Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Б. М. Гурскі.
КАРТЫ ГЕАЛАГІЧНЫЯ, гл. Геалагічныя карты.
КАРТЫ ГЕАМАРФАЛАГІЧНЫЯ, гл. Геамарфалагічныя карты.
КАРТЫ ГІДРАГЕАЛАГІЧІІЫЯ, гл. Гідрагеалагічныя карты.
КАРТЫ ГРУНТОУ, адлюстроўваюць склад горных парод і глеб як прыродпай асновы будынкаў і збудаван-
няў. Складаюцца на падставе палявых і лабараторных даследаванняў грунтоў, звычайна ў комплексе з інжынерна-геалагічнымі картамі, a таксама аграглебавымі даследаваннямі. Падзяляюцца на дробна-, сярэднеі буйнамаштабныя. На буйнамаштабных паказваюцца грунты на глыб. ўздзеяння фундамента (ад 1,5 да 20 м). Выкарыстоўваюцца ў мэтах прамысл. і жыллёвага буд-ва, пры пракладцы дарог, тунеляў, трубаправодаў, буд-ве насыпаў, запруд і інш. К. г. могуць скарыстоўвацца для характарыстыкі вадазбораў рэк і складаняя прагнозаў разводдзяў, паводак, нізкай межані. Своеасаблівай К. г. Беларусі з’яўляецца карта глебаўтваральных парод.
карты зямелыіых угоддзяў, адлюстроўваюць стан і выкарыстанпе зямельных угоддзяў. Складаюцца на падставе матэрыялаў аэрафотаздымкі, радзей — наземнай здымкі. Па прызначэнню падзяляюцца на планы землекарыстання (М 1 : 2000, 1 : 5000, 1 :10 000, 1: 25 000), раённыя с.-г. карты (М 1:50 000), карты (схемы) землекарыстання вобласці (М 1 : 200 000, 1 : 300 000). Выкарыстоўваюцца для вядзення зямельнага кадастру, правядзення міжгаспадарчага і ўнутрыгаспадарчага землеўпарадкавання калгасаў і дзяржгасаў, лесаўпарадкавання, плапавання трансфармацыі зямельных угоддзяў, меліярацыі зямель, пры складанні глебавых і геабатанічных карт, карт агравытворчых груп глеб і рацыянальнага выкарыстання зямель, эрадзіраваных і завалуненых глеб, аграхімічных картаграм і інш. Першыя працы па складанню К. з. у. на тэр. Беларусі адносяцца да 2-й паловы 16 ст. Пасля Кастр. рэвалюцыі масавае складанне карт пачалося ў перыяд калектывізацыі пры выдачы калгасам дзяржаўных актаў па вечнае (бестэрміновае) карыстанне зямлёй. Карты складаюць і перыядычна абнаўляюць Бел. рэсп. праектны ін-т па землеўпарадкаванню (Белдзіпразем) і Бел. прадпрыемства па лесаўпарадкаванпю (на тэр. дзяржлесфонду). Поўнасцю карты абнаўляюцца праз 7—10 гадоў, пры неабходнасці ўносяцца бягучыя змены.
На планах землекарыстання ўмоўнымі знакамі адлюстроўваюцца населеныя пункты, гаспадарчыя цэнтры, дарогі, гідраграфія, зямельныя ўгоддзі (ворныя землі. шматгадовыя насаджэнні, залежы, сенажаці, пашы, лясы, хмызнякі, балоты. землі, парушаныя торфараспрацоўкамі, здабычай карысных выкапняў, буд-вам 1 інш.). На раённыя с.-г. карты наносяцца межы калгасаў, дзяржгасаў, лесагаспадарчых прадпрыемстваў і інііі. землекарыстальнікаў, а таксама зямельныя ўгоддзі з адпаведнай генералізацыяй контураў, на картах (схемах) землекарыстання вобласці — межы зем-
лекарыстанняў, цэнтры калгасаў. дзяржгасаў, дарогі, значныя элементы гідраграфіі і найб. лясныя масівы.
Р. М. Мароз.
КАРТЫ КАРЫСНЫХ ВЫКАПНЯЎ, адлюстроўваюць размяшчэнне або ўмовы ўтварэнпя радовішчаў карысных выкапняў. Складаюцца на падставе геолага-разведачных, геолагапошукавых, геолага-здымачных і інш. работ, у т. л. спецыяльных геалагічных (металагенічных, геахімічных, гідрахімічных, палеагеаграфічных) даследаванняў. У залежнасці ад маштабу К. к. в. падзяляюцца на дробна(1:500 000 і драбней), сярэдне(1 : 200 000—1 : 100 000) і буйнамаштабныя (1 : 50 000—1 : 25 000), у залежнасці ад зместу і назначэння — на рэгістрацыйныя, карты заканамернасцей размяшчэння карысных выкапняў і прагнозііыя.
На рэгістрацыйных картах паказваюць (асобнымі пазамаштабнымі ўмоўнымі знакамі) размяшчэнне радовішчаў на агульнагеагр. або схематычнай геал. аснове з аслабленым каляровым фонам; пры сістэматычнай геал. здымцы складаюцца абавязкова на поўнай геал. аснове. Карты заканамернасцей размяшчэння карысных выкапняў у залежнасці ад віду карыснага выкапня, яго генезісу і метадаў вывучэння падзяляюцца на: металагенічныя. геахімічныя, карты вугленамнажэння. нафтагазаноснасці. галагенных і інш. фармацый, руданоснасці кор выветрывання, россыпаў, гідрагеалагічныя (водазабеспячэння, пашырэння мінер. водаў і крыніц, тэрмальных і прамысл. водаў і інш.). Адлюстроўваюць заканамернасці размяшчэння радовішчаў і праяўленняў карысных выкапняў у залежнасці ад розных геал. фактараў: літолага-фацыяльных, тэктанічных, палеагеаграфічных, метамарфізму і інш. Прагнозныя карты паказваюць плошчы, перспектыўныя на пэўныя віды карысных выкапняў. Апошнія 2 групы К. к. в. выкарыстоўваюцца пры планаванні і правядзенні геолагапошукавых і разведачных работ.
Першая карта радовішчаў буд. матэрыялаў па Зах. дэпартаменту (ахоплівала зах. ч. тэр. Беларусі) выдадзена ў 1917 у Петраградзе, у 1922 — карта пайб. важных радовішчаў карысных выкапняў Еўрап. Расіі ў маштабе 150 вёрст у 1 дзюйме з паказальяікам. У 1931 апублікавана праца М. Ф. Бліадухо «Рэгістрацыйны спіс карысных выкапняў БССР з кароткім нарысам. табліцаю і картаю». У 1934 выдадзена Геалаг. карта СССР маштабу 1 : 1 000 000 (ліст № 35), якая ахапіла цэнтр. ч. тэр. Беларусі, з паказам асноўных радовішчаў карысных выкапняў. У 1958 апублікавапа К. к. в. маштабу 1:4 000 000 у Атласе БССР.
М. Ф. Янюк. КАРТЫ ЛЯСОЎ, гл. ў арт. Геабатанічнае раянаванне.
КАРТЫ НАДВОР’Я, тое, што сінаптычныя карты.
КАРТЫ РАСЛІННАСЦІ, адлюстроўваюць тыпалагічную структуру расліннасці (асацыяцыі, фармацыі), асаблівасці фітацэнатычнага складу і заканамернасці геагр. размяшчэння расліннага покрыва рэгіёна або краіны; тое, што геабатанічныя карты. КАРТЫ РЭЛЬЁФУ, адлюстроўваіоць рэльеф зямной паверхні ці марскога дна, унутраных вадаёмаў. Найб. шматлікія групы К. р. складаюць гіпсаметрычныя карты, батыметрычныя карты, геа.чарфалагічныя карты, марфаметрычныя карты. Менш пашыраны марфаграфічныя карты, якія адлюстроўваюць знешні выгляд рэльефу пластычным спосабам, і фізіяграфічныя карты, дзе рэльеф паказаны перспектыўнымі абазначэннямі. што размешчаны ў межах арэалаў пашырэння пэўных тыпаў рэльефу.
КАРТЫ СТРОМКАСЦІ СХІЛАУ. адлюстроўваюць вуглы паміж гарызантальнай паверхняй і паверхняй схілаў. Складаюцца на аснове буйнамаштабпых тапаграфічных карт і інструментальнай палявой здымкі. Выкарыстоўваюцца ў мэтах землеўпарадкавання пры праектаванні і распрацоўцы проціэразійных мерапрыемстваў, пры дарожным і гідратэхн. буд-ве, меліярацыі, вывучэнні рэчышчавых працэсаў у гідралогіі, для складання геамарфал. карт і іпш. У 1970—73 у аддзеле эрозіі глеб Бел. н.-д. ін-та глебазнаўства і аграхіміі (кіраўнік У. В. Жылко) складзены сярэднемаштабныя абласныя К с. с. для ўсіх відаў с.-г. угоддзяў з градацыяй стромкасці да 1°, 1—3, 3—5, 5—7, 7—10, 10—15, 15—20, звыш 20°. На падставе К. с. с., карт глебаўтваральных парод і палявых даследаванняў вылучаны эразійнанебяспечныя тэр. Беларусі.
У. В. Жылко.
КАРТЬ'ІЦЫУМ (Corticium), род губавых грыбоў сям. картыцыевых. Вядомы па ўсім зямным шары. У СССР каля 5 відаў. На Беларусі 2 віды, найб. пашыраны К. г л а д к і (С. laeve). Пасяляецца на драўніне хвойных, радзей лісцевых (асіна) парод дрэў, па пабудовах з сырога лесаматэрыялу (склады, дамы, канструкцыі дахаў, сцены). Фарбуе драўніну ў ружова-жаўтаваты колер.
ПладоЬыя целы распасцёртыя, тонкія, скурыстыя, шматлікія, зліваюцца, белаватыя, жаўтаватыя да светла-карычневых, з светлым павуцініста-валакністым краем. Грыб на паверхні драўніны часта ўтварае тонкія, белыя налёты з прамяністым або павуціністым краем. Гіменафор гладкі ці крыху бугрысты, з дробнымі шчылінамі. Споры бяеколерныя, яйцападобныя.
КАРТЭРЫЯ (Carteria), род аднаклетачных зялёных водарасцей сям. хламідаманадавых. Вядома больш за 60 пераважна прэснаводных відаў, некаторыя віды марскія. У СССР у неглыбокіх вадаёмах са стаячай вадой пашырана каля 20 відаў. На Беларусі зрэдку ў некаторых азёрах, сажалках адзначаюць Carteria sp.
Клеткі шара-, эліпса-, ці яйцападобныя, радзей цыліндрычныя, з вочкамі, носікам ці без яго, 4 аднолькавымі жгуцікамі. размешчанымі крыжападобна. Абалонка шчыльна прыціснута да пратапласту або адыходзіць ад яго, часам аслізлая. Хларапласт чаша-. зоркаабо Н-падобны ці пасценна пласціністы.
Да арт. Картэрыя: Carteria sp.
Да арт. Каруначпіцы. Клоп грушавы.
Карчоўскія дубы-блізняты.
Ядро 1 з ядзерцам. Пульсуючых вакуоляў 2 ці некалькі. Прадукт асіміляцыі — крухмал або алей. Размнажэнне бясполае — падоўжнае дзяленне клеткі і nonaBae — ізагамія. Адзначаны пальмелепадобны стан і ўтварэнне цыстаў.
Т. М. Міхеева.
КАРУЛІН Дзмітрый Міхайлавіч (н. 28.11.1908, в. Горка Санкоўскага р-на Калініпскай вобл.), беларускі сав. геолаг. Канд. геолага-мінералагічпых н. (1955), праф. (1974). Чл. КПСС з 1942. Скончыў Ленінградскі горпы ін-т (1935), Акадэмію вугальпай прам-сці (1954). Працаваў нач. комплекснай геолага-разведачнай партыі ў Казахстане, геал. экспедыцыі ва Усх. Сібіры. 3 1955 на навукова-пед. рабоце ў БДУ. Асн. кірупак работ — вывучэнне геалогіі і карысных выкапняў Беларусі. Працы па выкапнёвых вугалях і нафтавых радовішчах, ацэнцы мінеральпа-сыравіннай базы рэспублікі. Аўтар падручнікаў і навукова-метадычных дапаможнікаў для ВНУ і школ.
Тв.: Геологпческое строенне н угленосность Белорусского Полесья.— Мн., 1960: Развнтне ммнерально-сырьевой базы Белорусской ССР.— Мн., 1971 (у сааўт.); Геологня н полезные нскопаемые Белорусспп.—2 пзд.— Мн„ 1976.
КАРУНАЧНІЦЫ (Tingidae), сямейства пасякомых атр. паўцвердакрылых. Пашыраны па ўсім зямным шары. У сусв. фауне болып за 1,8 тыс. відаў, у СССР каля 130 відаў. На Беларусі спец. не вывучаліся, найб. трапляецца клоп грушавы. Раслінаедныя, некаторыя шкодзяць травяпістай і дрэвавай расліннасці.
Дробныя (даўж. ад 1 мм да 1 см) клапы. Крылаў 2 пары, пярэднія неаднародныя (верх перапончаты. аснова крыла цвёрдая, скурыстая). Надкрылы і пярэдняепінка ячэйкавыя або карункавыя (адсюль назва). Врчы фасетачныя. Ротавыя органы колюча-сысучыя, у выглядзе хабатка. падагнутага пад галаву. Вусікі чатырохчленікавыя, даўжэйшыя за галаву. Пярэдняспінка зверху пяцівугольная, падоўжная з трохвугольным адросткам. які закрывае шчыток. Больіпасць зімуе ў фазе імага. Даюць 2—4 пакаленні за год. Т. I. Запольская. КАРЦЫНАЛОГІЯ (ад грэч. karklnos рак-г...логія), навука пра ракападобных; раздзел заалогіі.
Упершыню агляд фауны галінаставусых ракападобных б. Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай губ. зроблены ў 1920-я гады. Паглыблена карцынафауну вывучаюць з 50-х гадоў. Даследаванні вядуцца ў БДУ, Ін-це заалогіі АН БССР, Бел. н.-д. і праектна-канструктарскім ін-це рыбнай гаспадаркі, Віцебскім пед. ін-це.