Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Літ.: М у х н н a Н. А„ Ш у т ов a 3. П.. Кнрнллов IO. II. Кормовая база Нечерноземья,— Л., 1980; Кормовая база в охотнпчыіх хозяйствах.— М.. 1979. Л. С. Сяцко, Э. Р. Самусенка. КАРМАВАЯ КАПУСТА, агароднінная расліна. Гл. ў арт. Капуста.
КАРМАВЫЯ ДРОЖДЖЫ, пэўныя віды дражджэй, якія спецыялыіа культывуюцца на корм с.-г. жывёлам і птушкам.
Для вытворчасці К. д. выкарыстоўваюцца пераважна аспарагенныя дрожджы
родаў кандыда, Torulopsis, Pichia і інш., якія вырошчваюцца на драўніне і харч. адходах, вуглевадародах нафты, спіртах і інш. Сухіл К. д. маюць пратэіну 45— 50 %, безазоцістых экстракцыйных рэчываў 32, вады 9,7, попелу — 7—8, тлушчу 1,5—3 % і па набору амінакіслот блізкія да жывёльных кармоў, па колькасці вітамінаў (асабліва групы В) пераўзыходзяць інш. віды кармоў, Выкарыстоўваюцца ў асн. рацыёнах. у складзе камбікармоў 1 замяняльнікаў малака.
Арганізавана прамысл. вытворчасць К. д., што дазваляе папаўняць кармавыя рэсурсы і рацыянальна выкарыстоўваць сыравіну. У БССР іх атрымліваюць на з-дзе бялкова-вітамінных капцэнтратаў (БВК) у Полацку, гідролізпым і гідролізна-дражджавым з-дах у Бабруйску і Рэчыцы; пабудаваны першы ў СССР цэх замяняльнікаў нязнятага малака ў Валожыне; будуецца (1983) з-д БВК у Мазыры. М. В. Залашка.
КАРМАВЫЯ КУЛЬТУРЫ, расліны, якія вырошчваюць на корм жывёле. На Беларусі да іх належаць кармавыя травы, караняплоды (бручка, кармавая морква, кармавыя і цукр. буракі, турнэпс), клубпяплоды (кармавыя сарты бульбы, тапінамбур), сіласныя культуры, зернефуражныя культуры (авёс, ячмень, віка, боб, гарох, пялюшка, кармавы лубін).
К. к. размяшчаюцца ў палявых і кармавых севазваротах, на лугах і пашы. Выкарыстоўваюцца свежыя (зялёная Maca, пашавы корм), на прыгатаванне сена, сенажу, сіласу, травяной мукі, кармавых гранул, брыкетаў, канцэнтратаў. На Беларусі ў 1981 ва ўсіх катэгорыях гаспадарак Й. к. высяваліся на пл. 2,2 млн. га (34,3 % усёй пасяўной пл.). КАРМАВЫЯ ТРАВЫ, шматгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны, якія выкарыстоўваюцца на корм жывёле ў выглядзе пашавай травы, зялёнага корму, сена, сіласу, сенажу, травяной і сянной мукі. Падзяляюцца на 4 гаспадарча-бат. групы: злаЯавыя, бабовыя, асаковыя і разнатраўе. Найб. эканам. значэнне маюць бабовыя і злакавыя травы, шмат іх вырошчваюць у палявых і кармавых севазваротах, на палепшаных сенажацях і пашы, многія травы растуць на прыродных кармавых угоддзях. Гасп. каштоўнасць К. т. вызначаецца іх ураджайнасцю. пажыўнасцю, добрым паяданнем жывёлай.
На Беларусі група злакавых (расліны сям. злакаў — аўсяніцы лугавая і чырвоная. цімафееўка лугавая, купкоўка зборная, чаротніца трысняговая, райграсы аднагадовы, высокі, шматукосны і пашавы, каласнец безасцюковы, метлюжкі лугавы і балотны, лісахвост лугавы, мятліца белая. бекманія звычайная. пырнік паўзучы і інш.)—дае 50— 70 % ураджаю пашавага корму або сена на прыродных кармавых угоддзях. Кармавая вартасць маладых злакаў добрая. 3 групы бабовых (сям. бабовых) на прыродных кармавых угоддзях значна меншая колькасць відаў (10—20 % травастою). але яны маюць высокую карма-
вую вартасць (багатыя пратэінам) і добра паядаюцца жывёлай. Сярод іх — канюшыны чырвоная, белая і ружовая, люцэрны сіняя і жоўтая, рутвіца рагатая, чына лугавая, баркуны жоўты і белы. Расліны групы асаковых (сям. асаковых 1 сітавых) малакаштоўныя — бедныя пратэінам і мінер. солямі. Да разнатраўя адносяцца расліны астатніх бат. сямействаў. На прыродных кармавых угоддзях іншы раз яны складаюць 60—70 % травастою. Большасць з іх высокапажыўныя, але малапрадукцыйныя, дрэнна паядаюцца жывёлай з-за горкага смаку, апушэння, калючасці, моцнага паху. У культуры вырошчваюць шматгадовыя бабовыя (канюшына чырвоная, белая і ружовая, люцэрна сіняя і жоўтая, рутвіца рагатая, эспарцэт пасяўны) і злакавыя (цімафееўка лугавая. аўсяніцы лугавая і трысняговая, купкоўка зборная, каласнец безасцюковы. лісахвост лугавы. райграс пашавы, метлюжкі лугавы і балотны, мятліца белая, канарэечнік трыснёгападобны) травы. У палявым травасеянні пераважаюць бабовыя травы і іх сумесі са злакамі. Пры карэнным паляпшэнні лугоў высяваюць 3—5-кампанентныя бабова-злакавыя і злакавыя травасумесі. Аднагадовыя бабовыя травы (лубін кармавы, віка пасяўная і касматая, пялюшка, сырадэля) на корм вырошчваюць у севазваротах звычайна разам з аўсом. Аднагадовыя бабова-злакавыя сумесі і райграс аднагадовы выкарыстоўваюць таксама як прамежкавыя культуры (папаразаймальныя, паўкосныя, пажніўныя. падсяўныя) і покрыўныя расліны пры залужэнні ў працэсе карэннага паляпшэння прыродных кармавых угоддзяў.
Літ.: Me две д ев П. Ф., G м е т а нн п к о в a A. Н. Кормовые растенпя Европейской частн СССР: (Справочннк).— Л.. 1981; Луговодство п пастбніцное хозяйство,—Л.. 1975; Тютюннн-
к о в A. II. Однолетнне кормовые травы.— М.. 1973. Я. У. Рудэнка.
КАРМАВЫЯ УГОДДЗІ, зямельныя ўчасткі, расліннае покрыва якіх выкарыстоўваецца на сена, сянаж, сілас, травяную муку і для выпасу жывёлы. Да іх належаць прыродпыя сенажаці і паша, у т. л. лясныя і палепшаныя, аблогі, якія часова выкарыстоўваюць на кармавыя мэты, участкі пад хмызняком, балоты, a таксама культурная паша. 3 прыродных К. у. атрымліваюць большую частку сена і пашавага корму, але яны часцей маюць невысокую прадукцыйнасць і патрабуюць паляпшэпня (акультурваппя). Культурпыя сенажаць і паша даюць высокія ўраджаі паўнацэннага корму.
КАРМАНОЎСКАЕ ВОЗЕРА. у Бялыніцкім р-не, у бас. р. Клява. Пл. 0,3 км2. Даўж. 0,75 км, найб. шыр. 0,62 км. Катлавіпа рэшткавага тыпу, круглай формы. Схілы выш. 3—5 м, спадзістыя. параслі лесам і хмызняком, на 3 і ПдЗ разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,25 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дпо выслана арганічпымі сапрапелямі (гл. Карманоўскае радовішча сапрапелю). Пойма шыр. да
100 м, пад хмызняком. На беразе в. Карманоўка.
КАРМАНОЎСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАІІЁЛІО, у Бялыніцкім р-не, у Карманоўскім возеры. Сапрапель арган. тыпу, запасы 78 тыс. м3. Высцілае 39 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 0,8 м, найб. 2 м. Натуральная вільготнасць 92 %. Попельнасць 13 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2,5, вокіслаў жалеза 0,4, алюміпію 2,3, магнію 0,2, кальцыю 1, калію 0,03, фосфару 0,2, серы 0,1. Вадародны паказчык (pH) 4,7. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны для вытв-сці буд. матэрыялаў.
КАРМБІ, прадукты расліннага і жывёльнага паходжання, а таксама MiHep. рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для кармлення с.-г. жывёлы. Забяспечваюць жывёлу пажыўнымі рэчывамі, неабходнымі для падтрымання жыццядзейнасці арганізма, яго росту і вытворчасці прадукцыі. Найб. пашыраны раслінныя кармы — зялёныя, грубыя, сакавітыя, зерневыя і раслінныя адходы тэхн. і харч. вытв-сці. Пажыўнасць К. ацэньваюць у кармавых адзінках (за кармавую адзінку прынята пажыўнасць 1 кг сухога аўса сярэдняй якасці).
3 я л ё н ы я к а р м ы — расліны, якія паядаюцца жывёлай на пашы або пасля скошвання ў выглядзе зялёнай падкормкі. Складаюць аснову рацыёнаў жвачных жывёл і коней у летні перыяд. Г р уб ы я к а р м ы — сена, сянаж, салома, мякіна, сянная мука, галінкавы корм. Маюць значную колькасць клятчаткі, бялкі, тлушчы, вітаміны, макраі мікраэлементы. З’яўляюцца неабходным кампанентам рацыёнаў жвачных жывёл. С акаўныя кармы — сілас, коранеклубняплоды (буракі, морква, турнэпс, бручка, бульба). Сухое рэчыва іх багатае добра засваяльнымі вугляводамі, вітамінам С. карацінам. Зерневыя кармы — злакавыя (авёс, ячмень) і бабовыя (пялюшка. гарох, лубін, кармавы бобіінш.). Ў зерні злакаў многа вугляводаў. пераважна крухмалу, ёсць бялкі. вітаміны. Бабовыя багатыя пратэінам. 3 ка р м авых адходаў тэхн. вытв-сці найб. каіптоўныя адходы мукамольнай прам-сці (вотруб’е. мучны пыл). цукровай (жамерыны, мелес), алейнаэкстракцыйнай (макуха, шрот), крухмальнай (мязга), брадзільнай (брага. піўная шраціна). Ж ывёльныя кармы — малако, маслёнка, адгон, сыроватка. рыбная. мясная, мяса-касцявая і крывяная мука. Багатыя паўнацэнным пратэінам, мінер. рэчывамі і вітамінамі. 3 мінеральных к а р м о ў выкарыстоўваюцца спажыўная соль. вапняк. кармавыя фасфаты, карбамід. Састаў і пажыўнасць К. залежаць ад многіх фактараў. сярод якіх найб. значэнне маюць умовы росту раслін. сорт. фаза развіцця раслін, у якой робяць уборку, спосаб уборкі, умовы захоўвання. Пра К. дзікіх жывёл гл. ў арт. Кармавая база.
Лгт.: Т о м м э М. Ф. Корма СССР: Состав н пптательность.— 4 нзд.— М., 1964; Корма: Справочная кннга.— М., 1977. Г. П. Рабцэвіч.
КАРМЯНКА, рака, правы прыток Сажа, у Кармянскім р-не. Даўж. 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %0. Вадазбор (53 км2) раўнінны, пад лесам 2 %. На рацэ г. п. Карма. КАРМЯНСКА-ГОМЕЛЬСКІ ТАРФЯНЫ РАЁН, вылучаюць на тэр. Кармянскага, Чачэрскага, Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Гомельскага і Добрушскага р-наў, у межах Чачорскай раўніны (на Пн) і Гомельскага Палесся (на Пд). ІІераважае плоскі або слабахвалісты рэльеф, месцамі паўразмытыя марэнныя грады і суфазійныя западзіны, участкі дзюннаўзгорыстага рэльефу. Агульная затарфаванасць 6,3 %. Тарфянікі раёна залягаюць у міжрэчных паніжэннях, скразных далінах, поймах рэк. Нізінны торф складае 95,4 % запасаў, вярховы і пераходны — 4,6 % • Высакапопельных тарфоў 7,2 %. Усяго ў раёне 365 тарфянікаў, пл. болып за 1000 га маіоць Кабылянскае балота, Пакроўскае балота, Вадапой, Галае балота, Караблішча, Міхалёўскі торфамасіў, Жарэбна-Конскае балота. Торф здабываецца на ўтнаенне і паліва. Каля 50 % пл. балот асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. С. Г. Беленькі.
КАРМЯІІСКАЕ ПАДІІЯЦЦЕ, тэктанічная структура ў Светлагорскім
1. Узгорыста-хвалістая марэнная раўніна з лагчынамі, ярамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-сугліністыя. Ворныя землі, шыракаліста-яловыя лясы, пазапоймавыя лугі.
2. Хвалістая марэнная раўніна з узгоркамі, западзінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, сугліністыя. Ворныя землі, участкі шыракал іста-хваёвых, шыракаліста-яловых лясоў, пазапоймавых лугоў.
3. Пласкахвалістая марэнная раўніна з катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя, тарфяна-балотныя, ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.
4. Узгорыста-хвалістая марэнна-зандравая раўніна з марэннымі градамі, западзінамі. Глебы дзярновападзолістыя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі нізінных балот.