• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    К. л. служаць для нарыхтоўкі драўніны хвоі. елкі, дубу, ясеню, вольхі чорнай. Хваёвыя і дубовыя лясы маюць вял. водаахоўнае 1 рэкрэацыйнае значэнне. Пушыстабярозавыя лясы растуць на нізінных і пераходных балотах, малапрадукцыйныя, паеля асушальных меліярацый трансфармуюцца ў с.-г. ўгоддзі і плошчы для вырошчвання хвоі. елкі і інш. каштоўных відаў дрэў. Пл. К. л. пастаянна скарачаецца. Найб. каштоўныя масівы іх асталіся ў Белавежскай пушчы, Бярэзінскім і ІІрыпяцкім запаведніках. Лясгасы БССР вядуць работы па аднаўленню карэнных яло-
    Каса на Нёмане за 3 км вышэй упадзення р. Шчара.
    вых, дубовых, хваёвых лясоў шляхам рэканструкцыі вытворных драбналістых.
    В. С. Гельтман. КАРЭОПСІС (Coreopsis), род аднаабо шматгадовых травяністых, радзей кустовых або паўкустовых раслін сям. складанакветных. У родзе каля 120 відаў, пашыраных у Амерыцы, трапічнай Афрыцы і на Гавайскіх а-вах. У СССР культывуюцца 2 віды. У Цэнтр. бат. садзе АН БССР у 1950-я гады як дэкар. расліны інтрадукаваны К. фарбавальны (С. tinctoria) i К. ланцэтны (С. lanceolata), Выкарыстоўваюцца для клумб, рабатак, міксбордэраў, пасадак групамі на газоне, для зразання.
    Сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае або перыста-раздзельнае. Кветкі ў кошыках дыям. 3—6 см, жоўтыя. цёмнапурпуровыя або карычневыя. Плод — сямянка. Размнажаюцца насеннем або дзяленнем куста. Маюць садовыя формы і сарты. Аднагадовы К. фарбавальн ы выш. 30—90 см. Цвіце ў ліп.— жн., насенне выспявае ў жн.— верасні. Шматгадовы К. ланцэтны выш. 60— 100 см. Цвіце ў чэрв.— вер., насенне выспявае ў жн,— верасні. Г. В. Пашына. КАР9СІНА, возера ў Аршанскім р-не, у бас, р. Аршыца, Пл. 0,1 км2. Даўж. 0,5 км, пайб. шыр. 0,25 км. Катлавіна тэрмакарставага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 4—6 м, спадзістыя, пад лесам і хмызняком, на Пд і ПнУ часткова разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,15 км) слабазвілістая. Бяссцёкавае. Паблізу возера в. Араткі.
    КАСА, нізкая і вузкая намыўная паласа сушы ў берагавой зоне ракі, возера або мора, злучаная адным канцом з берагам. На Беларусі звычайна складзена з пяску. На рэках К. ўтвараецца ў выніку назапашвання наносаў, асабліва ва ўмовах павольнага цячэння і значпай звілістасці рэчышча. На фарміраванне К. на азёрах уплывае таксама хваляванне. Найбольшая часта К. трапляецца на рэках Пд рэспублікі. На азёрах К. мала. На воз. Нарач К. канчаецца п-аў Наносы, які падзяляе возера на паўн.-зах. і паўд.-ўсх. плёсы.
    КАСАГОР, стромкі схіл узгорка, рачной даліны, азёрнай катлавіны.
    КАСАЛЯНКА, рака, правы прыток Сажа, у Слаўгарадскім і Кармянскім р-нах. Даўж. 34 км. У верхнім цячэнні наз. Перагонка. Пачынаецца каля паўд.-зах. ускраіны в. М. Зімніца (Слаўгарадскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о. Асн. прыток Пацэя (злева).
    Вадазбор (352 км2) на паўд.-зах. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны, лясістасць каля 11 %, пад ворывам 50 %. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 0,9—1,5 км. Пойма ў верхнім цячэнні за-
    балочаная, ніжэй сухая, двухбаковая. шыр. 0,2—0,9 км. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае. на астатнім працягу слаба меандруе, шыр. ракі ў межань у сярэднім цячэнні 8—10 м, у ніжнім 3—5 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,8 м3/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае 47 % гадавога сцёку.
    КАСАНДРА, род раслін сям. верасовых; тое, што балотны верас.
    КАСАТКІ (Hirundo), род птушак сям, ластаўкавых атр. вераб’інападобных. 3 трох пашыраных у СССР відаў на Беларусі шырока вядома ластаўка вясковая.
    КАСАЧ (Iris), род шматгадовых травяністых раслін сям. касачовых. Вядома каля 250 відаў, пашыраных амаль ва ўсіх нетрапічных краінах Паўн. паўшар’я, за выключэннем Арктыкі, высакагор’яў і некат. пустынь, а таксама каля 30 тыс. сартоў, якія ўзніклі ў выніку складаных скрыжаванняў паміж шэрагам відаў, аб’яднаных пад назвай К. гібрыднага садовага (I. hybrida hort.). У СССР 74 віды (сярод іх і міжвідавыя гібрыды), з іх на Беларусі 3. Больш за 40 відаў і 700 сартоу К. ў 1960—70 г. прайшлі інтрадукцыйную праверку ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Фарбавальныя і лек. (слабільны і ванітоўны сродак) расліны. К.— адзіп з найб. папулярных дэкар. мнагалетнікаў, вядомы ў культуры з пач. 17 ст.
    Карэнііпчавыя расліны з адзіночнымі або некалькімі сцябламі-кветаносамі. Лісце лінейнаці ланцэтна-мечападобнае, ішпы раз вельмі вузкае 1 цвёрдае, двухрадковае; часта па 5—10 (12) лістоў у веерападобным прыкаранёвым пучку. Кветкі буйныя, правільныя, з доўгай трубкай 1 6-раздзельным вяночкападобным яркаафарбаваным адгінам, каля асновы з лістападобнай абгорткай; звычайна іх некалькі на сцябле, зрэдку адзіночныя. Долі калякветніка падзеле-
    ны на 3 вонкавыя (адкінутыя данізу) і 3 унутраныя (прыўзнятыя даверху), з якіх апошнія іншы раз рэзка адрозніваюцца па форме 1 колеру. У некат. відаў («барадатыя касачы») на вонкавых долях калякветніка бародка са шматлікіх валаскоў. Для відаў К. характэрна пратэрандрыя — выспяванне пылку раней за пссцікі. Плод —3-гранная. зрэдку рабрыстая каробачка. Насенне сплясканае або амаль шарападобнае, 25—80 шт. у каробачцы.
    К. б я з л і с т ы (I. aphylla) — вельмі рэдкі ўсх.-еўрап. від, у БССР трапляецца на ПнЗ ад мяжы суцэльнага пашырэння. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Вядомы 3 месцы росту па тэр. Прыпяцкага
    паведніка Турава. Расце асобнымі групамі ў зарасніках хмызняку і рэдкіх бярэзніках у рачной пойме; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў маі — чэрвені (у культуры цвіце паўторна, звычайна ў ліпені, у асабліва спрыяльныя гады
    зацвітае трэці раз —у верасні). Расліна выш. 30—50 см. Кветанос моцны, ад сярэдзіны галінасты, з некалькімі невял. лісцікамі, паяўляецца ўвесну раней за лісце (адсюль і відавая назва). Кветкі (па 3—5) яркафіялетавыя, з жоўтай бародкай, са слабым пахам; лісцікі абгорткі зялёпыя, уздутыя, нярэдка з пурпуровымі жылкамі. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (карэнішчам), Колькасць віду скарацілася ў сувязі з гасп. асваеннем тэрыторый. Для зберажэння віду неабходны арганізацыя батанічных рэзерватаў на ўсіх вядомых месцах росту, выяўленне новых месцаў росту, кантроль за станам папуляцый, болып шырокае вырошчванне ў культуры. У Прыпяцкім запаведніку знаходзіцца пад аховай запаведнага рэжыму. К. с і б і рскі (I. sibirica, нар. назвы дзікія агуркі, калацец) — рэдкі еўрасібірскі від, у БССР трапляецца ў межах суцэльнага пашырэнпя. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Вядома каля 30 месцазнаходжаннняў па ўсёй тэрыторыі, часцей на Палессі. Расце невял. групамі на заліўных лугах, ускрапках асаковых балот,
    лясных палянах і ўзлесках з дастатковым увільгатненыем, у пойме Дняпра на лугах утварае зараснікі; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзо, мае шэраг сартоў, лепшыя з іх Кембрыдж, Маўнтэйн Лейк, Тыкун, Цэзар. Цвіце ў маі — чэрвені. Расліна выш. 60—100 см. Кветанос у верхняй ч. амаль бязлісты, разгалінаваыы, даўжэйшы за лісце. Кветкі (па 2—3) фіялетава-сінія, без бародкі; лісцікі абгорткі светла-бурыя. перапончатыя; вонкавыя долі калякветніка светла-сінія, з фіялетавымі жылкамі і жаўтаватымі ногцікамі. Колькасць віду скарацілася ў сувязі з гасп. асваеннем тэрыторый, збору яго як дэкар. расліны. Для зберажэння віду неабходны арганізацыя батанічных рэзерватаў на ўсіх вядомых месцах росту (адзін з іх створаны ў Добрушскім р-не), кантроль за станам папуляцып, пастаянная прапаганда ашчадных адосін да расліны, болып шырокае вырошчванне ў культуры. К. в а д з я н ы (I. pseudacorus, нар. назвы косіца, касарыкі, вужачкі) пашыраны па ўсёй рэспубліцы. Расце на балоцістых месцах, па берагах рэк і азёр; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Расліна выш. 60—150 см. Кветанос шчыльны, зверху галінасты. Лісце шыр. да 2 см, з выразнай сярэдняй жылкай. Кветкі (па 3—8) у пучках, на тоўстых і доўгіх кветаножках, залаціста-жоўтыя, без бародкі; вонкавыя долі калякветпіка з аранжавай плямкай і пурпуровымі жылкамі. Ёсць дэкар. стракаталістая разнавіднасць I. р. variegata.
    3 інтрадукаваных К. для зялёнага буд-ва БССР рэкамендавана каля 50 відаў і сартоў. Найб. перспектыўныя 12 відаў. К. мечападобны, або Кемпфера (I. ensata, радзіма — Д. Усход, Кітай, Японія). мае прамастойны кветанос выш. да 90 см, звычайна з 2 буйнымі лілова-фіялетавымі кветкамі, без барод-
    кі. вонкавыя долі калякветніка з жоўтай палоскай, унутраныя ў 2 разы карацейшыя за вонкавыя. Лісце лінейнае, каля асновы чырванавата-фіялетавае. Цвіце на 3—4-ы год жыцця, у ліпені. Каробачка кароткая, 3-гранная. Папулярны сорт В. Алфёраў. У К. шчацінаноснага (I. setosa, радзіма — Усх. Сібір, Д. Усход, Кітай, Японія, Паўн. Амерыка) кветанос галінасты, выш. да 75 см, з 2—5 сіне-фіялетавымі кветкамі: замест унутраных долей калякветніка — кароткія шчацінкападобныя выступы (адсюль і назва). Лісце лінейнае, палягае, даўж. 40—50 см. Цвіце на 2—3-і год жыцця, у маі — чэрвені. Каробачка ўздутая, акругла-трохгранная. У К. бледна-жоўтага (I. ochroleuca, радзіма — М. Азія) кветанос выш. да 1 м, з 3—4 буйнымі светла-жоўтымі кветкамі. Лісце вузкамечападобнае, даўж. да 70 см. Цвіце на 2—3-1 год жыцця, у чэрвені. Каробачка зверху завостраная, з папарна звужанымі рэбрамі. На адным месцы расце да 8 год. К. Клята (I. klatti, радзіма — Усх. Дагестан, Закаўказзе, Паўн. Іран) мае кветанос выш. да 90 см, зверху каленчаты, з 3—4 буйнымі бледна-блакітнымі, амаль белаватымі кветкамі без бародкі. Лісце амаль лінейнае, даўж. 90—95 см. Цвіце на 2—3-і год жыцця, у чэрв.— ліпені. Каробачка доўгая, рабрыстая, зверху звужаная. У К. н і з к a г a (I. humilis, радзіма — Сярэдняя Еўропа, Балканскі паўвостраў, Еўрап. ч. СССР, Паўн. Каўказ) кветанос вельмі кароткі (выш. да 3 см), таму буйныя фіялетава-сінія кветкі (1—2) без бародкі, развіваюцца як бы з зямлі. Лісце вузкалінейнае, даўж. да 50 см. Цвіце на 2—3-і год жыцця, у маі. Наробачка кароткая, шырокая. К. к а рлікавы (I. pumila, радзіма — Сярэдняя Еўропа) мае кветанос выш. 3—5 см, з 1 светла-жоўтай або сіне-фіялетавай, радзей белай кветкай з бародкай. Лісце шырокаабо вузкалінейнае, даўж. да 10 см. Цвіце на 2—3-1 год жыцця, у маі. Каробачка ўздутая, звужаная зверху і знізу. У К. гладкага (I. laevigata, радзіма — Усх. Сібір, Прымор’е, Сахалін, Паўн.-Усх. Кітай і Японія) кветанос выш. да 75 см, з 2—3 буйнымі густасінімі кветкамі без бародкі. Лісце мечападобнае, каля асновы фіялетава-чырвонае, даўжэйшае за кветанос. Цвіце на 3-і год жыцця, у чэрвені. Каробачка падоўжаная, трохгранная. У К. р о з н ак а л я р о в a г a (I. versicolor, радзіма — Паўн.-Усх. Канада, ЗША) кветанос выш. да 65 см, з 1—2 бакавымі адгалінаваннямі, з 3—7 светла-фіялетавымі кветкамі без бародкі. Лісце мечападобнае, каля асновы чырванаватае. Цвіце на 2—3-і год жыцця, у чэрвені. Каробачка з тупым верхам. Карэнішчы ядавітыя. К. несапраўдны (I. no­tha. радзіма — Перадкаўказзе, Дагестан) мае каленчаты кветанос з 3—5 светлаліловымі з сіняватым адлівам буйнымі кветкамі без бародкі. Цвіце на 2—3-1 год жыцця, у чэрвені. Каробачка рабрыстая. К. малочна-белы. або пікулькі (I. lactea, радзіма — Сібір, Казахстан, Манголія, Паўн.-Зах. Кітай), мае кветанос выш. 20—30(50) см. з 2—3(5) светлаблакітнымі кветкамі без бародкі. Лісце цвёрдае, шаравата-зялёнае. Цвіце на 2-3-1 год жыцця. у маі. Каробачка падоўжаная, з выпуклымі рэбрамі. У К. р у с к a г a (I. ruthenica, радзіма — Сібір, Сярэдняя Азія. Манголія) кветанос выш. 10—15 см. з дробнымі фіялетавымі, іншы раз белымі кветкамі без бародкі. Лісце лінейна-ланцэтнае, даўж. да 50 ем, палягае. Цвіце на 2—3-і год жыцця, у маі. Каробачка акруглая. У К. X о х a (I. hoogiana. радзіма — Сярэдняя Азія) кветанос выш. да 60 см. з 2—3 буйнымі ад блакітных да светла-фіялетавых моцна пахучымі кветкамі з ярка-жоўтымі бародкамі на вонкавых і ўнутраных долях