абводненасці і нізкай якасці пакуль не маюць прамысл. значэння. На Пд рэспублікі ў адкладах палтаўскай серыі (алігацэн-пліяцэн) выяўлены каалінітавыя і бентанітападобныя гліны; разведаны 9 радовішчаў тугаплаўкіх глін з агульнымі запасамі болып за 250 млн. т, у т. л. найб. Будкоўскае (Нараўлянскі і Ельскі р-ны), Смычкоўскае (Буда-Кашалёўскі р-н), Гарадоцкае (Лоеўскі р-н), Гараднянскае, Жураўлёўскае і Столінскія Хутары (Столінскі р-н). Тугаплаўкія гліны прыдатныя на керамічныя, некат. кіслотатрывалыя вырабы (цэглы, пліткі і інш.). На базе Гарадоцкага радовішча працуе керамікатрубны з-д у г. Рэчыца, радовішча Столінскія Хутары — сыравінная база гарынскіх камбіната буд. матэрыялаў і з-да абліцовачна-фасаднай керамікі (рабочы пас. Рэчыца ў Столінскім р-не). Радовішчы шкловых і фармовачных пяскоў выяўлены ў адкладах палтаўскай серыі. Найб. радовішчы Ленінскае (Добрушскі р-н), Чацвярнянскае (Жлобінскі
р-н). Гараднянскае (Столінскі р-н). На базе радовішча Ленінскае працуе
Гомельскі горна-абагачалыіы камбіпат па вытв-сці фарловачных матэрыялаў (в. Леніна ў Добрушскім р-пе). Пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул; карту гл. на ўклейцы.
П а д з е м н ы я в о д ы. У нетрах Беларусі значныя запасы падземных водаў. Паводле працэнта іх выкарыстання рэспубліка займае адно з першых месцаў у СССР. У пераважнай большасці гарадоў і інш. нас. пунктаў гаспадарча-пітное водазабеспячэнне ажыццяўляецца за кошт прэсных падземных водаў, пераважна з розных гарызонтаў антрапагенавых адкладаў, а таксама з мезазойскіх (мелавых), палеазойскіх (дэвонскіх), а ў асобных раёнах верхнепратэразойскіх адкладаў. Пашыраны грунтавыя і напорныя воды, сярод іх вылучаюць прэсныя, мінер. і расолы з мінералізацыяй адпаведна 0,2—0,6 г/л (часам да 1 г/л), да 50 г/л і болып за 50 г/л. Прэсныя воды найчасцей здабываюць з тоўшчы антрапагенавых пяскоў. Мінеральныя воды рознага саставу — ад гідракарбанатна-сульфатных да хларыдных-натрыева-кальцыевых і магніевых (у т. л. лекавыя), прымеркаваны да адкладаў верхняга пратэразою. У Ельску хларыдна-натрыевыя і кальцыевыя воды маюць вял. колькасць серавадароду (H2S). У Рэчыцы і інш. пунктах трапляюцца расолы з колькасцю брому да 64 г/л пры агульпай мінералізацыі 334— 354 г/л. Мінеральныя лек, воды шырока выкарыстоўваювда на курортах Нарач, Бабруйск, Рагачоў, Лётцы, Крыніца і інш.