• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    5.	Плоская водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі. Глебы дзярнова-падзол істыя, часта забалочаныя пясчаныя. Хваёвыя, драбналістыя лясы.
    6.	Хвалістая тэраса. Глебы дзярнова-падзолістыя пясчаныя. Хваёвыя лясы, участкі ворных зямель.
    7.	Плоская пойма з рэдкі-
    мі грывамі, старыцамі, пратокамі. Глебы дзярновыя забалочаныя і тарфяна-балотныя. Лугі злакавыя гі драмезафітныя, месцамі са
    стэпавай расліннасцю.
    р-не, у цэнтр. ч. Рэчыцка-Шацілкаўскай ступепі Прыпяцкага прагіну. Па паверхні верхнефаменскіх саляносных адкладаў выяўлена электраразведачнымі работамі ў 1959, па падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах — сейсмічнымі даследаваннямі ў 1967.
    Па падсалявых адкладах К. п.— блок, абмежаваны на Пд субшыротна арыентаваным скідам амплітудай менш за 100 м. Па паверхні міжсалявых адкладаў К. п. мае выгляд антыклінальнай складкі амплітудай каля 50 м, замкнутай ізагіпсай -3150 м. Памер складкі 5X1,2 км. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы К. п.— саляная брахіантыкліналь памерамі 4x1.5 км з мінім. адзнакай у скляпенні -550 м і амплітудай менш за 100 м.	I. Д. Кудраеец.
    КАРМЯНСКІ РАЁН. на ПнУ Гомельскай вобл. Плошча 0,9 тыс. км2. Г. п. Карма (цэнтр раёна), 101 сельскі нас. пункт, 12 сельсаветаў.
    Паверхня раёна пераважпа раўнінна-ўзгорыстая, у межах Чачорскай раўніны. 65 % тэр. на выш. 150—170 м, 35 % — 130—150 м. Агульны нахіл з Пн на Пд. Найвыш. пункт 176,2 м на Пд раёна, каля в. Струкачоў; найменшая абс. адзнака на ПдЎ, 123 м — урэз Сажа. Глыбіня расчлянення рэльефу да 10 м/км2.
    Геалагічная будова 1 к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Жлобінскай седлавіны 1 зах. схілу Суражска-
    8. Глыбокаўрэзаная даліна са слабавыразнай поймай, лакальнымі тэрасамі, ярамі, лагчынамі. Лугі злакавыя прыродныя.
    га пахаваііага выступу. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 5—20 м, у ледавіковых лагчынах да 62 м. ніжэй мелавыя (80—120 м), юрскія (40—80 м). давонскія (да 230 м), верхнепратэразойскія (да 420 м і больш) адклады. Пад асадкавым чахлом на глыб. 500 м на У і 750 м ніжэй узр. мора на ПнЗ залягаюць пароды крышт. фундамента. 46 дробных радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 2,9 млн. т; 4 радовішчы мелу — Косыльскае, Востраўскае, Рудзенскае і Студзянецкае; 2 радовішчы пяскоў — Бервяноўскае і Каменнік; 3 радовішчы глін і суглінкаў, найб. Сапажкоўскае, Асіннік. Пра асобныя радовішчы гл. адпаведныя артыкулы,
    К л і м а т. У кліматычных адносінах болыпая ч. раёна належыць да Горацка-Касцюковіцкага агракліматычнага раёна, паўд. ч.— да Гомельскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —7,3°, ліп. 18,5 °C. Ападкаў 640 мм за год. Вегет. перыяд 190 сутак. Метэаралаг. паказчыкі гл. таксама ў арт. Чачэрская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі належаць да Цэнтральнабярэзінскага гідралагічнага раёна. Наііб. р. Сож з прытокамі Кляпінка і Жавуніца (левыя), Касалянка, Кармянка, Добрыч, Горна (правыя). Густата натуральнай рачной сеткі 0,38 км/км2. Даўжыня асушальнай сеткі 2,8 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 22 км, магістралыіых і падвадных каналаў каля 240 км, рэгуляцыйных каналаў звыш 130 км. Г л еб ы. Большая ч. тэр. раёна ў межах Кіраўска-Кармянска-Гомельскага аграглебавага падраёна, Краснапольска-Хоцімскага аграглебавага падраёна, усх. ўскраіна — у межах Рагачоўска-Слаўгарадска-Клімавіцкага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 45,4, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 35,6, дзярыовыя і дзярнова-карбанатпыя забалочаныя 6,4, поймавыя (алювіяльныя) 8,6, тарфяна-балотныя 4; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 56,8, супясчаныя 28,9, пясчаныя 10,3, тарфяныя 4. Плоскасная эрозія на 11,6 % пл. ворных зямель, у т. л. на 2 % сярэдняя і моцная. Раслінны і ж ы в ё л ьн ы с в е т. Расліннасць належыць да Бярэзінска-Перадпалескай геабатанічнай акругі. Лугі невялікімі ўчасткамі, агульная пл. 19,2 тыс. га. Сухадолы займаюць 6,8 %, нізінныя 63,2 %, заліўныя 30 %, пераважна ў поймах рэк. Пад лясамі, якія належаць да падзоны грабова-дубова-цемнахвойных лясоў, 26 % тэр. раёна. Суцэльны лясны масіў на левабярэжжы Сажа (Струменскае і Валынцаўскае лясніцтвы), па правабярэжжы Сажа лясныя масівы па 50—3000 га. Склад лясоў (у %): хваёвыя 56, бярозавыя 17, чорнаальховыя 12,4, яловыя 9, асінавыя 3, дубовыя 2,2, грабовыя 0,2 і інш. 36,5 %
    лясоў — штучныя насаджэнні, пераважна хваёвыя. 46 дробных балотыых масіваў, пераважна нізінных, агульная пл. 2,1 тыс. га, належаць да Быхаўска-Светлагорскага тарфянога раёна (зах. ч. раёна) і Кармянска-Гомельскага тарфянога раёна (усх. ч.). 3 паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, заяц-бяляк і заяц-русак, ліс, куніца, янотападобны сабака, вавёрка, чорны тхор, лясная куніца, воўк, выдра, андатра, крот.
    Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 68,4 % тэр. (45,6 % ворныя землі, 21,4 % сенажаці і пашы). Асн. землекарыстальнікі — 8 калгасаў (24,7 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 9 дзяржгасаў (33,3 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пачатак 1982 асушана 6,6 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 36, найвышэйшы 47, найніжэйшы 22. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля са значным развіццём ільнаводства, пашыраны пасевы збожжавых кулыур і бульбы. Прадпрыемствы тэкстыльнай, харч. прам-сці, пачатковай апрацоўкі лёну. У раёне Чачэрскі лясгас, Чачэрскі паляўнічы заказнік (часткова), Струменскі батанічны заказнік. 3 ахоўных жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускап ССР, трапляюцца барсук, чорнаваллёвая гагара, барадатая няясыць, даўгахвостая няясыць, звычайны зімародак, рэмез, белая блакітніца, звычайная пустальга, сіпуха, балотная чарапаха, ворлікі звычайныя. На пачатак 1982 у раёне 9,2 тыс. індывідуальных і 16 калектыўных членаў т-ва аховы прыроды.
    Ф. Ф. Бурак, М. С. Кгчкгна. Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. КАРНАЛІТ [ад прозвішча ням. геолага Р. Карналя (R. von Carnali)], рудаўтваральны мінерал калійных солей, хларыд калію і магнію, KC1 • MgCb • 6Н2О. Дамешкі — Rb, Cs, Вг, мех. часцінкі гліністых мінералаў, гематыту, водных вокіслаў жалеза і інш. На Беларусі як пародаўтваральны мінерал выяўлены ў каліяносных гарызонтах верхняй саляноснай тоўшчы дэвону.
    Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме; утварае зярністыя агрэгаты/змешаныя з галітам, сільвінам і інш. мінераламі саляных парод. Па паходжанню хемагенны. Бясколерны ці з брудна-бурымі, чырвона-ружовымі адценнямі. Цв. 2,5, шчыльн. 1600 кг/м3. Разам з сільвінам — руда на выраб калійных угнаенняў, выкарыстоўваецца для атрымання металічнага магнію. калію і інш.
    КАРНЁЕУКА, рака, правы прыток Галбіцы (бас. Дзісны), у Пастаўскім р-не. Даўж. 10 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %о. Вада-
    збор (20 км2) нізінны, пад лесам 20 %.
    КАРШКУЛЙРЫЯ (Corniculana), род кусцістых лішайнікаў сям. усніевых. Вядомы 16 відаў, пашыраных у абодвух паўшар’ях, пераважна ў тундры і лесатундры, таксама ў зоне цемнахвойных лясоў. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі — К. ш ып а в а т а я (С. aculeata). Пасяляецца на неўрадлівых глебах, пераважна на пясках.
    Слаявіна прамастойная, слаба прымацавана і лёгка адрываецца ад субстрату. Слаявінныя лопасці вуглавата-круглаватыя. разгалінаваныя, растапыраныя, заканчваюцца шылападобнымі вырастамі, паверхня карычневая да карычнева-чорнай, бліскучая, гладкая або маршчакаватая з мноствам шыпоў. Пладовыя целы (апатэцыі) рэдкія, на канцы лопасцей. Споры эліпсоідныя, аднаклетачныя, бясколерныя.
    КАРНІЛАУ Мікалай Аляксандравіч (н. 22.5.1925, в. Касаурка Сакольскага р-на Іванаўскай вобл.), беларускі сав. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1971). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1952). Працаваў у Палярна-Уральскай экспедыцыі, Кольскім філіяле AII СССР, ін-це мінер. рэсурсаў УССР. 3 1972 заг. сектара геалогіі і металагеніі крышт. фундамента, адначасова (з 1980) заг. аддзела цвёрдых карысных выкапняў Бел. геолага-развед. НДІ. Асноўны кірунак работ — распрацоўка навук. асноў прагнозу радовішчаў жал. руд, рэдкіх і высакародных металаў у дакембрыйскім крышт. фундаменце БССР і Прыбалтыкі, складанне прагнозна-металагенічных карт фундамента Бел.-Прыбалтыйскага рэгіёна.
    Тв.: Проблема понсков рудных месторожденнй в Белоруссші.— У кн.: Полезные пскопаемые Белоруснп: Сборннк научных трудов. Мн.. 1975; О формацнонной прннадлежностп железпстых кварціітов Белорусснп п пх сопоставленпе с железнстымя кварцнтамн другнх регнонов (разам з Л. Л. Шатрубавым).— Доклады AH СССР, 1976, т. 228, № 2; Геологнческне н металлогешіческне особенностн Белорусского крнсталлнческого масспва (разам з Ю. А. Дзеравянкіным, Л. Л. Шатрубавым).— Советская геологня. 1980. № 9.
    КАРШЛАЎСКАЯ ПУШЧА. лясны масіў у Чашніцкім р-не, у міжрэччы Лукомкі і Усвейкі, на ПнУ ад воз. Лукомскае, на тэр. Лепельскага лясгаса. Пл. каля 800 га.
    У мінулым — вял. масіў шыракалістацемнахвойных лясоў. Празмерная іх гасп. эксплуатацыя ў 19 ст. і расшырэнне с.-г. угоддзяў за кошт лясоў значна паменшылі іх плошчу. Працягласць пушчы з Пн на Пд 5 км, з 3 на У 2 км. Пераважаюць кіслічныя ельнікі на дзярнова-падзолістых пылавата-сугліністых глебах і вытворныя ад іх асіннікі і шэраалешнікі. Невял. ўчасткі пад дубровамі, пераважна кіслічнымі. У паніжаных месцах вятроўнікавыя чорнаальховыя лясы.	У. С. Адзярыха.
    КАРбМЫСЛЫ (Aeschnidae), сямейства насякомых атр. стракоз. Пашыраны ў Еўропе, Сярэдняй Азіі, Закаўказзі, Казахстане, на Каўказе. У фауне СССР 21 від з 6 родаў, у Еўрап. ч. СССР 17 відаў з 5 родаў. На Беларусі напб. трапляюцца прадстаўнікі роду каромысла (Aeschna) — К. трысняговае (Ае. juncea), К. зялёнае (Ае. viridis), К. сіняе (Ае. cyanea), роду дазорац (Апах)—Д. імператар (A. imperator), роду брахітрон (Brachytron) — Б. белавалосы (В. hafniense). К.— драпежнікі, здабычу (камароў, мошак) ловяць у час лёту, лічынкі кормяпца воднымі беспазваночнымі, маляўкамі рыб (могуць шкодзіць рыбагадоўлі).
    Буйныя (даўж. брушка 38—61, крылаў 34—100 мм) стракатыя насякомыя. У спакоі крылы распраўлены ў розныя бакі. Пярэднія і заднія крылы розныя па форме. жылкі на іх у выглядзе падоўжаных трохвугольнікаў. Малюнак брушка складаецца з шэрагу плямак. Вочы сутыкаюцца на патыліцы. Лёт у чэрв.— жніўні. Маюць яйцаклад. Яйцы адкладваюць на водныя расліны, зрэдку ў вільготную глебу каля вады. Лічынкі (даўж. да 45 мм) жывуць у вадзе, поўзаюць у зарасніку ракі або падпільноўваюць здабычу. Дарослыя К. жывуць каля 4 мес, лічынкі — 1—4 гады.