Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Літ.: Твёрдые полезные нскопаемые БССР,— Мн., 1970; Т о м а ш ев н ч A. В. Экономнческая оценка мннеральных ресурсов Белорусспн.— Мн.. 1978; Корулнн Д. М. Геологня н полезные нскопаемые Белорусснн.—2 нзд.— Мн.. 1976; Геологня СССР. Т. 3. Белорусская ССР: Полезные нскопаемые.— М., 1977. Г. В. Багамолаў,
У. А. Багіна, Ю. Р. Копысаў, П. 3. Хоміч, М. Ф. Янюк.
КАРЫСНЫЯ ЖЫВЁЛЫ. жывёлы. якія маюць станоўчае гасп. значэнне для чалавека і ў прыродзе (напр., свойскія жывёлы, розныя віды дзічыны, паляўніча-прамысл. жывёлы, жывёлы — апыляльнікі раслін, энтамафагі і інш.). Паняцце карысныя і шкодныя жывёлы ўмоўнае, бо спажывецкі або антрапацэнтрычпы падыход да іх вызначэння не дае для гэтага адзінай і цалкам аб’ектыўнай асновы. Незалежна ад гасп. значэння для чалавека ў прыродных экасістэмах паміж жывымі аргапізмамі існуе цесігая эвалюцыйпа абу-
моўленая сувязь і дастасаванасць, а кожны від жывёл (як і інш. арганізмаў) выконвае пэўную біягеацэнатычную ролю і з’яўляецца носьбітам унікальнай генетычнай інфармацыі. Ігнараванне біягеацэнатычнап ролі жывёл і разбурэнне сувязей паміж імі ў экасістэмах істотна парушае дынамічную раўнавагу экалагічпых кампанентаў і прыводзіць у канчатковым выніку да непажаданых іх змен. Правільная ацэнка карыснасці жывёл (у т. л. і ў прыродна-гасп. комплексах) павінпа ўлічваць гэтыя фактары і арыентавацца на захаванне разнастайнасці прыродных з’яў, яна складае навук. аснову для вырашэння многіх пытанняў аховы жывёл.
КАРЬ'ІТНЕНСКІ ПАРК, у в. Карытнае Асіповіцкага р-на, Закладзены ў 2-й пал. 19 ст. Пл. каля 3 га. Парк пейзажны. Збераглася паўн. частка. Аснова кампазіцыі — 2 узаемна перпендыкулярныя прасекі, якія перасякаюць дрэвавы масіў з невял. вадаёмам. У парку 23 віды дрэвавых раслін. Пераважаюць мясц. віды — елка, клён, ліпа, ясень, асіна. На былым партэры растуць спірэі, ружы. карагана дрэвападобная, рабіннік рабіналісты. У ахоўнай абсадцы асталіся векавыя дрэвы таполяў Пятроўскага і лаўралістай. Парк належыць саўгасу «Карытнае».
КАРБІТНЕНІПЧЫНА, балота нізіннага (43 %), вярховага (40%), мяшанага (11 %) і пераходнага (6 %) тыпаў на Пд Асіповіцкага р-на, у вадазборы р. Пціч. Пл. 2,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 2,1 тыс. га. Глыб торфу да 5,1 м, сярэдняя 1,8 м, ступень распаду 32 % (нізінны), 28 % (вярховы і мяшаны), попельнасць адпаведна 9 % і каля 4 %. На 1.1.1978 запасы торфу 3,7 млн. т. Есць падсцілачны торф. Торф здабываецца на паліва. На неасвоенай ч. балота пераважае лес з хвоі і бярозы, сфагнавыя імхі.
У Карытпснскім парку.
КАРЫЦЕНКА. Скарбянка, рака, левы прыток Вязаўкі (бас. Нёмана), у Дзятлаўскім р-не. Даўж. 17 км. Пачынаецца каля в. Вянскі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 %о. У ніжнім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (80 км2) нізінны, пад лесам 60 %. КАРЫЦЕНСКІ МОХ. гідралагічны заказнік рэсп. значэння на тэр. Гарадоцкага р-на. Створаны ў 1981 для захавання ў натуральным стане балотных масіваў Карыценскі Mox і Чысцік -1 з характэрпай расліннасцю. Пл. 1,35 тыс. га (1983).
Знаходзіцца ў межах Суражскай нізіны. Рэльеф тэр. азёрна-марэнны. Балоты вярховага тыпу, тарфяныя паклады магутнасцю да 3,7 м. У балотнай расліннасці пераважаюць хваёва-кусцікавасфагнавыя фітацэнозы. на мінер. «астравах» — бярозавыя, яловыя, асінавыя і альховыя лясы.
КАРЫЦІНА, нізіннае балота на ПнУ Баранавіцкага р-на, у вадазборы р. Шчара, вакол Калдычэўскага возера. Пл. 1,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1 тыс, га. Глыб. торфу да 6,5 м, сярэдняя 2,5 м, ступень распаду 40 %, попельнасць 19 %. На 1.1.1978 запасы торфу 5,1 млн. т. На балоце Карыцінскае радовішча прэснаводных вапнавых адкладаў і Карыцінскае радовішча сапрапелю. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
КАРЬ'ІЦІНСКАЕ РАДбВІШЧА ПРЭСНАВОДНЫХ ВАПНАВЫХ АДКЛАДАЎ. за 0.5 км на У ад в. Калдычэва Баранавіцкага р-на, каля Калдычэўскага возера. Паклад складзены з сучасных азёрна-балотных адкладаў (торф, прэснаводны мергель), падсцілае тарфяны паклад у цэнтр. ч. (на пл. 100 га) балота Йарыціна. Прагнозныя запасы каля 1,5 млн. м3. Утрыманне СаСОз 44— 81 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,6—3,6 м, ускрышы (торф) 2—4 м. Вапнавыя адклады прыдатныя на ваппаванне кіслых глеб. разам з торфам — на ўгнаенне. Радовішча пе распрацоўваецца.
КАРЫЦІНСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Баранавіцкім р-не, пад слоем торфу балота Карыціна. Сапрапель карбанатнага тыпу. запасы 8 млн. м3, пл. залягання 0,57 тыс. га. Сярэдняя магутнасць адкладаў 1,4 м, найб. 3,6 м. Попельнасць 85 %. У сухім стане мае (у %): азоту 0.9, карбанатаў кальцыю і лагнію 70, вокіслаў калію 0,01, фосфару 0,1. Вадародны паказчык (pH) 8. Сапрапель прыдатны для вапнавання кіслых глеб.
КАРЫЯ (Сагуа), г і к а р ы, род дрэў сям. арэхавых. У родзе каля 20 відаў, пашыраных на ПнЗ Паўн. Амерыкі і ў Кітаі. У СССР у культуры 6 відаў. На Беларусі іптраду-
каваны 5 відаў, у іх ліку паўн.-амер. К. авальная i К. голая.
Лістападныя дрэвы выш. да 60—65 м (на радзіме). Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае. Кветкі аднаполыя, тычынкавыя ў абвіслых каташках, песцікавыя ў 2—10 кветкавых каласках. Плод — апушаная, акруглая касцянка, пры выспяванні растрэскваецца да асновы, мае ў сабе алей. Размнажаюцца насеннем і прышчэпкай. Цеплалюбныя дэкар. дрэвы, рэкамендуюцца для далейшага выпрабавання ў паўд. р-нах БССР. К. а в а л ь н а я (С. ovata) інтрадукавана ў 1910-я гады ў Брашэвіцкім лясніцтве Драгічынскага р-на. Лісце даўж. 20— 35 см, з 5. радзей 7 адваротнаяйцападобнымі або авальнымі. апушанымі знізу лісточкамі. Цвіце ў маі, пладаносіць у верасні. Помнік прыроды рэсп. значэння (гл. Брашэвгцкая карыя-экзот). К. голая (С. glabra) расце ў Галавічпольскім парку (Воранаўскі р-н). Выш. 12,5 м. Крона выш. 6 м, шатрападобная.
Я. 3. Бабарэка. КАРЫЯЛОГІЯ (ад грэч. karyon арэх, ядро + ...логгя), навука пра будову і функцыі клетачнага ядра і яго структур (храмасом, ядзерка, ядзернай абалонкі); раздзел цыталогіі. Даследуе мікраскапічную і субмікраскапічпую будову і паводзіны ядзерных структур пры розных формах дзялення ядра клеткі (амітоз, мітоз, меёз, эндамітоз) і ў прамежку паміж дзяленнямі (інтэрфазе), і перш за ўсё будову і заканамернасці рэпрадукцыі (рэдуплікацыі) храмасом, Часта пад К. разу-
1. Дробнаі сярэднеўзгорыста-ўвалістае марэннае ўзвышша з мелавымі адорвенямі, далінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярновыя заба-
ЛАНДШАФТЫ КАРЭЛІЦКАГА РАЁНА
лочаныя радзей Ворныя хваёвых
супясчаныя. землі, участкі л ясоў.
2. Дробнаі сярэднеўзгорыста-градавае марэннае ўзвышша з камамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, радзей дзярновыя забалочаныя сугліні-
стыя. участкі яловых
Ворныя землі, шыракал істал ясоў.
> V < V
Заполле
УПаланая q
Карэлічы
о
.±Вял. Тупал<
^Баранавічы
Малюшычы
Райца
буйна-
Сярэдне-
ўзгорыста-ўвалістае марэннае ўзвышша з ярамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-палева-падзо-
Варонча
ныя землі, участкі яловых, дубовых лясоў.
4. Хваліста-ўвалістая марэнная раўніна з лагчынамі, далінамі.
Глебы
Ворныя
дзярнова-падзосупясчаныя. землі, участкі
Мірскі парк
Геалагічны помнік прыроды ф Дрэва-помнік прыроды Аўтар:Н.Н.Нліцунова
хваёвых лясоў.
5. Хвалістая марэнная
раўніна
марэннымі
градамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзол істыя, радзей дзярнова-палева-падзолістыя сугліністыя. Ворныя землі.
6. Пласкахвалістая тэраса з лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя, тарфянабалотныя. Хваёвыя, чорнаальховыя лясы.
7. Плоская пойма з рэдкімі грывамі. Глебы
меюць адну з яе традыцыйных галін: вывучэнне храмасомных набораў клетак — карыятыпаў. Пастаянства карыятыпу захоўваецца ў межах усіх асобін віду, што дазваляе выкарыстоўваць гэта для выяўлення ступені роднасці паміж блізкімі відамі, размяжоўваць віды-двайпікі, дыферэнцыраваць новыя віды і інш. Інтэнсіўна развіваецца К. чалавека, якая даследуе храмасомную прыроду шэрагу спадчынных хвароб і заган развіцця ў людзей. У даследаваннях па К. выкарыстоўваюцца метады аптычнай і электроннай мікраскапіі, цытахіміі, ізатопных індыкатараў і інш.
К. ўзнікла ў канцы 19—пач. 20 ст. пасля выяўлення вядучай ролі ядра клеткі ў спадчыннасці. 3 1950-х г. на кафедры генетыкі БДУ вывучаюць механізм дзялення клетак пры мітозе 1 меёзе (А. У. Канстанцінаў). У Ін-це генетыкі і цыталогіі АН БССР вядуць работы па К. культурных раслін і ракавых клетак жывёл. У Бел. НДІ жывёлагадоўлі пачаты работы па К. с.-г. жывёл. у БДУ — прыродных папуляцый млекакормячых, у Мінскім мед. ін-це — па К. чалавека. М. С. Марозгк.
КАРЫЯРАХНА (Coriarachne), род павукоў-бакаходаў. У лясной зоне Палеарктыкі, да якой належыць тэр. Беларусі, пашырана К. плоская (С. depressa). Жыве пад карой дрэў, часам пад камянямі на ўскрайку лесу.
'Іняўская Слабадй
Беражна.
Турэц
‘Лукі
>(f Вял.Жухавічы<
Іыры^. с
Аюцавічы
Сімакава"
Цэнтр раёна
© Цэнтры сельсаветаў
алюві яльныя на-балотныя.
дзярновыя забалочаныя, тарфяЛугі злакавыя гідрамезафітныя,
участкі нізінных балот.
8. Даліна з плоскай поймай, азёрападобнымі пашырэннямі, камавымі і марэннымі ўзгоркамі. Глебы тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя пясчаныя. Нізінныя балоты, ворныя земл і.
Даўж. 4,5—5,5 мм. Галавагрудзі аксаміціста-карычневыя, галава цямнейшая. Вочы акружаны белавата-жоўтымі кольнамі. Брушка карычневае з белымі палоскамі і плямкамі.
КАРЭЛІЦКІ РАЁН, на У Гродзенскай вобл. Пл. 1,1 тыс. км2. Гарадскі пас. Карэлічы — цэнтр раёна; г. п. Мір; 161 нас. пункт, 10 сельсаветаў.
Паверхня раўнінная і дробнаўзгорыстая. Болыпая ч. тэр. (70 %) занята Стаўбцоўскай раўнінай і Нёманскай ніз., на 3 ад р, Сэрвач — схілы Навагрудскага ўзвышша. Агульны нахіл паверхні з ПдЗ на ПнУ. 20 % тэр. раёна на выш. 200— 250 м, 40 % — на выш. 150—200 м, 37 % — ніжэй за 150 м. Найвыш. пункт 261,7 (за 7 км на Пн ад в. Райца), самая нізкая адзнака 133 м (урэз Нёмана на Пн раёна). 3 прычыны вял. ярыстасці глыб. расчлянення рэльефу да 40 м/км2.
Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н 1. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Цэптральнабеларускага масіву ў скляпеністай ч. Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагену, прадстаўленыя сучаснымі і паазерскімі алювіяльнымі (даліна р. Нёман), сожскімі марэннымі і водна-ледавіковымі адкладамі; ніжэй утварэнні дняпроўскага і бярэзінскага зледзяненняў. Магутнасць антрапагену ад 80—90 м да 150 м (у ледавіковых лагчынах), неагенавыя 1 палеагенавыя гліны і пяскі (да 15 м) трапляюцца на Пд, пашыраны мергельна-мелавыя адклады мелавой сістэмы (да 40 м), чырванаколерныя пясчанікі верхняга пратэразою (да 130 м). Пад платформавым чахлом залягаюць архейніжнепратэразойскія пароды крышт. Фундамента (або. адзнакі покрыва ад 20—50 м да -100 м). Вядомы Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд; 6 радовішчаў мелу з агульнымі запасамі 19,1 млн. т (у т. л. Пясчана-Камянішчапскае, Радунскае, Загорскае, Чыжыноўскае. Ушацкае). 2 радовішчы глін з запасамі 1,3 млн. м3 (у т. л. Любнянскае 2-е); 2 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі каля 500 тыс. м3; Бабонеўскае радовішча буд. пяскоў; 18 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 46,2 млн. т (найб. Карэлічы, Зарэчча, Воўчае балота. Некрашэвіцкае балота); Воўчабалоцкае радовішча прэснаводных вапнавых адкладаў. Пра асобныя радовішчы гл. адпаведныя артыкулы.