Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
К л і м а т. Большая ч. раёна належыць да Лідска-Івянецкага агракліматычнага раёна, невял. зах,—да Навагрудскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —6,6, ліп. 17,5 °C. Ападкаў 695 мм за год. Вегет. перыяд 189 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. пра Навагрудскую і Стаўбцоўскую метэаралаг. стапцыі. Г і д р a r р а ф і я. Рэкі адносяцца да Нёманскага гідралагічнага раёна. Найб. Нёман і яго левыя прытокі Уша (з Міранкай) і Сэрвач (з Нёўдай і Рутай). Густата патуральнай рачной сеткі 0,45 км/км2. Агульная даўжыня асушальнай сет-
кі 2,4 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў каля 20 км, магістральпых і падвадных каналаў каля 200 км, рэгуляцыйных каналаў каля 730 км. Г л е б ы. 2/3 тэрыторыі ў межах Навагрудска-Нясвіжска-Слуцкага аграглебавага раёна, паўн. ч. належыць да Мастоўскага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 61,6, дзярновападзолістыя забалочаныя 8,6, дзярповыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 8,2, поймавыя (алювіяльныя) 7,4, тарфяна-балотныя 14,1; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 56,9, супясчаныя 24,9, пясчаныя 4,1, тарфяныя 14,1. Плоскасная эрозія на 23,5 % пл. ворных зямель, у т. л. на 11,6 % слабая. Раслінны і жывёльны с в е т. Прыродная расліннасць адносіцца да НёманскаПерадпалескай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 25,8 тыс. га (нізінных 37,7 %, заліўных 44,9, сухадольных 17,4%). Пад лясамі, якія належаць да падзоны грабова-дубова-цемнахвойных лясоў, каля 19 % тэрыторыі. Значны масіў на крайнім ПнУ — Графская пушча. Склад лясоў (У %): хваёвыя 62,2, яловыя 16,2, дубовыя 7,8, грабовыя 0,5, ясянёва-кляновыя 0,1, бярозавыя 8, асінавыя 1, чорнаальховыя 6, ліпавыя 0,2. 28,3 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. 18 нізінных балот пл. 25,6 тыс. га належаць да Ашмянска-Слуцкага тарфянога раёна. Найб. балотны масіў Карэлічы. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, бабёр, воўк, казуля, вавёрка, заяц-русак, заяц-бяляк, ліс, шэрая курапатка, рабчык, глуіпэц.
П р ы р о д а к а р ы с т а н н e і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 64,4 % тэр. (43,2 % ворных зямель, 19,6 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 14 калгасаў (60,2 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 6 дзяржгасаў (10,4 тыс. га с.-г. угоддзяў агульпага карыстання). На пачатак 1982 асуіпана 14,1 тыс. га зямель. Сярэдні бал банітэту с. г. угоддзяў 46, найвыш. 53, найніжэйшы 42. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — ільнаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля; пашыраны пасевы збожжавых культур і бульбы. Прадпрыемствы харч., ільпоапрацоўчай, буд. матэрыялаў, паліўнай прам-сці. У раёне Навагрудскі лясгас (Шчорсаўскае, Мірскае, Свіцязянскае і Навагрудскае ляспіцтвы). Помнікі прыроды: Райцаўскі каштан і геал. агаленне Цімошкавічы, Мірскі парк. 3 ахоўных жывёл, занесеных у Чырвопую
кнігу Беларускай ССР, трапляюцца чырвоны каршун, аўдотка, звычайны зімародак, звычайная пустальга, сіпуха, балотная чарапаха, чаротная рапуха, ручаёвая стронга, звычайны харыус, com; з раслін — баранец звычайны, кураслеп лясны, каменяломнік зярністы, валжанка двухдомная, паперстаўка буйнакветная. На 1.1. 1982 у раёне 22 калект. і 14 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды.
Ф. Ф. Бурак, М. С. Кгчкгна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. КАРЭЛІЦКІ СІНКЛІНОРЫЙ, тэктанічная структура крышт. фундамента ў межах Зах.-Бел. складкавай сістэмы архейскага ўзросту ў Карэліцкім р-не. Распасціранне паўн.— паўн.-ўсходняе. Даўж. 120 км, шыр. 5—15 км. Ад звязаных з ім Івацэвіцкага і Івянецкага антыклінорыяў аддзелены глыбіннымі разломамі. Складзены пераважна з парод метабазітавага раду: габра-габра-дыябазаў, амфібол-піраксенавых крышт. сланцаў, амфіболавых і піраксенавых граніта-гнейсаў, чарнакітаў. КАРЭЛІЧЫ. Галае балота, Б а р к і, нізіннае балота на ПнУ Навагрудскага, Пн Карэліцкага, Пд Іўеўскага і ПнЗ Стаўбцоўскага р-наў, у вадазборы р. Нёман і яго прытокаў — р. Сэрвач, каналаў Жоўта-Нёманскі і Шубіна-Нёманскі. Пл. 17,5 тыс. га, у межах прамысл. паклада 8,7 тыс. га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,7 м, ступень распаду 36 %, попельнасць 50 %. На 1.1. 1978 запасы торфу 26,1 млн. т. Ёсць сапрапель. Здабыча торфу на паліва і ўгнаенне. На балоце асушана каля 5 тыс. га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць балотныя алешнікі і бярэзнікі, месцамі драбналес-
Да арт. Карэпішчавыя расліны: 1 — асака; 2 — купена.
се з хвоі, на глебе асокі і сфагнавыя імхі. Паўн. ч. балота ў межах Налібоцкіх лясоў.
КАРЭЛЬСКАЯ БЯРОЗА, дрэва сям. бярозавых; тое, што чачотка.
КАРЭЛЯЦЫЯ ГЕАЛАГІЧНАЯ (ад позналац. correlatio суадносіны), супастаўленне і прасочванне аднаўзроставых геал. цел у прасторавараз’яднаных пунктах назірання (прыродных агаленнях, горных выпрацоўках, свідравінах і інш.) і прывязка іх да адзінай стратыграфічнай іпкалы. Прымяняецца ў стратыграфіі, геолагаі сейсмаразведцы, адлюстроўваецца на геал. картах, разрэзах, профілях, планах і блок-дыяграмах разведачных плошчаў, шахтавых палёў, на сейсмапрофілях.
На Беларусі ў асноўным з дапамогаю палеанталагічных, літалагічных і ізатопна-геахраналагічных метадаў К. г. распрацаваны рэгіянальныя стратыграфічныя схемы платформавага чахла (рыфей — антрапаген) і крышт. фундамента (архей— ніжні пратэразой). Літалагічныя метады (вылучэнне пластоў, пачкаў, тоўшчаў з характэрнымі петраграфічнымі прыкметамі або пэўным спалучэннем некалькіх тыпаў парод) і геахім. метады (супастаўленне колькасці ў пародах тых або іншых хім. элементаў) забяспечваюць К. г. стратыграфічных падраздзяленняў (серый, світ, слаёў. гарызонтаў) у межах асобных участкаў, плошчаў, раёнаў; палеанталагічныя метады К. г. (вывучэнне рэшткаў выкапнёвай фауны і флоры) вызначальную ролю адыгрываюць пры К. г. у межах усёй тэр. рэспублікі і пры супастаўленні адкладаў Беларусі з аднаўзроставымі ўтварэннямі сумежных (Украіна, Прыбалтыка, РСФСР), а таксама болыл аддаленых рэгіёнаў (Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі). Пры гэтым К. г. вендскіх і кембрыйскіх адкладаў заснавана на вывучэнні пераважна акрытархаў, адбіткаў і слядоў жыццядзейнасці мнагаклетачных, пераважна бесшкілетных арганізмаў; ардовікскіх і сілурыйскіх — акрытархаў, імшанак. грапталітаў, астракод; дэвонскіх — брахіяпод, астракод. канадонтаў, рыб, спораў; кам.-вуг.. юрскіх, мелавых — фарамініфер, спораў. неагенавых і антрапагенавых — дыятомавых водарасцей. спораў і пылку, насення і пладоў раслін, рэіптак пазваночных. Асабліва вял. роля спораў і пылку пры К. г. аднаўзроставых рознафацыяльных утварэнняў (марскіх, лагунных і кантынентальных) дэвону Прыпяцкага прагіну і інш. адкладаў. якія практычна не маюць у сабе макраскапічных палеанталагічных рэшткаў. К. г. прасторава-раз’яднаных магматычных і метамарфічных комплексаў крышт. фундамента Беларусі паміж 'сабою 1 з аналагічнымі ўтварэннямі іншых рэгіёнаў заснавана пераважна на выкарыстанні ізатопна-геахраналагічных і гісторыка-геал. метадаў. Пры пошукавых і разведачных работах на нафту і газ, кам. і бурыя вугалі, гаручыя сланцы, кам. і калійныя солі. баксіты і інш. карысныя выкапні для К. г. разрэзаў, свідравін, вылучэння і прасочвання прадукцыйных адкладаў побач з літалагічнымі. палеанталагічнымі і інш. данымі выкарыстоўваюцца геафіз. метады К. г.— электрычны і радыеактыўны каратаж: каратажныя рэперы (пласты або слаі) звычайна невял. магутнасці. якія адрозніваюцца вытрыманасцю на пэўнаіі плошчы 1 характэрным малюнкам крывых. К. г. сейсмічнымі метадамі шырока прымяняецца пры
пошуках і разведцы нафты ў дэвонскіх адкладах Прыпяцкага прагіну; заключаецца ў прасочванні аднолькавых асаблівасцей пругкіх ваганняў у розных кропках асяроддзя шляхам супастаўлення іх амплітуд і формы. Пра ўдзел бел. даследчыкаў у правядзенні К. г. з сумежнымі тэрыторыямі гл. ў арт. Міжнародныя геалаггчныя даследаваннг.
С. А. Кручак.
КАРЭШШЧАВЫЯ РАСЛІНЫ, шматгадовыя травяністыя расліны з падземнымі відазмененымі сцябламі — карэнішчамі. 3 К. р. на Беларусі найб. вядомыя сярод агароднінных (рэвень, спаржа, хрэн), лек. (аер, валяр’ян, гарычка, купена, ландыш, мыльнік), дэкар. (армерыя, ворлікі, канна, касач, півоня, фіялка, флёкс), дубільных (вадзяная грэчка, дуброўка), фарбавальных (дзівасіл высокі, маруна), кармавых (асака, каласнец, каласоўнік, купкоўка, метлюжок, цімафееўка), ядавітых (варанец, мудранка, цыкута, чамярыца), цяжкавынішчальнага пустазелля (хвошч, пырнік, свінакроп). Некат. К. р. (напр., асобныя віды каласняцу) выкарыстоўваюцца для замацавання сыпкіх пяскоў.
Знешне карэнішчы нагадваюць KapaHi, адрозніваюцца ад іх марфалагічна — маюць рэдукаванае лісце накшталт дробных лусачак, на канцах верхавінкавыя пупышкі, якія даюць пачатак надземным 1 падземным парасткам і прыдаткавым караням; каранёвага чэхліка і каранёвых валаскоў няма, анатамічная будова адпавядае будове сцябла. Выконваюць функцыі вегетатыўнага размнажання, перазімоўкі і назапашвання пажыўных, лек., дубільных, фарбавальных і інш. рэчываў. У адных К. р. (купкоўка, цімафееўка) карэнішчы кароткія, утвораныя на іх надземныя парасткі растуць шчыльным кустом, у другіх (трыснёг, пырнік) — доўгія, хутка растуць і разгаліноўваюцца, займаюць вял. плошчы, далёка адыходзячы ад месца, дзе выраслі ўпершыню, могуць быць сухімі (пырнік) і сакаўнымі (купена), размяшчацца ў глебе гарызантальна (ландыш) і вертыкальна (цыкута). У некат. К. р. (напр., хвошч палявы) карэнішчы могуць патаўшчацца. на іх утвараюцца клубні.
КАР9ННАЕ ПАЛЯПШЭНІІЕ ЛУГОУ, гл. ў арт. Лугаводства, Культуртэхнічныя работы.
КАРЭННЫЯ ЛЯСЫ. лясы, якія сфарміраваліся без уздзеяння чала-
века (высечак, пасадак, меліярацый) і катастрафічных прыродных з’яў (пажараў, ветравалаў), доўгі час развіваюцца ў пэўных глебава-гідралагічных і кліматычных умовах. Умоўна карэннымі лічаць таксама лясы, што ўзніклі пасля высечак або на былых нелясных угоддзях у выніку прыроднага лесааднаўлення і па складзе і структуры адпавядаюць карэнным. К. л. захаваліся ў таежных раёнах, запаведных масівах, на балотах і ў інш. цяжкадаступных месцах; умоўна К. л. ёсць у асвоеных чалавекам лясных масівах. На Беларусі да карэнных і ўмоўна карэнных адносіцца большасць тыпаў хваёвых, яловых, дубовых, ясянёвых, чорнаальховых і пушыстабярозавых лясоў.